• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Зайздрошчу, што вучыце ўнука беларускай мове, а я не магу мець
    ніякага ўплыву на тое, каб мой праўнук мог ведаць, як павінна быць, дзьве мовы — бацькі і маткі. Спачатку называлі малога Алесь, цяпер ужо імя зьмененае на літоўскі лад. Перада мною скрываюць і таму аб дзіцяці гавораць проста — малы...
    Лекі і парады ад Ігара Котава я атрымала. Лекі ўжо канчаю. А ад п. Ігара мела мілую вестку ўжо з вайсковых збораў. Зараз напішу хоць некалькі слоў. Пану Міколу [Таранду] доўга не адказывала, але ўжо напісала.
    Сяджу адна, бо Галя і Лявон зьбіраюць ягады — дзень у дзень. Раніцай Галя ідзе па пазёмкі (я таксама такую назву вынесла з Саколывчыны), а па абедзе абое ідуць па чарніцы. Мяне забясьпечылі, дзьверы зачынілі на ключ, а акно аставілі адчыненае. Але я ня маю да яго доступу, бо Лявон заставіў пакой сталамі.
    Вельмі сяньня горача, +26. Баліць галава, пішу нязграбна, прапускаю літары, не канчаю слоў. Самой непрыемна.
    Цалую сардэчна. Сябрам “Паходні” — шчырае прывітаньне. Л.В.
    328.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    25жніўня 1987 г. Вільня
    Дарагая пані Дануся.
    3 цэлага сэрца дзякую за кніжку, за дэдыкацыю, якая мяне моцна ўзрушыла. Прыкрамне,штозтакімспазьненьнем.Усётаму,штодрэнначуюся.Непералічаю недамаганьняў, бо п. Мікола Таранда, напэўна, Вам раскажа. Зусім расклеілася. Ды і розных непрыемнасьцяў хапае. Як на мае гады, то і зашмат іх.
    Чытала Ваш ліст і старалася ўявіць сабе, дзе будуць жыць Вашы родныя і дзе — Вы. Толькі што ня ведаю, дзе тая вуліца Каліноўскага? Як яна раней называлася? Можа, ведаеце? V адным з будынкаў недалёка ад Фары на — цяпер Маркса, а даўней Брыгіцкай — жыла мая дзядзіна з сынкамі, а на другім баку — мая цётка, а ў 1909 г., як я прыехала з Кіева ў Гродна, то таксама жыла з мамай на Брыгіцкай проціў муроў, якія аблагараджвалі агароды брыгітак. Як бачыце, Брыгіцкая — гэта мая сямейная вуліца. Ды і кляштар Брыгіцкі — таксама.
    Разумею, як Вам непрыемна было пакідаць сваю выдатную кватэру. У кожнай кватэры частка чалавечай душы застаецца. Каб Вы змаглі ўявіць сабе, сколькі я за жыцьцё перамяніла ня толькі кватэраў, але гарадоў, дзе жыла! Хіба, паверыць цяжка.
    А вось пералічу: радзілася ў Мяджыбажы, пасьля жыла ў Воліцы каля Старога Канстантынава. Далей — Віньніца, Луцк (гэта на Валыні), Кіеў — з перарывамі, Гродна, Мінск, Вільня — горад пад Вільняй Калёнія Каляёвая (сяньня Павільнюс) — 10 гадоў, потым — у лесе, дзе цяпер. Значыцца, 10 мейсц жыхарства! Ня лічачы, хіба, галоўнай для мяне базы — дзедавага фальварку Альхоўнікі. За ім і сяньня тужу. Адусюль нешта засталося, што з памяці не выветрываецца. Кватэраў — і далічыцца цяжка. А магілы? Па ўсім сьвеце. А я нават на самых блізкіх не магу быць. Толькі па сьмерці.
    Ну, але трэба канчаць, каб не дагаварыцца да яшчэ больш сумнага. I так даруйце за такі непрыемны ліст. Вельмі горача, +25°. Галава — як чыгун, цяжкая і баліць. А лістоў, лістоў... На добры лад трэба было б сакратара мець.
    Цалую сардэчна і яшчэ раз за кніжку дзякую. ВашаЛ. Войцікава.
    P.S. А мая кніжка мае толькі плян і, мусі, на пляне і скончыцца.
    329.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    3 верасьня 1987 г. Вільня Шаноўны пане Адаме.
    Вашую паштоўку з дня 2 сакавіка атрымала. Дзякую. Усе Вашыя так каштоўныя па зьмесьце-выяве паштоўкі ідуць у мой спэцыяльны этнаграфічны альбом.
