Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Л. Войцікава.
374. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
[1988 г.]
Дарагая пані Данута.
Столькі часу Ваш ліст ляжыць, аж сорамна. To хоць некалькі слоў на паштоўцы... Крыху прыхварэла, дзень пралежала, быццам ужо лепш, але настрой нічога ня варты. Лістоў шмат да адказу, ды і другой неспадзяванай работы — таксама. Ня ведаю, за што хапацца.
Вельмі мне шкада Сяргея Астраўца, яго жонку. 3 кватэрай і працай яго наладзіцца, а “Гродненская правда” такой і застанецца. Ці ж там працаваць чалавеку з такой здольнасьцю і ідэаламі? Гэта ж зьдзек над чалавекам...
Эх, Гродна, Гродна... Ці ня лепшае было тое маё, старое? Добра, што Вы мелі такіх мілых гасьцей. А што яны ў Гродне робяць? Новік-Пяюн доўга мне ня піша.
Як цяпер маюцца Вашы сын і дачка, што кажуць лекары? Уяўляю, як Вам горка чуць у сябе стала чужую мову. У мяне нешта падобнае. Сяджу ў сваім кутку, а сямейка гаворыць па-літоўску. Я іду толькі абедаць і вячэраць. Нічога людзкага не напісала і не напішу, мусіць, на гэты раз.
Цалую Вас сардэчна! Ад маіх — прывітаньне.Л. Войцікава.
375. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
27 красавіка 1988 г. Вільня Шаноўная пані Данута.
Ліст Ваш атрымала. Я доўга не трымаю ў памяці перажытай крыўды. Ня будзем ужо пра гэта больш гаварыць. Тым больш, прыходзіцца перажываць і большае.
Відаць, ужо шырока пайшло круцельства В. Круталевіча, больш небясьпечнага за Сташкевіча, бо капануў глыбей і круціць, як хоча, бо ў яго і тытулы навуковыя большыя. Я ўжо аб гэтым ведаю, і не ад Госьцева ці “Паходні”. Круталевіч прыдумаў нейкія неіснуючыя ў Менску партыі і мяне туды ўсадзіў разам з людзьмі, якія ў Менску і не былі, я іх у вочы ня бачыла ніколі ў жыцьці. А я быццам у той партыі была і адначасна не пакідала Беларускай Вялікай Рады, дзе была сакратаркай. Разумееце? Падвойную ролю іграла.
Аб гэтых выступленьнях Круталевіча я даведалася ад Аляксея Міхайлавіча П[яткеві]ча. А відаць, разышлося ўжо шырака. Я аб Круталевічу і раней ведала, калі ён яшчэ ня быў такой вялікай шышкай, як цяпер. I тады ўжо крытыкаваў працу беларусаў у Менску. У нас была часовая арганізацыя — Цэнтральная рада бел[арускіх] арганізацыяў, куды ўваходзіў і Камітэт помачы ахвярам вайны. Вось гэта Круталевіч крытыкаваў: “Нават бежанцаў улучылі”. А бежанцы
што — перасталі быць дзяцьмі сваёй Бацькаўшчыны? He павінны мець права голасу? Вось ад яго і пайшла ў Гродне злая слава пра мяне.
А Госьцеў ня ўсё ў сябе трымае. Я маю ад яго нямала здымкаў і нямала вестак пра старое Гродна — Гродна майго дзяцінства і маладосьці, працы ў Беларускім гуртку.
А Вы, я бачу, усё яшчэ пра нейкія альбомы... Я альбомаў маю не адзін. Але ж яны не канешне належаць мне. Я ж маю сям’ю, і сям’я на іх мае права. Я іх з сабой на той сьвет не забяру і нікому не аддам.
А што я дагэтуль не магу дачакацца машынапісаў гісторыі Гродзенскага гуртка беларускай моладзі — не мая віна. Сяньня пішу Новіку-Пеюну. Калі яму хворыя вочы не даюць выканаць абяцанага, то зяць мой Лявон зробіць гэта сам. Я прывыкла, што Новік-Пяюн праз даўгія гады ўсё мне друкаваў на машынцы. Прыгожа афармляў. А цяпер, калі яму вочы баляць, відаць, ня можа, а адмаўляцца яму непрыемна. А што значаць нездаровыя вочы, я сама, нажаль, пераканалася. Без прычыны пачалі балець, а нават не балець, а аслабелі. Зусім не магу чытаць, лісты чытаю з цяжкасьцю, а часам і зусім не магу прачытаць. Мушу прасіць сваіх, каб памагалі.
