Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Мо і без патрэбы я аб гэтым Вам пішу — нэрвую. Якраз учора я шукала ў “Студэнцкай думцы” патрэбнага мне артыкулу, і кінулася ў вочы тая справаздача са збору грошай на падпісныя лісты. Вось і закруцілася ў памяці, што і як рабілася.
Цяперашняе надвор’е — ні восень, ні зіма, ні вясна — зусім адымае апошнія капелькі сілы, апошнія нэрвы. Галава баліць? He, не баліць. Мазгі — быццам сьціснуты кляшчамі, аж дранцьвеюць. Цэлы дзень глытаю таблеткі, а рэзультат? Шкодзіць настраўнік. Галі галава баліць дзень і ноч — і настрой адпаведны.
Ці гэта мне здаецца, ці Вы некалісь казалі, што добра было б мець Вам у музэі мае ўспаміны пра Г. Леўчыка? Напішыце. Якраз А. Наліваеў прывёз мне цэлую кучу розных здымкаў, сярод якіх аж 4 здымкі Леўчыка. Тэкст можна перадрукаваць з майго экзэмпляру. Пакуль што пасылаю Вам здымак: Г. Леўчык і я — у Варшаве ў 1914 г. Я вельмі дрэнна выйшла, але Гальяш — добра.
Калі што трэба — пішыце, што змагу — зраблю. Яшчэ хоць адзін ліст трэба напісаць. Усяго Вам найлепшага! Цалую шчыра — Л. Войцікава.
218. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
26 сьнежня 1983 г. Вільня
Дарагая пані Дануся.
Машынапіс (у 2 капэртах) атрымала — шчыра дзякую. Хацелася адразу напісаць, падзякаваць, але апанаваў мяне грып. Ужо 2 тыдні кашляю, страшэнны катар, боль галавы. Тры ночы амаль ня спала (2-3 гадзіны ўсяго). Як
заўсёды, у мяне грып без гарачкі. Добра і гэта. Учора больш як паўдня ляжала. Але пасьля ўстала, бо мы са Славай былі адныя. Галя з мужам а 1-й гадзіне пайшлі, бо ў іх год у год на першы дзень Каляд — госьці.
Са Слаўкай нам удваіх добра, але не магу ўсялякай работы зваліць на яго, бо нешта кашляе — гэта раз, а па-другое, мае шмат сваёй навуковай работы як асьпірант, і то на завочным курсе. Да таго ж, не на мейсцы, а ў Каўнасе. Трэба прыгатаўляць работы і езьдзіць да свайго прафэсара, які яго працай кіруе. Сяньня Галя была апошні раз на рабоце. Новы расклад пачнецца пасьля зімовых канікулаў.
Каторы ўжо дзень пішу павіншаваньні і ніяк не магу дайсьці да канца. Шмат каму па некалькі слоў, але прыходзіць нямала лістоў з павіншаваньнямі ды адначасна з нейкімі справамі-пытаньням. Гэтыя забіраюць шмат часу. He люблю пісаць абы з рук — часта трэба добра пакапацца ў розных крыніцах.
Просіце дараваць, што не змаглі прачытаць прозьвішча? Гэта я Вас мушу перапрасіць, што так напісана. Помню, што ў гэтым прозьвішчы былі робленыя папраўкі. Гэта была блізкая сваячка маёй “гродзенскай” (я так называла) бабулі — Коляртова. Яна заўсёды бабулі расказывала, куды і чаго з Э. Ажэшкай хадзілі, што запісывалі. А бабуля, як мне было 8-9 гадоў, усё расказывала мне, каб ведала, “як пісьменьнікі працуюць”. Прытым заўсёды я сядзела ў бабулі на каленях. Такая вялікая дзяўчынка. Але была я ў дзядоў тады адзінай унучкай і вельмі пешчанай. Маміныя бацькі былі больш стрыманыя і наагул унукаў ня песьцілі ў такі спосаб.
Што да “Старога Гродна”, ці лепш — да машынапісу, маю адну засьцярогу. Я пісала, што “Дамініканскі касьцёл у пэўным часе (у які год — ня помню) быў забраны царскім урадам і перароблены на царкву — Гарнйзонный собор, а пасьля 1-й сусьветнай вайны ізноў перарабілі на касьцёл” (назоў той самы — Дамініканскі). Калі ласка, паглядзіце рукапіс. Можа, я там не зусім ясна выразілася? Бо так, як у машынапісе, выглядае, быццам Саборны — гэта таксама назоў таго ж самага касьцёла.
Удзень чулася неяк лепш. А цяпер ізноў горш, а як кашляю — усё баліць у сярэдзіне. Галя прынясла новыя лекі.
