Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Перачытываю Ваш ліст са здаволеньнем, з прыемнасцю, а куды Вам пісаць — ня ведаю. Адразу адказаць — не змагла... Цяпер пішу на Гродна. Калі буду ведаць, дзе Вы цяпер,— напішу. Бо маю з пару вестак, можа, і важных для Вас і для “Паходні”.
Усяго добрага Вам і усім Вашым сябрам. ШчыразычліваяЛ. Войцік(3. Верас).
282. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
12 жніўня 1986 г. Вільня
Даражэнькая пані Дануся.
Дзякую за верш і за ліст. Я так рада, проста шчасьлівая, што Вы ў сваім вершы замянілі чужое слова кастры на агні. Яшчэ што не люблю, гэта словы патух, патушыць. Чаму не згасіць, згасла, пагасла. Помніце гімн: “He пагаснуць зоркі ў небе...”.
Ну, але гэта ўсё ў параўнаньні з такім горам, як хвароба Алеся Мікалаевіча [Белакоза],— драбяза. Ён сам у лісьце да мяне аб апэрацыі ня піша, не прызнаецца, піша толькі аб сэансах абпраменьваньня, хоць і гэтага даволі, каб зразумець, у чым справа. Тут у Вільні ёсьць доктар-анколяг са старых беларусаў з Мсьціслаўя. Ен кажа: “Каб жа хворага да мяне ў Вільню на тутэйшае, больш кваліфікаванае лячэньне. Але ведаю, што прапанаваць гэтага нельга. Hi сілы ў яго на гэта, ні, напэўна, ахвоты ня будзе”.
Шчасьце, што Вы, пані Дануся, лепш, мацней чуецеся ў душы. Каб і далей так, каб абміналі Вас розныя прыкрыя неспадзяванкі ў жыцьці. Яны, дробязі, найболыл чалавеку шкодзяць, аслабляюць. Ведаю гэта па сабе.
Так ужо надаела жыць. Сілай волі стараюся трымацца нармальна, але гэта велымі цяжка даецца. Як заўсёды — шмат лістоў, шмат гасьцей — і здалёк, і тутэйшых новых беларусаў, маладых, шчырых, энэргічных. Мо яны і тут створаць нейкі цэнтр — згуртуюцца ў адно, каб хоць крыху беларускі дух ажыў, не загінула мінуўшчына.
Удома ў мяне нявесела. Унука бачу вельмі рэдка. Запрацаваны. Дачка лечыцца. У яе — адлажэньне соляў у правай руцэ. Моцна баліць. Кожны рух адбіваецца болем. А мне не дае нічога рабіць. Усё сама і сама. Мне застаюцца толькі зёлкі, на іх маю поўнае права. I імі займаюся. Але ж яны займаюцьтолькі рукі ды ногі, хоць хадзіць даволі цяжка. Адумкі вольна снуюцца, а ў іх розныя беды і духовая адзінота. Найгоршыя ночы, калі не магу спаць.
Пішаце, што Вам дарагія гродзенскія касьцёлы? А што казаць пра мяне... 3 кожным зьвязаны нейкі ўспамін з самага маленства. Асабліва з Брыгіцкім касьцёлам-кляштарам.
Ці вярнуўся ўжо з адпачынку сакратар “Паходні”? Я ад яго атрымала вельмі цікавы ліст з Брэстчыны. Адразу не змагла адказаць (былі госьці — дзень у дзень), а цяпер ня ведаю, куды адрасаваць. Кантакт з Гроднам — гэта для мяне вельмі важна.
Але думкі зноў у Гудзевічах. Лёс Алеся Мікалаевіча [Белакоза] цесна зьвязаны з музэем. Хто ім пакіруе? Хто здолее захаваць, забясьпечыць здабыткі даўгіх гадоў? Там жа ворагаў больш, чым прыхільнікаў, а цяперашнія кіраўнікі вельмі бездапаможныя, і я думаю (мо няслушна) — даволі абыякавыя.
Пісаць яшчэ шмат аб чым можна, але сьпяшаюся, бо дачка выходзіць на працэдуры і ў аптэку. А хачу, каб ліст укінула ў скрынку. Разьлік такі — хутчэй вышлю, хутчэй дастану адказ. Ці так?
Цалую Вас сардэчна і шлю прывітаньні ўсім знаёмым і ўсяму Гродну ды Нёману. Шчыра адданая старая жыхарка ГроднаЛ. Войцікава (па-старому — Л. Сівіцкая).
283. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
25 жніўня 1986 г. Вільня
Дарагая пані Дануся.
