Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
251. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
16 лістапада 1985 г. Вільня
Шаноўны панеАдаме.
Зусім Вы аба мне забыліся, а я яшчэ жыву, хоць ужо ледзь-ледзь. Але справа ня ў тым. Чытала Ваш артыкул — з успамінамі Кветкі Вітан1 і М. Шылы. Пішаце там, што аб Лявоне Дубейкаўскім амаль нічога няведама. Шкада, што не зьвярнуліся да мяне з гэтым пытаньнем.
Я яго ведала — у Варшаве (гады 1914, 1919), у Менску — 3 гады, амаль 2 гады бачыла кожны дзень, а пасьля мы ў Вільні спатыкаліся ня раз — аж да яго сьмерці.
Ва ўспамінах Кветкі Вітан бачу недакладнасьць. Чаму яна ні словам не ўспамінае свайго брата Лявона, які, праўдападобна, вучыўся нейкі час у Віленскай Беларускай гімназіі? Вельмі добра гаварыў па-беларуску — без акцэнту.
А Шыла? Ён і дзясятай часці аб сабе не сказаў. А мо гэта Вы скарацілі, адкінуўшы непатрэбнае? Я М. Шылу ведала добра ў Менску, а пасьля яшчэ лепш тут, у Вільні. Ён памагаў майму мужу рабіць пляны дому, у якім і цяпер жывем.
Маю цікавую групу — Варшаўскі беларускі гурток, дзе шмат маіх добрых знаёмых: Л. Дубейкаўскі, сям’я Сталыгваў, Я. Гапановіч і інш.
Пісаць мне цяжка, ды і ня ўсё напісаць можна. Калі б Вы хацелі даведацца нейкія падрабязнасьці і змаглі ў Вільню прыехаць,— была б рада ўсім падзяліцца. Ня хочацца забіраць з сабою на той сьвет тое, што магло б быць у пэўнай меры карысным.
Усяго добрага! Шчыра зычлівая — Л. Войцікава.
252. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
21 лістапада 1985 г.
Шаноўны пане Адаме.
Учора атрымала ліст, адрасаваны Лявону [Луцкевічу]. Занепакоілася... Што з Вамі? Ніхто нічога не пісаў пра Вас. Аварыя якая? Ці прыступ якой хваробы, што аставіла свой сьлед? Калі зможаце, напішыце, калі ласка.
Я пару дзён таму пісала Вам у сувязі з Вашым артыкулам, у якім падаяце ўспаміны Кветкі Вітан і Міколы Шылы. Ці атрымалі?
Сяньня адказываю толькі на Вашае пытаньне аб Палуце Бадуновай1. На жаль, ня ведаю яе біяграфіі зусім. Яе, вядома, ведала і здымак маю, але яна шмат старэйшая, займалася толькі палітычнай работай, належала да партыі эсэраў. У працы грамадзкай удзелу не прыймала. He бывала ні ў Беларускай хатцы, ні на г.зв. суботніках. Да Грамады — як гэта піша М. Сташкевіч2 у кніжцы “Прмговор революцмм”, не належала, ды і я з П. Бадуновай ніколі ў адной групе не працавала, як гэтага Сташкевіч хоча...
Адзін раз мы з Вандай Лявіцкай пайшлі да П. Бадуновай у госьці. Прыняла ветліва, але як дзяўчат, шмат ад сябе маладзейшых, абыякавай гутаркай. Натым і скончылася...
Вельмі крыўдна, што ў Энцыкляпэдыі так шмат вартасных людзей абмінулі ўвагай. Але што зрабіць? Можа, хоць у гэтай анталёгіі, аб якой пішаце, якія прапушчаныя Энцыкляпэдыяй прозьвішчы знойдуцца? Але гэта тутэйшым шырокім масам нічога ня дасьць. Да іх ня дойдзе.
Так хацелася б паказаць Вам варшаўскіх беларусаў, расказаць аб Л. Дубейкаўскім, Сталыгвах і г.д. Думала, што ўдасца пусьціць у друк (асобнай кніжкай) некаторыя разьдзелы з маіх “Успамінаў”, у тым ліку і “Дзесяць месяцаў у Варшаве”, адкуль пачалося маё знаёмства з Л. Дубейкаўскім, але, здаецца, нічога з гэтага ня будзе...
Відаць, нядоўга ўжо змагу адказываць цікаўным на розныя пытаньні аб старым часе, знаёмых людзях. Тады і застанецца ўсё забытым. Хіба што, нехта пацікавіцца маімі архівамі.
Усяго найлепшага! Зычу набраць сілы, бадзёрасьці, вярнуцца да поўнага здароўя. Ад маіх — прывітаньне і найлепшыя пажаданьні. Шчыра зычлівая — Л. Войцікава.
253. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
14 сьнежня 1985 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Зусім нядаўна я Вам пісала, сяньня, маючы крыху часу (не дзівіцеся, што і я ня маю часу), хачу напісаць некалькі слоў аб уражаньні ад твораў У. Арлова’. Прачытала “I вярталіся мы” з цікавасьцю і прыемнасьцю. Хачу яшчэ раз да гэтага вярнуцца. А ведаеце, чаму я не прачытала аповесьці раней, калі “Маладосьць” атрымала з пошты? Бо ў гэтым нумары на пачатку зьмешчаныя ўспаміны пра Я. Коласа — С.Х. Александровіча, а там разьдзел “У двары пана Русецкага”.
He магу дараваць Коласу ўсёй гэтай зьдзеклівасьці, проста ненавісьці да Русецкіх... За што гэты “нэпман”, за што высьмейваньне? Што да яго зьвярталіся “пан”? Мы ж тады ўсе да аднаго былі “панамі”, як у нашаніўскія
часы — інакш адзін да другога не зварочваліся. Гэтае “па-бацьку” — зусім для насчужое (што і М.М. Улашчык2, гісторыкжа, прызнае), пасьля ўвайшлоў моду. Я і цяпер не люблю гэтага звычаю і, як магу, пазьбягаю яго.
Няўжо ў Русецкіх ад 1918 да 20-21 гг. так усё зьмянілася? Адкуль 3 дамы? Адкуль забудаваны хлеўчукамі панадворак і г.д. Адкуль поўна кватарантаў? Я Русецкіх абоіх вельмі добра ведала. Запрацаваныя ў сваім садзе і пчольніку, з чорнымі ад працы рукамі, вельмі гасьцінныя і сардэчныя. Калі мы наладзілі для бежанцаў курсы садаўніцтва, агародніцтва і пчалярства (гэта былі першыя курсы ў беларускай мове, і то з дазволу Міністэрства земляробства! — год 1916-ы, вясна-лета; маю поўную праграму гэтых курсаў), практычныя заняткі праводзілі ў садзе Русецкіх. Ён сам запрапанаваў, што з работамі ў пчольніку пазнаёміць сам, асабіста. А ў садзе займаліся самі. Сам правёў цэлы цыкль заняткаў, гаварыў па-беларуску. He за плату ж. Ніхто тады ніякой платы за працу грамадзкую не атрымліваў...
Скончыліся курсы... У хуткім часе пастанавілі арганізаваць “Ткацкую майстроўню”. Камітэтпомачыахвярам вайны дэлегаваўУ. Галубка, Р. Зямкевіча і мяне да Русецкіх на Старажоўку — наняць у іх кватэру на ткальню. У Русецкіх было 2 дамы. Адзін, у якім жылі самі,— стары-стары, драўляны, у зямлю лез,— стаяў у садзе. Другі — таксама драўляны, новы, на панадворку ад вуліцы Старажоўскай — быў пусты.У гэтым мы нанялі кватэру.
Пакуль існавала ткальня, некалькі меяцаў я там бывала кожны дзень, бо была кіраўнічкай. Ніколі ніякай непрыемнасьці, ніякіх спрэчкаў. Пасьля ў гэтым доме жыла дачка Ядвігіна Ш. Ванда з мужам Язэпам Лёсікам і, амаль адначасна, сям’я Смолічаў. Апошнія — нядоўга. Мяне ўжо ў Менску не было. Алеся Смоліч, зьмясьціўшы ў “Маладосьці” кароткія ўспаміны аб Коласе, пісала, што Колас напісаў “злосны памфлет на пана Русецкага”. Я адразу напісала ёй, што гэта з яе боку вельмі нядобра — падаваць да друку такія весткі. Пішу ёй, ці ты сама мела якую непрыемнасьць з боку гаспадара? Нейкую крыўду? А з боку Коласа гэта вельмі брыдкі паступак. Ня думала, што ён на такое здольны.
Як Смолічыха была ў мяне тут, у Вільні, я ізноў аб гэтым гаварыла і казала: ведаеш, Алеся, Аркадзь (Смоліч) ніколі б гэтага не пахваліў. А тут раптам аж у 1985 г. С. Хусэйнавіч шырака апісывае гэты факт, з радасьцю падае яго, быццам вялікую заслугу Коласа.
Я так знэрвавалася (цярпець не магу несправядлівасьці — не навучылі мяне бацькі быць несправядлівай), што кінула гэты нумар “Маладосьці” і нічога ў ім не чытала. Каб Вы не нагадалі аб гэтым пісьменьніку, так бы і не прачытала яго твораў. Малады пісьменьнік, а на здымку зусім не малады. I на што яны цяпер абрастаюць бародамі ды вусамі? Праціўная мода... Некалі мой бацька запусьціў бараду. He памаглі пратэсты ні жонкі, ні бацькоў (мне было 6-7 гадоў). Толькі калі пайшоў да сваёй бабулі, і яна не прыняла, а загадала пайсьці пагаліцца, паслухаў! Гэтак успомнілася з дзяцінства...
