• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Што думаеце ў гэтай справе? Хоць бы Вы праслухалі тыя запісы. Выбачай-
    це, што так мажу. Напісала 4 лісты і ўжо не магу. Мушу легчы. Раблю гэта штораз часьцей...
    Калі што яшчэ хочаце ведаць — пытайцеся. Пастараюся адказаць. Ці надыходзіць да Вас вясна? Усяго добрага Вам і ўсім Вашым. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    Адрас: Пачопка Зоя Іванаўна, Гродна, вул. Горкага, д.71, кв.100.
    262.	МІХАСЮ ВЕРАЦІЛУ
    20 сакавіка 1986 г. Вільня
    Паважаны Міхал Уладзіміравіч1.
    Копію “Бат[анічнага] слоўніка”, ліст і “Каласкі” атрымала... Падпішу і адашлю... Сяньня пішу толькі некалькі слоў — каб Вы не нэрвавалі, што гэтатак доўга трывае, і ня думалі, што Вашая бандэроль недзе прапала...
    Я сама асабіста ўжо даўна не бываю ў горадзе і на пошце. Аб усе перасылкі мушу прасіць зяця і таму стараюся сабраць некалькі бандэроляў адразу, каб не рабіць лішняга клопату. Вось і цяпер прыгатую новую порцыю.
    Захопленая Вашай працавітасьцю і жаданьнем за ўсялякую цану здабыць як найбольш экспанатаў у Вашай прыватнай бібліятэцы-архіве. Як Вам удалося захаваць выданьні суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца”?
    Я, выпісываючы ад 1909 году ўсё выданае суполкай был[ога] Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, маю сьпіскі ўсяго, што суполка выдавала, цэны паасобных кніжак-пісулек, партрэтаў, ня маю ніводнага экзэмпляра. Ведаю, сколькі чаго выпісала, што ў бібліятэку, сколькі чаго ўзялі сябры гуртка — толькі для сябе асабіста нічога не захавала... Цяпер шкадую...
    Што да майго “Батанічнага слоўніка”, я ўсе гэтыя “памылкі” і ўсё “прапушчанае” ў слоўніку адразу ведала і бачыла, але ў абставінах тагачаснага выдавецтва паправіць своечасова не змагла... У 70-я гады — калі яшчэ жыў наш пісьменьнік Уладзімір Караткевіч — з “Бат[анічнага] слоўніка” былі зробленыя ксэракопіі — 3 экз. зрабілі ў Менску ў Акадэміі навук і 2 экз. тут у Вільні. Усе разышліся... He запісала і цяпер нават ня помню, хто іх у мяне выпрасіў. Ведаю толькі, што самы першы экзэмпляр узяў сабе с.п. У. Караткевіч...
    Цяпер у самым-самым канцы жыцьця стараюся перадаць маладым тое, што маю ў памяці з часоў працы ў Гродна, Менску, Вільні... Таму мушу шмат пісаць, шмат адказываць на лісты, расказываць пры сустрэчах. Ці ўдаецца ўсё перадаць? Усё прыпомніць? Ня ведаю... Але стараюся...
    У найбліжэйшы час бандэроль прыгатую і вышлю. Зычу Вам далейшых добрых помыслаў дзеля пашырэньня колькасьці Вашых скарбаў. Усяго добрага. Зычлівая Л. Войцік.
    P.S. А мае подпісы падробленыя па-мастацку. Самой ня верыцца, што гэта ня я пісала.
    263.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    37 сакавіка 1986 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Бачу з Вашага апошняга ліста, што я Вам ня выясьніла мясцовасьці нашай
    дзялкі. Забылася. Мы купілі гэтую зямлю ад жыхара вёскі Рэвянцы, што цяпер за гарой, блізка нас. Некалісь сялянам гэтай вёскі давалі такія надзелы сярод лесу. Сяньня гэта ўжо ня вёска, а вуліца Рэвоню, далучаная да гораду. I наш фактычны адрас — Рэвоню, 81. Аў купчай (дакуманце аб куплі) дзялка названая Сарадзеры — вось і разьбярыцеся, бо я ўжо сама заблыталася...
    Лес наш — фактычна Панарскі (яго і А. Міцкевіч у сваіх творах сярод іншых лясоў успамінае1), а мясцовасьцяў Панары ёсьць дзьве — кілёмэтры са тры ад нас Ніжнія Панары, а далей — Верхнія Панары: станцыя, дамы, інстытуцыі і г.д. Цяпер, здаецца, усё. А ўсе, хто бывае і прыяжджае, кажуць — Лясная хатка.
