• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Цяпер што да маскоўскіх падзеяў і зацікаўленьня М. Забэйдам-Суміцкім. Усё залежыць ад Вас. V нас жа ёсьць альбом аб ім — здымкі, добры тэкст. А ў мяне пачка лістоў Міхася Іванавіча, бо мы з ім перапісываліся 7 гадоў — да яго сьмерці. Знайдзіце час (у выходныя, вядома), прыедзьце — зробіце запісы. Маю і яго кароткую біяграфію.
    Што да гэтага калекцыянера — пісаць ня буду, але, як прыедзеце, дам эксьлібрыс, а капэртаў, адрасаваных да мяне, можа, і больш выберам — у мяне ж больш як 6000 лістоў, і ёсьць ад цікавых людзей: ад П. Мядзёлкі, Л. Геніюш, М. Забэйды, Ванды Лявіцкай (дачкі Ядвігіна), Гальяша Леўчыка і г.д. Няхай сабе мае... А можа, і рускім перастане быць?
    У нас тут 27/IV — урачыстае адкрыцьцё Віленскага клюбу. Будуць запрашаць гасьцей з Гродна, з Менска, з Полацка, з Маладзечна. Вы, хіба, ад В. Стэха аб гэтым ведаеце?
    I — да пабачаньня! Думала напісаць шмат лістоў. Напісала 2 і больш ужо не магу — ня пішацца... Усяго найлепшага — Вам і ўсім сябрам “Паходні”. Сардэчна зычлівая — Л. Войцікава.
    323.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    14 чэрвеня 1987 г. Вільня Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за ліст. Няхутка на гэты раз адказываю. To нехта прыходзіць, то прыяжджае, то лісты, на якія трэба адразу адказаць. Прыслалі Вы “твор” Сташкевіча1... Гэта ўжо ня першы раз ён выпаўняе загад згары... I яго “працамі” верх, напэўна, задаволены. Хіба, яшчэ трэба чакаць нечага новага. Адзін раз ён і мяне зачапіў. Прыпісаў тое, чаго ніколі не было. Мяне добры чалавек успакаіваў: “Чаго Вы нэрвуецеся? Ці такі “гісторык” у нас першы? Ня першы і не апошні”.
    Вас перасьцерагалі перад віленчукамі. Здаецца, зьявіўся і тут падазроны, нікому няведамы чалавек. Яшчэ ўсяго можна чакаць. Магчыма, пані Данута Вам казала аб маім лісьце — у сувязі са зьмешчаным у “Нёмане” перакладам, зразумела — на рускую мову,успамінаў Барыса Мікуліча — пра М. Багдановіча... Якая агіда! Каму гэта трэба было і нашто — рабіць гэты пераклад і даваць яго ў “Нёман”? Я самой часапісі ня маю, але гэтую старонку перапісала ад рукі Н.Б. Ватацы і прыслала мне, пытаючыся: “Што Вы на гэта?”.
    Я Б. Мікуліча чытала раней — яго ўрывак “Вяртаньне”. Напісана проста my­na, але ўсё ж ня так агідна... Зрэшты, удасца — пагаворым. Гэтаму Вашаму ка-
    лекцыянеру нічога пасылаць ня буду. Калі што, то дам праз Вас. Гэта я так Вам напісала пад першым уражаньнем, а пасьля і сама раздумала.
    Тут ідзе інтэнсіўная праца — падгатаваўчая. Зразумела, я ў гэтым удзелу не прыймаю, але В. Стэх паведамляе мяне аб кожнай дробязі. Лявон А [антонавіч Луцкевіч] прапануе назву клюбу — “Пралескі”. Па-мояму, гэта наіўна, не па-мясцоваму. Апрача таго, ёсьць народны хор “Пралескі”, хіба, да якога дзіцячага гуртка надаецца. Я В. Стэху казала, што прапанавалі б — “Крэмень”. Гэта сымбалічна: стукнуць — іскры высеча, ды і ваду брудную фільтруе — ачышчае... Але думаю — пабаяцца... Ды ня кожны зразумее.
    Нават тутэйшы малады мастак на “твор” Сташкевіча напісаў адказ — артыкул. Добра, разумна, палымяна, але ён не да друку — так, як той адкрыты ліст Белакоза. Ці гэта прыходзіць новая эра — твораў у рукапісах? Можа, удасца нам пабачыцца, пагаварыць — ёсьць яшчэ даволі цікавыя весткі з Менска...
    Пішаце аб кіраўнічцы дзіцячага садка? Ці не аб Віялеце Яфіменка? Яна першая асьмелілася стварыць беларускую групу. Цікава, чаму цяпер забаранілі выводзіць дзяцей з дзіцячых садкоў? Калі ня так даўна іх выступленьні ў тэлебачаньні паказывалі? Якраз сьпевы і дэклямацыі? Аб гэтым пісаў мне Ар[сень] Сяр[геевіч] Ліс. Гэта яго дачка выступала, і ён на плёнку сабе запісаў.
