Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Я ад 1923 г. жыву стала ў Вільні, як цяпер, часта зусім адна па 8-9 гадзін. Старыя знаёмыя паўміралі, асталіся іх нашчадкі, якіх я ведала маленькімі дзяцьмі або падросткамі — і ніхто ніколі не адведае, не пацікавіцца, як жыву... Вось цяпер загадзя бядую, што будзе ў дзень вясельля Слаўкі 9 верасьня.
Вядома, само вясельле будуць спраўляць ня ўдома, а ў якой-небудзь рэстарацыі. Удома і прыгатаваць німа каму, і далёка, і цесна. Можа, зацягнецца дапазна. Як вытрымаць удома адной? А папрасіць каго да таварыства? Абсалютна німа каго...
Спачуваю Вам у клопатах з сынам. Трэба мець надзею, што ўсё перамелецца, абы ня трапіў у дрэннае асяродзьдзе. Ці на канікулы куды выяжджае? Тады Вы зноў ня зможаце пакінуць кватэры і Бонкі... А я так Вас чакаю. Хочацца “цёплай рукой” даць Вам сёе-тое ў музэй, вядома, калі гэта будуць кніжкі, Вам патрэбныя.
Заяжджаў да мяне К.А. Кожан, едучы дамоў, хоць дарога з Вільні ў Германавічы вельмі складаная — з перасядкаю. Быў у Вільні некалькі дзён супрацоўнік Музэю Якуба Коласа Генадзь Тумас’. Забег і да мяне. Я вельмі была б рада, каб Ваша дачка змагла прыехаць. Можа, была б такая добрая — намалявала б мне пару зёлак. Усё мне нечага не хапае...
3 пісьменьніцай X. Лялько2 з прыемнасьцю пазнаёмлюся. Гэта ж таксама — Гродзеншчына, Ліда і яе ваколіцы. Y нас цяпер незвычайна прыгожа — мастакоў, паэтаў, пісьменьнікаў павінна гэта зацікавіць. Калі б спаткалі Вы пана Яўгена [Шунейку] — калі ласка, прывітайце яго ад мяне. Усе кантакты з Гроднам, Гродзеншчынай мілейшыя мне, чым з Менскам.
Вельмі хачу, каб Вы прачыталі ліст, які я атрымала ад аднаго з самых малодшых сяброў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Пабачыце, якія мы, гродзенчукі, моцныя ў сваіх перакананьнях. Хоць бы нас раскінула па ўсіх кутках сьвету. Свае вёскі, свае звычаі астаюцца навечна ў сэрцы і памяці. Так што — чакаю.
Чуюся дрэнна. Ад гэтых дажджоў, вятроў вельмі баляць ногі, часта — галава. Цяжка нахіляцца. А мо гэта ўсё не хваробы, а гады жыцьця, якія цягнуцца, цягнуцца, і канца ім німа...
Мацуйцеся і фізычна, і духова. Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
233. УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
12 ліпеня 1984 г. Вільня Дарагі Валодзя.
3 цэлага сэрца цешуся з такой удалай ластаўкі1. Няхай жа яны вылятаюць шчасьліва як найчасьцей. Дзякую Вам вялікае і за цёплы аўтограф, і за тыя мілыя хвіліны, якія перажывала, чытаючы Вашыя творы. Быццам жывой вады напілася. Пасьвяжэла на душы, пабачыўшы ў друку словы камель, вогнішча замест ненавісных ствол, касьцёр. Ды яшчэ і наша гродзенская валошка заместа васілька сэрца пагрэла. Калі б у Вас былі якія сумлівы з назовамі расьлінаў — пытайцеся. 3 радасьцю параджу, каб не дапусьціць у друк адуванчыкаў, зьверабояў, глогаў ды іншых недарэчнасьцяў.
Вы калісьці пыталіся аб творах Франц. Аляхновіча? Я іх сабрала, што ў мяне ёсьць, у адно мейсца і лічыла, што зможаце прыехаць, прачытаць іх. Так і ляжаць — чакаюць. Я цяпер ад даўжэйшага часу пішу для Гудзевіцкага музэю пра лекавыя зёлкі, іх беларускія назовы, значэньне ў народнай мэдыцыне. Сама захапілася гэтым і, калі сілы знойдуцца, далей гэтую работу буду працягіваць.
Што цяпер робіце? Што пішаце? Ці маеце ўжо крыху матэр’ялу для наступнага зборніка? Калі знойдзеце вольную хвіліну, пішыце.
Шчыра прыязная — 3. Верас.
234. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
14 ліпеня 1984 г. Вільня
Даражэнькая пані Дануся.