    Ці былі ў Міколы-пчаляра кінаапэратары? Ня ведаю, бо і сам Мікола маўчыць, як закляты... I па пчалярскую спадчыну не прыяжджае.
    Найбольш баюся за такія рэчы, як статут “Пчалы” і ўнікальныя кніжкі — “Пчолы” Я. Пачопкі і “Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа” Г. Бярозкі1 — з 1911 г. Каб гэта ўжо музэй існаваў — рэч іншая, а так... Я яму дала зрабіць фотакопіі для альбома, які ён меў рыхтаваць. А цяпер нічога ня ведаю. Я ж ня вечная... А пасьля мяне — хто ведае, што з гэтым усім будзе? Бо якраз ні пчалярства нікога не цікавіць, ні Т[аварыст]ва “Пчала”. Усё можа спакойна зьнікнуць...
    Ці добра адпачылі ў Доме творчасьці? Мяне яшчэ памаленьку ногі носяць. Каб хоць што-небудзь рабіць, зьбіраю лекавыя зёлкі — папаўняю зялёную аптэку. Мо хто калі скарыстае...
    Усяго добрага! Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    330.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    3 верасьня 1987 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Школьны год пачаўся, і я ўжо напэўна ведаю, што ўсе на мейсцы. Як жа прайшло Ваша лячэньне? Ці былі добрыя рэзультаты? У якім стане знайшлі пані Марыю? Надвор’е то было вельмі рознае. Ведаю па сабе...
    У прошлым тыдні атрымала ліст ад У.І. Содаля з Бел[арускага] тэлебачаньня, у якім ён піша, што, спатыкаўся з Г.В. Кісялёвым і Г.І. Гарэцкім1, і гаварылі аб Ф. Шантыры і маім с.п. сыне. У адказ я ім прыпомніла, што сёлета 100-годзьдзе нараджэньня Ф. Шантыра. Даты дакладна ня помню.
    Я мела надзею, што выдавецтва да 100-годзьдзя выпусьціць з друку кніжку-зборнік, і гэта было б добра. Але ж выдавецтва чамусьці адлажыла выпуск зборніка на 1988 год. Таму я запрапанавала Содалю хоць у “Родным слове” ўспомніць гэты факт. Прасіла, каб парадзіўся з Г. Кісялёвым і Г.І. Гарэцкім. Паміж іншым, Генадзь Васілевіч Кісялёў, як жыў у Вільні, часта ў нас бываў, яны з маім с.п. сынам шчыра сябравалі.
    Прыйшло мне ў галаву, што, можа, і Вы захочаце ўспомніць 100-годзьдзе Ф. Ш[антыра]? Ці на Гродзенскім тэлебачаньні, ці хоць бы на спатканьні ў клюбе “Паходня”. Тым болыіі, што Вы і з матэр’яламі зборніка Ф.Ш. знаёмыя. А ў Менску то, мусіць, і аб зборніку — што ён гатовы — ня ведаюць...
    Як Янка Саламевіч ўзяўся кніжку рыхтаваць, я дала ня толькі свае ўспаміны, але і ўсе лісты Ф. Ш[антыра] да мяне. Кніжка апрацаваная, а лісты мне не вярнуліся. Дзіўна... I ня вельмі прыемна... Усё ж гэта мая ўласнасьць.
    Вы ўжо забыліся, як чытаюцца мае ерогліфы, і на пачатку будзе цяжка. Маю надзею атрымаць адказ.
    Сардэчнае прывітаньне Вам і сям’і. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    331.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    12 верасьня 1987 г. Вільня
    Шаноўны пане Адаме.
    Прыяжджаў у Вільню Мікола-пчаляр. Забраў частку пчалярскай спадчыны Я. Шнаркевіча. Mae прыехаць па рэшту. Я яму аддала ўсе, што ў мяне былі, іншамоўныя пчалярскія часапісы, якія “Бел[аруская] борць” атрымлівала ў абмен. Гэта ўкраінскія, чэшскія і інш. I раней дала яму іх вялікую колькасьць, у тым ліку польскія. I раней яшчэ дала яму такія ўнікальныя кніжкі, як “Пчолы” Янкі Пачопкі, яго ж “Агародніцтва”, “Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа” аўтара Г. Бярозкі, выданьня 1911 г. у Пецярбургу.
    Аддала з тым, што атрымаю фотакопіі гэтых кніжак, каб хоць які сьлед у мяне быў. Праўда, копію “Пчалы” прывёз. Друк добра выйшаў. Апраўлена ў цьвёрдую вокладку, але ў сярэдзіне неяк неахайна выглядае — поўна пустых белых старонак. Што ж, работа аматараў.
