• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Падобна, пакрысе варочаюць старыя назвы вуліцаў. Гэта ў Вільні. А як у Гродне? Далей бачыцца ўся руская літаратура?
    Што я хацела Вас запытацца: ці Вы заўважалі на вуліцы Палёвай (ад вакзалу налева, ад вытокаў Брыгіцкай) на рагу цікавы дом крыху як быццам у нямецкім стылі — са шпілямі, бальконамі? Мураваны, тынкаваны, шэрага ко-
    леру, з даволі вузкімі высокімі вокнамі, полачкі з чырвонымі пэляргоніямі, якія доўга-доўга цьвілі...
    Гэта быў дом доктара Тальгэйма2 — хірурга, даўгі час дырэктара Гродзенскага шпіталя. Гэта быў мой добры знаёмы — і як доктар, і як гродзенскі дзеяч. He паміж беларусамі, а паміж польскім грамадзянствам. Здаецца, быў прэзасам (старшынёй) польскага клюбу “Муза”, дзе адбываліся канцэрты, вечары і г.д.
    Апошні раз я бачыла д-ра Тальгэйма ў 1922 годзе. Завязла да яго на кансультацыю свайго 3-гадовага сыночка. Дзіця на руках у нянькі плакала, рвалася да мяне. А доктар трымаў мяне за руку, не пускаў і так спакойка тлумачыў: “To піс, niech pokryczy3”.
    Вось давёў мяне Ваш ліст да старыхуспамінаў пра мой горад і яго людзей...
    Усяго Вам найлепшага. Зычлівая Л. Войцікава.
    357.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    11 студзеня 1988 г. Вільня Даражэнькая пані Дануся.
    Дзякую за навагаднюю паштоўку. Даўна я Вам не пісала — выбачайце. Найчасьцей пішу самае-самае неабходнае. Лістоў — безьліч, а сілы зусім мала. Напішу 2-3 лісты, і галава аж трашчыць. Баліць у вушах, коле. Ды і крыватокі з носа аслабляюць. Час ад часу ляжу. Атрэба дадаць, што і сплю вельмі дрэнна. Вазьму (рэдка) кусочак таблеткі на сон — ноч прасплю. А не — дык і да белага дня праляжу. Каб ня думаць — чытаю.
    У Менску добрыя людзі складаюць праграму дзіцячых твораў для беларускіх гурткоў у дзіцячых садах. А як у Вас прайшлі Калядкі? Як ведаю, Вы, пані Дануся, найбольш папрацавалі.
    У нас Каляднае сьвята прайшло па старым звычаі — куцьця (вячэра), ёлачка. На куцьцю прыйшоў і ўнук Слава. Таму раней, чым заўсёды, селі вячэраць, бо ён сьпяшаўся на другую куцьцю — у сябе, са сваёй сямейкай.
    Спатканьне Новага году не было вясёлае. Я лягла рана. Галя з Лявонам a 12ай прыйшлі павіншаваць, а пасьля да 5-ай сядзелі каля тэлевізара, а я адна ляжала. Крыху чытала, але найбольш успаміналаўсе ёлкі калядна-навагоднія, якія асталіся ў памяці ад раньняга дзяцінства свайго, пасьля маіхдзяцей — Галі, с.п. сына Тоніка і Славы. Цэлую гісторыю можна напісаць...
    А сколькі цацак зрабіла: ланцугі, цацкі са скарлупак яек, з шышак і г.д. Было што ўспамінаць, чым заняць навагоднюю ноч...
    Чакала, што будуць Вашы артыкулы аб с.п. Л. Геніюш, а тут у “ЛіМе” нейчы іншы. Таксама з вершамі таго сумнага ў яе жыцьці часу. Ня ведаю, можа, мне здаецца, але настрой вершаў, тон іх нейкі іншы, чым тых, якія да мяне дайшлі.
    А як у Вас асабіста ідзе жыцьцё? Як здароўе? Як трымаецца Стасік? Бяда, калі дзеці хварэюць.
    У Менску жыве пляменьніца майго с.п. мужа А. Войціка. Яна скончыла Гродзенскі пэдінстытут (Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] яе помніць). Mae аднаго сына, хлопчык вельмі здольны, мілы, але стала хворы — больш у шпіталі, чым удома ці школе. У яго хвароба крыві — гемафілія, кроў вельмі рэдкая, абы парэзаўся ці стукнуўся — крыві не спыніць. Ці выжыве? Можна ўявіць, што перажывае маці, да таго ж і сама хворая — нешта з нагамі. А яна выкладчыца
    беларускай мовы і літаратуры. Здольная — яе цэняць. Стараюся ёй пісаць, але што гэта паможа. Словы і астаюцца словамі, хоць якія б ні былі спагадлівыя...
