• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Смоліч рэдагаваў газэту Трамада” — выходзіла коратка. Грамада мела шмат сяброў у аддзелах Масквы, Пецярбурга. А наймацнейшая была ў Бабруйску, створаная Ф. Ш[анты]рам. Можа, гэта цяпер стрымлівае выхад кніжкі і г.д. Сяньня ўсё магчыма...
    Грамаду калісьці называлі “буржуазнай арганізацыяй”. I як тут што зразумець? Гэта ўжо не на мае сілы, не на маю галаву...
    Сяньня ж — ліст ад Дануты [Бічэль]. Што за ліст... Я доўга не магла зразумець, чаго яна хоча. Піша аб нейкіх альбомах, якіх я не хацела даць, а “абяцала альбом (?) Госьцеву4”. Калі так, то яна ўсё кіне, ад усялякай работы адыйдзе, няхай усё прападае і г.д. Удома падзяліцца ня маю з кім. Усё перажываю адна, перажываю цяжка...
    Аўсё празтое, што я перапісываюся з Госьцевым... Каб Вы прачыталі гэты яе ліст... Паверыць цяжка, што так кідацца на каго магчыма. Старалася, наколькі змагла, растлумачыць ёй. Ці зразумее?
    А. Госьцеў, як дасьледчык старога Гродна, мне шмат у чым памог. Я ж там жыла, ведала Гродна ў пачатку стагодзьдзя. Хто з цяперашніх дзеячаў, самых лепшых і адданых патрыётаў, столькі ведае аб тым часе як краязнаўца? Помніце, як я хацела ведаць, што з домам на Гараднічанскай? Мне нават не змаглі гэтай вуліцы адшукаць...
    А Госьцеў прывёз старыя пляны, зрабіў адпаведныя здымкі, па якіх выявілі, што дома ўжо німа, але мейсца на пляне адзначылі. Калі гаворым, то аб старой Гродзенскай гімназіі і яе выкладчыках. Гімназіі, дзе я вучылася. Ён выясьніў, што цяпер у будынку, дзе была Пушкінская школа, а што там, дзе была Рэальная гімназія... Каму гэта шкодзіць і ў чым?
    Для мяне гэта — успамін маладосьці, дзяцінства... Я ўсё хачу, каб у Грод-
    не былі ўспаміны — машынапісныя, добра аформленыя, са здымкамі аб Гродзенскім гуртку. Тэкст усё абяцае перадрукаваць Новік-Пяюн — ці зробіць гэта? Яму баляць вочы... А скуль узяць здымкі — тут на мейсцы німа каму зрабіць. I я была рада, калі Госьцеў запытаўся, ці можа прыехаць з фотаапаратам? Я, вядома, была рада.
    Зрабіў фатограф усё, што мне было трэба, а калі зрабіў яшчэ пару якіх копіяў для сябе — каму гэта перашкаджае? Вось за гэта Данута мне зрабіла неімаверны скандал... Усё гэта на мне моцна адбіваецца. Толькі чакаецца хвіліна, каб адыйсьці навечна...
    Матэр’ялы пра Смоліча ўжо ў добрых (я так лічу) руках. Будуць апрацаваныя. Ці пойдзе куды ў друк, ці будзе, як з кнігай Шантыра? Аб Грынкевічу, калі змагу, усё зьбяру, прыгатую і перашлю, хіба, праз каго, хто будзе ехаць. Калі змагу, to і Gaudeamus5 перапішу і прышлю. Пакуль што чуюся — як зьбітая, скалечаная...
    Усяго добрага! Няхай жа Вам дактары памогуць! Шчыра — Л. Войцікава.
    267.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    25 красавіка 1986 г.
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сяньня я атрымала некалькі слоў ад Алеся Белакоза — вельмі трывожных і зусім незразумелых. Занепакоілася. Хацела напісаць да Марыны, але калі там з бацькам дрэнна, ня будзе яна мець галавы, каб мне пісаць.
    Можа, Вы ведаеце, што там у шпіталі робіцца, у чым справа, і будзеце ласкавы напісаць мне? Страты адна за другой, неспакой за добрых людзей зусім зьбілі мяне з ног, і самой пагоршала. Каб хоць адкуль лепшая, сьвятлейшая вестка.
    Усяго добрага./L Войцікава.
    268.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    28 красавіка 1986 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сардэчна, шчыра дзякую за наш зборнік’. Прачытала ад першай да апошняй старонкі адным духам. Ня верыла сваім вачам, што пісьменьнік такой меры, як В. Быкаў2, назваў маё “Старое Гродна” “цудоўнымі ўспамінамі”... Яны ж так просьценька напісаныя. Рада, што пайшло “Ст[арое] Гродна” без скарачэньняў, без паправак.