    Але баюся, што мы з Міколам пасварымся. I то — за назоў расьліны... Ведаю, што гэта не па Вашай часьці, але, магчыма, і не зусім незразумела. Гэтая расьліна — тое, што, на жаль, пісьменьнікі, паэты і г.д. бяздумна называюць рускім тэрмінам одуванчйк (адуванчык), або польскім — дзьмухавец (dmuchawiec). А я, запісываючы па вёсках Гродзеншчыны назвы да свайго слоўніка, ужыла падказаную мне назву малачай. Мікола кажа: малачай — гэта зусім што іншае. А малачаяў ёсьць ні менш-ні больш — 400 адменаў. У нас на Беларусі варыянтаў назваў ёсьць шмат. Гэты самы мой малачай называюць яшчэ багаткай. I гэта Міколе-пчаляру падабаецца. А мяне абвінавачывае, што гэта я распаўсюджвала неправідловую назву малачай. I сьмешна, і глупа...
    Цяпер, плянуючы (калі яшчэ пасьпею) зрабіць батанічны ілюстраваны даведнік для дзяцей, хачу разаслаць анкету, хоць праз школы вясковыя — як гэтыя расьліны (расейскі одуванчйк, польскі dmuchawiec, або яшчэ mniszek lekarski — лац. taraxucum officinek) у іх называюць. Ці гэта што дасьць? Ня ведаю. Бо ў нас мова (у галіне батанікі) такая ўжо засьмечаная, што ні празаікі, ні паэты, не задумываючыся, ужываюць чужаземныя назвы.
    Выбачайце, што такой тэмай Вас турбую. Абсалютна ня маю з кім пагаварыць, з кім парадзіцца. А браць усё на сваю адказнасьць? Скажуць: “Такая старая, што яна там разумее”... А хочацца яшчэ нешта зрабіць карыснае, і — баюся, ня маючы ніякай падтрымкі ці парады. Пасьля “сташкевічаўскай” бомбы ў нас ніхто не бывае — як зачумлёныя. А ў канцы канцоў — пры чым тут я?
    Паўстаюць праблемы, з якімі німа з кім падзяліцца. Зможаце адказаць? Буду рада і ўдзячная. А калі не? Ну што ж...
    Усяго добрага ў жыцьці і працы. Сардэчна зычлівая — Л.В.
    332.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    17 верасьня 1987 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую за ліст — хутка яго атрымала. Цешуся загадзя, што пабачу Вас і п. Марыю ў сябе. Можа, удасца пагаварыць і на тыя тэмы, што мяне моцна турбуюць. Вельмі хочацца, каб Вы глянулі на мае праблемы вокам крытыка. Удома ня маю з кім падзяліцца.
    Гэты, можна сказаць, двухзначны матэр’ял падкінуў мне Янка Саламевіч.
    Я вельмі хацела, каб прыехаў, але ведама, якое ў яго сямейнае няшчасьце (сьмерць бацькі) і якая занятасьць паважнай работай. Ня мела сумленьня яму дакучаць.
    Перажываю непрыемна той тлум, які робіцца вокал майго юбілею. Для мяне больш значыць мая праца з бежанцамі, а пасьля ў Вільні — пры арганізацыі “Пчалы”, пчалярскага таварыства, чым уся г.зв. творчасьць. Бо тут сапраўды хваліцца німа чым. Сабраны матэр’ял для другога — большага — зборніка таксама ня цешыць. Тым больш, што зроблены плян, і тым скончылася. Ды і ў пляне тым — драбяза...
    Алехопіць. Неяк руказусім ня хоча пісаць, нават не магу трымацца лінейкі — вылажу то ўніз, то ўверх. Мусі, і надвор’е шкодзіць — то бура з перунамі, то дажджы і вялікі вецер.
    Хіба можна сказаць “да пабачаньня”? А пакуль што — усяго добрага ўсёй Вашай сям’і. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    333.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    5 кастрычніка 1987 г. Вільня Дарагі пане Мікола.
    Вельмі ня маю часу, але хоць некалькі слоў хачу напісаць. Сумна было, што ні Вы, ні п. Данута Бічэль не маглі прыехаць. Але, паміж іншым, прыяжджаў Аляксей Каўко! 3 якім даўна ня бачыліся. Вельмі добра, цёпла адзываўся аб Вас.
    Шкадую, што ня ведала аб Вашай падарожы на Беласточчыну. Папрасіла б заехаць у Новы Двор на былой Саколылчыне — маёй Сакольшчыне. Там, у Новым Двары (вельмі добрая туды аўтобусная камунікацыя), жывуць яшчэ людзі, якія помняць маю сям’ю і працу Гуртка беларускай моладзі. Усё ў іх памяці жывое, а беларускі патрыятызм вельмі моцны.