Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Мушу прызнацца, што вершаваны пераклад не даваўся лёгка, ды і ня вельмі быў гладкі. Але гэты добра пастаўлены абразок быў вельмі прыгожы візуальна. Нямала каштавала работа і выдаткі, кабу пакоі зрабіць кусочак лесу-хвайняку, а сярод яго — палянку, пакрытую мохам і чарнічнікам. Прычым, усё натуральнае, жывое. Апісаць — шмат часу зойме. Пабачымся — раскажу.
Учора перарвала ліст, бо прыехаў мастак Целеш. Яшчэ і сяньня пад вечар зойдзе. А я пакуль што стараюся хоць зболынага паадказываць на лісты.
Што да “Старога Гродна”6 — ня кідаю думкі напісаць. Як выйдзе — гэта іншая справа. Але думак шмат. Многажывых вобразаў ваўзрокавай памяці. Каб толькі ўдалося выразіць тое, што “бачу”, адпаведнымі словамі. Магчыма, дам крыху і ілюстрацыяў. Маю адпаведныя паштоўкі — трэба зрабіць копіі, a і В. Целеш абяцаў памагчы.
А я помню Гродна, падарожы ў горад з Сакольшчыны (коньмі 18 вёрст...) ад часу, як мне было 6 гадоў. Тады гэта быў для мяне вялікі горад. Жывучы на далёкай Украіне, вельмі тужыла мо ня столькі па Гродна, як па Нёмане і Альхоўніках — фальварку маміных бацькоў...
Усяго Вам найлепшага і ўсёй Вашай сям’і. Да пабачаньня! Л. Войцікава.
178. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
22 верасьня 1982 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Менш-больш усё ў парадку. Заглянула ў “Студэнцкую думку” — “Страхі” ёсьць. Але я абсалютна нічога ня помню. Гэта быў спэктакль малодшай сэкцыі. Відаць, не было чаго паставіць, і я — раз-два — пералажыла што трапілася ў рукі. Але ні перакладу ня маю, ні зьместу ня помню.
Зьмест “Пастушкі” раскажу, а нават пакажу здымак тых дзяцей, якія там
выступалі. А “Варажбу цыганкі” — маю, прачытаеце. Сьпісак публікацыяў маю, але адзін экзэмпляр. Значыцца, усё прыгатавала. Чакаю Вашага прыезду.
Да пабачаньня./7. Войцікава.
179. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
9 кастрычніка 1982 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
Так мы з Вамі да нічога не дагаварыліся. Ня ведаю, чаму Вы ня хочаце, каб мае ўспаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі (машынапіс) зрабіў Новік-Пяюн? Ён робіць вельмі акуратна і добра афармляе ў вокладку. I пасылаць ня трэба яму арыгіналу, бо ён мае ў сябе такі самы экзэмпляр, які рабіў для мяне (і для бібліятэкі рэдкіх друкаў пры Беларускай Акадэміі навук).
Зразумела, ён здымкаў ня мае, і гэта яму трэба паслаць. V Лявона ёсьць яны на плёнцы. Але, магчыма, Ваш муж зрабіў бы лепш. Шкада, што ня скончылі мы нашай гутаркі на гэтую тэму. Нешта перашкодзіла... А як цяпер зрабіць? Пасылаць арыгіналы поштай баюся.
Арыгіналы ў альбоме, а тыя, пабольшаныя, гэта копіі, і то пашкоджаныя. 3 іх рабіць копіі немагчыма. Забылася я Вам даць даўна прыгатаваны рукапісны кусочак з успамінаў аб Максіме. He хацела пасылаць поштай, каб не ламаць аркушы. А мо пакуль німа сьнегу, зможаце яшчэ прыехаць? Спакойна, не сьпяшаючыся, абгаворым усе справы.
Усё зьбіраюся пачаць пісаць “Старое Гродна”. Можна было б зрабіць ілюстрацыі копіямі старых паштовак. Некалькі маю сваіх, а яшчэ абяцаў даць мастак В. Целеш. Адну ўжо мне прывёз — якраз самае для мяне цікавае. Відаць на ёй: мая гімназія, старая кнігарня каля муроў Фарнага касьцёла і г.д. Якраз тое, што мне трэба. Каб толькі крыху лепш чуцца...
Усяго найлепшага! Цалую сардэчна. ВашаЛ. Войцікава.
180. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
24 кастрычніка 1982 г. Вільня Даражэнькая пані Дануся.