Маю да Вас просьбу. Атрымала павіншаваньне ад мастака Уладзіміра Кіслага’. He магу падзякаваць, бо ня маю адрасу. Калі ласка, пры магчымасьці скажыце яму, што вельмі ўдзячная за памяць, за ўвагу. Выбачайце за клопат.
Усяго добрага! Л. Войцікава.
219. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
6 студзеня 1984 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Учора атрымала Ваш ліст. Дзякую за навагоднія зычэньні. А ці Вы мае атрымалі? Пытаюся, бо ў апошні час нешта дзіўнае робіцца з лістамі — гінуць і мае, і да мяне. Гэтак сталася і з маім адказам на Ваш ліст у справе дачкі РакаМіхайлоўскага. Я Вам адказала даволі хутка і падрабязна.
Пісала аб ёй ці толькі прапанавала (гэтага ня помню) напісаць аб працы Рака-Міхайлоўскага ў Менску (1916-1917 гг.), спатканьнях з ім і яго сям’ёй у Гродне, а пасьля аб сталым кантакце ў Вільні. Сяньня аб гэтым усім не пішу — пачакаю крыху, мо сытуацыя на пошце паправіцца. Апрача таго, маю сьпешных
5 лістоў — заляжаліся, падумаюць людзі, што мяне ўжо німа. А я яшчэ трымаюся, хоць вельмі дрэнна чуюся. Дзьве апошнія ночы зусім ня спала — ні хвілінкі.
Атутяшчэ просьбы: С. Шушкевіч прыслаўсваю новую кніжачку вершаўдля дзяцей, просіць напісаць хоць кароткі водгук; удава Бачылы ўжо даўна просіць напісаць аб сустрэчы і карэспандэнцыі са с.п. Алесем Мікалаевічам; У. Мархель ня можа дачакацца майго ўражаньня ад “Лірніка вясковага”1. Найгорш з С. Шушкевічам — вершы добрыя і па форме і па зьместу, але бянтэжыць загаловак кніжкі — “Казачны церам”. Ці ж гэта па-беларуску?
Вось усё гэта вісіць над галавой. Парадзіцца німа з кім. Каб сын жыў — было б інакш. Хутка (26 студня) ўжо 8 гадоў, як я пазбаўленая добрай помачы і парады.
Ці паказывала Вам Данута Іванаўна [Бічэль] маё “Старое Гродна”? Ці прачыталі? I што на гэта скажаце?
Данута Іванаўна, як і абяцала, перадрукавала на машынцы і экзэмпляр мне прыслала ўзамен за рукапіс. Я яе прасіла, калі што трэба паправіць, але з парай паправак не магу пагадзіцца. Я напісала, што Дамініканскі касьцёл у свой час забралі і перарабілі на царкву, назваўшы Гарнізонным саборам. V яе выйшла: “Касьцёл быў то Дамініканскім касьцёлам, то саборам”. Ці не выглядае, што гэты касьцёл часам меў назоў Сабор? А можа, я цяпер што блытаю? Рада была б, каб Вы прачыталі і мне напісалі.
Толькі не кажыце Дануце, што я пісала — можа пакрыўдзіцца. Адругоетрэба абавязкова паправіць: у мяне польная дарога — у яе конная дарога. Ну, але калі б пайшло ў друк, то там рэдактары не адно па-свояму пераробяць, бяз гэтага не абыйдзецца.
Гэтак і з маім зборнікам. Перакідалі з рук у рукі, і ніхто нічога не зрабіў. Узяўся А. Вольскі. Пісаў мне Г.А. Каханоўскі, што рукапіс ці машынапіс кніжачкі бачыў ужо ў Я. Саламевіча, які мае пісаць прадмову. Значыцца, зрабілі кніжачку (а там было столькі матэр’ялу, ды ня рукапісаў, а ўсё ўжо друкаванае) зусім без майго ведама. Лепш бы яе зусім не было...
Цяпер Г.А. Каханоўскі піша мне, каб я сама запрапанавала свае “Успаміны” выдавецтву “Мастацкая літаратура”. Я спачатку ўхапілася за гэтую думку, але пасьля падумала, што баюся. Трэба ж знайсьці рэдактара, абдумаць, выбраць — там жа ня ўсё можа пайсьці ў друк... А хто ж за гэта возьмецца? Ізноў было б тое самае — перакідалі б адзін другому ды рабілі б усё без майго ведама. Няхай ужо ляжыць. Так спакайней.
Ці ня ўтым маім загінулым лісьце быў мой адказ на Вашу просьбу ўзгодніць гады (даты) маіх здымкаў, якія паслаў Вам Лявон? I чаму ён іх не падпісаў адразу? Я і ня вельмі арыентуюся, што ён пасылаў, бо мне не паказаў.
