• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Усяго, усяго найлепшага! Заўсёды сардэчна зычлівая Л. Войцік.
    А ці Вы ведаеце, што Алесь Мікалаевіч Белакоз ізноў накіраваны ў гродз[енскі] шпіталь? Гэта была вестка ад яго, даволі даўна. А цяпер? Дзе ён — ня ведаю. Л.В.
    361.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    29 студзеня 1988 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую за ліст, асабліва за весткі аб артыкуле Далідовіча. Уявіце сабе, што я гэты нумар “Маладосьці” не чытала і ня бачыла. Калі сама не дапамінаюся, то мне часапісаў, якія выпісывае Лявон, не даюць. Хіба, часам дачка прынясе. А я ж усё, што прачытаю, аддаю, у сябе нічога не астаўляю.
    Што да падзеяў менскіх — год 1917, то я маю іх ня толькі ў сваёй памяці і ў сваіх успамінах, а ёсьць у мяне друкаваныя Пратаколы зьезду... Ужо колькі часу дабіваюся, каб хто з Менска (вядома, самы надзейны чалавек) узяў гэтыя пратаколы і зрабіў ксэракопіі. Бо ведаю, што больш нідзе такога дакуманту німа. А гэты ж нішчыцца, як яго ні забясьпечываю. Папера тоненькая, нетрывалая...
    Але сяньня занятая галава іншым — сумнай, балючай падзеяй. Памёр апошні са старых беларусаў — Павал Каруза. Былы пасол польскага Сойму. Па прафэсіі музыколяг, кампазытар. Учора пахавалі. Прыбыла яшчэ адна беларуская магіла на праваслаўных могілках на Ліпаўцы...
    Гэта быў мой стары знаёмы — у 1926 г. быў сьведкам на маім шлюбе з Антонам Войцікам. Цяжкім было яго жыцьцё ўжо даўна. Жонка памёрла, дзяцей не было. Брат у Польшчы (на хаўтуры прыехаў). Даўна хварэў на сэрца. А ў апошні час ляжаў у шпіталі на запаленьне лёгкіх. Аказалася, што яго лячылі ад запаленьня, а фактычна быў рак лёгкіх. Такія ў нас мэдыкі...
    Яшчэ сьмерць с.п. П. Карузы сыйшлася якраз з 12-й гадавінай сьмерці май-
    го с.п. сына — 27 студня. Можаце ўявіць, як было цяжка...
    Зусім прапаў сон. Лягу рана, а засынаю — як ужо белы дзень пачынаецца. Ляжу і чытаю. Каб толькі ня думаць.
    Лістоў, як заўсёды, шмат, а пісаць адказы цяжка. Ня так цяжка, але напішу 2-3, і ўжо баліць галава. Пагода нядрэнная. Мароз амаль сталы -10. Сьнегу — як кот наплакаў. Але не выходжу, бо баляць ногі, хадзіць і ў хаце трудна. Раблю масажы, націраю лекамі і г.д. Усё ўжо надакучыла, надаела...
    Пра дзеда, яго дом, яго цудоўны сад напісацьхочацца, вельмі хочацца. Але гэта, хіба, для сябе. Маіх гэта не цікавіць, а як прачытаеш некаторыя творы, у якіх прабіваецца неўтаймаваная нянавісьць да шляхты (бо да рускага дваранства — іншы падыход), а яшчэ да каталікоў, то і зусім рукі ападаюць. Нават дзіўлюся, як гэта яшчэ мяне церпяць у сваім асяродзьдзі...
    Але вярнуся яшчэ да хаўтураў с.п. П. Карузы. 3 Менска прыяжджалі: А. Ліс, студэнты Менскай кансэрваторыі, адзін з іх, Мікола Стома — з маткай, былой настаўніцай. 3 тутэйшых, віленскіх, былі: Марыся Маслоўская (былая вучаніца Віл[енскай] Бел[арускай] гімназіі), Я.Тулейка, А. Анішчык1, Карабач2, В. Стэх, Ю. ЗімніцкР, Л. Кароль4, Шышэі (апошнія — сябры Ларысы Геніюш па ссылцы). Ну і Лявон Л[уцкеві]ч. Памінкі рабілі ў рэстаране ў горадзе.
    Аб канфэрэнцыі мэдыкаў у Гродне ведаю падрабязна ад А. Госьцева. Каб ня ён, нічога ня ведала б. Ад яго ж ведала загадзя аб юбілейным сьвяце К. Каліноўскага. Яшчэ не пасьпела запытацца, ці езьдзілі калі ў Сьвіслач? Ці ёсьць там які знак, што там вучыўся Каліноўскі? Паміж іншым, і мой прадзед I. Кулакоўскі там вучыўся.
