Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Што да магілы і помніка, то апекуноў трэба шукаць паміж былымі вучнямі школаў гадоў 1910, 11, 12, 13-га. Кс. Францішак быў капэлянам, вучыцелем ня толькі прыватных гімназіяў — жаночай і мужчынскай, але і шматлікіх школаў, г. зв. podstawowych2. Толькі пасьля яго сьмерці людзі даведаліся, сколькі ён зрабіў добрага. Плаціў за навуку бедных вучняў, купляў ім адзежу, нават утрымліваў (карміў) сваім коштам. I ўсё гэта сакрэтна...
У 1937 г. прыяжджаў да мяне адзін з былых гімназістаў — спэцыяльна даведацца самыя дробязі з жыцьця любімага і шанаванага пэдагога. Вось дзе сакрэт добрага дагляду магілы. Мне пісалі, што часта і зімой на гэтай магіле знаходзяцца сьвежыя кветкі.
Калі будзеце мець цярплівасьць прачытаць мае каракулі, то, калі ласка, адкажыце. Чуюся дрэнна, слаба. Кожны ліст — гэта ласка і радасьць. Так хочацца хоць раз яшчэ пабачыцца з Вамі...
Шчырае прывітаньне Марыі Міхайлаўне. Яна расказывала свайму ўнуку аб маіх катах Піраце і Чыпе. У красавіку скончыў жыцьцё мой прыяцель Чып. Пірат — раней. Асабліва шкада Чыпа...
Усяго добрага.Л Войцікава.
248. УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
22 ліпеня 1985 г. Вільня
Дарагі Валодзя.
Атрымала ўжо “Полымя” і Вашую рэцэнзію прачытала1. Дзякую. Шкада толькі, што ў бочку мёду трапіла лыжка дзёгцю. Вы зусім не зразумелі “Песьні сіраты”. He падразумявала я ў гэтым вершы ніякай “батрачкі” (па-беларуску — парабчанкі), я мела на ўвазе сябе асабіста. Бацька мой памёр, калі я толькі скончыла 15 гадоў. He было ў мяне ні сястры, ні брата. Мы асталіся ўдваіх з с.п. мамай. Я моцна адчувала страту бацькі — вельмі добрага, разумнага, інтэлігентнага чалавека. Вось і жаль гэты выліўся ў вершы “Песьня сіраты”. Гэты верш быў надрукаваны ў “Нашай ніве”.
Думаеце, што некаторыя рэчы, як “У каго прыгажэй”, “Добрае сэрца” і г.п. маглі б увайсьці ў дзіцячыя (вядома, не дашкольнага ўзросту) чытанкі? У мяне ёсьць цэлы цыкль падобных драбніц пад агульным загалоўкам “Вацюковыя суботнікі”. Туды ўвайшлі: “Пералётныя птушкі”, “Ад лучыны да электрычнасьці”, “Пералётныя птушкі”, “Чаму ўвосень жоўтае лісьце”, “Соль”, “Цукар”, “Газа”, “Будаўніцтва ў птушак”, “Амяла”. 3 гэтага ўсяго толькі “Амяла” ўвайшла ў зборнічак.
Усё гэта можаце прачытаць у машынапісным зборніку “Каласкі” (ад гэтага, мусі, і зборніктак назвалі). Гэты машынапіс павінен быць(калі выд[авецтва] “Юнацтва” вярнула) ў Сяргея Міхайлавіча [Новіка-Пеюна]. А калі ў яго німа, то ў бібліятэцы Акадэміі навук у аддзеле рукапісаў — у Лідзіі Іванаўны Збралевіч. Машынапіс гэтых “Каласкоў”, вокладку і сшываньне рабіў Сяргей Міхайлавіч. Сам мне запрапанаваў, каб усё, што было параскіданае па розных часопісах, сабраць пад адну стрэшку, за што я яму вельмі ўдзячная.
На гэтым скончу. Вельмі дрэнна пішацца. Кожны дзень дождж. Сяньня была бура. Усё гэта дзеіць на мяне. Баліць галава, а рука зусім ня хоча слухацца. Два-тры словы лепш, а пасьля ізноў кожная літара скача.
Усяго найлепшага Вам, жонцы Вашай і Юлечцы. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
249. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
26 жніўня 1985 г. Вільня
Паважаны і дарагі Алесь Мікалаевіч.
Дзякую за шчыры ліст. Вельмі Вам спагадаю ва ўсіх цяжкасьцях. Каб хоць гэтыя людзі памагалі, а не перашкаджалі.
