• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Данута Б[ічэль] піша, што прыедзе ў сакавіку. Прыгатую ўсё, што магу і аб што яна просіць. Падобна, ужо цяпер робіць невялічкую экспазыцыю. Пачала пісаць, як атрымаць лясны трывалы водар, і раптам перайшла на другое. Варочаюся да гэтай тэмы. Вясной, як толькі сасна пачне распускацца, пачнуць расьці яе вяршкі — смалістыя, жаўтаватыя сьвечачкі — назьбіраць іх, улажыць у марлевыя мяшэчкі і разьвесіць у кутках пад стольлю — за шафамі ці нешта падобнае. Ня будуць навідавоку, ня будуць псаваць выгляду пакояў. Будуць памаленьку сохнуць і выдзяляць лясны смалісты водар.
    Гэтак рабіла заўсёды мая бабуля — маці майго бацькі, якая жыла ў Гродне каля самай Фары. Я з дзяцінства гэта помню. Мусі, гэта па бабулі, што пацягнула мяне да зёлак. У яе заўсёды былі розныя зёлкавыя прэпараты. Рабіла, напрыклад, лек ад хвароб страўніка — дзевяціранку — гарэлку на 9 зёлках.
    Хіба, на гэты раз хопіць. Каб хоць ня гінулі лісты, бо німа нічога горшага. Усяго Вам добрага! Вам, сям’і, вучням. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    244.	ЯНКУ САЛАМЕВІЧУ
    9 лютага 1985 г. Вільня
    Дарагі Іван Уладзіміравіч.
    Учора выслала Вам ліст, сяньня сьпяшаюся дапоўніць. Уночы прыйшло мне ў галаву, што ў маёй кніжцы ўспамінаў нічога не напісана аб Ф. Ш[антыру] ў 1918 годзе. Устала раніцай, перагледзела ўспаміны — сапраўды німа. Чаму так выйшла — і сама ня ведаю. А Вам, можа, будзе цікава і, укладаючы кніжку, карысна.
    Звольнены з арышту ў Бабруйску, Ф[абіян] выехаў у Слуцк. Гэта Вам, я румаю, ведама. Але далей: вясной 1918 г. прыехаў са Слуцка ў Менск — роварам. У шынэлі, без усялякіх адзнакаў-пагонаў, у простых салдацкіх ботах. Затрымаўся ў М. Шылы. Як і дзе мы спаткаліся — ня помню, але не адразу, бо я тады працавала на Цне ў садзе. Да сябе я запрасіць не магла, бо мы з мамай жылі (я толькі ў нядзелю) у тым прытулку (Распределйтельный прйют') Усерасейскага земскага саюзу. У малюсенькім пакойчыку — ледзь павярнуцца, ды і мама была слабая пасьля шпіталю.
    У кожным выпадку — спатыкаліся. Ф[абіян] хадзіў пару разоў на Цну — са мной. Але ў адно з першых спатканьняў было зімна, і мы зайшлі ў кавярню выпіць гарачага малака. Тады Ф[абіян] кажа: “Калі б мяне цяпер затрымалі, то канец”. На маё пытаньне — чаму,у чым справа, ён адказаў: “Атаму, што маю пры сабе браўнінг”. Вядома, у такі час насіцьу кішані браўнінг — глупа і небясьпечна. Я была ў грубай цёплай ясёнцы, шырокай, з вялікімі кішанямі. Ну і запрапанавала аддаць браўнінг мне. Адразу ў кавярні забрала яго ў кішэнь. Так, нязначна, пад столікам пералажылі з кішэні ў кішэнь. Мела крыху клопату, каб перахаваць у сябе — тады ж у Менску былі немцы. Але ўдалося. Забрала з сабой, выяжджаючы ў палове ліпня ў Сакольшчыну. Па дарозе выкінула рэвольвер праз акно вагону. Мы ехалі “пад аховай” немцаў...
    3 Ф. Ш[антырам] апошні раз бачыліся 13 мая. Ці гэта Вам спатрэбіцца, ці не — але пішу. Вытрасаю апошняе, што помню.
    He падзякавала я Вам за добрую вестку аб “Каласках”. Нарэшці. Калісьці Артур Віталевіч Вольскі пісаў: як толькі “Каласкі” зьявяцца, адразу вышлю аўтарскія, або і сам прывязу. На гэта нечага спадзявацца — мароз цісьне і сьнегу шмат.
    Усяго добрага.Л.В.
    Вельмі хацела б расказаць праТоніка. Як яму было гадоў тры — столькі ў ім было бацькоўскага...
    245.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    14 мая 1985 г. Вільня
    Паважаны і дарагі Алесь Мікалаевіч.
    Учора атрымала Вашую бандэроль. Просьбу выканаю, “Каласкі” падпішу. Але ці Вам гэта хутка трэба зрабіць? Калі? У мяне такая сытуацыя, што німа каму а ні пакаваць, а ні высылаць. Я ж сама асабіста не магу гэтага рабіць. Таму і апошняя порцыя зёлак і малюнкаў дагэтуль ляжыць.