Я ўжо Новіку-Пеюну напісала. Адказу яшчэ ня маю, але дагэтуль ён ніколі неадмаўляўся адтакой работы. Цяперяшчэтрэбадумацьабздымкахда “Гродзенскага гуртка”. “Нёману”1 напішу — усё складаю ў адну папку. Што да Гродна — мне самой хацелася б пасьпяшыць з гэтай работай, бо мая галава штораз горш працуе. Мо зьдзівіцеся і не паверыце, але ў мяне ніколі німа чарнавікоў — пішу адразу, як бы экспромтам, і таму якраз для сябе мушу рабіць копіі, каб у мяне нейкі сьлед астаўся. Гэтакі я гультай ці што? Я толькі ў малодшых клясах пісала сачыненьне на чорна, а пазьней — ніколі.
“Гродна” я хацела б зрабіць ілюстраванае старымі паштоўкамі, г.зн. іх копіямі. Маю крыху сваіх, а цяпер яшчэ прывёз мне мастак В. Целеш2. Для мяне адна асабліва цікавая, бо на ёй ёсьць школа (гімназія), у якой я вучылася, а пры самых мурах Фары — кнігарня, у якой я часта бывала, як мне было
8-9 гадоў. В. Целеш яшчэ пару абяцаў прыслаць.
Ня помню, ці я Вам пісала, як паўстала ў мяне замалёўка “Нёману”? Гэта было ў Менску ў рэдакцыі “Вольнай Беларусі”.
Я была б рада, калі б Вы прыехалі, як толькі скончацца Вашыя хатнія клопаты, якіх сапраўды ўжо лішне шмат на Вашую галаву. Вельмі спачуваю. Чаму я хацела б і Вас раней бачыць, і ўсе справы хоць збольшага скончыць? Я вельмі дрэнна чуюся. Можа, гэта ненармальнае надвор’е так дзеіць, але ледзь хаджу, уся збалеўшая — ад галавы да ног. Гэта раз. Па-другое, дарога добрая, пакуль німа сьнегу. Як падае сьнег, па той шырокай дарозе ніхто ня ходзіць, і сьлядоў німа. Ходзіцца вузкай дарогай, і падыходзіць яна да нас з іншага боку. Вось тут і клопат.
Як гэта сталася, што Вас німа на ніводным здымку? Здымкі выйшлі добра, а Вас нідзе німа. Ведаю, што Вы і самі фатаграфавалі, але што з таго? Вас жа таксама там не відаць. Вельмі гэта непрыемна.
2 кастрычніка ізноў былі ў нас госьці, але гэта ўжо мясцовыя, віленчукі. Тыя самыя, што і кожны год. Але, праўда, адзін госьць далёкі, з Рыгі — мастак В. Целеш.
Але гэта ўсё пустая гутарка — трэба яе канчаць, і пара легчы. Можа, памаленьку да гадзіны 3-4 раніцы ўсе болі ўспакояцца, і змагу заснуць. Дачка мая адчувае тыя самыя болі, але старому цяжэй іх цярпець. Былі нейкія 4 дні лягчэйшыя, бо я не была адна. Унук дастаў пару дзён вольных на рабоце, бо ў яго 27 кастрычніка — кандыдацкі экзамін па філязофіі. Цэлымі днямі вучыўся, але ўсё ж быў удома. Ад заўтра пачынаецца старая гісторыя: гадзін 8, а то і болей, я ўдома адна. Толькі з катамі.
Цалую сардэчна. Калі што, пішыце. Усяго найлепшага. ВашаЛ. Войцікава.
181. ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
8 лістапада 1982 г. Вільня
Даражэнькая Ларыса Антонаўна.
Дзякую Вам за ліст, хоць сумны ён, вельмі сумны. Душа баліць, што нельга нічога зрабіць, німа як і чым памагчы. Гэта могуць зрабіць толькі “вялікія дзеячы”, але...
Дзеячы вялікія, але сэрцы ў іх малыя і цьвёрдыя. Як я Вас разумею! Мне, праўда, ніхто ня робіць прыкрасьцяў, і апякуюцца і спагадаюць — і чужыя і свае. Але пры ўсім гэтым і я адзінокая, бо глухая. He аканчальна, нешта яшчэ крыху чую, але як гавораць — ня чую. Мне ўсё трэба пісаць. А каму гэта хочацца? Чужыя госьці да гэтага гатовыя, але ўдома...
У апошнім выпадку, калі трэба, напішуць. Але ж гэта ня гутарка, не абмен думкамі. А калі гавораць паміж сабой, расказываюць сабе што, я нічога не разумею і адчуваю сябе нейкім дурнем.
