• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Цяжка пачаўся мой 96-ы год... 3 градзенчукоў быў у мяне толькі Мікола Т[аранда]. Думалі з Ігарам Котавым заехаць, вяртаючыся з Полацка. Мусі, не змаглі...
    Неяк да гэтай пары абышлося бяз большых прымаразкаў, шмат што яшчэ цьвіце. Але залатая восень ужо скончылася. Дрэвы — голыя. Лес на гарах вокал нас праглядаецца наскрозь.
    Стараюся яшчэ хадзіць па садзе, бо як выпадзе сьнег, надыйдуць маразы — з хаты ня вылезу. Вельмі хочацца Вас пабачыць! Але ня ў Вашых абставінах думаць аб такой падарожы.
    Вельмі перажываю пагоршаньне здароўя Алеся Мікалаевіча [Белакоза]. Ізноў шпіталь! Ці паможа? Ён і сам мала ў гэта верыць. Каб год таму адважыўся прыехаць у Вільню, у акадэмічны экспэрымэнтальны інстытут, можа, усё было б інакш...
    Вельмі пагоршала мая старая-старая хвароба страўніка. Але думаю, што зьявіўся дадатак — нэўроз страўніка.
    1-шы верш: “Ўсё роўна мне — ці сьмерць, ці перашкода, / ці цесны гроб, ці песьня у саду...”.
    2-гі верш: “Наш шлях — як ноч, як крык балесны...”.
    Сьпяшаюся... Цалую сардэчна. Ваша Л. Войцікава.
    339.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    31 кастрычніка 1987 г. Вільня Дарагі пане Алесь.
    Дзякую свайму лёсу (ці долі?), што паставіла Вас на маёй дарозе. Маю з кім успомніць старое Гродна. Але мне хочацца яшчэ большага... Ня ведаю, якое ў Вас становішча, якія магчымасьці, але як я была б рада, каб Вы змаглі да мяне прыехаць.
    Маё дзяцінства, а і маладосьць — даволі складаныя... Я ня стала ў Гродне жыла, а толькі адведывала сваіх дзядоў — па бацьку. Шмат што ня ведала, але і шмат ведала, можа, драбніцаў. Але ўсё ж...
    А якраз, можа, Вы памаглі б адшукаць той будынак на Гараднічанскай, 14, дзе я са сваёй с.п. мамай жыла ў 1910-1913 гг. уключ[на]. Справа ня ў тым, што я там жыла, а ў тым, што ў нас, у нашай кватэры была база Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Маю яго гісторыю, здымкі...
    Стараюся выясьніць (клюбу “Паходня”, А.М. Пяткевічу), дзе той дом быў, а можа, і ёсьць? I — ня можам паразумецца.
    Што да Вашых пытаньняў. Кнігарню Левандоўскага помню вельмі добра, а вось аптэку — ані-ні. Зрэшты, як я ўжо ў 1909 годзе прыехала менш-больш настала ў Гродна, паступіўшы ў 6 клясу гімназіі Кацярыны Баркоўскай, якая занімала будынак Батароўку, то аптэкі як такой, хіба, не было?
    А што мая бабуля (па бацьку) ў гэтую аптэку хадзіла — гэта напэўна. Ды і мела там сувязі-знаёмства, бо сама цікавілася лекавымі расьлінамі. Стала мела заліты сьпірт на 9-ці зёлках. Як я гэта помню...
    А жылі мае дзяды блізенька — зараз за Фарай, за кнігарняй Левандоўскага. Маю паштоўку з 1905 г., адрасаваную майму дзеду Міхалу Сівіцкаму: Гродно, ул. Купеческая, дом Соборного Духовенства.
    Гэтыя дамы, успадворак помню да самых малых дробязяў. Ведаю, што цяпер там ужо ні сьледу з тых часоў німа. Шкада, што ня ўмею рысаваць. А ў памяці ўсё — як на экране...
    А вось кляштар Брыгіцкі маю ў памяці ня толькі звонку, але і з сярэдзіны. Бо родная цётка маёй бабулі М. Сівіцкай была (ня ведаю беларускага тэрміну) папольску prioress — па — руску настоятельнйца. Я там дзіцём часта ў прабабкі бывала, бегала па калідорах і г.д.
    I Сенны рынак добра ведала і помню. I званіцу, і дамкі драўляныя зараз за званіцай, бо там жыла цэлы год — 1909.
    Пасьля была ў Гродне ў 1954 г. пару дзён, а апошні раз — у 1970-м. Тры дні — у А.М. Пяткевіча. Тады ўжо з унукам, якому паказывала ўсе куткі гораду, і — нэрвавалася яго абрусеньнем. Шыльдамі, аб’явамі і г.д. Вядома, пры царызме было тое самае. Але пазьней ці павінна гэтак быць?