    Але хопіць займаць Вам час і напружываць сваю волю. Бо трэба прызнацца, што больш у мяне моцнай волі, чым фізычных магчымасьцяў. Усяго найлепшага Вам асабіста, “Паходні” — усім яе сябрам. Зычу далейшых цікавых сустрэчаў. А пакуль што — пішыце, не забывайце. Сакольска-гродзенская душа на выгнаньні — Л. Сівіцкая-Войцікава.
    324.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    1 ліпеня 1987 г. Вільня
    Шаноўны пане Адаме.
    Загадзя хачу выбачыць, што займу Вам крыху часу сваімі асабістымі справамі. МаюўВаршаведалёкіхсваякоў. Гісторыі гэтай вялікай сям’і апісываць ня буду — шмат часу заняло б. Але самы малодшы з іх, карыстаючы, што цяпер можна запрасіць і далёкіх сваякоў, і знаёмых, просіць мяне (больш нікога тут ня мае), каб выслаць яму запросіны, бо хацеў бы паехаць на магілу свайго бацькі і мейсца свайго нараджэньня — у Белагруду пад Лідай.
    Думала, што ўдасца зрабіць гэта праз Гродна — ня выйшла. Тут у Вільні рабіць стараньняў ад майго імені німа каму, а я сама ўжо сапраўдны інвалід. Больш 10 год ня рухалася са свайго лесу. Ды каб запрасіць у Вільню — ці змог бы адсюль паехаць на Беларусь? Як ні абдумываю ў Вільні — пасьля апошніх падзеяў ніхто мне дапамагчы ня зможа і ня схоча. Як думаеце, ці не было б магчымасьці выклікаць яго праз Менск? На жаль, ён не беларус, хоць паходзіць з Беларусі.
    Яго дадзеныя: Станіслаў, сын Пятра, Моцкалло. Гадоў — 78. Былы сьпявак Варшаўскай філярмоніі. Заслужаны, шмат аб ім пісалі. Іграў на піяніне, маючы 5 год. Цяпер яго сын таксама сьпявае і кампазытар. Дачка вывучыла мовы — швэдзкую, фінскую і г.д.
    Пішу яму: “Май цярплівасьць — раблю, што магу”. Але што я магу? Калі нікога з маіх гэта абсалютна не абходзіць. Тым больш знаёмых.
    Праўду сказаць, надзеі ня маю, але папрабаваць і гэтай дарогі трэба. Пры-
    кра, што Вас турбую, але ўжо такая мая доля, што я ў шмат якіх выпадках зусім адзінокая.
    Магчыма, гэты ліст і не застане Вас удома. Цяпер жа час адпачынку. Як справы са “Слоўнікам”1?
    3 сардэчнай зычлівасьцю і павагай — Л. Войцікава.
    325.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    14 ліпеня 1989 г. Вільня
    Даражэнькая пані Данута.
    Думала-думала і дайшла да пераконаньня, што маеце рацыю — варта было б мець куток у Вашым музэі. He таму, што лічу сябе вартай музэю, а што была б спакойная за атрыманыя ад людзей лісты, а іх тысячы. Вядома, адкінуўшы тыя — ад маіх бліжэйшых ці далейшых сваякоў (яны засталіся б у сям’і), але ад П. Мядзёлкі, М.І. Забэйды-Суміцкага, Мар’яна Пецюкевіча, Язэпа Найдзюка (Александровіча), Пятра Ластаўкі, Зыгмунта Абрамовіча, Адольфа Клімовіча і г.д. Можа, ня ўсе вартыя былі б перахаваньня, але гэта ўжо не мая справа. А што варта было б Вам прыехаць з фатографам ды зрабіць фотакопіі з розных здымкаў, да якіх я магу даць камэнтарыі,— гэта факт. Вядома, альбомы ды іншае астаюцца ў сям’і да іх далейшай волі. Галоўнае для мяне — лісты.
    Ізноў — дажджы. Ані пахадзіць, ані зёлкі пазьбіраць. Ачым менш хажу, тым ногі горш дзеюць. I галава баліць. Ды і розныя непрыемныя падзеі, неспакоі — ёсьць чаго нэрвавацца.
    Хачу адказаць на ліст п. Міколы Таранды — можа, удасца гэта зрабіць. Але, хіба, адлажу на заўтра. Ужо даволі позна. Вецер абсушыў расьліны — пайду нарэжу сардэчніку, крыху рамонку і лягу. Мо зноў спаць ня буду да раніцы, буду чытаць.
    Чакаю — пішыце або прыяжджайце. Сардэчна цалую. Шчырыя прывітаньні ўсім сябрам “Паходні”. Л. Войцікава.
    326.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    17ліпеня 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Яшчэ, мусі, ні разу не запозьнілася я так з адказам... Выбачайце. Хіба ад п. Дануты [Бічэль] і п. Ігара [Котава] ведаеце менш-больш, штотуту мяне. Нічым добрым пахваліцца не магу. Рука ня хоча пісаць, ногі ня хочуць хадзіць... Учора цэлы дзень ляжала. Сяньня — крыху лепш. Добрая пагода, можа, і пахаджу больш, пазьбіраю зёлкі.
