Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Меўся прыехаць і нешта парадзіць мой доктар Ігар Котаў. He прыехаў, мусі, ня змог. Маю адчуваньне, што мяне паралізуе... А мо яшчэ абыйдзецца? Пабачым.
Усяго добрага Вам,“Паходні”,усім яесябрам.Якзаўсёды,сардэчназычлівая Л. Войцікава.
370. УДЗЕЛЫНІКАМ ЛІТАРАТУРНАГА ГУРТКА “ВЯНОК”
28 сакавіка 1988 г.
Дарагія дзеці гуртка “Вянок”1.
Вітаю Вас з Новым годам! Няхай ён Вам прынясе ўсё самае лепшае: добрае здароўе, добрыя вынікі ў навуцы. У “Вянок” уплятайце новыя сьвежыя кветкі, каб ён у Вас быў заўсёды прыгожы, духмяны, прыносіў шмат радасьці і карысьці Роднай Зямельцы.
Зацьвіце шыпшына — можа, і яна ў Ваш “Вянок” ня будзе лішняя? I кветкі прыгожыя — духмяныя, і ягадкі яе такія карысныя для здароўя. Толькі трэба ведаць, як іх зьбіраць, сушыць, запарываць. Мо хочаце навучыцца? Пішыце — пытайцеся. Выясьню навуку.
Ваша старая бабуля Зоська Верас.
371. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
3 красавіка 1988 г. Вільня Даражэнькая пані Данута.
Шчыра дзякую за весткі. Вельмі цешуся так добра ўдалым сьвятам. Ці будзе яно яшчэ паўтораным? Дзеці з “Вянка”, пэўна, вельмі шчасьлівыя і маюць ахвоту да далейшай працы ў гэтым напрамку?
Дзякую за дзіцячыя вершыкі. Ужо самая чысьціня мовы мае вялікае значэньне. А ці ня маюць здольнасьцяў і ў іншых напрамках? Напрыклад, да мастацтва, рысункаў? Варта альманах неяк ілюстраваць. Як думаеце?
Пасылаю “Вянку” пару даволі ўдалых фотаздымкаў з прыродай. Гэта з калекцыі работ майго с.п. сына. V мяне іх вельмі шмат. Пабачымся — пакажу. Ён быў здольным фатографам, хоць толькі аматарам. Баюся, што пасьля мяне гэта ўсё будзе бескарыснае.
Нешта не відаць яшчэ вясны, хоць ужо красавік. У нас перад вокнамі і на агародзе — сьнег. Толькі навакольныя горы бяз сьнегу, але шэрыя, быццам мёртвыя, бяз сьледу жыцьця. А як у Гродне? Можа, цяплей? А як Нёман? Ці вольны ад лёду? Ці наагул гэтай зімой замярзаў?
Ужо 65 гадоў я яго ня бачыла. Хоць, праўда, не зусім гэта так, бо ў 1970 г., калі была ў Гродне з унукам на запросіны Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча, то паказывала Нёман унуку. Расказывала, як наш Гродзенскі гурток вечарамі зьбіраўся на вузенькай сьцежцы над самым Нёманам. I як гэта ўсё яшчэ трымаецца ў памяці? Відаць, тое, што перажываецца ў маладосьці, моцна асядае на дне сэрца.
Але што гэта за сантымэнтальны настрой напаў на мяне? I Вам без патрэбы забіраю дарагі час? Даруйце. Будзе час — пішыце. Пішуць мне з “Паходні” аб усіх падзеях. Цікава. I я ім пішу, але не закранаю глыбака асабістага.
Сардэчнае прывітаньне шлю Вам асабіста і “Вянку. Няхай ён жыве-красуе. Усяго найлепшага! А можа, яшчэ пабачымся з Вамі, дарагая пані Данута, хоць я чуюся вельмі дрэнна і слаба.
Сардэчна зычлівая/7. Войцікава.
372. МІКОЛУ ТАРАНДУ
10 красавіка 1988 г. Вільня Дарагі пане Мікола.
Дзякую за ліст, за падрабязнасьці. Аб тым, што зьбіраецеся парадкаваць магілы беларусаў, я ўжо ведала ад А. Госьцева. Ці пойдзеце і на каталіцкія [могілкі]? Там, апрача магілы Элізы Ажэшковай, ёсьць яшчэ амаль каля самай капліцы магіла з добрым помнікам ксяндза Францішка Грынкевіча, які арганізаваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі. Гэта я пішу так сабе, для цікавасьці, бо магіла, напэўна, добра дагледжаная яго былымі вучнямі.