Хоць некалькі слоў Вам у адказ напішу, а то з дня на дзень адкладаю — усё нейкія перашкоды. Маеце рацыю, што найбольш трывала помніцца мова са свайго дзяцінства, са сваёй старонкі. Хоць у дзяцінстве я беларускую мову чула толькі ўлетку, бо ў іншыя поры году была і ўкраінская, і польская, і расейская, і французская. 317 гадоў ужо прынцыпова аставалася беларуская (апрача моваў у гімназіі). Але беларуская была наша, мяккая, сакольская.
Пасьля, ужо ў Менску, трэба было звыкнуцца з літаратурнай, але і чуць розныя адценкі з самых розных куткоў Беларусі. Усё ж больш і больш на слых выбіраласясамаечыстае, безчужаземшчыны. Гэтаапошняедаболю рэжа вуха.
Вядома, гасіць і тушыць — гэта яшчэ нічога, можна прыняць і адно і другое. А ведаеце, я ўжо чула ня толькі касьцёр дроў, але і касьцёр бліноў'. Цікава? Але касьцёр замест вогнішча? He прыймаю.
Гэта ўсё дробязі да дыскусіі. Важнейшая справа — Алесь Мікалаевіч [Белакоз], яго здароўе. Ня мела дагэтуль магчымасьці паразумецца з тым доктараманколягам. Дастала яго адрас, напішу яму. Можа, удасца яго неяк накіраваць у Гудзевічы. Але гэта чалавек немалады — з такімі цяжэй. Буду прабаваць.
Што да помачы старшыні калгаса, то там было ўсяляк. Ведаю розныя падрабязнасьці. Я ж ужо 20 гадоў маю сувязь з Гудзевічамі — сталую, без перарываў.
Апошні час чуюся вельмі дрэнна. Усялякія беды чапляюцца. Проста надакучыла так доўга жыць і ваяваць з нягодамі старасьці. Хапіла б ужо, і быў бы спакой...
Што да Вашага сакратара — я яму пісала некалькі слоў на яго гродзенскі адрас. Прыедзе, адклікнецца — напішу больш. Было некалькі дзён даждлівых, халодных. Сяньня паказалася сонца. Цікава, якая будзе залатая восень. У нас у лесе яна вельмі шматфарбная. Але пакуль што яшчэ ўсё зялёнае, і кветак шмат — самых розных колераў.
Цалую Вас сардэчна і дзякую за лісты, лістовыя гутаркі. Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] цяжка перажывае сьмерць бацькі, і яму трудна пісаць. Шчыра — Л. Войцікава.
284. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
3 верасьня 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ня ведаю, як удасца напісаць, бо першы раз прабую пісаць лежачы. Лепш сказаць — седзячы ў ложку, а не пры стале. He палохайцеся, нічога паважнага німа, і я стала не ляжу, але, відаць, прастудзілася, маю катар, кашляю і доўга не магу заснуць. Хачу выкарыстаць гэты час на пісаньне лістоў, бо сабралася ўжо, мусіць, больш за 30, на якія трэба адказаць.
А днём, як мае выйдуць на работу і я на гадзін 5-6 астаюся адна, пісаць не магу. Адзінота пры маім слуху (дакладней — без яго) і шуму ў вушах ды галаве так дзеіць на нэрвы, што не магу заняцца ніякай умысловай работай. Стараюся знайсьці работу для рук — гаспадарскую.
V нас вельмі шмат яблыкаў, і стараемся іх не змарнаваць. Робяцца сок, джэмы, сушыцца што горшае на кампот. Вось пры гэтым і я стараюся памагчы. Апрача яблыкаў і грыбоў хапае, дачка вельмі любіць зьбіраць. Праўда, баравікоў німа, але шмат рыжыкаў, а цяпер і падзялёнак да саленьня. Гэта ўжо я парадкую. Рада была б і сама пайсьці пашукаць, але хадзіць далёка не магу, а цяпер з кашлем наагул не выходжу. Але гэта ўсё — драбяза.
Вельмі непакоіць стан Алеся Мікалаевіча [Белакоза]. Падобна, цяпер у яго дрэнны настрой, відаць, горш чуецца. Можа, наш тутэйшы анколяг др. Кутарга пастановіць забраць хворага ў Вільню. Ён шкадуе, што гэта ня зроблена даўна... Тут жа, дзе ён працуе, экспэрымэнтальны анкалягічны інстытут. Вы, хіба, гэтага доктара бачылі, бо ён разам з Лявонам езьдзіў у Гудзевічы, а цяпер ён па тэлефоне кантактуецца з дактарамі гродзенскага шпіталя. Цяпер у мяне ня быў — можа, часу не хапае, а мо і таму, што вельмі дрэнная пагода — дажджы і шалёны вецер. А за Вільлёй на Зьвярынцы быў град — як гарох.
