• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Маім надалей гэта ўсё непатрэбнае. Слаўка жэніцца з літвінкай. Пойдзе літоўская сям’я. літоўцы моцныя — ня ўступяць. Для мяне абсалютна чужыя, бо я іх мовы ня ведаю. Так адчуваю, што на мне канчаецца ўсё. Бо я і ў сям’і Садоўскіх — па маці, і ў сям’і Сівіцкіх — па бацьку — апошняя. Ну вось і пажалілася. Але і сапраўды, рэдка бывае такое становішча. Вы, калі ласка, аб гэтай справе не пішыце ў лісьце, калі б папала на вочы каму ўдома — мела б непрыемнасьць.
    Затрымалася неяк з работай далейшых зёлак, хоць матэр’ялы маю. Удома рабілі рамонт усіх пакояў — не было варункаў да працы. Думаю, што вось-вось вазьмуся за работу. I дачка купіла мне вельмі цікавую кніжку аб лекавых зёлках — польскую, самую новую. Ведаеце, там назовы расьлін паданыя ў 6-ці мовах: лаціна, польская, расейская, французкая, ангельская і нямецкая.
    За гэтымі хатнімі справамі ніяк не зьбяруся адаслаць малюнкі мастакоў, а ёсьць сапраўды прыгожыя, па-мастацку зробленыя. Але гэта жтрэба адпаведна запакаваць, здаць на пошту, а цяпер за гэтым рамонтам не было каму.
    Праціўная пагода — вецер шалёны, хмарна, зімна. Ці Вам гэтыя падарожы не пашкодзілі? Хутка пачатак школьнага году. Зноў у Вас будзе шмат работы — падвойнай, a то і патройнай.
    Усяго найлепшага! Плёну ва ўсіх справах. Школьным дзецям-дзеячам шчасьця ва ўсім! Вашай цудоўнай працавітай сям’і — прывітаньне. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    238.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    21 верасьня 1984 г. Вільня
    Дарагі і паважаны Алесь Мікалаевіч.
    А ўсё ж я пачну з грашовай справы. Скажыце, што мне з грашамі рабіць? На той сьвет з сабой забраць? Іх у мяне за ўвесь час — з розных дробных ганарараў і той месячнай пэнсіі (50 руб.) пры невялікіх расходах на паперу, капэрты і г.п,— сабралася больш 1000 руб. А і далей зьбіраецца, бо яшчэ ганарару за “Каласкі” дастала толькі 60%. Для сябе асабіста ўсё патрэбнае маю. А каб і хацела што купіць, то не магу. Ужо больш за 10 гадоў не была ў горадзе. А дачка пры сваім благім здароўі і працы проста не заўсёды можа хадзіць па маіх справах.
    Пішаце, што ня маю магчымасьці бачыць музэю? Я яго сабе ўяўляю — у мяне фантазія багатая, а ўжо тое, што Вы ў сваіх лістах успамінаеце розныя мясцовасьці, прозьвішчы, знаёмыя мне з дзяцінства,— гэта вялікая прыемнасьць.
    Вось Вы ўспомнілі Эйсманты. Адтуль, з Эйсмантаў, паходзіў чалавек, які працаваў аб’ездчыкам у дзяржаўных лясах, жыў у вёсцы Кусьцінцы Сакольскага павету. Разумны быў чалавек, сыноў сваіх пасылаў у навуку. Адзін быў аптэкарам — таго я ня ведала, а два другія скончылі Гродзенскую гімназію. Старэйшы з іх канчаў гімназію, як я яшчэ лялькамі гуляла. Клікала яго “Пятрусь, Пятрусь, хадзі на баль!”. I ён, даўганогі, садзіўся пры нізенькім столічку і еў мае пачастункі. А самы малодшы, Франук, быў хрышчоным сынам маёй бабулі (па маме), а пасьля сябрам Гродзенскага бел[арускага] гуртка. Вось адзін назоў мясцовасьці — і сколькі ўспамінаў з самога дзяцінства...
    Усё зьбіраюся запытацца, як далёка ад Гудзевічаў Індура і Адэльск? 3-пад Адэльска, з фальварку Талочкі, старшыня гуртка Адам Бычкоўскі. А ці ведаеце Кузьніцу? Ад яе простая дарога (10 вёрст) — стары тракт, абсаджаны бярозамі, вядзе ў Новы Двор, каля якога зямля маіх прадзедаў. Каб Вы ведалі, як я тужу па тых кутках! Столькі гадоў (ад 1923 г.) я ў Вільні. А для мяне ўсё тут чужое...