Перамываю адпаведнымі зёлкамі, кладу кампрэсы — не памагае. Трэба было б акуляры здабыць. А як гэта зрабіць? Трэба да акуліста. А я ўжо 12 гадоў не была ў горадзе. Нават машынай ехаць не магу. Яшчэ на мяне адна бяда — апрача таго, што глухая. Пішу немагчыма, сама гэта бачу — аж сорамна.
Што да спаленых кніжак с.п. Ларысы Антонаўны [Геніюш]. Ад яе нявесткі ўсяго можна спадзявацца. Дзіўлюся толькі, што ўнукі ня мелі адвагі матцы запярэчыць. Ларыса Антонаўна мне шмат пісала аб адносінах нявесткі. Моцна гэта перажывала.
НІто да Янкі Саламевіча, я аб яго сыне нічога не кажу, а толькі дачка ня хоча па-беларуску гаварыць. Тлумачыць тым, што ў яе нянька была руская. Ну, Бог з імі.
Ці зможаце прачытаць? Я са сваім цяперашнім зрокам цэлую гадзіну Ваш ліст вывучала. А ліст Арсеня Сярг[еевіча] Ліса зусім не дала рады прачытаць. Ды яшчэ і пагода немагчымая — сьнегужо чатыры дні сыпле, і тэмпэратура падае, сяньня +1°. Што будзе далей, прымаразкі?
Цалую сардэчна. Л. Войцікава.
376. АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
Вільня, 28 красавіка 1988 г.
Дарагі пане Алесь.
Ліст Ваш 314.IV атрымала. Дзякую. Пішутолькі пару слоў — баляць моцна вочы, амаль ня бачу, што пішу. Пры магчымасьці ўспаміны аб Леўчыку прышлю. Вельмі цікава ведаць, што будуць перавыдадзены паштоўкі і матэр[ыялы] з Канфэрэнцыі1.
Усяго добрага. Л.В.
377. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
23 чэрвеня 1988 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ліст Ваш атрымала. Перапісала яго мая дачка вялікімі літарамі — прачытала. Дзякую. 3 вачамі вельмі дрэнна — сьлепну. Hi пісаць (толькі вось па такіх
лінейках — напішу, але — не прачытаю), ні друку, ні машынапісу — ня бачу. Але хопіць жаліцца — не паможа.
Дзе была ў Гродне Беларуская гімназія? Ня ведаю. Аб ёй я даведалася ад Алесі Смоліч, якая выкладала там мову і літаратуру. Прыслала мне копію свайго пасьведчаньня. Я яе пыталася аб гісторыі гімназіі — адказала, што нічога ня ведае, ня помніць. Пісала — шукай Серафіму Кішко1. Я шукала, як магла, бо яна была сьведкам заснаваньня гімназіі, але не знайшла. А з Рак-Міхайлоўскім бачылася заўсёды коратка, сьпехам — распытываць не магла.
Сьведка, што гімназія была,— пасьведчаньне Алесі Смоліч з подпісам дырэктара. Ужо нехта з сяброў “Паходні” пытаўся мяне пра гімназію. Пісаў: ведаю пра яе, але вельмі мала. А хто гэта быў, той, хто пытаўся, тут у мяне не падпісаўся.
Чуюся вельмі, вельмі дрэнна, але хачу яшчэ напісаць, што няслушна бароніце В. Круталевіча. Hi як вучонага, ні як сумленнага чалавека. Ужо некалькі гадоў таму ён напісаў кароткую зацемку, быццам я — “выхадзец” з Грамады, разам з Бадуновай, К. Душэўскім і Чарапуком увайшла ў нейкую супольную арганізацыю... Я тады толькі махнула рукой — піша і няхай піша. Пасьля, крытыкуючы працу людзей з Менска, зьдзекліва дадаў: “Нават бежанцаў прыцягнулі”.
Была Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый, да якой належаў і Камітэт помачы бежанцам. Перадусім — бежанцы ня страцілі права быць людзьмі і грамадзянамі свайго краю. Па-другое, у Камітэце працавалі ня бежанцы, а грамадка людзей, якая бежанцамі і іх дзяцьмі апекавалася. Як — Вы ведаеце.
А цяпер пасьля апошніх абвінавачваньняў Г. Далідовіч, які зьбіраўся прыехаць паслухаць маю крытыку і парадаў надалей, прыехаць ужо і ня думае. Нашто яму парады такой “крывадушнай” асобы, як я? Ну што ж, няхай сабе Далідовічы і Круталевічы вядуць моладзь па крывых дарогах. Гэта ўжо мяне ня тычыцца. Я скончылася дарэшты.
А доля памяці др. Грынкевіча мяне трывожыць. Што ж будзе? ПраА. Смоліча — я веру, хачу верыць — Г. Сагановіч2 і Л. напішуць па маіх матэр’ялах. Яшчэ пару лістоў трэба напісаць, калі хопіць сілы...