Толькі пасьля сьмерці Ф. Грынкевіча людзі даведаліся, сколькі ён добрага рабіў для школьнай моладзі, якой бы яна ні была нацыянальнасьці... Навука тады была платная — ня ўсе маглі сваіх дзяцей у школы пасылаць. I вось кс. Грынкевіч за такіх бяднейшых плаціў. I ня толькі, бо часта і апранаў, і падручнікі купляў, і падкармліваў, і то ў вялікім сакрэце. Ніхто і не здагадываўся аб яго філянтрапійнай дзейнасьці. Толькі пасьля сьмерці ўсё адкрылася. I цяпер, па-
добна, шмат хто з гэтых яго падапечных магілу даглядае.
На тых могілках і мае дзяды (па бацьку) пахаваныя. Але былі пастаўленыя толькі крыжы драўляныя — згнілі, пападалі, і сьлед прапаў. Як я была ў Гродне апошні раз у 1970 годзе, хадзіла, шукала — не знайшла, хоць мейсца добра ведала.
Як там у Менску з моўнай камісіяй — ня ведаю. Але быў у мяне Анатоль Аляксандравіч Наліваеў — арганізатар і кіраўнік г.зв. Гасьцёўні Галубка і паведаміў аб сапраўды добрых падзеях. Гасьцёўня праз 6 гадоў існавала ў вельмі неадпаведнай малой кватэры. Усё ж праводзіліся розныя мерапрыемствы, спатканьні з літаратарамі, паэтамі, сьпевакамі і г.п. Былі і нападкі, і чапляліся “адпаведныя людзі”. Здалося Наліваеву, што ня вытрымае...
Аж тут — вялікая перамена. Выбралі камісію, у якую ўвайшлі паважныя людзі. Даюць новую добрую кватэру, і ёсьць праект, што Гасьцёўня застанецца гасьцёўняй, але пры ёй будзе адчыняцца МузэйУ. Галубка. Гэта вельмі добра, бо ён заслужыў на гэта. Экспанатаў ёсьць ужо нямала, а цяпер вышуківаюцца новыя. Дзеля таго, што я Галубка добра ведала, лічаць, што і я ў нечым памагу. Так што маю новыя клопаты...
Пішацеабтым, як было20 сакавіка?Я сапраўды тады дрэнначулася (які цяпер) і ня вельмі магла з людзьмі гаварыць. Ды яшчэ з незнаёмымі. Але, шчыра кажучы, шмат лепш было б, каб гэта якраз Вы зайшлі да мяне і зарэкамэндавалі тых новых, у тым ліку і Вашую жонку. A то ня хто іншы, а я апынулася ў глупым становішчы.
Ведаеце, мой стары знаёмы — супрацоўнік “Заранкі” — мае спэцыяльны сшытак ці кніжку, у якую ўсе наведвальнікі — упісываюцца. Я сьмяялася з такога звычаю — быццам у якой высокапастаўленай асобы. Але, можа, гэта і мае свой добры бок. Але хопіць аб гэтым. Гэта — мінула.
Цяпер маю іншыя клопаты. Мне пішуць — прыпамінаюць, што цяпер можна, і пара ўспомніць людзей, аб якіх раней трэба было маўчаць. 3 даўнага часу маю двух такіх людзей — іх біяграфіі, бібліяграфіі, успаміны аб іх і г.д. А напісаць аб іх, распрацаваць німа каму... Гэта не на мае сілы. Зварочвалася не да аднаго пісьменьніка з прапановай апрацоўкі матэр’ялаў, але дарма... Адзін адказаў, што мае тэмаў сваіх на гады 2, а другі (і гэта Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч!) нават не адказаў ні словам. Чаму? Ня ведаю, дагэтуль так не было... Можа, там у яго ня ўсё добра? Можа, хто хварэе? Ня ведаю, што і думаць.
I ня маю больш да каго зьвярнуцца. А шкада, бо тыя два чалавекі, аб якіх матэр’ялы маю, заслужаныя. Адзін — прафэсар, другі — доктар мэдыцыны. Зразумела — абодва Беларусы з вялікай літары.
Неяк яшчэ ваюю са сваімі фізычнымі недамаганьнямі — болямі... Быццам маю неабходныя лекі: таблеткі, парашкі, але прабую памагчы сабе сваімі зёлкамі. Разумеецца, пры помачы адпаведных кніжак. Але гэта ўсё спробы, спробы... А веры мала, бо стары арганізм знасіўся да канца. А чалавек — не машына, новых частак ня ўставіш.
Здавалася, што ўжо пачалася вясна. У нас нават першыя кветкі закрасавалі. Аж тут раніцай глянула ў вакно і бачу — бела-бела. Сьнег... А пасьля днём праз пару гадзін ізноў сьнег падаў — густы-густы. А як у Вас у Гродне? Можа, цяплей і сьнегу не відаць? У нас у дадатак — вялікі вецер.
