Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
14-га. Як сам піша, вельмі яму цяжка. Лячэньне — ніякае.
Я прасіла, каб Марына мне пісала, паведамляла, што і як з бацькам, але калі гэты мой ліст да іх дойдзе? Ці яна можа часта ў бацькі бываць? Калі ласка, напішыце мне ўсё, што Вам вядома.
Яшчэ ня сьцішыўся боль пасьля сьмерці Ларысы Антонаўны [Геніюш] ... Я так з ёю зблізілася — хоць толькі лістоўна, маю больш за 300 яе лістоў. А цяпер — ізноў неспакой. Што гэта сёлета робіцца? Столькі хвароб, столькі стратаў... Я ўжо і свае дні пачала лічыць.
Ларыса Антонаўна мела хоць запэўненую апеку, спагадлівасьць шматлікіх людзей, і гэта не памагло. А Алесь Мікалаевіч? У шырэйшых кругах у яго прыхільнікаў мала, а мо і зусім німа. А тады і лекары ставяцца абыякава. Ды ня веру я гродзенскім лекарам. Там жа сваіх людзей німа. Праўду кажучы — як і ў Вільні. На сабе адчуваю.
Усяго добрага. Чакаю весткі. Л. Войцікава.
199. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
4 мая 1983 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Хоць коратка хачу адказаць на Ваш ліст з 27.04 г.г. Нешта вельмі пагоршылася маё здароўе. Асабліва даймае хвароба страўніка. Мусі, ад гэтага і слабасьць, а яшчэ вельмі баляць ногі.
Ад Алеся Мікалаевіча [Белакоза] вестак німа. Добра, што Вы хацелі пашукаць адпаведнай пратэкцыі, каб на хворага лекары зьвярнулі больш увагі. А ўсё ж там нешта было, калі Алесь Мік[алаевіч] напісаў мне: “Усяго за гэты месяц наглядзеўся, ня думаў, што ў нашай краіне такое можа адбывацца”. Гэтыя словы шмат гавораць.
Дзякую за падрабязнае апісаньне хаўтураў с.п. Ларысы Антонаўны. Добра, што ўсё так урачыста адбылося. Што да сына яе, то гэта для мяне не навіна... Можа, таму, што я за Л арысу Антонаўну на 17 гадоў старэйшая, яна была са мной вельмі шчырай, дзялілася ўсімі сваімі перажываньнямі, у тым ліку сямейнымі...
Маю ад яе больш за 300 лістоў. У такой колькасьці памясьцілася ўсё, нават самае найгоршае, самае балючае... А сама яна была вельмі спагадлівая, добрая, сардэчная, так што і мне з ёю лёгка было падзяліцца сваімі лепшымі і горшымі перажываньнямі. Цяпер ня маю нікога больш-менш з майго пакаленьня.
Мела я пару лістоў ад людзей, якія ў самыя цяжкія хвіліны свайго жыцьця адчулі на сабе ўплыўсільнай (як пішуць) і спагадлівай душы Ларысы Антонаўны. А вось разьвітаньне ў “ЛіМе” зрабіла прыкрае ўражаньне. Бяз здымка, бяз чорнай рыскі, даволі ляканічна, па-казённаму...
Паміж іншым, ад яе сяброў па няшчасьці (на Варкуце...) дастала я яе верш, там напісаны, які, як кажуць, на шпаргалках пераходзіў з рук у рукі.
Як Ваш артыкул, як і частка маіх успамінаў, што меліся быць у “Спадчыне”, так і мая кніжка — вялікі знак пытаньня. Ужо амаль тры месяцы — ні весткі, ні слова. С.С. Панізьнік, які кніжкай займаўся, часта пісаў, а цяпер ад студня маўчыць. Відаць, ня мае чым падзяліцца. Але гэта ўжо мала мяне цікавіць. Хацела б толькі скончыць пару драбніц, што пачала. Але пішацца штораз цяжэй. He таму, што ў галаве пусьцее, а таму, што цяжка змагацца з болямі. А мо
дачакаю яшчэ летніх канікулаў, і Вы зможаце прыехаць? Яшчэ тым-сім хацела 6 падзяліцца ў сувязі з Гродзеншчынай і Сакольшчынай.
Усяго добрага! Для пані Марыі — шчырае прывітаньне. Л. Войцікава.
200. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
9 мая 1983 г. Вільня
Дарагая Данута Іванаўна.
Так даўна ня маю ад Вас ніякай весткі. Як чуецеся? Сьмерць Ларысы Антонаўны [Геніюш] моцна адбілася на маім здароўі — чуюся вельмі нядобра.
Рада была б, каб Вы змаглі прыехаць, каб я з рук у рукі магла аддаць тое, што прыгатавала для Вас у Музэй М. Багдановіча.
