• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Як бачыце, атмасфэра нярадасная і неспакойная. Спачуваю Вам і Вашай маме, што страцілі блізкага чалавека. Сколькі б гадоў ні меў — страта балючая. Нейкі цяжкі быў для людзей мінулы год. Пасьля сьмерці с.п. Алеся Бачылы пачала пісаць мне яго жонка.
    Прыкра і незразумела, чаму яна праз 40 гадоў супольнага жыцьця не пастаралася навучыцца мужавай мовы, але што зрабіць, цяпер гаварыць аб
    гэтым позна. I віна тут ня столькі яе, як Алеся Мікалаевіча [Бачылы]. Ня першая сям’я такая. I вось яна была некалькі месяцаў у Жалезнаводзку. Паехала паставіць помнік на бацькавай магіле. У гэты час сястра — раненая ў аварыі — лягла ў шпіталь. Прыйшлося астацца даглядаць хворую ўжо некалькі гадоў матку. Цяпер, вярнуўшыся ў Менск, піша: “Вярнулася, пахаваўшы матку і цётку, сястра яшчэ не зусім паправілася”. Ці ж не трагедыя?
    Вось намазала — вочы Вам забаляць. Сардэчна цалую і чакаю весткі. Чым я магу памагчы Вам у музэі?Л. Войцікава.
    221.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    20 студзеня 1984 г. Вільня Даражэнькая Данута Іванаўна.
    Усё чакала весткі ад Вас — адказу на маё пытаньне. Як па-бацьку мастака Кіслага? He магу да яго напісаць, і гэта мяне мучыць. Так што чакаю.
    Адначасна хачу Вас запытацца, ці Вам у музэі спатрэбіліся б старыя гадавікі “Полымя”? He цяперашнія, а, як я зразумела з ліста ўласьніка, амаль з першых гадоў існаваньня часапісу. Калі гэты чалавек мне аб “Полымі” пісаў, я Вас не запыталася, а пасьля ён цяжка хварэў — было вельмі дрэнна... Так я і ня думала справу выясьняць. Цяпер, на шчасьце, паправіўся. Можна з ім увайсьці ў кантакт. Запытаюся, можа, яшчэ што мае.
    Стараюся нечым заняцца, нешта рабіць хоць крыху карыснае, каб ня думаць аб сваіх недамаганьнях, болях і г.д. Ах, як усё гэта надакучыла...
    Атут яшчэ нейкая нядобрая вестка заскочыць. Я, хіба, Вам пісала або гаварыла, што маю старога знаёмага з 20-30-х гадоў, які жыве ў Польшчы. Мы з ім стала і часта карэспандуем. Прысылае мне розныя цікавыя весткі, інфармацыі. I вось тры дні таму атрымала ліст ад яго жонкі. Піша: “Муж у шпіталі, на самыя Каляды яго зваліў інфаркт...” Быццам нягрозны, і хворы папраўляецца. Але ж гэта — пачатак. А што далей? На як доўга гэтага “лепш” хопіць? Вось так і жывецца — ад бяды да бяды.
    А што ў Вас? Як здароўе? Як працуецца? Ці ёсьць што новае? Пішыце. Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
    222.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    23 студзеня 1984 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Так я затрымалася з адказам, што можаце падумаць нешта нядобрае — або ліст ізноў загінуў, або са мной што сталася. На гэты раз нічога такога — проста не было часу. Былі сьпешныя лісты, выкліканыя нядобрымі весткамі. Ізноў з Польшчы.
    Я Вам, можа, пісала або казала, што ў Польшчы ў Інавроцлаве жыве стары віленскі дзеяч1 і мой знаёмы з 20-30 гадоў. Стала мы з ім падтрымліваем сувязь. Нямала прысылаў мне каштоўных вестак, нямала перапісываў пасланых яму матэр’ялаў і перасылаў (на маю просьбу) іншым адрасатам.
    I вось у мінулым тыдні пасьля даўжэйшага маўчаньня атрымала вестку ад яго жонкі. Піша, што на самыя Каляды мужа зваліў інфаркт. Быццам не цяжкі,
    і ўжо хвораму лепш. Але самі ведаеце, першы можа пацягнуць за сабою і далейшыя. Чалавеку ж каля 75 гадоў. To чаго можна спадзявацца? Вельмі моцна мяне гэтая вестка прыбіла.
    А пасьля два дні — поўная хата гасьцей. Напэўна, ведаеце, што 17 студня ў Новай Вялейцы ў беларускім аддзеле кнігарні была выстаўка бел[арускай] кнігі і сустрэча беларусаў з Менска і Вільні. 3 Менска быў А. Мальдзіс, з Вільні чацьвёра беларусаў і адзін ліцьвін — прыхільнік беларусаў, як сам сябе назваў, др. Банайціс2.1 вось 19-га А. Мальдзіс і др. Банайціс былі ў нас. Лепш сказаць — у мяне, бо ў маіх — дачкі і зяця — былі папярэдняга дня.