Калі будзеце мець цярплівасьць і здолееце гэты ліст прачытаць, то Вам,
хіба, мэдаль за гэта прысудзіць трэба. Бываюць дні, што пішу лепш, а сяньня неяк зусім рука ня слухаецца.
Усяго Вам і Вашайжонцыдобрагаўжыцьці і працы.Усімсябрам“Паходні”~ шчырае прывітаньне і падзяка за памяць. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
373. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
19 красавіка 1988 г. Вільня Затытулаваць як?
Хацелася б: мілая, дарагая... Хоць Вы мяне ледзь не ідыёткай зрабілі... Але як Вы гэта прыймеце? А справа простая зусім. Чытала Ваш ліст ужо два разы, а зразумець не магу. Які “альбом” я абяцала? Што за “альбом”, якога я Вам не дала і г.д. У чым справа?
Я яшчэ ні аднаго са сваіх альбомаў нікому не дала і не даю. Куды іх аддадуць пасьля маёй сьмерці (хоць бы ўжо яна хутчэй прыйшла!) — справа не мая.
Што тычыцца ўспамінаў пра Гродзенскі гурток беларускай моладзі. У мяне ёсьць адзін экзэмпляр (машынапіс) са здымкамі. Я яго з рук не выпускаю. Копіі машынапісныя абяцае зрабіць Новік-Пяюн з таго экзэмпляру, які ён у сябе мае. Дагэтуль не зрабіў, бо мае хворыя вочы. Што будзе — ня ведаю.
Калі б зрабіў, то хто зробіць копіі здымкаў? На мейсцы тут німа каму. Вось я і рада была, калі Госьцеў запытаўся, ці можна прыехаць з фатографам? Я згадзілася, і патрэбныя мне здымкі да гуртка і інш. ужо маю.
А. Госьцеў мне шмат у чым памагае. Памог знайсьці мейсца (на старым пляне Гродна), дзе быў дом, дзе я жыла. Справа ня ў тым, што я там жыла — я не такая заразумелая. А ў тым, што ў нашай кватэры была база гуртка. Далей — паведаміў, што цяпер там, дзе была Пушкінская школа. На якой вуліцы была Рэальная гімназія і што цяпер у тым будынку.
Гаварылі аб Гродзенскай мужчынскай гімназіі, гімназіі Баркоўскай, дзе я вучылася, аб вучыцелях, выкладчыках розных профіляў і г.д.
Раней, сколькі чаго ні прасіла, нават маёй вуліцы Гараднічанскай знайсьці не маглі. Пішаце: лепей бы з Вячкам [Целешам] пагаварылі... А Вячка, сам шукаючы патрэбных матэр’ялаў, з Госьцевым па Гродне хадзіў. Вячка сам мне пісаў. Як Госьцеў гаворыць? Забывае, што я ня чую ні голасу, ні слоў, а піша ня горш за іншых...
He аб беларускіх выключна справах мы з ім гаварылі, а, напрыклад, аб адным гісторыку — выкладчыку Гродзенскай мужчынскай гімназіі, аб якім я даведывалася яшчэ з дзьвюх крыніцаў. Для мяне гэта маладосьць — школьныя гады. Усё дорага, усё цікава.
He лічу (і не палічу), што з майго боку гэта нейкі праступак — грэх у дачыненьні да беларускай справы. Гэта мая асабістая справа.
Кажаце, што дачка Госьцева ня любіць беларускай мовы? А ў якой мове гаворыць дачка Саламевіча? Або сын Танка? А ў нашых сем’ях — усё гладка?
Сяньня атрымала 8 лістоў. Апрача Вашага, што моцна “забалеў”, яшчэ 2 з балючымі, прыгнятаючымі весткамі. Запэўненыя бяссонныя ночы... Бяссонныя, з болямі, грэлкамі, крыватокамі... Так і трызьніцца — хутчэй бы вечны спакой... Да ўсяго яшчэ і вочы змучыліся — цяжка чытаць, ды і ня ўсе почыркі ўжо добра чытаю. Вядома, на гэта рады німа. Я ўжо 12 гадоў з лесу не выходжу, да доктара-акуліста не пайду.
Выбачайце, што пасьля Вашага ліста пішу аб сабе. Гэта з майго боку проста недаравальна. Яшчэ адзін ліст — ад А.М. Пяткевіча. Там — справа ўжо не аб Госьцеву, а весткі з Менска 1918 г., і я з эсэрамі супрацоўнічаю... Выдумка Круталевіча. А каб яны згарэлі... Цяпер і паміраць спакойна ня буду, а ў нейкай ліхаманцы. Усё роўна, абы хутчэй...