• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Маю ад нябожчыцы 307 лістоў. Але ізноў — яны ў большасьці вельмі шчырыя, такіх шырэйшаму грамадзтву не пакажаш.
    Мела я ліст ад Алеся Белакоза. Узяўся з усёй магчымай у яго стане энэргіяй за парадкаваньне музэю. Памагаюць яму мастакі. Аб мастаках пісала мне Марына (дачка Белакоза). Але якія гэта мастакі — гродзенскія ці менскія — не напісала. Хоць гэта і няважна, абы нарэшці ўсё фахова давялі да парадку. Менш будзе Белакозу хваляваньня. Можа, гэта і ўтрымае яго здароўе на цяперашнім узроўні — ня будзе пагаршэньня.
    25 чэрвеня былі П5-я ўгодкі нараджэньня Ядвігіна Ш. Я своечасова прыпомніла аб гэтым факце мінскай Гасцёўні У. Галубка. Ёю займаецца самадзейны мастак Анатоль Наліваеў. Займаецца шчыра і пасьпяхова. Ужо там было праведзена шмат вечароў пры нагодзе розных юбілеяў. Вядуць вечары пісьменьнікі, паэты.
    Вось і на гэты раз Анатоль Аляксандравіч мяне паслухаў — наладзілі вечар у памяць Ядвігіна. Але не 25-га, а раней — 20 чэрвеня, бо вёў яго А. Лойка, і толькі гэты дзень меў вольны. Ужо 23-га я мела поўную справаздачу, як вечар прайшоў, хто выступаў, хто прысутнічаў. Цяпер чакаю здымкаў, якія
    А. Наліваеўзрабіў i якія пашле мне і ўнукам Ядвігіна Ш. Атуту Вільні 25 чэрвеня жменька віленскіх беларусаў сабралася каля магілы Ядвігіна, каб ушанаваць яго памяць. Так што ўсё абышлося добра.
    Пасьля даўгой сушы сяньня — бура і дождж. Для расьлінаў ён вельмі патрэбны, але нізкі ціск і 100% вільготнасьці паветра дрэнна адбіваюцца на здароўі. Разбалелася галава, патыліца. Прыняла таблетку, але паможа няхутка і не надоўга. Як бы мне хто кляшчамі патыліцу сьціснуў.
    Ці Вы ўжо маеце “Слоўнік беларускіх псэўдонімаў”, апрацаваны Я. Саламевічам? Добра, што ён нарэшці дачакаўся плёну сваёй работы. Працаваў шчыра і энэргічна больш за 20 гадоў. Ёсьць крыху памылак, але гэта ня так важна, добра, што пачатак зроблены. Мне прыемна пераглядаць — там так шмат знаёмых прозьвішчаў!
    Ізноў падае дождж. Галава і далей баліць. Трэба канчаць, бо пачынаю ўжо блытаць літары. А тут яшчэ сьпешна трэба адказаць Канстанцыі Буйло. Пісала, што дрэнна чуецца, не выходзіць з дому, больш часу ляжыць.
    Надыходзіць ліпень — абы пагодны. Буду чакаць Вас. А тым часам пішыце. Трымайцеся, не хварэйце. Шчыра цалую. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
    204.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
    1 ліпеня 1983 г. Вільня
    Дарагі Валодзя.
    Рада я, што Вы, нарэшці, адклікнуліся. Час ад часу Сяргей Міхайлавіч [НовікПяюн] перадаваў мне ад Вас прывітаньні, але цяпер, як хворы, то і сам мне ня піша. Як добра, што Вы здабылі хоць якую кватэру і маеце надзею забраць сям’ю. Бо якое ж гэта жыцьцё — кожны асобна, вечны неспакой. Што Вы ў “ЛІМе” працуеце, даўно ведаю, і кожнае Вашае выступленьне ў друку цешыць. Рада буду, калі зможаце прыехаць. Здароўем пахваліцца не магу — часьцей блага, чым добра. Прыемна мне было пазнаёміцца з Алесем Пятровічам [Траяноўскім]1. Пры пабачаньні, калі ласка, перадайце ад мяне яму прывітаньне.
    Пішаце, што я па-даўнейшаму люблю паказаць свой агарод? А ведаеце, у гэтым ёсьць маленькая хітрасьць. Спраўджваю, як, асабліва пісьменьнікі, ведаюць беларускія, сапраўдныя беларускія назовы расьлін. У душы цешуся, калі новы пазнаны чалавек назаве расьліну беларускім імянем. На жаль, гэта так рэдка бывае. Аж вушы вянуць ад калькі і ад чыста чужамоўных назоваў.