    Але ня трэба было “Каласкоў” прысылаць. Я іх маю добры запас — больш як 50 экз. Прыслаў 30 экз. Г.А. Каханоўскі, пасьля 10 — з Глыбокага. Яшчэ тойсёй прывёз. Падпішу, і, яктолькі будзе магчымасьць, вышлю.
    Хіба Вы ўжо атрымалі мой апошні ліст з запытаньнем, што думаеце, каб прыслаць у музэй біяграфію, здымкі Юліі Бібіла і расказ аб пачатку ткацкай традыцыі ў Вашай школе? Пытаюся, бо я не зусім пэўная, ці гэтага раней не зрабіла...
    Пытаецеся аб маім здароўі? Пахваліцца німа чым. Вельмі баляць ногі, ледзь магу хадзіць, часта баліць галава і г.д. Месяц таму быў доктар, зьмераў ціск крыві — нармальны, сэрца, як на мае гады, добрае. Кажа, што болі галавы — ад склерозу... Аногі лячыцьасьпірынай. Апрачатаго, даўуколы — С і В. Усё гэта робіцца, але без ніякіх вынікаў. Вельмі не ў парадку нэрвы...
    А тут лісты, справы самыя розныя сыплюцца, як з дзіравага мяшка. Хочацца ўсё зрабіць — не змарнаваць апошняга часу. Нядрэнна было б мець у гэтых справах нейкую помач. А тут яе німа, і надзеі на яе ніякай. Свае занятыя сваёй фаховай працай, а ў дадатку вясна — сад, агарод, кветнікі. А ў гэтых справах я ўжо нічога не магу памагчы, хоць мне рукі самі цягнуцца даўлюбёнай работы.
    Слаўка са скуры вылазіць, як кажуць. Работа па фаху, асьпірантура, сад, агарод, цяплярні, а тут яшчэ, як афіцэра запасу, выклікалі на ваенную катэдру,
    на зямлянкі. Шчасьце, што толькі на 5 дзён. Добра, што на агародзе жонка яму памагае, вельмі спрытна капае загоны.
    Мне даволі часу займае ліставаньне з Янкам Багдановічам. Нельга яго хоць у такі спосаб падтрымаць. Вельмі яму цяжка пасьля сьмерці жонкі. Пражылі разам 54 гады, а цяпер амаль адзін. У Вільні жыве толькі адна іх дачка, але ў яе праца, дзеці. Думаюць выменяць свае кватэры на адну большую, каб жыць разам. Але гэта ня так лёгка і ня так хутка.
    14 чэрвеня будзе дзень нараджэньня М. Забэйды-Суміцкага. У Менску ў гэты дзень ладзяць вечар яго памяці. Ладзіць будуць, падобна, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва-музэю літаратуры і мастацтва.
    Але на сяньня хопіць. Буду чакаць на адказ у справе Ю. Бібіла. Усяго найлепшага — усім, усім, усім. Шчыра — Л. Войцікава.
    246.	ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
    31 мая 1985 г. Вільня
    Даражэнькая пані Данута.
    Дзякую, што шчыра аб усім напісалі. Высказацца аб усіх сваіх бедах — гэта ўжо на душы лягчэй будзе. Па-другое, гэта значыць, што маеце да мяне давер. За гэта я Вам вельмі ўдзячная і спагадаю з усяго сэрца.
    А можа, усё гэта часовае? Выкліканае цяжкімі ўмовамі жыцьця? А далей усё пераменіцца на лепшае? Мо думаеце, што ў мяне ўсё гладка? Можа, галоўная прычына ў тым, што я глухая, але чуюся — як пятае кола да воза. Ёсьць дзьве пары колаў — пара старая і пара маладая. А я — ні сюды, ні туды. Ня чуюся патрэбная, толькі прыношу клопат сваімі хваробамі, сваім бясьсільлем. Вельмі баляць ногі. Баюся, каб не прыйшлося ляжаць бяз руху. Лепш ужо скончыць, пакуль яшчэ сяк-так рухаюся...
    Быў у мяне паэт Алесь Жамойцін1, аб якім Вы мне пісалі. Цудоўнае ўражаньне зрабіў! I яго мова, і яго сардэчнасьць. Абяцаў не забываць дарогі да мяне. Была б яму вельмі ўдзячная. Бывае ў мяне шмат хто. Нават цэлымі групамі. I гэта мая радасьць. Асабліва калі магу даць патрэбныя весткі. Бо гэта значыць — яшчэ не зусім духовы труп...
    Ці зрабіў Лявон копіі здымкаў, аб якія Вы яго прасілі? А мо адаслаў іх Вам? Я нічога ня ведаю... Усё робіцца за маімі плячамі. Прыкра, але што рабіць? Калі маёй старасьці ўжо не давяраецца... Шчасьце, што чужыя, але родныя па духу, думаюць інакш. Як заўсёды, шмат лістоў, шмат пытаньняў і г.д. Гэтым жыву.