    Сяньня, як лягу, буду чытаць артыкул Далідовіча. Пагляджу, якая розьніца паміж яго ўяўленьнем і сапраўднымі фактамі.
    Нарэшці адаслала Я. Саламевічу (для энцыкляпэдыі) рэшту біяграфій тых, хто жыў побач з М. Багдановічам у Менску ў 1916 г. Усяго — 7 біяграфій і здымак Лявона Гмырака5 (М. Бабровіча).
    Усё, ужо баліць галава. Ці здолею яшчэ хоць 2 лісты напісаць — ня ведаю.
    Хацелася б ведаць, якія канкрэтныя закіды ёсьць супраць А. Госьцева? Што Данута Б[ічэль] так энэргічна ледзь не забараняе адказываць яму на лісты і не прыймае яго. А мне ён шмат памог прыпомніць старога Гродна — вуліцы, дамы, усё мне дарагое.
    Усяго найлепшага, прывітаньне п. Марыі. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    362.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    Вільня, 29 студзеня 1988 г.
    Дарагі пане Алесь.
    Дзякую за ліст, за весткі. Дзякуючы Вам і я разам з Вамі і В. Целешам па Гродне “пахадзіла”.
    3 Пушкінскай школы былі ў нас у гуртку сябры. Адзін з іх — мой добры знаёмы — падчас 1-й сусьветнай вайны быў у войску на фронце. Адтуль пісаў мне у Менск — прасіў аб беларускай літаратуры, каб яе чытаць сярод салдатаў з Беларусі.
    У банку бывалі ня раз. У Станіславове — таксама. А ці Вы ведаеце г.зв. Мысьліўскую горку па дарозе да Станіславова, справа, блізка гораду? Гэта было месца сустрэчы моладзі г.зв. маёвак. Было шмат выгодных лавак, столікаў. Ча-
    сам іграў аркестр.
    У справеФарнай аптэкі. Ці ў Вас ёсьць весткі, хто гэтай аптэкай кіраваўу пачатку нашага стагоддзя? Хто быў яе гаспадаром? Якраз я гэта даведалася ад свайго адзінага сябра Гродзенскага гуртка. Ён мне піша, што ў 1916 (прыблізна) годзе (яшчэ даведаюся дакладна) гаспадаром быў пан аптэкар Стэпнеўскі (Stepnewski). Мой сябра ў яго жыў (там, на мейсцы), бо быў карэпэтытарам яго сыноў. Вядома, у самой аптэцы прыходзілася бываць.
    Аб Яўстафіі Арлоўскім’ я нічога ня ведала, ня чула. Што сябры нашага Гуртка ў яго вучыліся — гэта напэўна, але, на жаль, з іх ужо, хіба, нікога німа. Той мой сябра, з якім і цяпер я перапісываюся, хіба, яго ня ведаў, бо быў, можа, у 2-3-й клясе. Усё ж я яго запыталася, можа, што напіша. Бяда, што гэта будзе няхутка, бо жыве за мяжой — лісты ідуць вельмі доўга.
    Яму я пішу аб усіх падзеях у Вільні і Гродне. Ён скончыў Гродзенскую гімназію, а ў Вільні — мэдыцыну. Усё яму цікава, што тут робіцца. У Гродне ў 1910-11 гг. у Рэальнай гімназіі (на якой вулі[цы] яна была — ня помню, недзе у раёне старых шпіталяў) быў вучыцель геаграфіі (на жаль, прозьвішча ня ведаю) — вельмі цікавы чалавек, прагрэсіўны. Яго мы нават запрашалі на наш вечар-спэктакль у 1911 г, калі ставілі “Модны шляхцюк” К. Каганца. Пасьля я зь ім спаткалася ў сябе ў гімназіі падчас апошніх экзамінаў.
    Тут мушу выясьніць, якія ў нас у жаночай прыватнай гімназіі былі ненармальныя экзаміны. Свае вучыцелі ня мелі права экзамінаваць, а Віленская кураторыя назначала экзамінатарамі найчасьцей вучыцялёў Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Яны днём былі занятыя ў сябе, а ў нас экзаміны пачыналіся а гадзіне 4-5-й і цягнуліся да 1-й ночы. Вось гэты географ з Рэальнай гімназіі ў нас прыймаў экзаміны.
    Пакуль да мяне дайшла чарга, настала ўжо 1-я гадзіна ночы. Была ўжо малапрытомная ад чаканьня, ад хваляваньня. Дайшло да прыроды Амэрыкі... ну там пампасы, сільвасы, а я стаю і нічога не магу прыпомніць. А географ пытаецца: “А як на лаціне лес?”. Тут я ажыла: “Silva”,— кажу. Ну і пайшло: сільвасы і г.д. Але скуль ён ведаў, што я ведаю крыху лаціну?