    I сьледу не было на вуліцах бел[арускай] мовы. А наш Гурток бел[арускай] моладзі быў вывеў мову на вуліцы.
    На Вашым плянеёсьць вуліца Паліцэйская.Там быўдом Салянкаў —2 дочкі, якія належалі да гуртка. I ў іх доме адбыўся 1-ы спэктакль беларускі. Ставілі “Па рэвізіі”. Гэта не такі стары час, як, напрыклад, аптэкі, бо гурток быў заснаваны ў 1909 годзе, але сколькі можна расказаць аб беларускай працы таго часу...
    Цяпер сьляджу з хваляваньнем за працай “Паходні”. Астарыя часы Вы, пане Алесь, нагадывайце. Так бы хацелася з Вамі пабачыцца, пагаварыць. Пісаць мне ўсё ж даволі цяжка. 2-3 лісты, і ўжо галава не вытрымлівае — баліць...
    Магчыма, са спатканьнем нічога ня будзе, але на ўсялякі выпадак пішу. Як унашуюЛяснуюхатудабрацца —раскажуцьп.МіколаТарандаабоп. ІгарКотаў.
    Усяго найлепшага. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    340.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    Вільня, 5 лістапада 1987 г.
    Дарагі пане Алесь.
    На Ваш ліст з 27.Х я адказала 31.Х. Але ўчора прыпомнілася мне Вашае пытаньне аб фатографе Я. Садоўскім1. Ці я яго помню?
    Узялася я пераглядаць старыя гродзенскія здымкі сямейныя — і бацькавы, і маміныя. Я дагэтуль не зварочвала ўвагі, у якога фатографа яны рабіліся. Магчыма, калісь даўней і бачыла, але забылася.
    Уявіце сабе, што ўсе з канца прошлага стагодзьдзя выйшлі з атэлье
    СадоўскагаЯна(анеІвана).АлеЯн неадзінбыўуласьнікам.аразамзКазлоўскім2. Мая мама фатаграфавалася ў іх з 1880 г. і далей.
    Я ніякім цудам фатографа не магу помніць, 6о калі фатаграфаваў мяне першы раз, мне было 6 месяцаў, адругі раз было 4-5 год... Здымкаў ад Я. Садоўскага — вялікая пачка.
    А пазьней, ужо за маёй памяці, былі фатографы Карасік3 і Гельгар4. Атэлье Гельгара было блізка Фары — на рагу плошчы, дзе была Ратуша.
    У Гельгара фатаграфаваўся наш Гродзенскі гурток беларускай моладзі. He адзін раз — я. А пасьля і маленькі мой сын. I са мной, і адзін. Вось бы Вам усё гэта паказаць! Так і марыцца...
    Ды і Гродзенскі гурток Вам, хіба, незнаёмы? Аб гуртку (ГГБМ, як мы яго кансьпірацыйна называлі) найбольш ведае А.М. Пяткевіч. Я вельмі хацела, каб “Паходня” мела і гісторыю ГГБМ, і здымкі-групы. Але дагэтуль копіяў зрабіць не ўдаецца. Німа каму. Мелася прыехаць Данута Іванаўна [Бічэль] з фатографам. Але фатограф, падобна, хварэе. А пані Данута і ня піша... Што там сталася? Ня ведаю.
    Усяго Вам найпепшага! Вялікага плёну ў пошуках старажытнасьцяў!
    Сардэчна зычлівая — Л.В.
    Яшчэ пытаньне: як мае быць наладжаны Музэй у былой аптэцы5? Якія маюць быць экспанаты? Можа, я ў чым магла б памагчы? Напрыклад, лекавымі зёлкамі. У мяне даволі багатая “зялёная аптэка”. Яшчэ раз — усяго добрага і Вам, і ўсім сябрам “Паходні”.
    341.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    7 лістапада 1987 г.
    Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за ліст, за падрабязныя весткі. Я аб зьезьдзеў Полацку ніякіх вестак ня мела. Ведала, што ён быў, і што ад Вас з Гродна паехалі, і гэта ўсё. Цікава вельмі, што і як адбудзецца у Менску? Хоць цяпер і там ужо ёсьць каму вясьці барацьбу — асабліва за мову змагаюцца студэнты Інстытуту лясной гаспадаркі. Аж сэрца расьце, калі чытаю іх лісты.
    У нас у Вільні таксама ёсьць крыху руху. Студэнцкі клюб літоўскі (!) 4 лістапада ладзіць вечар, прысьвечаны шматнацыянальнай культуры Вільні. Запрасілі і беларусаў прыняць удзел. Будзе там і выстаўка літаратуры, пэрыёдыкі і г.д. Быў і ў нас адзін са студэнтаў, якому даручылі наладзіць сувязь з беларусамі. Мы далі: “Крывіч”, “Заранку”, “Бел[арускую] борць”, “Студэнцкую думку”, фота В. Ластоўскага, мэдальён Я. Драздовіча. Мо Лявон са свайго боку яшчэ што даваў? Ня ведаю.