    Пры такіх паглядах новага кіраўніка Рэспублікі “Л ІМ”, напэўна, не асьмеліцца надрукаваць прысланыя працы аб мове Сяргея Дубаўца. А які ж будзе вынік ліста2 да Гарбачова3? I ў якім становішчы акажуцца падпісаўшыя гэты ліст?
    Прыслаў копію гэтага ліста сакратар “Паходні”4 — праз нашага тутэйшага мастака, які быў у Гродне. Копія ў Лявона, але ён мне даў прачытаць.
    Справу таго календара-загадкі вельмі хацелі 6 парушыць асабіста з Я. Саламевічам. А ён быў, як відаць з далучанага ліста, у поўнай веры, што так і было. Але ці я яго (Саламевіча) дачакаюся? Завалены штораз новай работай... А выясьніць гэтую недарэчнасьць неяк трэба...
    Ёсьць і шмат чаго іншага, ня менш важнага, хоць бы ў брашуры Говіна “Друк Заходняй Беларусі”. Ня стане мяне — усётакі застанецца... Шматхто прыяжджае, прыходзяць мясцовыя беларусы, алеўсё гэта дзеля такіх гутарак людзі неадпаведныя. Іх гэта не зацікавіць — усё старое, усёў мінулым. Цяпер пару асоб прыяжджала, каб парадзіцца прадзіцячую літаратурудля беларускіх груп удзіцячыхсадках.
    Аб працы “Паходні”, аб іх сустрэчах ведала з падрабязнага ліста Міколы Таранды. Аб узнагароджаньні Алеся Мікалаевіча [Белакоза] газэту з аб’явай прыслаў мне Новік-Пяюн. Сам А.М. пісаў аб тым, што тэлебачаньне праз тры дні працавала над дакумэнтальным фільмам аб Гудзевіцкім музэі. Д-р Кутарга5 паведаміў мяне аб праектаваньні на май экскурсіі з Вільні ў Іудзевічы, і што ён туды паедзе. Але ці А.М. захоча гаварыць аб сваёй хваробе?
    Атрымала пару лістоў ад школьных літаратурных гурткоў. I — якая розьніца паміж імі... Учора атрымала ліст са школы ў Германавічах Шаркаўшчынскага раёну. Пішуць, што арганізавалі хор — часта ідуць па вёсках, танцуюць лявоніху, пяюць беларускія песьні, і ўсё пад назвай ‘Терманавіцкія вячоркі”. Усё ладзяць, як на сапраўдных старадаўніх вячорках. Ёсьць у іх гаспадар і гаспадыня, да якіх на вячоркі прыходзіць моладзь. Цяпер шукаюць старых песьняў, сапраўды народных. Думаю, дзе б ім дастаць старыя сызеўнікі? Напрыклад — А. Грыневіча...
    А другая школа — Мясоцкая на Маладзечаншчыне — паведаміла, што правяла юбілейны вечар Ламаносава6 і Днй культуры речй. А ліст канчаецца: “Ах, якая цудоўная наша Вялікая Радзіма!” Да чаго гэта давядзе?
    Ужо крыху цяплей, але сьнег і ня думае зьнікнуць. Вельмі яго шмат. Пазаўчора і ўчора напісала 11 лістоў, а сяньня адзін ледзь вымучыла. Мусі, зараз лягу, хоць яшчэ белы дзень. Дрэнна сплю, вельмі баляць ногі, асабліва ўночы. Прыйдзе вясна — буду лячыць крапівой. Вось у Вас горш — хатнія сродкі, хіба, не памогуць. А чым лечыцеся цяпер? Да ліпня яшчэ далёка.
    Пішыце, як прайшла сустрэча з былымі студэнтамі? 15 гадоў — гэта вялікі кусок часу.
    Усяго добрага! Сардэчнае прывітаньне для п. Марыі. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    264.	МІХАСЮ ВЕРАЦІЛУ
    75 красавіка 1986 г. Вільня Паважаны Міхал Уладзіміравіч.
    Дзякую за ліст. Вельмі зацікавіў мяне Ваш леташні здабытак — 9 кніжачак. Зусім магчыма, што гэта з нейкай прыватнай бібліятэкі. Але прысланыя ўзоры подпісаў нічога нам не гавораць. Ня толькі мне, але і майму зяцю Лявону Луцкевічу, і этнографу Арсеню Лісу, які пазаўчора быў у мяне.
    А.С. Ліс вельмі шмат працуе ў віленскіх архівах і бібліятэках, часам прыязджае на тыдзень, a то і больш. Я думала, што, можа, ён калі на такія кніжачкі і надпісы патрапіў, але ж не — не даводзілася. Пералічыце, калі ласка, якія беларускія творы ў гэтыя кніжачкі ўвайшлі. “Велікодную пісанку”1 і я ведала.