Усяго найлепшага Вам і сям’і. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
378. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
[Чэрвень 1988 г.]
Дарагая Дануся Іванаўна.
Учора атрымала Ваш ліст з дня 14/VI. На папярэдні Вам адказала. Зрабіў вельмі цяжкае ўражаньне. Проста зразумець цяжка. Алесь Мікалаевіч [Белакоз] таксама лічыць свой музэй вельмі пакрыўджаным. Але і сяньня ў гэтай цяжкой справе ня буду старацца што-небудзь выясьніць. Вельмі баліць галава. Вялікая вільгаць, холад...
Што да “Старога Гродна” — паспрабую пісаць далей, але ня думаю, каб гэта мела якую літаратурную вартасьць. Паглядзім.
Буду чакаць Вас з нецярплівасьцю. Аддам тое, што маю прыгатаванае для Вас. Пачала вельмі моцна адчуваць цяжкасьць сваіх ненармальна даўгіх гадоў. Месяц мне за год хапае, а дзень — за месяц. Атут шмат лістоў, спраў, пытаньняў і гасьцей — таксама ж не бяз мэты выцягнуць з памяці як найбольш. Я на гэта
не наракаю, гэта добра, але часам бываю і змучаная. Усё ж удаецца тое-сёе зрабіць, удакладніць, растлумачыць.
Пытаецеся аб вершах пералічаных аўтараў? Калі што ёсьць, то тол ькі К. Сваяка і, можа, А. Зязюлі. Яшчэ не глядзела. Гэта калі ідзе аб асобныя выданьні, бо вершы аднаго і другога ёсьць у “Хрэстаматыі” Ігната Дварчаніна, выданай у Вільні ў 1927 г. Я яе маю. На гэтым і скончу.
Страшна баліць галава. Прыймаю розныя таблеткі, а яны шкодзяць на страўнік. Такое блуднае кола. Усё думаю, як Вы дабярэцеся да нас з хворымі нагамі? А мо ўдасца ў каго машыну дастаць?
Цалую і чакаю. Ваша Л. Войцікава.
379. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
[ЗОліпеня 1988 zj
Шаноўны Аляксей Міхайлавіч.
Даруйце, што нарабіла Вам клопату, пасылаючы матэр’ялы пра др. Грынкевіча. А цяпер яшчэ адзін клопат — прашу адаслаць гэтыя матэр’ялы Язэпу Янушкевічу’ (адрас далучаю). Янушкевіч матэр’ялы апрацуе, са справай знаёмы, і зробіць гэта згодна.
Сьпяшаюся, бо чуюся вельмі дрэнна. Хачу ўсё аставіць у парадку. 3 высылкай матэр’ялаў, можа, хто Вам паможа. Хто з “Паходні” ці са студэнтаў.
Усяго найлепшага — Вам і пані Марыі! /7. Войцікава.
380. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
[11 жніўня 1988 г.]
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Прачытаць змагла нават бяз лупы. Янушкевіч так дагэтуль і не прыехаў. А ён апрача Грынкевіча і іншую работу абяцаў зрабіць. Але тую другую можа зрабіць і В.У. Скалабан.
Чуюся вельмі дрэнна і слаба. Магчыма, гэта будзе разьвітальны ліст. Меўся прыехаць па ўласнай волі Ігар Котаў — малады лекар (хіба, яго ведаеце). Мела гэта быць 3 жніўня, але не прыехаў. Магчыма, спалохаўся абвінавачваньняў Круталевіча1...
Абвінавачваньні ня маюць лёгікі ні на грош. Бо перадусім я ў такой партыі не была. Па-другое, у Радзе былі людзі самых розных палітычных паглядаў, нават анархіст быў, і гэта нікому ня шкодзіла. Апрача таго, увесь час у Вялікай Радзе быў побач Чарвякоў2. А можа, цяпер і Чарвякова ў чым абвінавачваюць?
Ня вядаю, чаго гэты Круталевіч да мяне прычапіўся? I пару гадоў таму пісаў зацемку ў “ЛіМ”, што “выхадцы” з Грамады (гэта я) з Бадуновай і іншымі зьбіраліся стварыць нейкую арганізацыю. Цяпер паўтарае тое самае, толькі дадаў новага чалавека — Козіча. А я з Бадуновай, можа, дзесяць слоў наагул гаварыла. Яна была вялікая дзяячка, ая — усяготолькі работніца Камітэту помачы ахвярам вайны. Яна беларускімі справамі культурнымі не цікавілася, ніколі не бывала сярод насу Беларускай хатцы. Я ад гэтага ўсяго дастала нейкай нэрвовай хваробы...