Аляксей Міхайлавіч, прачытайце ў Беларускай энцыкляпэдыі артыкул пра продкаў гэтага д-ра Кутаргі. Яны жылі і працавалі ў Мсьціслаўлі. Доктар вельмі цікавіцца беларускай літаратурай і культурай, але гаворыць і піша пабеларуску вельмі дзіўна, бо яго маці была літоўка. А чалавек ён добры, чуткі і разумны. Так шкадую, што я яго толькі нядаўна пазнала, каб раней і каб зацікавіла яго хваробай Алеся Мікалаевіча, то, можа, да цяперашняга стану не дайшло б...
Уяўляю, як перажывае Алесь Мік[алаевіч] за музэй. Што з ім далей будзе? Данута Іванаўна [Бічэль] неяк дзіўна аптымістычна на гэта глядзіць. Піша, што там усё добра, ёсьць каму працаваць, ёсьць каму захаваць зробленае. А фактычна — зусім німа каму. He дырэктар жа гэты музэй захавае і не старшыня калхозу... Усё трымалася на працы, на нэрвах, на высілку Алеся Мік[алаевіча]. За 20 гадоў знаёмства і сувязі я больш, чым хто іншы, ведаю і ведала ўсе абставіны працы.
Пішаце аб школьных справах у Менску... I з самога Менска нічога добрага, пацяшаючага не даходзіць. Куды ні глянь, усё ідзе да горшага. Аб школьных справах піша мне былая Вашая вучаніца Валя Войцік’ — пляменьніца майго мужа. Ды расказываюць тыя, хто прыяжджае.
13 верасьня ў Новай Вялейцы сьвяткавалі 110-я ўгодкі нараджэньня Цёткі. На другі дзень прыехалі да мяне: М. Купава, В. Янушкевіч2 і музыка М. Стома3. Апошні часта ў нас бывае, бо яго маці жыве ў Ляндварове. Нічога пацяшаючага ад іх не пачула. Далей цягнецца справа Траецкага інцыдэнту4.
А цяпер яшчэ адно. Як, напэўна, ведаеце і помніце, у Менску зьнялі з мейсца дом, у якім у 1916 г. жыў 5 месяцаў М. Багдановіч. Зьнялі перад самай зімой з паламанай страхой і крыху пазабіванымі вокнамі, паставілі на зіму на новым мейсцы. Супрацоўнікі музэю падлажылі жалезныя рэйкі, накрылі. Меліся вясной дом адбудаваць — так абяцала Міністэрства культуры.
He зрабілі нічога, і той дом астаецца ў такім жа выглядзе на другую зіму. Зразумела, адбудоўваць ужо ня будзе чаго... Ці ад гэтага ўсяго няможна расхварэцца? Ці варта было да гэтай пары дажыць?
А што там з “Паходняй”? Маю для іх добры машынапіс ГГБМ — у вокладцы, аформлены, але бяз здымкаў. Некалісь сакратар “Паходні” казаў, што здымкі зробяць самі. Цяпер я пыталася, што будзе, але адказу ня маю. Можа, і ў іх нешта ня ладзіцца?
Віленскія новыя беларусы стараюцца згуртавацца — стварыць нейкі клюб. Пакуль што ўзялі ў нас сьпіскі беларускіх магілаў — бяруць іх пад сваю апеку. Гэта ўжо пачатак іх дзейнасьці. Добры пачатак.
Бядую, ці зможаце прачытаць. Ужо 2-я ночы. Спаць, хіба, ня буду, але і пісаць больш не бяруся...
Усяго добрага. Прывітаньне п. Марыі. Шчыра — Л. Войцікава.
285. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
[12 верасьня 1986 г.]
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Я Ваш той першы ліст атрымала ў пару. He адказала, бо Вы скончылі тым, што едзеце з сям’ёй на саракавінкі, і я аніяк не магла аблічыць, калі гэта будзе. Пасьля наехала цэлая “калекцыя” менскіх музэяў (яны і ў Гродне былі). Крыху мяне гэта змучыла і адбілася на нэрвах.
He разумею Лявона [Луцкевіча]. Як ён мог Вам сказаць, што я здаровая? Цэлыя сэрыі розных недамаганьняў! Страўнік (ад даўняга часу, гадоў 30), болі галавы мучаць, болі ног... Мяне словы Лявона зьдзівілі, а маю дачку абурылі. Усё ж неяк стараюся, каб не нэрвавацца занадта, знайсьці сабе нейкую хатнюю работу.