Буду чакаць ад Вас весткі. Мо неяк карэспандэнцыя наладзіцца. Што ў Вас чуваць? Як здароўе пані Марыі? Як — унука? Паміж іншым — ня ведаю, як імя Вашага ўнука, а таксама як па бацьку п. Марыю.
Усяго найлепшага ўсім у Вашым доме. Л. Войцікава.
220. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
14 студзеня 1984 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна.
Дзякую Вам за ліст з 8 студзеня, за ўсе весткі. Дзякую таксама за адрас ма-
стака У. Кіслага. Я з вялікай прыемнасьцю да яго напісала б, але Вы мне не далі яго імя па-бацьку, ня ведаю, як зьвярнуцца. Ужо тое, што ён з Гродзеншчыны, ды яшчэ з Дубна, мае значэньне. 3 Дубна паходзіў адзін з першых чытачоў “Заранкі” — Сяргей Крывец1. Свае першыя вершы, што прысылаў ў “Заранку”, падпісываў Сярожа Пастушок. Мілы быў і сьціплы ў сваіх лістах хлопчык. Пакуль не заняўся палітыкай, ня трапіў пад уплыў “вялікіх дзеячоў”. Ды аб гэтым доўга пісаць. Можа, калі пры сустрэчы раскажу.
Аб мастаку У. К [іслым] зусім ня думаю нічога дрэннага. Я ж разумею ўсю нэрвовасьць, узбуджанасьць высказываньняў Алеся Мікалаевіча [Белакоза]. У першую хвіліну магла паверыць таму, што ён піша, але падумаўшы, вера ў яго словы не магла ўжо быць так непадрыўная. Што ж гэта з А.Б. ізноў сталася? Перапрацаваўся ці што? У сьнежні атрымала ад яго 2 лісты. Такія бадзёрыя, радасныя. У першым прыслаў магчыма падрабязнае апісаньне музэю, экспанатаў. Новы помысл — стварыць (ужо пачаў) аддзел “Лекавыя расьліны”, вядома, з беларускімі назовамі, народнымі рэцэптамі. Я, зразумела, прыняла гэты помысл з энтузыязмам, абяцала як найбольшую помач. Адказ атрымала хутка. У тым лісьце пісаў, што “поўны энэргіі, паздаравеў”. To што сталася? Цяпер нават ня ведаю, ці мой ліст атрымае — хіба што Вера Ігнатаўна яму завязе. А я пыталася, як, у якой форме экспанаты да гэтага аддзелу рабіць.
Хочацца, пакуль яшчэ магу, зрабіць як найбольш, каб хоць праз музэй пратэставаць проціўрозных іван-чаяў, кіпрэяў, глогаўры падобнай бязглузьдзіцы — ранаў на нашай мове. А ці надоўга мяне хопіць? I так сама дзіўлюся, скуль яшчэ бярэцца памяць і крыху сілы. Але штораз цяжэй. Можа, гнілая зіма так дзеіць, а можа, ужо арганізм дайшоў да канца сваіх магчымасьцяў. Ну, німа аб чым гаварыць. Пустая гутарка.
Тым больш, ёсьць іншая тэма: Слаўка жэніцца! Але і тут для мяне ня ўсё проста. 3 аднаго боку — вельмі радая і спакойная, што ня будзе ў ніякім выпадку адзін-самотны. А з другога — зьнікае ўсялякая надзея, што астаўлю пасьля сябе нашчадка, які прадоўжыць маю даўгалетнюю дарогу. Жэніцца з літоўкай, і то далёкай — аж з былой Жмудзі. Бацька яе — паляк, але відаць, пад пантофлем жонкі (а ліцьвіны — вялікія шавіністы), бо мовы бацькавай дачка ня ведае... так, некалькі слоў. Значыцца, запануе ў нас літоўская мова (я яе ня ведаю зусім), і я буду вылучаная ў сям’і яшчэ болыіі, чым цяпер.
Пэрспэктывы, як бачыце, нярадасныя. Ну, нічога. Абы Славе добра было. Я ж яго гадавала больш, чым матка, і ён для мяне больш, чым унук. Ды і адносіцца да мяне сардэчна.
Асабліва цяжка мнеў гэтым месяцы. 26 студзеня спаўняецца 8 гадоў ад дня сьмерці сына. Тут удома ніхто аб гэтым ня ўспомніць. Нават Слаўка заражаны эгаізмам і абыякавасьцю. У гэтым выпадку не хапае мне Ларысы Антонаўны Геніюш. Год у год перасылала мне некалькі спачувальных слоў і дадавала: “У гэтыя гадзіны я з Вамі”. Другая — гэта Вера Андрэеўна Ніжанкоўская (1-я жонка Б. Тарашкевіча). Ці напіша сёлета?