    Я Вам ужо пісала, што схапілася за Гудзевіцкі музэй, а цяпер — за справу зёлак і толькі гэтым жыву. Гэта мой ратунак, маё збаўленьне. I Вы мне не пазваляеце дадаць да справы некалькі — зусім для мяне лішніх — грошаў? Ці гэта справядліва?
    Цікава, людзі ганяюцца за грашамі, а ад мяне ніхто іх ня хоча. Напрыклад, прашу Славу: “Купі мне паперы”. А ён кажа: “Нашто купляць? Ляжаць у мяне цэлыя рызы ў бюрку, бяры, сколькі хочаш”.
    Мастакі, калі запрапанавала плату за малюнкі, сказалі, што я іх крыўджу такой прапановай. To дзе мне грошы дзець? Я ж ужо канчаю 92 гады. Нашто мне яны? Але хопіць. A то яшчэ з Вамі пасварымся.
    Пішучы аб 75-годзьдзі Гродзенскага гуртка, я ня думала аб нейкай публікацыі, а толькі каб Вы па магчымасьці расказалі сваім вучням, як гэта калісь моладзь у Гродне працавала для нацыянальнага ўсьведамленьня. I ня толькі паміж сабой у Гродне, але ставілі спэктаклі для вёскі, раздавалі “Нашу ніву”, а календароў выпісывалі кожны год 100 штук і раздавалі іх. Захаваўся ўмянерахунакна100штуккалендароў,дзезазначана,якаянамдаеццазьніжка. А самі ў Гродне праводзілі лекцыі, вучылі геаграфію Беларусі, яе гісторыю.
    Гэта было 75 гадоў таму... А як помніцца — да дэталяў, да дробязяў. Зда-
    ецца, усё бачу. А думаць ад такім юбілеі, успамінаць, прыходзіцца адной. Ня ведаю, ці жыве сябра з першых гадоў Зыгмунт Абрамовіч (унук Ф. Багушэвіча). Даўна ня піша. Адругі наш сябраз самых малодшых, др. Грабінскі1, жыве даўна на Флярыдзе. Пісаў цудоўныя лісты ў чыстай беларускай мове, але таксама на апошні ліст ня маю адказу.
    Ці ўдасца прапхнуць дзе весткі ад гэтым юбілеі — ня ведаю. Стараецца Арс. Ліс, прыцягнула А.М. Пяткевіча, пісала ў Менскае тэлебачаньне — Ул. Содалю. Але які будзе рэзультат? Хто ведае.
    Усяго Вам найлепшага! Прывітаньне для Веры Ігнатаўны. Выбачайце, што так дрэнна пішу. Л. Войцікава.
    239.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    28 верасьня 1984 г. Вільня Паважаны і дарагі Алесь Мікалаевіч.
    Дзякую шчыра за атрыманы ўчора ліст. He, я не пакрыўдзілася за адасланыя грошы — шаную людзкія меркаваньні, хоць бы яны з маімі ўласнымі не зусім згаджаліся.
    Слаўцы мае грошы непатрэбныя. Ён і сваіх мае даволі. Зарабляе, як і ўсе старшыя інжынеры, няшмат, але не гуляе, не раскідаецца грошамі. А цяпер і жонка яго (фармацэўт) будзе працаваць у Вільні — думаю, што ім хопіць. Дагэтуль сколькі разоў прапанавала Слаўцы грошы на нейкі выдатак, нават для мяне асабіста — ніколі не хацеў браць. Скарыстаю з Вашай парады і штонебудзь карыснае для справы агульнай прыдумаю.
    Дубаўца пабачу з прыемнасьцю — даўна яго ня бачыла. Дзіўлюся, што Вы пішаце, быццам німа беларускага календара — ён ёсьць, перакідны, змантаваць трэба самім на мэталічную рамку. Прадавалі (мо ўжо німа?) у пачцы запячатанай паасобныя карткі. I месяцы, і дні па-беларуску, ёсьць і крыху тэксту, але гэта ўсё весткі палітычныя.
    Ня тое, што было ў нашых віленскіх адрыўных перадваенных календарах, дзе на другім баку быў і гумар, і часам які верш, і розныя гаспадарчыя парады... Я кожны год запаўняла 100 картак парадамі на розныя тэмы. Паміж іншым, ці я вам даслала “Псторыю беларускага адрыўнога календара”? Калі не — пастараюся даслаць.
    Справы Гродзенскага літаратурнага музэю імя М. Багдановіча я сапраўды не разумею. Данута Б[ічэль] наракае, што не даюць грошай, німа за што купіць экспанатаў, што толькі гродзенскія маладыя мастакі памагаюць, часам падкінуць якую кніжку. Ёсьць прызначаны для гэтага музэю габэлен “Максім Багдановіч” работы Яўгена Шунейкі (маю фота гэтага габэлену — мне падабаецца). Аўтар трымае сваю работу ў сябе ў працоўні, кажа — дам, калі ўжо будзе экспазыцыя. А тым часам Данута ўсё езьдзіць. Была на Брэстчыне на розных спатканьнях, цяпер паехала на Палесьсе. Лісты яе нейкія нэрвовыя. Я яе даўна чакаю, прыгатавала тое-сёе для музэю — а яе німа і німа.