Магчыма, я той артыкул у “ЛіМе” ацаніла памылкова. Дзіўным мне здалося, быццам пісьменьнікі часта бываюць у Гудзевічах, і то па некалькі разоў. Я аб гэтым ніколі ад Вас ня чула. А калі бываюць, то чаму маўчаць? Чаму не зацікавяць грамадзянства? Чаму не зарганізуюць нейкай рэальнай помачы?
Пішаце, што маладое пакаленьне захавае мову продкаў чыстай. Мала ў гэта верыцца. Ёсьць у Менску арганізацыя маладых — “Беларуская майстроўня”1 (крыху незразумелы назоў). Там галоўную ролю іграе малады філёляг (здаецца) Вінцук Вячорка2. Ён лічыць, што мова Заходняй Беларусі была добрай, чыстай, вывучае яе, вядзе (пакуль што паміж калегамі) адпаведную прапаганду.
А з другога боку, што робяць выдавецтвы? “Юнацтва” выдае для дзяцей кніжкі ў расейскай мове. “Мастацкая літаратура” зусім ня дбае аб мове сваіх выданьняў. Прыклад? Выданая сёлета кніжка В. Іпатавай3 “Перакат” — гэта мае быць беларускае слова? А можа, толькі я яго ня ведаю? А ў апавяданьнях? Там і меднаствольныя сосны, і іван-чай (замест скрыпень) і г.д. А ўжо “лепш” за ўсё расейскі зварот бросйть жребйй — па-беларуску кінуць жэрабя... Але 6ываюць і вельмі прыемныя неспадзяванкі.
V мінулым тыдні прыяжджаў А.С. Ліс — прывёз мне маленькую кніжачку вершаў. Гэта цуд — ня вершы! He магу ад іх адарвацца. Кніжачка маленькая, усяго 44 старонкі. Тытул — “Сурма” (стары інструмэнт музычны), аўтар — Алег Мінкін4. Дзіўна, імя ды прозьвішча мала маюць супольнага з беларускай мовай, і радзіўся на Магілёўшчыне, і вучыўся ў Маскве, а жыве і працуе ў Брэсьце — інжынер сельскагаспадарчай вытворчасьці... А мова, зьмест вершаў — зачароўваюць. Мо таму, што яны, нібыта просьценькія, але глыбокія па зьместу? Зразумець, лепш адчуць іх лёгка, яны без ніякіх выкрутасаў.
Пішу вельмі невыразна. Душна, хоць хмарна, гэта вельмі дрэнна адбіваецца на здароўі і настроі. Пытаецеся, дзе радзіўся М.І. Забэйда-Суміцкі? Няўжо я не паслала Вам яго жыцьцяпісу? А можа, паслала, а ліст не дайшоў? Напішыце, калі не атрымалі — вышлю ізноў. Пастараюся машынапіс зрабіць. А цяпер шлю толькі вестку, дзе радзіўся.
У мяне да Вас такая просьба. Я зусім ня помню, што я ў Гудзевіцкі музэй пасылала. Пасылала — нічога не запісывала, а цяпер нічога ня ведаю. Ці не магла б якая добрая дзяўчынка запісаць, г.зн. сьпісаць усё, што я пасылала, і прыслаць сьпісак мне? Была б вельмі ўдзячная. Мне гэта вельмі трэба ведаць, бо часам сама сябе пытаюся, дзе тое ці другое дзелася. Пішаце, што матэр’ялаў ад мяне шмат, а я дзіўлюся, бо нічога ня помню.
Што да насеныня памідораў — абавязкова прышлю Вам з дэталёвым апісаньнем гатункаў. Вы, здаецца, маеце цяпліцу? Ці можаце садзіць у ёй? Бо маем гатункі, што толькі ў цяпліцы ўдаюцца. Мы маем 2 цяпліцы — з плёнкі і шкла. У адной гадуем памідоры, у другой — агуркі. Агуркі ў нас на агародзе не растуць зусім. I памідоры, і агуркі даюць вялікі ўраджай.
Усяго найлепшага! Усім, усім прывітаньне. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
250. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
3 верасьня 1985 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст — сяньня яго атрымала. Учора С. Астр[авец] прывёз усе мае матэр’ялы. Я вельмі рада, боў гэтыя дні спадзяюся мецьу сябе Янку Саламевіча, які прыедзе па новую порцыю матэр’ялаў да маёй кніжкі. Аў гэтай папцы ёсьць тое-сёе, што будзе патрэбнае — хоць бы тыя друкаваныя праграмы.
