• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Лістоў, як заўсёды, безьліч. I ад знаёмых, і ад зусім незнаёмых. Ды і госьці бываюць даволі часта — і мясцовыя, і з Менска.
    Ці ведаеце, што ў Гудзевічах працавала тры дні менскае тэлебачаньне? Mae быць дакумэнтальны фільм пра Гудзевіцкі музэй. Шкадую, што мы тут яго ня ўбачым, бо ў Вільню з Беларусі тэлебачаньне не даходзіць.
    Сяньня дачка прынясла з лесу пару кветак падсьнежніка. Гэтыя кветкі ў нас дзіка не растуць, яны родам з Украіны — з-пад Кіева, дзе іх поўныя лясы. Самыя першыя вясной прабіваюцца праз сьнегі насьнезе расьцьвітаюць. Яны цыбульковыя. Некалісь мы купілі 50 цыбулек. Цяпер яны ў нас разрасьліся ў вялікай колькасьці. А ўнук пасадзіў некалькі цыбулек у лесе з паўднёвага боку — вось яны ўжо і зацьвілі. Белыя званочкі. Маеце цэлую батанічную лекцыю...
    А чытаць будзе нялёгка, праўда? Пішаце: “Да сустрэчы”. Добра было б... Усё ж штораз бліжэй да 95-годзьдзя, і ўсё можа стацца...
    Цалую сардэчна. Л. Войцікава.
    310.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    29 сакавіка 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Шчыра дзякую за падрабязны ліст аб “Паходні”, яе працы, штораз лепшых радасных падзеях. Шкада, што я ня ведала аб гадавіне “Паходні”. Хоць цяпер, на 2-м годзе яе існаваньня, прыйміце ад мяне сардэчныя пажаданьні далейшых посьпехаў у працы. Новых сяброў, новых сустрэчаў, новых узьлётаў духу.
    Пішаце аб пастанове паставіць помнік К. Каліноўскаму. Дзе — у самым Гродне? V якім мейсцы? Хіба, ня ў новых мікрараёнах? А як будзеце грашовыя сродкі зьбіраць? Ці на падпісныя лісты, ці будзеце ладзіць і скарбоначныя зборы на вуліцах, у кавярнях і г.д.? У Вільні на помнік Ядвігіну Ш. мы зьбіралі на падпісныя лісты.
    У Вас угодкі паўстаньня “Паходні” сьвяткаваліся 12 сакавіка, а мы ў Вільні 18 сакавіка адсьвяткавалі 60-годзьдзе выхаду ў сьвет 1-га нумару дзіцячай часапісі “Заранка”. Было што ўспомніць і што расказаць цяперашняму пакаленьню. Нават яшчэ адзін супрацоўнік “Заранкі” — Малады Дзядок — Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн — жыве ў Менску. Вось мы з ім сябе ўзаемна павіншавалі.
    Цяпер шмат хто складае праграмы беларускай дзіцячай літаратуры для беларускіх групаўу дзіцячых садах, цікавіцца і старой дзіцячай літаратурай. А як у Вас у Гродне — ці робіцца што ў гэтым напрамку, ці дзіцячыя садкі па-старому рускамоўныя? Вы ўсе маладыя — сваіх дзяцей німа, то і мала, мусіць, цікавіцеся гэтай справай...
    Ліст да М.С. Гарбачова1 А. Аблажэй перадаў майму зяцю Лявону, і ён мне даў прачытаць. Цікава, сьмела напісана... Прыемна, што У.І. Содаль як рэдактар “Роднага слова” падпісаў першы. Ды і шмат іншых, добра знаёмых пісьменьнікаў. Але ёсьць і такія — быццам вельмі дзейныя, а падпісаць пабаяліся... Цікава, які будзе водклік? I ці наагул будзе?
    Вясна не сызяшаецца. Сонца німа, сьнегу — горы... А ўсё ж дачка сяньня прынясла пару першых кветак. Гэта белыя званочкі-падсьнежнікі! Вельмі вобразна называюцца па польску priebisnieg, бо сапраўды прабівае сьнег і на сьнягу цьвіце. Гэта ня нашая тутэйшая кветка, паходзіць з больш паўднёвых мясьцін — з Польшчы, Украіны... Але мы ў сябе яе пасадзілі, добра прыжылася і размножылася, нават у лесе, з паўднёвага боку.
    Кажаце, што студэнты Сельскагаспадарчага інстытуту добра ведаюць сваю мову? Яны, напэўна, з недалёкіх вёсак, а на Гродзеншчыне мова лепш трымаецца, чым далей на ўсходзе...