    Найгорш, што тут людзі не такія разумныя, як у Вас. Ад часу, як зьявіліся шматлікія перадрукі “твору” Ст[ашкеві]ча, у нас ніхто не бывае. Hi інжынер, ні мастакі... Мусі, і дарогу забыліся. Раней інжынер калі ня мог прыйсьці, то хоць лістоўна паведамляў мяне, як і што робіцца ў справе клюбу. Бо свае хатнія ня маюць звычаю чым-небудзь дзяліцца...
    Вось і сяджу і толькі ад выпадковых гасьцей што-небудзь даведываюся, і — як ні сьмешна — з Менска, ад А. Мальдзіса. Бо ён мне піша — хто аб чым
    гаварыў яму па тэлефоне. Сьмешна? Але і горка... Што ж, мне трэба і з гэтым пагадзіцца.
    Вам за ліст, за падрабязныя весткі, шмату чым і добрыя — сардэчна дзякую. Днямі мела надзвычайна сардэчны ліст з Масквы ад Аляксея Каўко. Ці Вы яго ведаеце? Ён быў блізкім прыяцелем с.п. М.М. Улашчыка. Ведаю яго асабіста — прыяжджаў ня раз. Добры, шчыры беларус, чалавек разумны і карысны. Ён дагэтуль нічога ня ведае аб студэнтах-беларусах Маскоўскага ўнівэрсытэту. А мог бы для іх быць вельмі карысным шмат у чым. Сам ён зацікавіўся гэтымі студэнтамі і прасіў аб адрас хоць аднаго з іх.
    Ён, Аляксей Канстанцінавіч [Каўко], у пэўнай меры мог бы замяніць і самога М.М. Улашчыка, дапамагчы шмат у чым. Як думаеце? Ці мне прышліце адрас якога студэнта (адзін з іх быў у мяне, але я тады неяк доўга ня мела ад А. Каўко весткі, то і не ўспамінала аб ім). Ці я Вам на ўсялякі выпадак пасылаю адрас маскоўскі А.К. Каўко. Гэта — як самі пастановіце.
    3 якой цікавасьцю і задавальненьнем чытала аб Вашай працы! Аб Вашых суботніках на Гараднічанцы — такой добрай волі гродзенскай моладзі!.. Здаецца, бачу, уяўляю сабе, як гэта адбываецца... Крапівы німа чаго баяцца — пячэ, але і ад усялякіх рэўматызмаў і артрытызмаў лечыць — абы ня выклікала алергіі. А вось ўсялякія скалечаньні, драпіны трэба дэзынфікаваць і залечываць — гэта можа быць небяспечным.
    Быў у мяне учора М. Стома — музыка. Ад яго я даведалася, што справа тутэйшага клюбу ізноў адкладаецца... Ці паведаміў Вас аб гэтым В. Стэх?
    На гэтым скончу. Пайду пахаджу, пакульсонца сьвеціць і грэе. Усяго добрага Вам і ўсім сябрам “Паходні”. Сардэчна зычлівая і адданая Л. Войцік.
    327.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    27 ліпеня 1987 г. Вільня
    Даражэнькая пані Данута.
    Ліст Ваш атрымала. Дзякую за весткі аб магчымых зьменах на лепшае. Я аб выступленьні Пячэньнікава1 не чытала — ня ўсе газэты даходзяць да маіх рук. Цікава, як адбылася сустрэча з рабочымі, якія запрасілі “Паходню”? Пішаце, што ў кнігу водгукаў пісаліся па-руску? Гэта ж нармальна. Цэлыя трактаты пішуць аб мове, выступаюць, радзяцца, а ўдома кожны дзень карыстаюцца чужой мовай. Гэтак нават у сем’ях заслужаных пісьменьнікаў. А ёсьць і такія, што ўважаюць за добрую справу ўводзіць у беларускую мову як найбольш русіцызмаў, бо ад гэтага беларуская мова “багацее”.
    Што да Вашага прыезду з фатографам — якая можа быць гутарка? Вядома, прыяжджайце — буду рада. Але добра было б папярэдзіць. Гасьцейленінградцаў ужо даўна німа — выехалі. Арыгінальная сям’я. Старэйшая жанчына Маня абсалютна не цікавіцца і не цікавілася ніколі беларускай мовай. Яе дачка Маргарыта2 хоць гаварыць ня ўмее, але цікавіцца літаратурай беларускай — чытае. Калісь прасіла мяне аб што-небудзь М. Багдановіча, а цяпер я ёй дала “Краю мой — Нёман”. А родная сястра Мані і яе сям’я жывуць у Амэрыцы, яна адтуль цудоўна піша па-беларуску. 3 гэтай сям’і паходзіць сьпявак Данчык, яго бацька — украінец. Вось прыедзеце з фатографам — папрашу выняць з групы здымак Данчыка, бо шмат хто хацеў хоць здымак пабачыць.