    Як жа ў Гродне прайшло сьвяткаваньне юбілею Кастуся Каліноўскага? А можа, у Сьвіслач, дзе Каліноўскі вучыўся, хто-небудзь езьдзіў? Калісьці была гутарка, каб у Сьвіслачы паставіць нейкі помнік, мэмарыяльны знак. Але, мусі, да гэтага не дайшло. Паміж іншым, у Сьвіслачы вучыўся таксама мой прадзед — Ігнат Кулакоўскі, пазьнейшы пэдагог-асьветнік.
    Ці Вам няцяжка чытаць мой цяперапші почырк? Стараюся, як магу, утрымаць нейкую магчымую норму, але рука зусім ня слухаецца.
    Маю для “Паходні” выяву старога Гродна. Гэта копія. Арыгінал — работа гродзенскага фатографа (якога — ня ведаю, можа, таго самага Садоўскага?), але па спэцыяльнаму заказу майго с.п. бацькі ў пачатку нашага стагоддзя — Антона Міхайлавіча Сівіцкага.
    Пасылаць поштай ня буду. Можа, хто прыедзе, тады дам. I вельмі хачу, каб (пакуль жыву) “Паходня” атрымала здымкі і гісторыю Гродзенскага гуртка бел[арускай] моладзі, каб магла даць пры патрэбе нейкія шырэйшыя інфармацыі.
    Усяго Вам добрага! Новых знаходак! Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    363.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    9 лютага 1988 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за ліст. Атрымала яго ўчора. Пішу коратка. Чаму? Выясьню іншым разам... А сяньня сьпяшаюся павіншаваць “Паходню” з 2-гадовай плённай працай, пажадаць далейшага вялікага, аграмаднага плёну! Як найменш перашкодаў ды спатканьняў з непажаданымі людзьмі...
    Пасылаю Вам здымак старога Гродна — з пантонным мастом, аб язьдзе праз каторы я пісалаўсваіхуспамінах “Старое Гродна”, зьмешчаныху кніжцы “Краю мой — Нёман”. Гэта копія, якую зрабілі ў Менску ў Музэі Максіма Багдановіча. Арыгінал я ахвярую Музэю Максіма. А здымак роблены ў канцы прошлага стагодзьдзя гродзенскім фатографам, але па заказу майго с.п. бацькі Антона Міхайлавіча Сівіцкага. Трэба гэтую копію наклеіць на белы, цьвёрды фон. Знойдзецца ў Вас адпаведны спэцыяліст? А мо А. Г[осьцеў] гэта зробіць?
    Атрымала ад яго ліст. Падрабязна расказаў аб юбілеі К. Каліноўскага. Прыслаў весткі, што цяпер (якія ўстановы) ў будынках, якія я ведала як Пушкінскую школу, Рэальную гімназію і г.п. Кожны яго лістдля мяне — падарожа па Гродне, інфармацыя, што было і што ёсьць цяпер. Хто яго (А. Г[осьцева]) лічыць “падазроным” — калі-небудзь пры магчымай асабістай сустрэчы. Калі такая надарыцца — раскажу.
    Мікола-пчаляр — знайшоўся! Напісаў. Ён проста жаніўся! I, мусі, забыўся аб усім на сьвеце... Гэта я жартую. Бо праз гэты час шмат куды езьдзіў (у Гудзевічы, у Брэст — у школу пчалярства і г.д.). Я крыху загневалася на яго за такую абыякавасьць. У яго ж усе архівы Т[аварыст]ва “Пчала” — для мяне гэта плён 10-гадовай працы... Ну але, хіба, усё будзе добра — наладзіцца.
    Асабліва дрэнна сяньня пішацца. Вельмі баліць галава, німа ратунку. Асабліва баліць, калі напішу 2-3 лісты. А пісаніне німа канца... Але я на лісты не наракаю — наадварот, цешаць мяне і памяць людзкая, і весткі. Бо бяз гэтага — як жа жыць? Калі ўжо так гэтае жыцьцё цягнецца, і канца не відаць. А блізкіх, знаёмых трачу аднаго за другім. Хварэюць... Паміраюць... Перажываю моцна, балюча.
    Усяго добрага Вам, сябрам “Паходні”. Л. Войцік.
    364.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    Вільня, 10 лютага 1988 г.
    Дарагі пане Алесь.
    Дзякую за ліст, за весткі аб Канфэрэнцыі ў гонар Каліноўскага і наагул аб Гродне.
    Шкада, што ніхто па-новаму не асьвятліў дзейнасьць рэвалюцыянера. Але што зь Менску быў Г. Кісялёў, то гэта ўжо вельмі добра. Больш сумленнага дасьледчыка я ня ведаю. А знаёмыя мы здаўна.