    Вельмі цікава, што Вам адкажа Міністэрства культуры ў справе Данчыка2. Але калі б згадзіліся запрасіць яго у Беларусь — ці зможа прыехаць у Вільню? Бо было і так, што калі хто, напрыклад, прыяжджаў з Польшчы у Беларускую Рэспубліку, то ў Літоўскую прыехаць ня меў права.
    За 2 дні напісала 10 лістоў, гэты да Вас — 11 -ы, і ўжо больш не магу. Хоць яшчэ да адказу цэлая гара ляжыць.
    Усяго Вам найлепшага! У жыцьці, у грамадзкай працы. Усім сябрам “Паходні” — шчырае, сардэчнае прывітаньне. Старая гродзенская патрыёткаЛ. Сівіцкая-Войцік.
    311.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    30 сакавіка 1987 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Думаю, што Вы ня менш занятыя, чым іншыя, а можа, і больш, а ўсё ж пішу. А можа, памаленьку, не сьпяшаючыся, возьмецеся апрацаваць матэр’ялы пра жыцьцё і ўсебаковую творчасьць доктара Станіслава Грынкевіча? Матэр’ялы, пачынаючы ад біяграфіі, вельмі цікавыя, падрабяз-
    ныя ўспаміны калегаў, прафэсараў і г.д.
    Гэты доктар, псыхіятр-нэўроляг, вучоны — наш беларус. Цяжка мне падрабязна ўсё напісаць, бо вельмі дрэнна чуюся.
    Вы так цудоўна распрацавалі нашага Юзіка Лявіцкага — у артыкуле “3 кагорты пачынальнікаў”. А я аніяк не магу знайсьці пісьменьніка, якому спакойна дала б у рукі ўсе матэр’ялы пра др. Ст. Грынкевіча. Ды і хто за гэта возьмецца? Ані адзін чалавек не зразумее... А я ня маю сумленьня сысьці са сьвету, не зрабіўшы ўсяго магчымага, каб захавалася памяць аб такім чалавеку, як др. Грынкевіч. Ня будзе мяне — усё пойдзе ў печку...
    А я і яшчэ аднаго маю — Аркадзя Смоліча, найлепшага сябра Максіма Б[агданові]ча. Цяпер і аб Смолічу пісаць можна, а хто гэта зробіць? Таксама матэр’ялаў хапае — і біяграфія, і поўная бібліяграфія.
    Ведаю, што пішу бязладна, малазразумела, але не магу сябе прымусіць думаць больш лягічна. Баліць галава, у вушах коле і г.д. Атут — патоп лістоў на самыя розныя тэмы.
    I што Вы зможаце парадзіць на мае праблемы? Тым больш, што сама я амаль — да нічога...
    Часта, калі ёсьць магчымасьць, ляжу. Ляжу, а спаць не магу — часта да раніцы.
    Калі што з гэтага ліста зразумееце, калі ласка, адкажыце. Буду вельмі ўдзячная.
    Прывітаньне пані Марыі. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    312.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    3 красавіка 1987 г. Вільня Даражэнькая пані Данута.
    Маю да Вас дзьве справы. Напішыце мне, калі ласка, дакладную дату сьмерці с.п. Ларысы Антонаўны Геніюш. Маютэлеграму, выслануюўтой сумны дзень з Зэльвы, але толькі паданы дзень (7-га) — ні месяца, ні году.
    Учора перажыла проста шок нэрвовы. Я даўна ў кантакце з Лагойскам (пад Менскам), са школай, у якой наладзілі музэй “Літаратурная Лагойшчына”. Гэта недалёка ад маёмасьці Ядвігіна Ш,— Карпілаўкі. Таму я паслала ўсё, што змагла, аб Карпілаўцы і сям’і Ядвігіна. Атрымлівала лісты, пытаньні, паведамленьні аб новых здабытках, сустрэчах. Усё, здаецца, было ў парадку.
    Учора нечакана зьяўляюцца 3 настаўніцы з Лагойска — з апаратам, пытаньнямі ды дзіўнымі просьбамі. Напрыклад, каб ім даць у музэй адзін № “Заранкі” — з адзінага камплекту (!) і г.п. Але гэта яшчэ нічога. Пераглядаючы альбомы, ня ведалі, хто такі Гальяш Леўчык (!) і пыталіся, дзе цяпер Ларыса Геніюш! I гэта настаўніцы, яны вядуць беларускую школу! А трэба прызнаць, што мова ў іх нядрэнная. I я ня верыла сваім вачам, чытаючы іх пытаньні. Ня ведалі, што ў Менску ёсьць ужо ў дзіцячых садах беларускія групы. Пад самым горадам працуючы ў беларускай школе... Пад гэтым уражаньнем ня спала да 5 раніцы і цяпер зусім пісаць не магу.
