Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Каб прыехаў хто з лепшых знаёмых, а Ігар падлячыў, можа б, яшчэ як пра-
цягнула месяцы два, а так зусім німа ўжо сілы цярпець — ні фізычна, ні духова. Чакаю канца як збаўленьня.
Усім гродзенцам, Гродну шчырае, сардэчнае прывітаньне. Ці — разьвітаньне...
Усяго Вам найлепшага! У жыцьці сямейным, у працы. Л. Войцікава.
381. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
[Лета 1988 г.]
Даражэнькая пані Данута.
Лета, адпачынкі — ня ведаю, дзе каго шукаць. На ўсялякі выпадак пытаньне шлю на Ваш адрас. Можа, ведаеце, што чуваць у Алеся Мікалаевіча [Белакоза]? Апошні раз мне пісалі: “А.М. у шпіталі, Ваш ліст атрымаў”. I ад гэтага часу — ціха. Весткі ніякай ні са шпіталя, ні з Гудзевічаў.
Ведаю, што Вы шмат куды езьдзілі. Ці добра гэты час скарысталі? Ці атрымалі мой ліст і падзяку за верш1? Нягледзячы на прысутнасьць амаль кожны дзень мілых гасьцей, настрой благі, цяжкі, радасьці німа. Папаўняю сваю зялёную аптэку — вядома, не для сябе.
Выйшла з друку кніжка А. Гаруна2. Там шмат літаратуры для дзяцей, добрыя сцэнічныя творы. Лічу, што шмат лепшыя за сучасныя. Хіба, выкарыстаеце для “Вянка”3. Маю шмат лістоў, шмат праектаў, але неяк нічога ня пішацца. Буду ўдзячная за пару слоў адказу.
Усяго добрага Вам! Шчыра зычліваяЛ. Войцікава.
382. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
[8 верасьня 1988 г.]
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст, за розныя навіны. Пішуць мне, дзе што будзе друкавацца, а я горка ўсьміхаюся. Што з гэтых вестак, калі я бачу горш і горш... Hi чытаць, ні бачыць — нічога не магу.
Расчараваў мяне і Ігар [Котаў]. Апошні ліст (з канца ліпеня) быў зычлівы — абяцаў фаховую помач. I раптам — ціха, замоўк. Відаць, спалоханы абвінавачваньнем мяне як быццам у падвойнай ролі...
Трудна. Усё бывае. Я спадзявалася ўсяго-усякага, але сьлепаты? Ніколі.
I таму вельмі цяжка яе пераношу.
Падтрымліваюць крыху супрацоўнікі Музэю М. Багдановіча з Менска. Прыяжджаюць, пішуць адпаведна. Я ім кажу, што ня толькі экспанаты Музэю Максіма сьцерагуць, але і чуткасьць Максіма перанялі.
А наагул — нічога добрага навакол мяне. Параздавала розныя работы, не апрацавала. Ці хто што зробіць? Ня ведаю. Толькі Віталь Уладзіміравіч Скалабан прыяжджаў і абяцаў зрабіць тое, чаго я не пасьпела, каб папярэдзіць далейшыя нападкі В. Круталевіча. Добра хоць гэта.
Усяго добрага Вам і Вашай сям’і. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
383. АЛЯКСЕЮ АНІШЧЫКУ
12 кастрычніка 1988 г.
Паважаны грамадзянін.
Нам вельмі неабходна ведаць дакладны час існаваньня Наваградзкай Беларускай гімназіі. Думаю, што не адмовіцеся як найхутчэй пераслаць гэтыя весткі на мой адрас.
V пэўных успамінах гаворыцца1, што Наваградзкая гімназія існавала вельмі коратка. Трэба гэты гістарычны факт высьветліць напэўна і поўна. Чакаю ласкавага адказу. Апрача Вас даць такі адказ німа каму.
Як бачыце — яшчэ жыву... Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
384. МІКОЛУ ТАРАНДУ
27 сьнежня 1988 г. Паважаны пане Мікола.
He адказала Вам на ліст. Выбачайце. Зусім сьлепну. Пішу вобмацкам. Вочы рэагуюць толькі на чырвоны колер. На Вашы рукі шлю навагоднія віншаваньні цэламу клюбу “Паходня”. Яшчэ раз усяго самага, самага лепшага! Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
385. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
17 ліпеня 1989 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст, за добрыя прагнозы на будучае. На жаль, гэта, мусі, ня спраўдзіцца. Бачу штораз горш. Ваш ліст збольшага прачытала пры помачы павелічальнага шкла. Ляжыць перада мной аж тры, але я імі карыстацца, мусі, ня ўмею. А пісаць — таксама праз лупу? Ну, глупства. Што будзе — тое будзе, абы хутчэй да канца...