    Закранулі справу маёй кніжачкі? Вельмі ж я неспакойная, што з гэтага атрымаецца. Штораз то нехта іншы ёю займаецца. Насьцярожвае, што нават у выдавецкім пляне дапусьцілі памылку. Напісана, што “выдавала часапісь для дзяцей “Ранак”. Які “Ранак”? Я выдавала “Заранку”. Калі тут такая грубая памылка, то чаго можна спадзявацца ў тэксьце? Найбольш праўдападобна, што я яе не дачакаю, але прыкра думаць, што выйдзе нейкі зьлепак, нічога ня варты. Была думка, што гэта будзе кніжка шматплянавая — з некалькіх аддзелаў.
    А цяпер даведываюся, што даюць загаловак “Каласкі” (так у мяне называецца машынапісны зборнік для дзяцей, зложаны з вершаў (крыху), расказаў, легендаў і г.д., друкаваных у “Заранцы”, “Шляху моладзі” і інш. часапісах). Адзе жтыя абразкі, імпрэсіі, што друкаваліся ў“Студэнцкай думцы”, і сабраныя (сабраў і перадрукаваў Сяргей Міхайлавіч [Новік-Пяюн]) пад назвай “Імпрэсіі”?
    А дзе артыкулы мэмарыяльнага характару? Наогул, нічога не разумею. Думаю, што лепш бы нічога не рабілі. Было б мне спакойней. Калі мяне намаўлялі (А. Мальдзіс, Г. Каханоўскі), я адмаўлялася, але яны мяне неяк пераканалі. А цяпер шкадую і гэтаму выдавецтву ня веру.
    Пішыце, а калі зможаце, прыяжджайце.
    Усяго найлепшага. Ад маіх прывітаньне.Л. Войцікава.
    205.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    31 ліпеня 1983 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Вось апошні дзень ліпня. Думаю, што гэты ліст прывітае Вас удома. Была ў мяне Данута Іванаўна [Бічэль]. Крыху пагаварылі, аддала ёй тое, што прыгатавала для Гродзенскага музэю. Яна чытала тое, што я пачала пісаць аб старым Гродне. Казала, што добра... Ня ведаю. Пастараюся так-сяк скончыць. Вельмі дрэнна чуюся, так што на нешта добрае надзеі мала.
    Вы пішаце, што ў маёй біяграфіі — толькі контуры. Але ва ўспамінах, хоць пішу толькі аб працы,— усё маё жыцьцё. А ўспаміны дакладныя, падрабязныя. Толькі што ім німа ходу... Мы некалісь з Янкам Саламевічам чыталі іх разам, бо ён хацеў атрымаць камэнтарыі да таго, што яму здалося няясным. I тады гаварылі аб тым, што хоць некаторыя фрагмэнты трэба даць у друк. Нічога з гэтага ня выйшла і, бадай што, ня выйдзе.
    Нават з маёй кніжкай нешта незразумелае. С. Панізьнік прыслаў мне тэматычны плян “Юнацтва”. Дадзены загаловак кніжцы — “Каласкі”. Гэта загаловак майго машынапіснага зборніка твораў для дзяцей. А кніжка мелася быць шматплянавая, г.зн. меліся быць і мэмуарныя матэр’ялы. Апрача таго, напісана аба мне: “Она была редактором первого детского журнала “Ранак”...
    Разумееце? He “Заранка”, а нейкі “Ранак”. Нават гэтага не зразумелі, то чаго можна спадзявацца? Лепш бы нічога не рабілі. I то заплянавана на III квартал 1984 г.
    Я думала, калі мяне намаўлялі на кніжку А. Мальдзіс і Г. Каханоўскі, што сапраўды нехта паважна пастараецца, і дадуць у паважнае выдавецтва, а то ў “Юнацтва”... Значыцца, уся рэшта, усё, што друкавалася ў хрэстаматыі I. Дварчаніна, а раней у “Студэнцкай думцы”, “Вольнай Беларусі”,— нічога нявартае? I ўсе ўспаміны — таксама?
    Я гэта нібы адчувала, бо доўга і ўпарта адмаўлялася ад усялякага друкаваньня. Я напісала Панізьніку, што нічога не разумею, як усё ж мае быць. Адказу не атрымала... Вось такія мае справы.
    Пісаў мне нядаўна А. Белакоз. Меў непрыемнасьці з парадкаваньнем музэю, лепш сказаць — з памочнікамі-мастакамі. Закончыў тым, што ізноў зьбіраецца ў шпіталь. Калі напісала аб мастаках, то мушу выясьніць, у чым справа. Менавіта рабілі ўсё вельмі нядбала, абы як. Але Вы нікому з мастакоў аб гэтым не ўспамінайце. Была б непрыемнасьць і мне, і Белакозу.