    Але вярнуся да Гродна... Пані Данута [Бічэль] аб школьных справах нічога мне не пісала. Усё зьбіралася прыехаць з фатографам. Але фатограф хварэў, і нічога не атрымалася. Я ёй дала нідзе не друкаваны верш Ларысы Геніюш, пісаны ў 50-я гады на Варкуце. Меліся зрабіць копію, а мне (пакуль што) арыгінал вярнуць. Цяпер я дастала другі верш Л[арысы] Антонаўны з таго часу. Паведаміла п. Дануту аб гэтым. Яна прасіла прыслаць ёй пачатковыя словы, каб спраўдзіць, ці мае іх, ці не. Я гэта зрабіла — напісала, але адказу ніякага... Відаць часу ня мае, ды і хатнія клопаты (ўнук) час забіраюць.
    Як гэта сталася, што мы з Вамі ніколі не закранулі асобы Ларысы Антонаўны Геніюш? Я асабіста бачыла яе ўсяго адзін раз — прыяжджала, але карэспандавалі доўга, доўга... Мела я 2 вялікія пачкі лістоў. Маглі б Вы, пане Мікола, хоць з лістоў яе пазнаць. Гэта больш чым найлепшыя артыкулы.
    Але вось месяц таму я здала гэтыя лісты (крыху іншых таксама) ў менскі Дзяржаўны архіў-музэй. Прыяжджала дырэктар музэю Г[анна] Іванаўна Сурмач. Я сама яе прасіла, каб прыехала і часць старых лістоў забрала, бо іх у мяне вельмі шмат. Трэба пакрысе парадкаваць свае архівы — ведаць, што з імі пасьля мяне будзе. I так ужо нямала згінула. I то ня дзе ў каго, а ўдома...
    Якраз я хацела запытацца Вас або Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча] — што з Алесем Мікалаевічам [Белакозам]? Са шпіталя адзін раз напісаў. Я адказала і больш вестак ня мела. Пісала ў Гудзевічы да супрацоўнікаў музэю, але нічога не адказалі. Нічога, відаць, добрага спадзявацца нельга. Вельмі гэта сумна і балюча. А якая страта для школы, для музэю... Хто гэта здолее ўтрымаць?
    Ведаю, што будзеце сьвяткаваць 300-годзьдзе Гродзенскай аптэкі, але што будзе аж усесаюзная канфэрэнцыя? Аб гэтым ня ведала. Пішаце аб адноўленай плошчы Леніна, аб рэстаўраваных будынках. А як жа яна раней называлася? Я ў цяперашніх назвах не арыентуюся... А як падумаю — Гродна, то ўсё старое стае перад вачамі.
    Пасылаю Вам адрас Данчыка. Маю яго здымак, але ў групе. Роблены, як ён прыяжджаў на Беласточчыну. Трэба абавязкова яго з групы “выняць” — перафатаграфаваць, але ўсё німа каму...
    Усяго найлепшага Вам і ўсім сябрам “Паходні”. Пішыце — не забывайце. Сардэчна зычлівая — Л. Войцік.
    Што бачылі, што сказалі гродзенскія мэдыкі аб Алесю Мікалаевічу? Няўжо ён зможа прыняць удзел ва ўсіх гродзенскіх урачыстасьцях? А добра было б, каб была зроблена сэрыя здымкаў.
    342.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    12 лістапада 1987 г. Вільня
    Дарагая пані Данута.
    Пасылаю Вам абодва вершы, перапісаныя на машынцы. А што з тым вершам Л.А. [Геніюш] з часоў Варкуты, які я дала Вам, бо Вы хацелі зрабіць копію? Так “гінуць” на пошце лісты, што я ўжо баюся ўсялякіх лістоўных зносінаў... Калі ласка, як атрымаеце вершы — паведамце.
    Немагчымае надвор’е. Хмарна, мокра. Лепш ужо марозік з праменьчыкам сонца. А цяпер мае ногі хадзіць ня хочуць, а рука — пісаць па-людзку. А што ў Вас? Як Стась? Ці ў яго было запаленьне лёгкіх? Бедны хлопчык...
    УчораўВільні студэнты-літоўцы ладзілі вечар шматнацыянальнай Вільні. Выступалі з песьнямі і дэклямацыямі ў розных мовах. Літоўцы як гаспадары — па-літоўску, а далей — беларусы, палякі, расейцы, жыды, караімы.