    А 20-га з Менска неспадзявана зьявіліся аж 4 чалавекі. 2 студэнты журналістыкі (адзін з іх, С. Дубавец3, быў ужо не адзін раз), супрацоўнік “ЛІМу” і супрацоўнік “Помнікаў архітэктуры і культуры”. Ізноў цэлы дзень страчаны, бо ўвечары ўжо не было сілы. Ім жа трэба было ўсё паказаць, расказаць, прыпомніць. А сілы ўжо ня тыя, што калісь. Толькі надзіва памяць усё не адмаўляецца служыць. Ці гэта такі даўгі трэнінг яе трымае?
    Пішаце, што ў мяне цікавая манера апавяданьня. Я думаю, што гэта памятка з кіеўскай школы. Я Вам казала, што ў нас былі розныя гурткі, у тым ліку літаратурны. Л ітаратурны заўсёды зьбіраўся ў нядзелю, і тады ў нас былі гадзіны імправізацыі. Наша выкладчыца літаратуры (вельмі здольная пісьменьніца, аўтарка шматлікіх сцэнічных твораў для моладзі) сядзела ў цэнтры, мы вокал яе. Яна пачынала расказ на якую-небудзь тэму, даводзіла да пэўнага пункту, перарывала і загадывала каторай з нас: расказывай далей. I так адна за другой разьвівалі тэму. Адна карацей, другая даўжэй — у залежнасьці ад здольнасьцяў і фантазіі. Вельмі было цікава.Таку мяне і засталося.Я не пішу — я расказываю...
    Я ніколі нічога не пішу на чорна. Можа, гэта і нядобра? Іншы апрацаваў бы, адшліфаваў, а я ня ўмею. Так і засталася прывычка імправізацыі.
    Як жыў мой с.п. сын (26 студня ўжо 8 гадоў, як яго німа), то я яшчэ радзілася з ім. Цяпер ня маю з кім. Дачцэ даю прачытаць — часам знойдзе якую памылку, прапушчаную літару ці што. Зяць майго почырку ня можа чытаць — не разьбірае. А як дала машынапіс “Старога Гродна”, што мне Данута [Бічэль] прыслала,— прачытаўі бязсловапалажыў. Другі раз ужо нічогачытацьня дам...
    I цяпер вось маю немалы клопат і ня вельмі ведаю, што зраблю. Справа тычыцца Гудзевіцкага музэю. Алесь Мікалаевіч [Белакоз] прыдумаў адну рэч, якая мне вельмі спадабалася, і я разьвіла думку далей. V сувязі з маім “Батанічным слоўнікам” Алесь Мікалаевіч пастанавіў зрабіць спэцыяльную плянту “Лекарскія зёлкі”. Вядома, чыстыя беларускія назовы расьлін і па магчымасьці народныя спосабы ўжываньня — рэцэпты. Я з радасьцю згадзілася памагчы — даць матэр’ялы і запрапанавала даць каляровыя здымкі расьлін. Больш бы прыцягівала ўвагу.
    Гэта быў бы ідэальны спосаб пашырыць ужываньне чыстых беларускіх назоваў заместа гэтых недарэчных адуванчыкаў, зьверабояў, пустырнікаў і г.д. I восьцяпер А. М[ікалаеві]ч просіцьпасьпяшыцьі дацьхоцьнекалькі рысункаўілюстрацыяў. А дзе іх узяць? Я маю кніжку, выданую Славацкай акадэміяй,— “Атлас лекарственных растеннй” — з каляровымі здымкамі з натуры. Здаецца, проста — зрабіць копіі на каляровую плёнку і даць адбіць... А тым часам — бяруць ня вельмі ахвотна, другое — робяць вельмі доўга, трэцяе — колеры немагчымыя, нічога падобнага да арыгіналу.
    У зяця шмат каляровых слайдаў, але ўсе адбіваныя за мяжой. А кожная та-
    кая пасылка рызыкоўная — дойдзе або не. Вось — сама запрапанавала, а што далей? Падумала, што некалькі штук можна адрысаваць (зрабіць копіі) ад рукі. Каб было далікатней — акварэлямі. Але ізноў — хто гэта зробіць? Да мастакоў з гэтакай прапановай ня зьвернешся. Гэта ж не старыя часы — энтузыястаў німа. Асабліва ў такой дробнай справе.
    Нарабіла сабе бяды і ня ведаю, як з яе вылезьці. А так мяне гэтая справа зёлак захапіла. Вядома, можна і без рысункаў рабіць, але гэта ўжо ня тое... У доме — зразуменьня ніякага. Нейкія зёлкі, рысункі... Знайшла “важныя” справы... Ну нічога, неяк будзе. А ня будзе — дзе мая ні прападала.