А ўсё сталася раптоўна. Бо яшчэ ўвесну быў у мяне Ігар Котаў. Пісаў мне ў сшытку (як усе, як заўсёды да глухога), і я ўсё чытала лёгка.
Ваш ліст — пятае праз дзясятае — зразумела. Хваліце Круталевіча? Вывучаў архіўныя дакумэнты? А якія? Бо і дакумэнты былі і ёсьць розныя. Ворагі заўсёды былі. Ен ужо і даўней у кароткай зацемцы (толькі ня помню, дзе — у “Полымі” ці ў “ЛіМе”?) пісаў: “Выхадкі з Грамады (гэта я — выхадак?) Бадунова, К. Душэўскі, Чарапук’ (ці яшчэ хто?) стварылі арганізацыю”.
А яшчэ раней, гаворачы аб працы беларусаў у Менску, зьдзекліва дадаваў: “Нават бежанцаў прыцягнулі”. Была нейкі час Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў, куды ўваходзіў і Камітэт помачы ахвярам вайны. Нам за гэта не плацілі, і ганарараў мы не атрымлівалі. Усё рабілася за скарбоначныя зборы.
Я раз і другі рукой махнула — піша глупства, няхай піша, бо гэтагане было. Ніякіх такіх арганізацыяў з Бадуновай і К°. К. Душэўскі прыяжджаў на зьезд у сакавіку — на адзін дзень, нідзе не выступаў, і я яго нават ня бачыла.
А хто такі Чарапук? Ці Вы ведаеце? Я яго — навадворскага хлапца — памагала прыгатаўляць да экзамінаў у гімназію. Тупы, як пень... Усё ж здаў. Спачаткуў Гродне, пасьля пераехаўвучыццаў Беласток. У хуткім часе выехаў
у Амэрыку. Там пасябраваў з Я. Варонкам2. V1921 г. прыехаў у Новы Двор наведаць сваякоў. Ну і нас — у Ал ьхоўніках, дзе я тады жыла. Зарэкамэндаваўся, як дыпляматычны кур’ер. I я яго ў Менску не пазнала б? Ды яго там не было. Пасьля мяне паведамілі, што ён у Амэрыцы памёр як алькаголік...
Як кажу, на ўсе гэтыя выдумкі Круталевіча я мала зьвяртала ўвагі, махала рукой. Ня ведала, што гэта да вялікай работы, да навуковых ступеняў рыхтуе сябе будучы гісторык. Цяпер — дачакалася: легендарных партый і майго там удзелу. Ды яшчэ, як кажуць, сядзячай на дзьвюх крэслах — у партыі і Вялікай Радзе...
Што ж, я не вучоны, я простая баба. У параўнаньні з гэтым, то і лісты Дануты [Бічэль] — глупства, можна дараваць. A А. Госьцеву, як бы ні было, я шмат у чым удзячная. Каб ня ён, я шмат аб якіх падзеях у Гродне ня ведала б.
Што да 20-х гадоў... Я жыла ў Альхоўніках на Сакольшчыне. У Гродна прыяжджала рэдка і бывала толькі ў сям’і Рака-Міхайлоўскага. Чула, што ёсьць беларускі батальён, але аб ім нічога добрага... Цяпер у мяне здымак РакаМіхайлоўскага, рэабілітаванага пасьля сьмерці. Сьмерці тым больш трагічнай, што ў яго на вачах застрэлілі і яго маладзенькага сына, які не хацеў сьведчыць супраць бацькі. Цікава, што аб такіх падзеях скажуць вялікія гісторыкі...
Яшчэ што да Вашага ліста. He знайшла ніякай весткі, ці Вы атрымалі бандэроль з матэр’яламі аб др. Станіславе Грынкевічы. 3 усімі, якія ў мяне былі... Ці захочаце ўзяцца за апрацоўку іх? А калі не, то што мне рабіць?
Я апрача вачэй наагул вельмі дрэнна чуюся і стараюся ўсё па магчымасьці зрабіць, чаго сумленьне вымагае.
Вам зычу ўсяго найлепшага. Даруйце за ўсё горшы ліст і за спосаб пісаньня. Губляю лінейку...
Як была, заўсёды зычлівая/7. Войцікава.
386. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
24 ліпеня 1989 г.
Дарагі пан Вячаслаў.