    А якую прыемнасьць адчула, чытаючы Вашае “3 кагорты пачынальнікаў”! Быццам нанава перажывала спатканьні з “бацькам” — нанава чытала яго лісты, прыпамінала свае яму адказы. Я ж таксама называла яго “бацькам” і падпісывалася — “дачка”. Адносіны ў нас былі самыя лепшыя. Калі я складала апошнія экзаміны, ён яшчэ быў у 7-й клясе. Мне вельмі трэба было, каб хто памог паўтарыць білеты з геамэтрыі. Я папрасіла Юзіка Лявіцкага. Ён ахвотна згадзіўся, кажучы: “Дык жа гэта зусім натуральна, хто ж паможа, як ня бацька?”. Пасьля, ужо з Пецярбурга, неяк доўга не пісаў. I я напісала яму ліст-верш:
    To ня вецер енчыць-вые, то ня дожджык росіць, то дачка па сваім бацьку тужыцьды галосіць...
    У далёкую старонку, чужыну ліхую уцёк бацька ды пакінуў дачку маладую.
    Сам па Неўскім па праспэкце каменьне зьбівае
    і паненкам пецярбургскім у вочкі заглядае...
    Гэта ж бацька, хоць старэнькі, згорблены ды сівы, як дурман той, дурыць дзеўкі і тады — шчасьлівы.
    Піша бацька пекным стылем
    оды ды паэмы, а дачцэ як напісаці то робіцца немы.
    Эй жа, бацька, як няхутка
    пісаньне дастану -
    пабачыце, пісаць вам
    зусім перастану...
    Паверыце? — паперка-чарнавік гэтага верша і цяпер у мяне. А “бацька” сапраўды вельмі любіў фліртаваць. Яшчэ ў гімназіі, лічылася, меў нарэчаную — Зосю Клімоўну, таксама сяброўку гуртка. Гэта яе бацькі выбралі сабе Юзіка на зяця. Сьмешная была гісторыя. Аб гэтай сям’і Клімаў шмат можна сказаць, але шкада часу і паперы.
    Добра, што не прайшоў артыкул Карпюка3 ў цэласьці, але і гэты фрагмэнт нейкі малазразумелы і ўносіць дысананс. Яшчэ аднаго чалавека не паважаю, далікатна кажучы,— Іверса4. Ён калісьці напісаў успаміны аб Віленскай Беларускай гімназіі. “Гэтак было” назваў, а фактычна было зусім ня гэтак. Мы, хто ведаў гімназію, яе гісторыю, абурыліся і хацелі пісаць спраставаньне, але ў “ЛІМе” прачыталі вельмі “цёплую” рэцэнзію на гэты твор Іверса і далі спакой. Усіх не пераканаеш.
    А цяпер Іверс сядзіць жа ў Слоніме, а што робіцца ў г.зв. Музэі літаратурнай Слонімшчыны? Шмат хто паверыў у гэты музэй, я паслала вельмі шмат матэр’ялаў аб Леўчыку, яго недрукаваны верш “Беларускі жаўранак” і інш. А цяпер той Сідаровіч5, што пачаў ладзіць музэй (прычым нарабіў шмат шкоды — зьнішчыў здымкі і г.д.), нават ад мовы беларускай, мусі, адрокся, бо ўжо тры разы пісаў мне па-расейску. Вядома, я не адказываю і знаць яго не хачу.
    Ведаю, што там п’юць на ўсю моц. Можа, і экспанаты прапіваюць...
    Сідаровіч здабыў ад пляменьніка К. Лейкі6ўсю яго спадчыну — біяграфію паэта, здымкі, вершы з канца мінулага веку. Прасілі яго, каб гэты матэр’ял пазычыць у Менск, каб адзначыць дастойна юбілей паэта. Ня даў. Праўда, цяпер крыху сам напісаў, але ж гэта ня тое, бо юбілей даўно мінуў.
    Яктам адбыўся зьезд? Крыху ведаю, але не да канца, і ня вельмі добра аб некаторых выступленьнях адзываюцца. А справы перавозу праху М. Багдановіча зЯлты ў Менск наватне падымалі? Дарэмна мяне намовілі напісаць лістна гэты зьезд — якраз з намерам перавозу. Здаецца, майго ліста нават не чыталі. Так, як не надрукавалі ў “ЛІМе” адкрытага ліста ў гэтай жа справе. He сама гэта прыдумала, а па ініцыятыве Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага, які і сам той мой ліст у “ЛіМ” аддаў.
    Ужо ад другой пары турыстаў ведаю, што ў Ялце дапытацца і адшукаць магілу М. Багдановіча не змаглі. Адна пара беларускіх энтузыястаў-дзеячоў з Ваўкавыскага павету паляцела самалётам, павязла вялікі вянок з валошак. Давязьлі сьвежы. Хадзілі цэлы дзень па розных могілках, а магілы Максіма так і не знайшлі. Павяўшы вянок павесілі, як пішуць, на нэўтральны куст...