    Што да друку маіх успамінаў — ня так проста. Я. Саламевіч меў іх доўга ў сябе. Зрабіў пару экзэмпляраў машынапісу. Даваў цэласьць прачытаць А. Разанаву. Той, падобна, сказаў: трэба друкаваць усё, апрача таго, што ня можа прайсьці. У тым і справа, што трэба выбраць, што можа, а што ня можа... А хто гэта зробіць?
    Зварачацца да Я. Саламевіча ня маю сумленьня. Ён запрацаваны, вымучаны — дыхнуць ня мае часу. Няхай успаміны ляжаць, можа, і на іх прыйдзе пара.
    А тым часам я рада, што хоць мой рукапісны зборнік біяграфіяў (21 біяграфія) ужо мае тры машынапісныя копіі. Адна ўжо апраўленая, з клеенымі здымкамі, мае быць для бібліятэкі рукапісаў АН БССР. Поштай адсылаць не хачу. Трэба пачакаць пэўнай аказіі.
    Цяпер А. Мальдзіс пераглядзеў — кажа, што гэта добры гістарычны матэр’ял. Праз яго я пераслаць не магла, бо яшчэ трэба было дапоўніць бібліяграфію др. Ст. Грынкевіча. Яшчэ і цяпер знаходзяцца цікавыя весткі пра яго працу навуковую.
    Падумаеце — напісала шмат, атаго, што абяцала — аб Раку-Міхайлоўскім — німа. Абяцаю — прыгатую і ў наступным лісьце перашлю. А даты на маіх здымках — ці таксама патрэбныя?
    Усяго найлепшага! Прывітаньне Марыі Міхайлаўне. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    223.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    25 студзеня 1984 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
    Да сьлёз узрушыў мяне Ваш добры, прыхільны ліст. Бачу, адчуваю, што Вы разумееце мяне, а гэта ўжо вялікая палёгка ў горы. Дзякую і за сьвечку ў касьцеле ў памяць майго сына. Я даўна ня маю магчымасьці нідзе быць, нічога зрабіць, як хацелася б, прыкаваная да хаты ўжо шмат гадоў. А цяпер і па хаце хадзіць цяжка — так баляць ногі. Ужо пару гадоў і на мог ілкі не хадзіла.
    Галя вясной і пад восень заўсёды езьдзіць упарадкаваць кветкі, пасадзіць новыя. Добра і гэта. Толькі бяда, што яе здароўе вельмі слабое — нешта сэрцавае (ці не грудная жаба, хоць дактары дагэтуль самі ня ўпэўненыя), а яшчэ нейкія трывалыя зьмены ў пазваночніку. Моцныя болі. Гэта другое мне гора. Я ў яе гады цэлы гарод свой капала і даглядала. А ў 60 і далей, як у нас у студні прапала вада, насіла ваду за 2 кілёмэтры ад дому. Праўда, цяпер гэта вылазіць бокам. Бо страўнік моцна апушчаны, і ад гэтага ўсе яго хваробы.
    Але ўдома ёсьць і пацеха. Я сапраўды цешуся, што Слаўка ня будзе адзін. Сягоньня яго паненка прыехала ў Вільню да сястры і прыйшла да нас першы раз. Мілая дзяўчына. Яна сама з сям’і мяшанай. Яе бацька — паляк. Але,
    відаць, пад пантофлем жонкі, бо нават не навучыў дачок сваёй мовы. А мо асяродзьдзе таму вінавата — кругом літоўцы, нават жмудзіны. Але думаю, што і беларускай мовы навучыцца. Сяньня ідуць абое маладыя ў тэатр, былі ўжо на нейкай выстаўцы. I гэта вельмі добра, бо дагэтуль Слаўка нікуды не хадзіў. Пасьля работы нічога яго не цікавіла апрача літаратуры і — для адпачынку — тэлевізара. Часу і цяпер у яго вельмі мала, бо завочная асьпірантура вымагае шмат высілку.
    Часта цяпер карэспандую з Белакозам. Чуецца фізычна, як піша, дрэнна, але працуе, асабліва ў музэі, з цэлым адданьнем і энэргіяй. Здаецца, я Вам не пісала, што Белакозу прыйшоў у галаву цудоўны помысл — зрабіць у этнаграфічным музэі асобны аддзел (пакуль што плян) — лекарскія зёлкі з народнымі рэцэптамі. Назовы — беларускія, расейскія, польскія, украінскія і лаціна. Я, зразумела, з цэлага сэрца ўзялася памагаць. Цяпер лісты паміж Вільняй і Гудзевічамі лётаюць.