    Нэрвуюся пры кожным лісьце — ці адрасат будзе мець цярплівасьць прачытаць. Чым больш пішу — тым горш з почыркам. А валіцца на мяне работа (апрача лістоў) адна за другой. To нешта перагледзець, то даць рэцэнзію... Часам знэрвуюся, бо людзі глупства пішуць, бяз сэнсу.
    Аўсё жу 95 гадоўз гакам магчымасьці ўмысловай працы меншыя ды меншыя. Я і сама дзіўлюся, як я яшчэ працую, думаю.
    Ну, хопіць. Сябрам “Паходні”, усяму Гродну ды Нёману — прывітаньне. Гарачае-гарачае. А таксама — дзеткам з “Вянка”. Цалую Вас сардэчна. Шчыра зычліваяЛ. Войцікава.
    358.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    Вільня, 17 студзеня 1988 г.
    Дарагі пане Алесь.
    Дзякую [за] весткі аб Канфэрэнцыі, за выразку з газэты. У “ЛіМе” пакуль яшчэ нічога не было.
    Вуліцаў, аб якія Вы пытаецеся, ні Шмідта, ні Фукса, ня ведаю. Аб др. Тальгейме магла б шмат што расказаць — добра яго ведала.
    Вы калісьці пыталіся, якой мовай у Гродне больш гаварылі? А ведаеце, з дзіцячых гадоў, г.зн. з канца XIX ст., як помню, у кожнай краме гаварылі папольску. На вуліцах чуліся розныя мовы, паміж іншых і беларуская. Гэта цяпер Гродна жыве зрусіфікаванае. Hi газэты баларускай, ні школы, ні ўнівэрсытэту... У той час хоць гурток вынес на вуліцу беларускую мову, і спэктаклі, і вечары на сваёй мове гучалі. А цяпер? У мае часы мовы паміж сабой не ваявалі. Мы мелі свой гурток, палякі мелі “Ко+о polskiej mlodzierzy post^powej”1 і жылі ў згодзе, адныя другім памагалі. Мы бывалі ў іх, яны — у нас...
    Ну хопіць, пішу штораз горш. Усяго найлепшага! Л. Войцікава.
    P.S. Заметка па-беларуску — зацемка або вестка.
    359.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    23 студзеня 1988 г. Вільня Дарагая пані Данута.
    Даўна я Вам не пісала. I даволі даўна ня мела вестак з Гродна. Толькі кароткую справаздачу з канфэрэнцыі мэдычнай. Цікавая, паважная імпрэза. Але пакуль усе ўражаньні — водгукі аб гэтым у газэтах Тродненская правда” і ‘Тродненскмй унмверснтет”. Дрыжыкі па плячах бягуць. Уяўляецца: усё беларускае — гэта толькі маленькі, нязначны дадатак, гульня. А можа, я ў сваім лесе так адышла ад сучаснасьці і нічога не разумею? Ну, хопіць аб гэтым.
    Як там Ваш “Вянок”1? Ці ня варта было б Вам папрасіць аб дапамогу якога маладога рэжысёра-беларуса (калі такі ёсьць) з Гродзенскага тэатру? У гэтым напрамку з дзяцьмі працаваць цяжэй, чым з дарослымі. А сьпеваў (дзіцячага хору) не прабуеце арганізаваць?
    Ня ведаю, дзе і што робіць цяпер дваюрадны брат Алеся Белакоза — кампазытар Яўген Канстанцінавіч Петрашэвіч. Ці ведаеце яго? Ён у гэтай справе быў
    спэцыялістам. Калі добра помню, выяжджаў нават з дзіцячым хорам у Польшчу. Вельмі даўна перасталі мы з ім перапісывацца. Мо гэта і добра, бо мне, на мае сілы, хапае і новых карэспандэнтаў. А ці не былі б Вам дарэчы дзіцячыя народныя загадкі, пацешкі, калыханкі і г.д.? Гэта з маіх старых фальклёрных збораў з Сакольшчыны. Якраз цяпер, перабіраючы свае старыя архівы, трапілі мне яны на вочы. Напішыце.
    Мела крыху работы-пісаніны (можа, ня кожны паверыць, што ў мае гады можна мець такую работу), але ўжо амаль скончыла — будзе больш часу на лісты, на адказы. А гэтага дабра хапае. He заўсёды магу пісаць, бо час ад часу ляжу. Вельмі баляць ногі, а калі даўжэй пішу хоць бы і лісты — баліць моцна галава. Цяжка яе ўспакоіць. Таблеткі амаль ня дзеюць. Ратуюся гарчычнікамі на патыліцу. Аж скура злазіць.