Усяго Вам найлепшага! Здароўя і сілы духу, каб апанаваць усе цяжкасьці жыцьця. Сардэчна цалую — Л. Войцікава.
201. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
26 мая 1983 г. Вільня
Даражэнькая пані Дануся.
Дзякую за ліст. Атрымала яго сяньня і адразу адказываю, хоць баюся, што чытаць будзе цяжка — так рука дрыжыць. Гэтая безупынная гарачыня проста мяне забівае...
Я зусім на Вас не злую, а толькі непакоюся. Як доўга німа весткі, розныя думкі лезуць у галаву. Ды і я ня вечная...
Разумею, як на Вас падзеяла захаваньне сына Ларысы Антонаўны [Геніюш]. Мне ўжо аб гэтым пісаў крыху Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч]. Яго захаваньне небылодля мяне неспадзяванкай — ЛарысаАнтонаўнанеадзін разз прыкрасьцю аб такіх фактах пісала. Маю ад яе 307 лістоў і крыху недрукаваных вершаў. Прыедзеце — паглядзіце гэтыя вершы. Можа, што спатрэбіцца, возьмеце.
Я для Вас прыгатавала, што змагла. Пачала пісаць “Старое Гродна”, але, мусі, праз гэтую гарачыню далей ня пішацца.
Анатоль Аляксандравіч Наліваеў (мастак) прысылае мне шмат здымкаў: групы, паасобныя пісьменьнікі, і то па 2-3 экзэмпляры. Тое, што Вам спатрэбіцца, возьмеце.
Чаму ў Вас пухнуць ногі? Ці ад сэрца, ці ад нырак? Ці Вы былі ўлекара? Датакіх зьяваў, як пухліна ног, нельга адносіцца абыякава. Гэта паважная справа.
Мяне вельмі мучыцьзастарэлая хвароба страўніка. Быў лекар. Запісаў лекі, якіх у Вільні німа. Але часьць прыслаў мне Арсень Ліс, а часьць — з Ленінграду. Бываюць дні, што ледзь хаджу — так баляць ногі. Увечары апухлыя, але праз ноч — праходзіць.
Дзівы робяцца сёлета ў прыродзе. Усё сьпяшаецца цьвісьці, і то адначасна. Ніколі гэтага не было — кожная расьліна мела свой сэзон. А цяпер — яшчэ не перацьвіў бэз, а ўжо цьвітуць акацыі, ружы, ірысы.
Цалую Вас сардэчна і чакаю. Л. Войцікава.
202. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
10 чэрвеня 1983 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Хачу хоць коратка адказаць, калі ня цяжка будзе Вам прачытаць. Літары скачуць — адно слова выразьней, другое... Мне гэтае лета не шанцуе. Часта мяняецца надвор’е, вялікія ветры і г.д. Усё гэта цяжка пераношу і чуюся дрэнна. Баліць галава, ногі ня хочуць хадзіць, і са страўнікам бяда. Розныя лекі, уколы — нішто не памагае.
Вельмі хочацца дачакацца Вашага прыезду. Яшчэ шмат аб чым трэба было б пагаварыць. Аб долі таго альманаху ведаю даўна. Падобна, як падбяруць матэр’ялы, будуць выдаваць новы. Mae матэр’ялы (успаміны “Менск — з уступам А.С. Ліса) прайшлі праз цэнзуру.
Альманах “Белая вежа” праектуецца даўна. Ужо гадоў ці ня пяць ляжаць у А. Мальдзіса мае ўспаміны “Бел[арускае] каапэрат[ыўнае] т[аварыст]ва “Пчала” і яго орган “Бел[аруская] борць”. Ці дачакаюцца друку — ня ведаю...
Вось усё так і цягнецца — гадамі. Цяпер мая кніжка — розныя сабраныя публікацыі за ўсе гады з “Заранкі”, “Шляху моладзі”, “Студэнцкай думкі”, артыкулы мэмарыяльнага характару — усё гэта ў выдавецтве “Юнацтва”, а апрацоўку перакідаюць з рук у рукі. Пасьля сьмерці с.п. Алеся Бачылы ўзяўся С.С. Панізьнік, цяпер, як пісаў, заняты сваімі зборнікамі, перадаў М. Лужаніну1.
Што з гэтага выйдзе — не ўяўляю сабе зусім. I хто напіша прадмову? Неяк Панізьнік пытаўся мяне, каго б я на гэтую ролю хацела. Я адказала, што павінен пісаць той, хто з матэр’яламі добра азнаёміцца, прачытае іх і зразумее. Цяпер то ўжо я нічога не разумею. М. Лужаніна ня ведаю, ну і ён мяне — таксама...