Цікавая гісторыя — гэтыя праграмы недзе выкапаў Аляксей Каўко’. Прыслаў мне і пытаецца: хто іх друкаваў і калі? А я іх першы раз бачу... Мы ў Гродне мелі тыя праграмы рукапісныя, друкаваць ня мелі ніякай магчымасьці. He было тады ні адпаведных друкарняў, ні грошы... Мы былі бедныя, як мышы касьцельныя. Хто іх друкаваў, калі, дзе? Ня ведаю... Але зьмест праўдзівы, як і было ў нас напісана. I вось — рада, што матэр’ялы маю, і адначасна прыкра, што я так настойліва дабівалася звароту. Выглядала, што я чалавеку ня веру, ня веру ў яго сумленнасьць... А гэта ня так. Мы ж даўна і добра знаёмыя. Такая, відаць, мая доля, што я вечна нешта балюча перажываю.
Аляксей Міхайлавіч, Вы пішаце, што я дарэмна лічу сябе самотнай, шмат людзей мяне помніць, дабра мне зычыць... Гэта так. Атрымліваю шмат мілых, сардэчных лістоў.
А свае ўдома? Вось вазьміце хоць бы справу копіі гэтага здымка, што Вам так спадабаўся. Ці паверыце, што я з Вашага ліста толькі даведалася, што гэты здымак Лявон браў і копію рабіў... Значыцца, сам капаўся ў маіх тэчках, узяў здымак, рабіў копію, выслаў Вам... А мне — ні слова...
To ж: часта нехта звоніць да Л[явона], пытаецца, чаму я доўга не пішу або нешта падобнае. А я аб гэтым нічога ня ведаю, як бы гэта не мяне тычылася... Пасьля толькі з ліста гэтай асобы даведываюся аб званку... Як Вам гэта падабаецца? Ці гэтакія адносіны прыемныя? Я ж ніколі нічога ня ведаю. Ну хопіць... Гэтак ужо будзе да сьмерці.
Л[явон] жа — “навуковец”, дзеяч, а я старая як сьвет “баба са склярозай” (ён так мяне называе...).
Восень сапраўды вельмі прыгожая — цёпла, сонца. А яшчэ зелень сьвежая... кветак зацьвіло яшчэ больш. Другі раз цьвіце ружовая акацыя. Даюць ягады маладыя суніцы. А чуюся — дрэнна. Але гэта драбніца — так мусіць быць.
Вярнуся да таго здымка. Гэта на ім са мной не пляменьніца Ф. Грынкевіча, а яго сястра. Такая яна была, як на вечарынцы (ігралі “Моднага шляхцюка”) дэклямавала мой верш “Што я люблю”. 3 вершам К. Буйло пад такім жа загалоўкам нічога супольнага ня мае...
Я хацела, каб малая дэклямавала, а не было адпаведнага верша — вось я і напісала. Ня ведаю, чаму ў “Каласках” яго не зьмясьцілі. Падумалі, што гэта насьледаваньне Буйлянцы? А мне тады вершы Буйлянкі не былі яшчэ знаёмыя.
Пішаце, што абышлі магілы беларусаў? Ня ведаю, чаму Л [яво]н прызнае толькі тых, хто пахаваны на Росах, а ня лічыцца з тымі, хто на праваслаўных могілках. На г.зв. Былінах таксама нямала беларусаў. I я некалькі помнікаў (здымкаў) маю.
Мы хадзілі з маім с.п. сынам. Сфатаграфаваў на пачатак 7 магілаў. На Росах:
Ядвігіна Ш., Л. Дубейкаўскага, К. Сваяка. На Былінах: Алены Сакаловай-Лекант2 (выкладала ў Бел[арускай] гімназіі бел[арускую] мову і літаратуру), дырэктара В [іленскай] Бел[арускай] гімназіі С.К. Паўловіча і яго жонкі, выкладчыка ВБГ С. Караля3. Больш не пасьпелі...
Сын пачаў хварэць, і болей не было магчымасьці. А трэба яшчэ дадаць, што на Росах ёсьць магіла-помнік нашай гродзенскай сяброўкі Анны Салянка. Таксама сфатаграфаваны — маю. Але цяпер Л[яво]н аб гэтай магіле ведаць ня хоча. Яна запушчаная...
Так, як і на Панарскіх могілках магілы маіх найбліжэйшых: с.п. мамы, цёткі (маміна сястра), майго мужа Ант. Войціка і сына — Антона Шантыра. Над сынам то хоць крыж ёсьць, а над рэштай (адна вялікая магіла — усе побач сябе) — нічога. Дачка, калі можа, езьдзіць туды, садзіць кветкі. А надпісу на помніку — ніякага... Маю вялікі сьпісак магілаў беларусаў — усяго 39 прозьвішчаў.
Той здымак з Юзяй Грынкевічанкай — з 1912 г.
Сардэчнае прывітаньне п. Марыі. Насеньня якіх кветак пані Марыя хацела б? Хіба, будзе насеньня нямала. Зьбяру, што змагу. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.