    Маем нарэшці зіму! Крышачку сьнегу, невялічкі, да — 6°, мароз. I ня так цёмна-панура, як было. Сяньня нават сонейка выглянула на хвілінку. Абы хоць не было так, як раз ужо здаралася. Зіма была цёплая, позьняя, а пасьля ў красавіку маразы — 30°. Вымерзлі сьліўкі, некаторыя яблыні, шмат дэкаратыўных кустоў. А як у Вас у Гродне?
    Хачу яшчэ хоць на 2-3 лісты адказаць (усё ж гара лістоў паменшае), а галава ўжо пачынае балець. Толькі што прынясьлі “ЛіМ” і Вашыя новыя вершы. Будзе што чытаць, як лягу ўночы, бо спаць не магу. Ёсьць і артыкул (ды пару вершаў) аб Ігн. Дварчаніне — старым маім знаёмым з часоў менскіх і віленскіх.
    Усяго добрага! Як здароўе Вашае і ўнука? He забывайце, пішыце. Цалую шчыра. Прывітаньне Вам ад маіх дачкі і зяця. ВашаЛ. Войцікава.
    360.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    27 студзеня 1988 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за ліст, за цікавыя весткі. Калі Вас можа сабрацца 120-130 чалавек — гэта ўжо вельмі добрыя вынікі. Каб так далей... Аб Вашай цяперашняй занятасьці я ўжо ведала. 3 цэлага сэрца, загадзя зычу Вам вялікага, даўгога шчасьця. Супольных мэтаў, добрага паразуменьня, бо бяз гэтага німа шчасьця.
    Ад ‘Тродненской правды” я сапраўды адмаўляюся — нашто лішні раз псаваць сабе нэрвы... Нават у царскія часы Гродна не было такое зрусіфікаванае... Унівэрсытэт — ці ж ён беларускі? Калі нават свой друкаваны орган мае ў чужой мове... Ці гэта заместа старадаўняй лаціны?
    Мяне зацікавіў дзіцячы “Вянок”. Я запрапанавала п. Д[ану] це[Бічэль] крыху дзіцячых загадак, жартоўных песень, калыханак — са сваіх старых фальклёрных запісаў. Але адказу не атрымала.
    А ў нас у Вільні сумныя падзеі — новая сьмерць, сьвежая магіла. Памёр стары чалавек. Былы пасол польскага Сойму, па прафэсіі кампазытар, сумленны беларус. У 1926 г. сьведка на маім шлюбе — Павал Каруза. Сьмерць старога чалавека — рэч нармальная, а калі ён доўга і цяжка хварэў — гэта для яго вызваленьне... Але балюча, што паміраў чалавек адзінокі — без сардэчна адданай у гэтую цяжкую мінуту душы. Пайшлі адведаць — аж ужо запозна... Заўтра паховіны. Паведамілі Менск, можа, хто прыедзе — ня ведаю...
    Аў мяне і свой боль — сяньня 12-я ўгодкі сьмерці майго сына. Аб гэтым у нас у доме ніхто ня помніць і помніць ня хоча. У такім настроі і пісаць ня варта.
    Адно хачу запытацца, адкажыце мне шчыра і выразна: якія ў Вас у “Паходні” робяцца канкрэтныя закіды А. Госьцеву? Я асабіста даведалася ад яго шмат карыснага, што ня ведала аб старым Гродне. I дзе мая вуліца была, і як яна цяпер называецца, і што майго дому німа, але хоць мейсца, дзе стаяў, адзначылі. I шмат іншага... I далей быццам хаджу па старых вуліцах са старымі назвамі. А пасьля яго першага ліста ад п. Д[ану] ты[Бічэль] — катэгарычны амаль загад: “Ня трэба было яму адказываць...”.
    Але я чалавек самастойны і раблю па-свояму. Каб не А. Г[осьце] ў, я і аб канфэрэнцыі нічога ня ведала б, ані дэталяў пра Фарную аптэку... Ну хопіць. Шкада нэрваў. Я пісала А. Г[осьце] ву і буду пісаць — дзяліцца сваімі старымі гродзенскімі ўспамінамі. Бо я ў Гродне не была выпадковым новым чалавекам, а гродзенцам — па глыбокіх сямейных сьлядах, дарагіх мне і на самым-самым канцы жыцьцёвага шляху.
    Просіце прыслаць адрас пчаляра? А я ня маю дакладнага яго адрасу. Летам жыў у лесе пры пчолах — тады лісты адрасаваліся на пошту до востребованйя (бо да запатрабаваньня на Беларусі маглі б не зразумець). Апошні раз пчаляр напісаў нам у кастрычніку. Паведаміў, што мае добрую кватэру ў в. Лінава, але — ні вуліцы, ні нумару. Ад тае пары маўчыць... А ў яго руках 10-гадовая праца “Пчалы”, пчалярскага Т[аварыст]ва, разам і камплект “Беларускай борці”. Што гэта для мяне значыць — хіба, разумееце... Ну хопіць.