Дзякую за памяць. Як справы з “Гродна на старых паштоўках’”? He пішу больш — не магу... Мусі, гады зьелі мае вочы — ледзь бачу. Чытаць не магу зусім. Ужо 9 месяцаў ня брала кніжкі ў рукі. Цяжка, вельмі цяжка...
Усяго Вам добрага! Сардэчна зычлівая Л. Вой[цікава].
КАМЭНТАР
Выданьне аднатомавіка прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) пісьменьніцы, мэмуарысткі, публіцысткі, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадзкай працаўніцы, рэдактаркі беларускіх часопісаў. Пражыўшы амаль сто гадоў, яна злучыла разасобленыя часам пакаленьні, зьнітавала розныя эпохі. Ня маючы ў паслужным сьпісе ўнівэрсытэцкіх дыплёмаў, закончыўшы ўсяго толькі гімназію і агародніцка-пчалярскія курсы, Зоська Верас, тым ня менш, ні ў якой справе не выглядала дылетантам і ўсё жыцьцё без утомы рупілася на розных дзялянках склала “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” (выдадзены ў 1924 г.), сабрала ўнікальны каталёг рэцэптаў “Лекавыя зёлкі” (гонар Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музэю, але ня выйшаў друкам да гэтай пары), пісала вершы, апавяданьні і ўспаміны, перакладала п’есы для дзіцячага тэатру, працавала ў шматлікіх асьветніцкіх і грамадзкіх арганізацыях, рэдагавала часопісы “Заранка”, “Пралескі” і “Беларуская борць”, была нястомнай аўтаркай многіх заходнебеларускіх пэрыёдыкаў, пачынаючы ад легендарнай “Нашай нівы”... Дзясяткі дасьледчыкаўзьвярталіся да яе па падказку -толькі за паваенны часЗ. Верас паяеўласным прызнаньні напісалабольш забОООлістоў. Яна блізка ведала М. Багдановіча, Б. Тарашкевіча, А. Смоліча, Ст. Грынкевіча, А. Луцкевіча, А. Уласава, С. Рака-Міхайлоўскага і дзясяткі іншых выдатных дзеячаў, пра якіх маўчалі беларускія савецкія энцыкляпэдыі. Адчуваючы адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі, 3. Верас склала свой уласны рукапісны даведнік, куды ўвайшлі жыцьцяпісы тых, на каго савецкая цэнзура наклала непарушнае табу. На жаль, з усяго багатага творчага даробку пісьменьніцы да гэтай пары пабачыла сьвет толькі кніжачка для дзяцей “Каласкі” (1985). Таму ўкладальнік ахвотна адгукнуўся на прапанову “Гарадзенскай бібліятэкі” скласьці і пракамэнтаваць мэмуарную і эпісталярную спадчыну аўтаркі, чыё жыцьцё непарыўна зьвязанае з Гарадзеншчынай. Чым жа адметны першы збор твораў Зоські Верас? 3 яе “Успамінаў” раней друкаваліся толькі асобныя разьдзелы (“Старое Гродна”, ‘Торадзенскі гурток беларускай моладзі”, “Пяць месяцаў у Менску”), у нашым выданьні яны зьмешчаныя цалкам. Упершыню ў гэтым томе сабраная і ладная частка эпісталярнай спадчыны Зоскі Верас 386 лістоў (з іх 367 друкуюцца ўпершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам. Такі “геаграфічны” прынцып адбору, вядома, не найлепшы, але ў падобных выпадках заўсёды нечым даводзіцца ахвяраваць. Пры падрыхтоўцы тэкстаў да друку ўкладальнік стараўся захаваць асаблівасьці мовы (німа, сяньня, падарожа і г.д.); пакінуты ў першасным выглядзе і дарэформавы правапіс, якога аўтарка больш-менш пасьлядоўна трымалася (часам ужываючы дваякія варыянты: Менск і Мінск, горадзенскі і гродзенскі, адрас і адрэса'). Скароты раскрываюцца ў квадратных дужках (напрыклад, Тав[арыства] “Пчала”і яго орган “Бел[аруская] 6opu,b,f). Меркаваны час напісаньня не датаваных тэкстаў падаецца таксама ў квадратных дужках. Усе лісты да пералічаных ніжэй адрасатаў публікуюццаўпершыню паводле наступных крыніцаў:
лісты Аляксею Анішчыку архіў грамадзкай арганізацыі “Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча” (Вільня);
лісты Алесю Белакозу архіў А. Белакоза ў Гудзевіцкім літаратурнакраязнаўчым музэі;