    Пішыце, як далей ідзе жыцыдё. Ці сыну яшчэ доўга трэба быць у арміі? Маю для Вашага музэю крыху экспанатаў. Ці чакаць Вас? Ці пераслаць праз каго, калі хто з Гродна зьявіцца? Ці атрымалі праз Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча] “Каласкі”?
    Буду чакаць весткі. Сардэчна вітаю і цалую. Ваша Л. Войцікава.
    247.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    19 чэрвеня 1985 г.
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую сардэчна за ліст. I я ня хутка адказала, хоць хацела адразу напісаць. Відаць, у прыродзе нейкія непаразуменьні. Май быў гарачы і сухі, паміма таго, цьвіло вельмі шмат лясных кветак, напрыклад, мядовак — прыгожых, сінеружовых. Трэба сказаць, што ўсе нашы — і біёлягі, і пісьменьнікі — называюць іх расейскім іменем медуніца.
    А чэрвень пачаўся халодны і мокры. Лілі дажджы кожны дзень, а два разы былі буры. Толькі сяньня німа дажджу, і на хвіліну паказалася сонца. Паміма такой пагоды цудоўна, як ніколі, цьвілі белыя акацыі і ружовыя, якія цьвітуць паўторна ў жніўні. А што цяпер белыя акацыі разрасьліся так, што аж у лес пайшлі, то мы ў гэтай квецені проста танулі. Ружовыя і цяпер яшчэ не перацьвілі. I бэз белы таксама доўга цьвіў — відаць, так яго кансэрвавалі дажджы і холад. Цяпер цьвітуць язьмін і цукровыя ружы. Наагул, кветак хапае. Толькі я не заўсёды магу на іх наглядзецца, бо трудна хадзіць — вельмі баляць ногі.
    Дзякую, што параздавалі ўсім “Каласкі”. Выбачайце за клопат. Але толькі адзін Яўген Шунейка адгукнуўся, больш ніхто. А Яўген Петрашэвіч1 мае звычай пісаць раз у год — перад Новым годам. Як на нашае знаёмства (адзін раз праз дні тры былі разам у Гудзевічах, і то аж у 1969 годзе), то і так добрая ў яго памяць. Але, можа, гэта і ня дзіўна, бо калі я тады (са Слаўкам) ехала ў Гудзевічы, то Яўген Канстанцінавіч [Петрашэвіч] разам з Белакозам спаткалі нас на станцыі і запрасілі ў госьці да маткі Яўгена. Прыймалі так гасьцінна і з такой помпай, што неяк бянтэжыла. Вось з таго часу я так цесна зьвязаная з Гудзевічамі, з іх музэем.
    Вельмі добра зробіце, калі разам з жонкай паедзеце аглядзець дакладна музэй. Бо хто ведае, што з ім далей будзе. Ці хопіць Алесю Мікалаевічу сілы вясьці далей барацьбу за дзіравы дах і іншыя самыя істотныя патрэбы. Ідуць і едуць з усіх бакоў, бачаць сабраныя экспанаты, хваляць, але якіх сілаў і энэргіі трэба, каб вымаліць помач на самыя неабходныя патрэбы! А што Алесь Мікалаевіч да Вас не зайшоў — магчыма, справа не ў яго сьціпласьці, а ў хворых нагах.
    Аляксей Міхайлавіч, Вы дзівіцеся, што магіла Ф. Грынкевіча так добра дагледжаная, і думаеце, што ёсьць у Гродне яго сваякі? He, са сваякоў німа нікога. Я з гэтай сям’і ведаю 5 пакаленьняў. Праўда, самыя малодшыя — толькі са здымкаў, але 4 пакаленьні — асабіста, і цяпер патрымліваю сувязь з 3-м і 4 пакаленьнем.
    Родная сястра кс[яндза] Ф[ранціш] ка выйшла замуж за паляка (сама пасьля прызнавалася, што гэта была вялікая памылка). Мела 2 дачкі і сына. Дачок ня ведаю, але сына і ўнука (аднаго) ведаю асабіста — прыяжджалі да мяне. Карэспандуем стала. Сын сястры, пляменьнік, вельмі цікавіцца ўсімі беларускімі падзеямі. Чытае кніжкі Аляксандры Бэргман і дадаткова распытываеццаў мяне аб тым, што ў яе прапушчана або не зусім для яго ясна. Ён па прафэсіі інжынер, пазамілаваньні — гісторык. Яго сын (4-е пакаленьне) быўу мяне2 разы і лічыць мяне некім вельмі блізкім. Ён — філёляг, хоць паляніст, але таксама цікавіцца беларускай літаратурай, беларускімі падзеямі. Як бацька аб ім піша, што ў яго найбольш рысак характару Грынкевічаў.