    У Вільні зьявіліся зусім новыя беларусы. Сымпатычныя, з добрай мовай, чыстай, прыгожай. Інжынер-плянавік з жонкай і пара маладых мастакоў. Учора былі ў нас ужо 3-ці раз. Мы вельмі рады. Адно што амаль зусім ня ведаюць беларускай літаратуры. Але хочуць ведаць, знаёмяцца. Я мела крыху кніжак з падвойнымі, a то і патройнымі экзэмплярамі. Лішнія аддала гэтаму інжынеру — на пачатак беларускай бібліятэкі...
    Як там у Гродне са зборнікам “Краю мой — Нёман”? Ці ёсьць у прадажы ў кнігарнях, ці можна купіць? Трэба было б абавязкова паслаць у Гудзевічы, аіяшчэпаруэкзэмпляраўспатрэбяцца.УМенску, падобна.у прадажы ўжоніма.
    Ці ведаеце, што Алесь Мікалаевіч Б[елакоз] з у шпіталі? Якое недамаганьне галоўнае — ня ведаю, але як ён можа паправіцца, калі ўсе думкі, увесь неспакой — Гудзевічы, музэй, што супрацоўнікі змогуць зрабіць і г.д.
    Пішаце, што ўсе мае лісты атрымалі. Гэта добра. А насеньне кветак, якое я Вам выслала? У лісьце, у цвёрдай вокладцы, так я шмат каму высылала. Вельмі хочацца Вас абоіх з п. Марыяй пабачыць. Незвычайна цікавіць мяне і адкрыцьцё Дому-музэю і вечар Максіма Багдановіча. Я так шкадую, што ўжо німа магчымасьці і сілы, каб прыняць у гэтым удзел. Але што рабіць? Усё мае свае межы, свой канец... Людзкія магчымасьці — таксама. Крыху рухаюся, крыху пішу, але і шмат ляжу.
    Усяго Вам добрага! Здароўя, плёну ва ўсялякай працы. Заўсёды зычлівая Л. Войцікава.
    269.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    30 красавіка 1986 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Усематэр’ялы —жыцьцяпіс,бібліяграфію,успаміныабдр.Ст. Гр[ынкевічу] — запакавала і пасылаю. Можа, што з гэтага мне вернеце? Бо я карэспандую з яго пляменьнікам — сынам яго сястры.
    Як Вашы вочы? Які рэзультат лячэньня ў шпіталі? Ці зможаце бяз шкоды для зроку працаваць?
    V мяне — таксама неспадзявана — бяда з вачамі. Баляць, і вельмі дрэнна бачу. Чытаць дробнага друку не магу. А пры маіх абставінах і агульным стане здароўя не магу мець ані лекара, ані хоць бы акуляраў.
    Даволі дзіўна — нядаўна быў у мяне Ваш гродзенскі доктар Ігар Котаў. Як заўсёды, я, глухая, мусіла мець усё напісанае. Ігар пісаў, і я зусім добра чытала. Што сталася — ня ведаю. Перамываю зёлкавай мешанкай, кладу кампрэсы. А можа, будзе лепш... Даўней у выпадку, напрыклад, запаленьня памагала. А цяпер? Магчыма, ад агульнага аслабленьня арганізму? Але хопіць — скаргі не памогуць.
    Яшчэ мушу спраставаць адну сваю памылку. Яна тычыцца К. Душэўскага1. Ён на зьездзе ў Менску ў красавіку 1917 г. быў — як дэлегат ад пецярбургскіх студэнтаў. Але вельмі коратка, і нідзе не выступаў.
    Усяго Вам найлепшага! Паправы зроку, агульнага самапачуцьця. Прывітаньне п. Марыі. Сардэчна зычлівая/7. Войцікава.
    270.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    [Красавік 1986 г.]
    Дарагая пані Дануся.
    Дзякую вам за ліст ад 14 красавіка. Ізноў набралася лістоў вельмі шмат, а пісаць цяжкавата. Цяжкавата, але хочацца з усімі сувязь утрымаць.
    Даўна ня мела весткі з Гудзевічаў, і толькі цяпер ад Вас даведалася аб такой цэннай знаходцы старой бібліятэкі.
    А ведаеце, да чаго дадумаліся ў Менску? Выдаюць Ф. Багушэвіча ў перакладзе на рускую мову... Можа, гэта было б нядрэнна, але які пераклад? Які тэкст — ня ведаю, але загалоўкі? Амаль усё перакруцілі па-свойму, напрыклад, ня “Дудка беларуская”, а “Моя дудка”. Прадмовы — німа. Заместа яе — аўтэнтычнай прадмовы — напісаная Алегам Лойкам (зноў выступіў). “Скрыпку беларускую” назвалі “Скрйпочкой беларусской”. А што чакаць у тэксьце?