Ліст Ваш атрымала, дзякую. Цешуся, што ёсьць надзея Вас пабачыць. Але адначасна хвалююць мяне Вашыя клопаты. Як жа гэта так? Студэнтаў бяруць у армію? Наш Слаўка праходзіў ваенную “падгатоўку” падчас навукі ва ўнівэрсытэце, а пасьля заканчэньня быў месяц ці два ў спэцыяльным вайсковым лягеры. Mae званьне лейтэнанта запасу. 3 лягеру за месяц напісаў 13 лістоў — усе іх маю. Але бывае і такое, як у Вас.
Мая сяброўка Алеся Смоліч пісала мне, што яе ўнук, пайшоўшы ў армію, ня піша. Зьвярнулася да яго начальства — таксама адказу не атрымала. Чым там скончылася — ня ведаю, бо Алеся захварэла і доўга не пісала. Знача, так з маладымі бывае. Але вядома, як маці гэта перажывае. Чым даўжэй — тым горш. Але ў Вас гэта, хіба, ужо мінулае і весткі аб сыне маеце?
I ў нас з нашымі маладымі ня вельмі спакойна. Прыехала з Венгрыі знаёмая Элімы (нарэчанай Слаўкі) ў Вільню на 4 дні. На гэты час і Эліма ў Вільні. Зразумела, і Слаўка з імі разам. Удома не паказываецца. Калі забяжыць — на хвіліну. Галя ўдома, толькі калі трэба — едзе ў магазын. Лявон таксама часта ўдома.
Цяпер даўжэйшы час ёсьць у Вільні А. Мальдзіс. Быў у мяне амаль цэлы дзень. Ніхто не перашкаджаў, і мы шмат аб чым перагаварылі, чаго ўжо даўна не было. Цяпер прыехаў У. Мархель — аўтар кніжкі “Лірнік вясковы” (аб У. Сыракомлі). Зьбіраецца прыйсьці.
Ну і лістоў, як заўсёды, хапае. А я чамусьці разгультаілася (а мо проста выдахлася) і доўга не адказываю. Аж сорамна перад людзьмі. Сяргей Сьцяпанавіч Панізьнік прыслаў мне фота А. Белакоза, робленае падчас юбілеюў Гудзевічах. Нядрэнна выглядае. Я яго так даўна ня бачыла! Ці ня ў 1975 годзе прыяжджаў з Марынай. Неяк апошні час і лістоў ад яго німа.
Перасылаеце прывітаньне нашай зьверыне? А ў нас асталося толькі двое — Ac (сабака) і Чып (кот). Вялікі Пірат атруціўся...
У нас за гарой ёсьць вуліца — некалісь была вёска Рэвянцы. Цяпер ня вёска, а вышэй — вуліца гораду. А дзіч горшая, чым некалісь у беднай падгарадзкой вёсцы. Мой муж вельмі не любіў і не цаніў такіх людзей. I меў рацыю. Вясковыя людзі маюць сваю культуру, сваю асаблівую этыку, а такія “падгарадзкія” зьбіраюць у сабе самае горшае шумавіньне. Вось і цяпер такія тут асталіся.
Уявіце сабе — атруту супраць пацукоў параскладалі на адкрытых мейсцах! Ім то што — самі ня любяць нічога жывога, і калі які чужы кот прыйдзе і атруціцца, то яшчэ і пасьмяюцца. Праз гады, як тут жывем, сколькі яны нам катоў забілі — не зьлічыць. Ката не прывяжаш — шукае таварыства. А нам проста ў вочы казалі: “Niech tylko kot pokaze зф, pr^dko koniec jemu zrobimy”1. Вось так i прапаў кот Пірат. Тры дні хварэў. У тым самым часе і з Чыпам было няшчасьце, але з іншай прычыны. Паправіўся, жывы. Але ці надоўга? Ён стары, яму ўжо дзясяты год. Вось ляжыць у мяне на каленях, абняўшы за руку...
Атрымала я ліст ад Канстанцыі Буйло. Наракае, што вельмі дрэнна чуецца. Трэба ёй адказаць, падбадзёрыць. Мо які стары здымак адшукаю, чым ёй зрабіць прыемнасьць. “Прырасла” да Масквы, а ўсё ж паміма волі думкі лятуць у свой родны Край...
Цалую Вас шчыра і чакаю. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
235. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
19 жніўня 1984 г. Вільня Даражэнькая пані Дануся.
Шкадую, што ў Вас такія непрыемнасьці з сынам, і Ваш прыезд усё адкладываецца. Усё ж маю надзею, што гэтая падзея зьдзейсьніцца.
Вельмі Вам удзячная, што накіравалі да мяне Яўгена Фэліксавіча [Шунейку] — мела пару сапраўды прыемных дзён. I некалькі зёлак намаляваў (цэлых 10 штук!), і само знаёмства з маладым, энэргічным, шчырым чалавекам унясло ў маё жыцьцё сьвежы подых і веру ў маладое пакаленьне.