    Што да Вашага “гультайства”... I найбольшая працавітасьць не памагла б здабыць тое, чаго ўжо даўна німа ў продажы, а можа быць толькі захаванае ў архівах і старых вялікіх бібліятэках.
    Віленскія архівы вельмі багатыя... Тут і беларускіх выданьняў шмат. I ня толькі друкі, але часта і рукапісы, лісты і г.д. Нашы пісьменьнікі (з Менску), этнографы, краязнаўцы знаходзяць шмат цікавых карысных матэр’ялаў.
    Букіністычныя магазіныў Вільні ёсьць, але беларускагатам нічога німа. Што я асабіста са старой літаратуры і публіцыстыкі маю, то і сама добра ня ведаю. Шмат што павыносілі на гарышча, а туды дабрацца — гэта ўжо не мая сіла...
    Багатае Вашае жыцьцё пры такой колькасьці прафэсій-захапленьняў... А цікава было б ведаць, дзе Вы працуеце і якая Ваша галоўная прафэсія? Можа, напішаце? Мяне цікавяць усе, хто жыве ў Гродзеншчыне, бо і мае прадзеды, дзяды, бацькі — з Гродзеншчыны. Бацька — з самога Гродна, а продкі маёй маці — з Сакольшчыны, якая цяпер пад Польшчай... Я сама палову жыцьця правяла ў Сакольшчыне і ў Гродне і вельмі тужу па той зямлі.
    А з Менска — цікавая вестка. 23 красавіка пачынаецца Зьезд бел[арускіх] пісьменьнікаў, які будзе радзіцца над праблемай: да 100 [-годзьдзя] нараджэньня Максіма Багдановіча перанесьці яго прахзЯлты ў Менск. Гэтаўжо даўна трэба было зрабіць. Добра, што хоць цяпер надумаліся. На гэтым і скончу.
    Усяго Вам добрага! Зычу новых здабыткаў — шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    265.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    77 красавіка 1986 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сяньня даведалася ад У.І. Содаля (з менскага тэлебачаньня), што выйшла з друку кніжка “Краю мой — Нёман”, і ў Менску ў продажы ўжо німа! А я так яе чакала... Ці ў Гродне яна ўжо разышлася таксама?
    Даўна ня маю ад Вас і наагул з Гродна ніякіх вестак. Пара ўжо сеяць кветкі на бальконе. Пасылаю, што маю,— нагаткі і дэкаратыўны мак. Больш нічога летась ня высьпела. Адно і другое сеяць проста ў скрынкі з грунтам. Нагаткі — невысокая расьліна, кусьцістая, мак — высокі, будзе патрабаваць калкоў для прывязываньня.
    На мой апошні да Вас лісту справе фальклёрных запісаў на магнітафонную стужку ў дачкі агранома Янкі Пачопкі адказу не атрымала. Мо той мой ліст або Ваш адказ не дайшлі да мэты? I гэта магчыма. Усё ж добра было б нешта кан-
    крэтнае ведаць. Калі гэты мой ліст(з насеньнем)дойдзе — калі ласка, адкажыце. Усяго найлепшага Вам і сям’і. Шчыра зычлівая/7. Войцікава.
    266.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    19 красавіка 1986 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сяньня дзень страшных лістоў. Атрымала іх аж 8... 3 іх — вельмі сумны — Ваш. Сумны ў сувязі з Вашай хваробай вачэй. Гэта добра, што будуць прабаваць затрымаць разьвіцьцё хваробы. Бо на апэрацыю, відаць, зарана. Катаракта мусіць высьпець, а тады яе можна зьняць. Я такі выпадак бачыла. Пасьля апэрацыі чалавек хоць і насіў акуляры, але бачыў, і хвароба не варочалася. Зычу Вам з цэлага сэрца, каб падлячылі.
    Ня хочацца Вас нэрваваць, але Вы пачалі аб Круталевічу1 і яго брахні. Думаю, што пачатак ідзе ад злой памяці Сташкевіча2, бо гэта яго нататкі я ўжо некалісь чытала.
    Я ніколі нічога супольнага ня мела з Бадуновай. Яна была эсэркай, шмат старэйшай і г.д. Што эсэры пераўтварыліся ў сацыялістаў-рэвалюцыянераў — першы раз чую. 3 імі я нічога супольнага ня мела. 3 пералічаных сяброў (як яны пішуць — арганізацыі) Душэўскі быў тады студэнтам у Пецярбургу, Чарапук ніколі ў жыцьці ў Менску ня быў... Мамонька3? Шыла? Яны і да Беларускай сацыялістычнай грамады (яе мы проста называлі — Грамада) не належалі. Грамада ў Менску была маленькай жменькай людзей.