Учора атрымала ад Я. Саламевіча яго “Слоўнік псэўданімаў”. Добра, што нарэшці дачакаўся рэзультатаў сваёй больш чым 20-гадовай працы. Ёсьць крыху памылак, прынамсі, што тычыцца мяне асабіста, але на мяне зрабіла цяжкае ўражаньне прадмова — яго нянавісьць да капіталізму і зьвязываньне веры з “апалячываньнем”. Вы гэта добра ведаеце, як і я, што адно з другім ня мае нічога супольнага... У Гродзеншчыне, асабліва ў Сакольшчыне, цэлыя вёскі былі каталіцкія, і якраз яны не былі зусім “апалячаныя”.
Пляменьнікі гэтага самага Ёзіка Лявіцкага, аб якім Вы пісалі, і сяньня засталіся сьвядомымі беларусамі, хоць беластоцкія дзеячы робяць усё магчымае, каб беларусаў-каталікоў адпіхнуць ад беларускай нацыянальнасьці. Найлепшы прыклад — сёлетні каляндар. Там жа новы стыль, якім карыстаюцца каталікі, ад пачатку да канца ў польскай мове. Усе імёны па-польску...
У Я. Саламевіча гэтакая блытаніна ў паняцьцях ня першы раз. I гэта ў век атэізму... To ўжо абедзьве веры трэба прыймаць аднолькава і больш цьвяроза глядзець вокал сябе — разумець, што ня ўсё так добра з беларускай мовай, сьведамасьцю, як павінна быць. Але хопіць...
АдАлеся Мікалаевіча [Белакоза] я меладаўгі лістяшчэсашпіталя.Усёжтам нешта ня ўсё ясна. Ён у лісьце пару разоў варочаўся да таго, што наагул шкадуе, што лажыўся ў шпіталь. 3 дому яшчэ не пісаў. Вельмі прыгнечаны тым, што ў Гудзевіцкі музэй нічога не дасталося са спадчыны па Ларысе Антонаўне [Геніюш]. Што яна ўсё адкладвала перадачу сваіх“скарбаў” музэю... А гэта жтам у Гудзевічах яе родная зямля...
Як чуецца Данута Бічэль? Пісала, што хутка прыедзе, а цяпер німа ад яе весткі. Ці ўспомніце на Гродзенскім тэлебачаньні аб 115-х угодках нараджэнь-
ня Ядвігіна Ш.? Гэта 25 чэрвеня. 23-га ў Менску ў Музэі Галубка гэтая дата будзе адзначаная.
Добра, што ўшануюць мэмарыяльнай дошкай памяць I. Дварчаніна. Я яго ведала з часоў Вайсковага зьезду ў Менску, а і тут ня раз спатыкалася, але неяк супольнай мовы не знайшлі, хоць з маім мужам А. Войцікам яны былі блізкімі сябрамі.
Можа, перад выездам на мора яшчэ напішаце? I я шкадую, што Вашай дачцэ не ўдалося заглянуць да мяне.
Усяго найлепшага! Марыі Міхайлаўне — сардэчнае прывітаньне. Л. Войцікава.
203. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
28 чэрвеня 1983 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
Цэлых 8 дзён прайшло, пакуль я ўзялася Вам адказаць. Ня думайце аб гэтым, што Вы мяне расхвалявалі. V мяне з маладосьці такая натура, што вельмі жыва прыймаю ўсё да сэрца — ня ўмею быць абыякаваю ані да гора, ані да няпраўды ці благіх паступкаў. А ведаць праўду заўсёды трэба.
Ларыса Антонаўна, здаецца, аб усім шчыра пісала, але аб тым, што сын — алькаголік, змаўчала. I з беластоцкіх знаёмых ніхто аб гэтым няшчасьці Геніюшаў не ўспамінаў. Разумею — не хацелі рабіць плётак. Але не заўсёды гэта добра, бо толькі цяпер я зразумела, чаму Ларыса Антонаўна так баялася за ўнукаў. Але чаму Юрка [Геніюш]ня лечыцца? Ён жа — лекар, павінен разумець, чым гэта хвароба (бо гэта ж хвароба) грозіць ня толькі яму, але і сям’і. Я, на шчасьце, ніколі з нічым падобным ня мела дачыненьня ні ў блізкай, ні ў далёкай сям’і, але нічога ў жыцьці так не баялася, як п’яных...
Я маю некалькі вершаў Ларысы Антонаўны, нідзе, хіба, не друкаваных. Два ці тры — калядныя, а адзін пісаны на Варкуце... I жменьку ўспамінаў з тых часоў аднаго з яе таварышаў па няшчасьці. Але думаю, што гэтыя вершы могуць мець вартасьць толькі для Вас асабіста.