Замучыла мяне сёлетняе надвор’е. Бясконцыя дажджы, ветры выклікаюць вельмі частыя болі галавы. А ногі, ногі... Так баляць, што хаджу, як калека, аж сорамна.
Сяньня атрымала ліст ад К.А. Кожана. Як заўсёды, вельмі падрабязны. Зьбіраецца ў Гродна, а з Гудзевічамі нешта ня ладзіцца. Алесь Мікалаевіч [Белакоз], відаць, пасьля 20-га ці некуды зьбіраецца ехаць, ці мае нейкую работу, бо прасіў Кожана прыехаць да 20-га, а той ня можа, бо гэты час мае заняты. Праектаваў, варочаючыся з Гудзевіч, прыехаць у Вільню. Але, відаць, нічога з гэтага ня будзе. Шкадую. Ад лютага ня быў. А мне цікава з ім сустракацца.
He ўяўляеце сабе, як цяпер у нас цудоўна. Перад домам цьвітуць дэкаратыўныя кусты — 2 белыя і 2 ружовыя. Гэта вельмі прыгожыя, рэдкія расьліны. I іншых кветак хапае.
Кніжак, якія праектую даць Вам, не прыгатавала і таму не дала. Прыедзеце, разгледзім і возьмеце.
Цалую сардэчна і чакаю. Л. Войцікава.
236. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
23 жніўня 1984 г. Вільня Паважаны панеАдаме.
Агульнае наша гора, г.зн. сьмерць сьв. пам[яці] У. Караткевіча разбурыла ўсе пляны. Але маладыя мастакі (з Менска, Гродна і Віцебска) намаўляюць, каб работы з лекавымі зёлкамі ня кідаць. Гудзевічам я маю намер гэты аддзел “Нашыя лекавыя зёлкі” папаўняць. У кожным выпадку хачу... А што далей?
Ці варта прасіць Вас аб кантакце з гр. Федаруком1?
У нас цяпер, хіба, яшчэ прыгажэй, бо пачынае прасьвечывацца залатая восень. Падобна, у выдавецтве “Полымя” выйшла з друку кніжка аб расьлінах. Што гэта і якога яна напрамку — яшчэ ня ведаю. А можа, у гэтым выпадку аб нечым іншым думаць ня варта? Можа, гэта нешта падобнае? Малады мастак з Менска абяцаў мне яе дастаць, але калі — яшчэ ня ведаю, бо цяпер ён у Мсьціслаўлі пры рэстаўрацыі Кармэліцкага касьцёла.
У нас 6 і 7 верасьня ўнука Слаўкі вясельле. А пасьля я ізноў займуся сваёй работай, калі доля будзе яшчэ мяне трымаць на гэтым сьвеце.
Усяго Вам добрага! Са шчырай зычлівасьцю — Л. Войцікава.
237. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
31 жніўня 1984 г. Вільня Паважаны і дарагі Алесь Мікалаевіч.
Шмат радасыді прынёс мне Ваш ліст. Што зьдзейсьняцца Вашы намеры, і зашумяць у Гудзевічах скрыльлі ветрака — гэта ўжо цудоўна, а другое, што можаце езьдзіць і так інтэнсыўна працаваць, цешыць ня менш. Што можа зрабіць добрая воля і энэргія аднаго чалавека!
А дзе ж той скансэн пад Менскам? Ані відаць, ані чуваць. На некалькіх артыкулах у прэсе скончылася, здаецца. Ці яшчэ арганізуецца, перасылаючы паперкі з установы ва ўстанову, зьнізу ўверх і назад? Адным словам — казёншчына, і то, напэўна, добра аплачаная. А літоўцы даўна скансэн вялікі маюць. Слаўка быў, і не адзін фільм ужо быў у тэлебачаньні. Добра было б Вам са школай калі экскурсію туды наладзіць.
Але я пішу-пішу, а на думцы адно — я на Вас сапраўды пакрыўдзілася. Як можна зрабіць такую аграмадную працу над стварэньнем-выданьнем “Праменьчыка” з такімі марнымі пэрспэктывамі? Хіба, не шкада часу, сілы, энэргіі рабіць выданьне на папяроснай паперы? Сколькі яно патрывае?
Чаму Вы не напісалі, што Вам папера патрэбная, сколькі і якая? У Вільні ёсьць усялякая, сколькі хочаце. Слаўка купляе рызамі. Ды і грошы Вашы ўласныя ляжаць. Як Вы прыслалі, так і ляжаць. Ды і ў мяне грошы ёсьць даволі: і з пэнсіі, і розныя ганарары, і цяпер за зборнічак, што вось-вось выйдзе, атрымала 60% ганарару, значыцца, яшчэ 40% атрымаю. А нашто яны мне? Часам дам на тое ці другое да хаты, а сама хоць бы што хацела купіць — ня маю магчымасьці, бо ўжо гады нікуды не выходжу. Калі што раблю для Гудзевічаў, то — як для сябе.