Вось забрала Вам шмат часу. Затое адкажаце на 2 лісты адразу, і гэта ўжо карысьць.
Усяго добрага. Шчыра — Л. Войцікава.
254. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
16 студзеня 1986 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
Учора атрымала Ваш ліст — сьпяшаюся адказаць. He бядуйце, я са свайго боку зраблю ўсё, што магчыма. Насамперад — здымак пецярбургскі 1910 году. Там апрача Я. Купалы — хлапец, нейкі Адамовіч. Дзяўчат ня ведаю ніводнай. Ванда Лявіцкая ніколі ў Пецярбургу потым не была, а ў 1910 г. ёй было ўсяго 15 гадоў. Калі хочаце, магу прыслаць яе аўтабіяграфію. Толькі трэба яе перадрукаваць на машынцы, бо я цяпер вельмі невыразна пішу, да таго ж, мне цяжка шмат пісаць — дрэнна вельмі чуюся.
3 гэтым перадрукам трэба зьвярнуца да Лявона. Найлепш, каб Вы самі да яго зьвярнуліся з усім, што Вам трэба: фота Ів. Луцкевіча, нашаніўцаў (ёсьць усе: Іван і Антон Луцкевічы, А. Уласаў і В. Ластоўскі). Гэта ў мяне ў альбоме, але Лявон, напэўна, таксамаўсіх мае, калі не гатовыя,то на плёнцы. Што да здымка Ванды Л[явіцкай], то я ўжо прасіла Анатоля Аляксандравіча Наліваева, каб ён Вам здымак выслаў. Ён нядаўна быў у мяне і зрабіў цэлую стужку копіяў, у тым ліку і Ванды. Наліваеў пару гадоўтаму намаляваў партрэт Максіма Багдановіча. Выйшаў даволі добра. Нядрэнна было б, каб ён зрабіў — намаляваў — копію для Гродна. Але цяпер ён мае пачатыя 2 партрэты, хоча іх скончыць.
Толькі што гаварыла з Л явонам. Ён кажа, што I. Луцкевіча і рэшту нашаніўцаў можа для Вас зрабіць, але даць іх у экспазыцыю Вам не дазволяць. Былі ўсе гэтыя здымкі ў Менску ў Музэі Якуба Коласа, то загадалі іх зьняць.
Даволі добры партрэт Я. Купалы нарысаваў Мікола Купава. Зьвярніцеся да яго, думаю, што не адмовіцца Вам адбітак прыслаць.
Я для Вас маю невялічкі мой эксьлібрыс і прышлю добры здымак, ня копію, але яшчэ ня маю. Здымкі рабіў віцебскі мастак — ён вельмі добра фатаграфуе,— але яшчэ не прыслаў, ня ведаю чаму. Думаю, што паехаў у Менск паступаць у асьпірантуру. Буду мець здымкі Варшаўскага гуртка — год 1913-14. Ці гэта Вас цікавіць?
Сьпяшаюся скончыць гэтую пісаніну і легчы. Больш як да 7-мі вечара дасядзець не магу. Вельмі завастрылася мая старая хвароба страўніка. Маю лекі, зёлкі, але нічога не памагае. Як лягу, то раней 4-5-ці раніцы болі не сьціхаюць, і не магу спаць. Ляжу і чытаю. Яшчэ добра, што вочы служаць.
Чакаю Вашага адказу, што прыслаць, а што не патрэбна. Трэба сабраць і тое, што я магу даць, і тое, што Лявон, каб выслаць усё разам.
He разумею, чаму ніхто не цікавіцца Музэем М. Багдановіча. Ёсьць жа ў Гродне і мастакі, і пісьменьнікі... Яшчэ адно: ці Вас цікавіць асоба Гальяша Леўчыка? Я магла б даць і ўспаміны аб ім, і нядаўна напісанае “У гасьцях у Г. Леўчыка”.
Цалую сардэчна, зычу плёну ў працы і здароўя. Л. Войцікава.
255. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
22 студзеня 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
На ўсялякі выпадак — можа, Вас гэта зацікавіць — паведамляю, што 16-17 лютага споўніцца 75 гадоў ад вечарыны-спэктаклю ў Гродне, калі наш гурток
паставіў камэдыю К. Каганца “Модны шляхцюк”. Маю друкаваныя праграмы (вельмі падрабязныя). Гляджу на здымкі тых, хто выступаў на сцэне: у камэдыі, у хоры, з дэклямацыямі. А чаму 2 дні? Бо 16 лютага было шмат гасьцей паважных, паміж імі — Іван Луцкевіч, і для нашых малодшых сяброў не хапіла мейсца. Прыйшлося на другі дзень усю праграму паўтарыць.