    А другое — просьба. Ведаю ад Міколы Таранды, што ў кнігарнях у Гродне ёсьць яшчэ кніжка “Краю мой — Нёман”. Яго я ўжо прасіла прыслаць гэтую кніжку для Ніны Аляксандраўны Ляшковіч (яна цяжка хварэе). Ня хочацца другі раз яго турбаваць. Мо Вы будзеце такая добрая і папросіце каго, каб для
    мяне пару экзэмпляраў купілі (грошы вярну). Маю карэспандэнта аж у Ташкенце, а другога — у Петразаводзку. Хацела б ім паслаць. Вельмі ж ужо тужаць па беларускай літаратуры. Выбачайце за клопат.
    Цалую і чакаю таго шчасьлівага дня, калі пабачымся, бо чуюся ня вельмі моцна, часта ляжу. Л.В.
    313.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    11 красавіка 1987 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
    Дзякую за шчыры ліст. He разумею, што сталася з Дубаўцом і Таняй — яго жонкай1. Гэта ж такія мілыя былі людзі... Столькі часу я з імі карэспандавала, асабліва з Таняй, калі яна працавала ў Берасьці на тэлебачаньні, а з ім часта спатыкалася — прыяжджаў, яшчэ як быў студэнтам. Ён і яго таварышы падпісываліся — Вашыя ўнукі. А як жаніўся і радзілася дачушка, зараз падзяліўся гэтай навіной і напісаў: гэта Вашаўнучка. Я запярэчыла: Вы ж, кажу, даўна лічыце сябе маімі ўнукамі, то Ваша Адэлька — ужо мая праўнучка... Пасьля напісаў: прыедзем утраіх. I гэта быў апошні ліст. Цяпер толькі пару слоў на 8 сакавіка — і ўсё.
    Відаць, там у яго нешта нядобра. Яго блізкія сябры з Менска пісалі, што яму ў Гомелі вельмі цяжка... Ведаю, што нядаўна прыслаў у “ЛІМ” крытычны артыкул аб мове — не зьмясьцілі. Таксама Ваш гродзенскі мастак Я. Шунейка вельмі доўга маўчаў. А пасьля толькі некалькі слоў: пры пабачаньні растлумачу, чаму маўчаў... Усё нейкія таямніцы. Можа, памаленьку высьветліцца.
    Пішаце аб беларускай групе ў дзіцячым садочку — маеце на ўвазе садок, які вядзе Віялета Яфіменка?Так? Я Віялету ведаю, група гэтая існуе даўна. А цяпер яна не адна — ёсьць па 3-4 групы ў другіх садках. Ёсьць жменя маладых пісьменьнікаў, якія складаюць праграму адпаведнай дзіцячай літаратуры для гэтых групаў. Прыяжджалі, радзіліся, выпісывалі з “Заранкі”. Са страхам румаю, каб ня бралі матэр’ялаў для малых дзяцей з бессэнсоўнай фантастыкі — Ст. Шушкевіча і В. Віткі. Вось прыедзеце — пагаворым, разгледзім.
    Што да Б. Мікуліча — я ня ў “Нёмане” чытала, а даўна — у яго кніжцы. Пераглядала зьмест, пабачыла “Разьвітаньне” і падкрэсьленыя выдавецтвам словы: цудоўныя ўспаміны аб М. Багдановічу. Мяне гэта зацікавіла, я прачытала... Валасы на галаве падняліся! Што за бессэнсоўшчына — ад пачатку да канца?! Напісала да Н.Б. Ватацы. Яна мне адказала, што сам Мікуліч ня мог нічога ведаць, пісаў пад уплывам Бядулі. Восьчаму ў“ЛіМе” — вялікі артыкул аб Мікулічу. I яго словы, што вельмі ўдзячны Бядулі за прыязьнь і падтрымку... Сапраўды, Бядуля прыслужыўся, нічога ня скажаш. Пішучы, трэба ведаць абставіны таго часу, а ня ўносіць яўную блытаніну.
    I так — пачатак: Максім ідзе пехатой (!), трымаючыся за вазы бежанцаўі М. Б[агдановіч] прыехаў цягніком у 1916 г., а ў той год ужо ніякіх бежанцаў на дарогах не было і быць не магло — ужо была граніца.
    Далей: Максім прыйшоў і адразу пайшоў да Бядулі... Ведаў, значыцца, горад і ведаў, дзе Бядуля жыве? Цудоўна!
    Далей: Максім цэлыя ночы хадзіў па горадзе, каб пазнаць Менск... У 1916 г. уночы пазнаваць горад? Менск быў цёмны, не асьветлены, нават вокны магазынаў і дамоў былі заклеены чорнай паперай, бо з неба ляцелі бом-
    бы. I Максім апрача Бядулі нікога ня ведаў, нікога з беларусаў не спатыкаў, ня бачыў...