    Цікава мне, якудалася Вашаэкскурсія на поўдзень? Ці былаадпаведная пагода? Ці добрыя рэзультаты? Была б вельмі рада, каб Вам удалося выбраць час і прыехаць. Пры маім стане здароўя хочацца пасьпяшацца і ўсім падзяліцца, каб ня ўсё зьнікла з таго, што было перажыта.
    Вы, выяжджаючы, хіба, ужо ведалі аб сьмерці Янкі Маркавіча Хвораста.
    Незразумела, чаму ў прэсе не было ні нэкралёгу, ні ўспаміну, ні разьвітаньня. Поўнае маўчаньне. Чаму?
    Усяго найлепшага. Прывітаньне Вашай жонцы. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    206.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    31 ліпеня 1983 г. Вільня
    Дарагая пані Дануся.
    Дзякую за вестачку. Прыкра, што Вашаму сыну не ўдаюцца яго задумы, але добра тое, што ў яго ёсьць мэта, да якой ён імкнецца. Ёсьць замілаваньне. Ці ня варта было б парадзіцца з У.М. Скарынкіным — паэтам, Вы, хіба, яго ведаеце. Ен працаваў у гражданской авіяцыі, мае, пэўна, там знаёмствы. Сам быў начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі. А як чалавек — сымпатычны, спрыяльны, можа, ён бы што прыдумаў?
    He магу пахваліцца, што ўспаміны аб Гродне пасоўваюцца наперад. Мела крышачку работы для Гудзевіцкага музэю. А і трывогі за Гудзевічы — таксама. Алесь Мікалаевіч [Белакоз] зноўзьбіраўсяўшпіталь. Дапамога мастакоўу музэі аказалася мала вартая.
    Маю скончыць важную перапіску з нашчадкамі сям’і Грынкевічаў з Новага Двара былога Сакольскага павету. А са здароўем адна бяда. Галава — адно, а хвароба страўніка вельмі абвастрылася. I рады не знаходжу.
    А і справы агульныя дзіўна няясныя. Я Вам казала аб сьмерці Я. Хвораста. Ён жа быў блізкі з Рыгорам Шырмай у працы, ды і сваяк. I незразумела, чаму пасьля сьмерці — ні нэкралёгу, ні якога-небудзь успаміну. Чаму? Што за прычына? Ад нікога нічога не магу даведацца.
    Я са сваім калецтвам — глухатой — чуюся вельмі самотная, як на пустыні. Адно шчасьце — лісты, часта сардэчныя, цёплыя. Гэта ратуе. Усё ж, паміма ўсяго, думаю, што аб Гродне скончу.
    Цалую сардэчна. Ад маіх — прывітаньне. Ваша шчыраЛ. Войцікава.
    207.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    14 верасьня 1983 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
    Зусім страціла кантакт з Гроднам і Гудзевічамі. Што там сталася? Алесь Мікалаевіч [Белакоз] пісаў мне, што ізноў зьбіраеццаў шпіталь і, апрачатаго, прасіў прыслаць копію аднае драбнічкі, што я пісала для Гудзевіцкай школы на 90-годзьдзе Максіма Багдановіча, бо арыгінал недзе з губіўся. Я зараз жа выканала просьбу і адначасна напісала да Алеся Мікалаевіча і яго жонкі. Адказу — ні слова.
    Яшчэ горш з Аляксеем Міхайлавічам [Пяткевічам]. Атрымала ад яго ліст у канцы чэрвеня. Пісаў, што на ліпень едуць абое з унукам на поўдзень. Вернуцца ў пачатку жніўня, а тады А.М. прыедзе да мяне. Я напісала ліст так, каб у пачатку жніўня атрымаў. Прайшоў жнівень і вось палова верасьня, а ад яго — ні гуку. Hi сам не прыехаў, ні на ліст не адказаў. Мо нічога благога ня сталася, а проста лісты не даходзяць. У кожным выпадку непакоюся.
    Тым больш, што нэрвы не ў парадку ад агульнага дрэннага самаадчувань-
    ня. Усё цяжэй змагацца з маім хворым страўнікам ды і іншымі недамаганьнямі.
    А што ў Вас? Як прайшоў адпачынак? Як здароўе? Буду ўдзячная за некалькі слоў адказу.
    Сардэчна вітаю!Л Войцікава.
    P.S. Калі ласка, напішыце мне, як па-бацьку жонку А.М. Белакоза? Дагэтуль ня ведаю. Вера — а далей?
    208.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