    У мяне часта набіраецца якой кніжкі па 2-3 экзэмпляры. Што лішняе — магу аддаць. Ці маеце, напрыклад, “Сьцежкамі Максіма” А. Бачылы? Што яшчэ маю лішняга — напішу пасьля, бо на бяду маю ў доме памочніка (Лявона), які па-свояму гаспадарыць — кладзе кніжкі на самую высокую полку, адкуль я не магу дастаць. I то без майго ведама. Усё нечага шукаю...
    Вельмі, вельмі дзякую за апісаньне этнаграфічнага музэю — як бы яго пабачыла. I як гэта ўсё мне знаёма з дзяцінства, з часоў, калі кожнае лета праводзіла ў свайго дзеда ў фальварку Альхоўнікі пад Новым Дваром. I карыта, у якім салілі мяса: кумпякі, паляндвіцы і г.д. Колькі разоў памагала перакладаць і паліваць расолам. I жорны, на якіх рабілі грачаныя крупы — ад буйных да самых дробных. He абышлося, каб і я іх не круціла.
    I шкляныя мухалоўкі, налітыя сыроваткай,— ня раз прыходзілася іх мыць.
    А ці апрача церліцы ня маеце іншыхткацкіх прыладаў — кроснаў, калаўроту, верацёнаў? I з гэтым я мела дачыненьне, крыху ўмела прасьці (але толькі грубую пражу — пачосьсе і падобнае, а кужалю так і не навучылася), крыху ткаць. Нават снавала сама. I таму ў Менску ў 1916-17 гг. загадывала ткацкай майстэрняй, а раней раздавала бежанкам лён да пражы, калаўроты і верацёны. Нават маю кніжку запісаў — прозьвішчы жанчын, і сколькі фунтаў лёну хто браў прасьці. I праз гады гэта ўсё мне вельмі блізкае.
    Мушу на гэтым скончыць. Дачка ідзе ў горад, сьпяшаецца. Дам ліст укінуць у скрынку.
    Усяго добрага Вам, Веры Ігнатаўне, вучням. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    240.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    7 лістапада 1984 г. Вільня
    Паважаны панеАдаме.
    Яшчэ раз дзякую за кніжку1. Прачытала адным духам і, думаю, ня раз да яе вярнуся. Столькі новага, і так лёгка, вобразна напісана. Здаецца — бачыш, адчуваеш і перажываеш.
    Сумнае ўражаньне робяць адмоўныя рыскі характару Сыракомлі — дагэтуль мне няведамыя. Але што ж, паэт, якога б вялікага таленту ні быў — усё ж чалавек, як і іншыя, з плюсамі і мінусамі.
    Але пішу ня толькі таму, каб выразіць удзячнасьць і ўражаньні. Мяне заінтрыгавала прозьвішча Серабракоў. Недалёка маёнтку майго прадзеда Ігната Кулакоўскага2 Крыштапарова існаваў маёнтак Старпейкі. Належаў ён адстаўному ваеннаму Серабракову, жанатаму з былой артысткай Пецярбургскага тэатру. Цікава, што былая артыстка Серабракова быладобрай гаспадыняй ды яшчэ выдатна ведала кройку і шыцьцё.
    I вось мая маці, скончыўшы ў Кракаве закрытую кляшторную пэнсію і вярнуўшыся да бацькоў у Сакольшчыну, хоць вельмі маладзенькая, бо мела ўсяго 16 гадоў, пастанавіла пасьля сямейнай нарады падвучыцца кроіць і шыць. У сям’і было 5 жанчын, і з шыцьцём сукенак быў клопат. Пані Серабракова згадзілася прыняць вучаніцу, і мая мама некалькі месяцаў пражыла ў Старпейках.
    Сям’ю Серабраковых усе хвалілі як інтэлігентную, разумную, і як добрых дюдзей — у адносінах да суседзяў і сялян. Блізкіх зносінаў паміж суседзямі, хіба, не было — усё ж Серабраковы — расейцы, і гэта дзяліла...
    Забылася падаць год, калі мая маці была ў Старпейках — 1886-87. Маю ўражаньне, што Старпейкі — гэта ня быў маёнтак спадчынны, сямейны, а куплены, а мо атрыманы ад ураду пасьля нейкай вывезенай у Сібір сям’і...