Тое самае — пры гасьцях. Недарма кажуць: “Што дурны, што глухі — адно”. Так і пры гасьцях. 3 аднаго боку, удзячная за ўвагу, прыемна бачыць сымпатычныя і спрыяючыя асобы, а з другога — чуешся нейкім выкідышам з асяродзьдзя. А ведаеце, калі я найлепш чуюся? Удваіх са Слаўкам! Няшмат гаворым, але ён неяк умее са мной паразумецца. Гаворыць быццам нармальна, не стараецца голасна вельмі, а я, відаць, неяк інтуітыўна яго разумею. Сама дзіўлюся, як гэта можа быць? Слоў ня чую (нармальна), a — разумею. Ён часта, як я лягу
раней яго (бо бывае наадварот), сядзе хоць на хвілінку каля мяне на крэсьле і хоць крышку аб чым-небудзь пагаворыць. Гэтак рабіў заўсёды мой с.п. Тонік.
Апрача таго, што ня чую, мне страшна гудзіць у галаве. Трэск, піск, шум, а часам — быццам над галавой верталёт ляціць. I гэтак — дзень і ноч. А фізычна? Што ж, баліць галава — то менш, то больш, але амаль стала баляць ногі, усе косьці. Мяне таксама трымаюць уколы. Прыняла 30 cocarboxylar’y, а цяпер чакае 30 АТФ. Робіць іх дачка, у апошні час — Слаўка. Ну, але хопіць. He паможа, а толькі Вас знэрвуе, бо ведаю, што ўмееце спачуваць.
Аб дні юбілею ня буду нічога пісаць, бо п. Дануся [Бічэль], напэўна, усё расказала. A 2 кастрычніка, у суботу, была другая частка — віленскія знаёмыя, тыя, што і кожны год. Праўда, не было Маслоўскай (сваячкі Танка) і Жэні Лобан — яе сяброўкі па Віленскай Бел[арускай] гімназіі. (Яны былі гадзінку раніцай 30 верасьня, бо інакш не маглі.) He было і старога знаёмага, былога рэдактара часапісі “Шлях моладзі” Янкі Багдановіча. Ён хворы, у шпіталі пасьля апэрацыі горла, апрача таго, амаль асьлеп, апэрацыю вачэй прабавалі рабіць, але не ўдалося. I гэта было прыкра.
А чым прыймалі? Гэта ўжо заслуга зяця. Ён мае знаёмага электрыка на мясакамбінаце і дастаў (як кажуць, па блату) 2 языкі, нешта вэнджанае, добрай сьвініны і добрага валовага мяса. Галя зварыла расол, да гэтага — пірог з салодкай капустай, сьвіныя адбіўныя. Да мяса: памідоры, агуркі маласольныя, салатка са сьвежых агуркоў.
Увечары — рознае мяса, сыр(жоўты, боаб белым ужозабыліся, які ён), торт (ад гасьцей), яблычны сыр. У суботу — нешта падобнае, добра ня помню, торт купілі самі. Галя намучылася. Мне не давала нічога рабіць, а Слаўка прыйшоў пасьля работы. Другі раз, у суботу, было ёй лягчэй, бо Слаўка быў удома, а ён майстар на ўсе рукі, усё ўмее і ўсё можа.
Ага, у суботу прыяжджаў з Рыгі мастак В. Целеш. Зрабіў мой невялікі партрэт паводле здымка з 1911 г., дзе я — Ганка з камэдыі Каганца “Модны шляхцюк” — у беларускім нацыянальным касьцюме. Прывёз ужо ў рамцы пад шклом. Атрымала шмат павіншаваньняў, тэлеграмаў. Нават ад нейкага зусім незнаёмага беларуса з Віцебска.
Пішаце, што наглядзеліся на мяне маладую ў “Голасе Радзімы”? Гэта Сяргей Панізнік даў зрабіць з адной маленькай групы, дзе я з сябрамі Гродзенскага гуртка перад выездам з Гродна. Зрабіў адну копію даволі вялікага разьмеру і прасіў падпісаць яму. А што дасьцьтакі здымаку “Голас Радзімы”, я і ня ведала.
Маем тут у Вільні мастака-ткача1, тчэ цудоўныя паяскі з самымі рознымі беларускімі матывамі. Я ўжо мела ад яго пару паясоў — даўгіх, шырокіх, а сёлета атрымала з вытканым надпісам: “Зоська Верас — 90”. Гэты пояс завязалі мне праз грудзі, але так нязручна — не відаць на здымку цыфры 90. Пасылаю Вам такі здымак — паглядзіце і на старую. Калі выпрашу ад зяця больш здымкаў групавых з гасьцямі, абавязкова Вам пашлю. Праўда, Лявон зрабіў копіяў нямала і разаслаў усім удзельнікам, але ж я маю і свае патрэбы, і сваіх блізкіх, каму хацела б паслаць.