Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Усяго добрага Вам і пані Марыі. Шчыра — Л. Войцікава.
352. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
[1987 г.]
Шаноўны панеАдаме.
Толькі што атрымала Ваш ліст і ўсю “Бел[арускую] борць” з Палесься. Пішаце, што Вашы супрацоўніцы ўсё расьпішуць. Ня маю на гэта вялікай надзеі, бо я, каб не выглядала, што “Борць” мае мала супрацоўнікаў, падпісвала свае артыкулы самымі рознымі камбінацыямі: Л.В. і В.Л., З.В. і В.З.,Л.С. і С.Л., а некаторыя — прозьвішчам поўным.
Так што, можа, мне самой нейкі сызісак зрабіць? Апрача таго, маю ўжо і тое, што ў беластоцкай “Ніве” дакладна — з годам — друкавана і яшчэ тое з “Заранкі”, што прапушчана. 3 аркуша прыйшлося шмат выкрасьліць, што было памылковае. I аркуш для Вас я ўжо адаслала праз студэнта Менскай кансэрваторыі Міколу Стому. Ён мне часта робіць розныя прыслугі. Яго маці жывеўЛяндварове, і ён, як прыяжджае да маці, то і да мяне заглядае і шмат у чым памагае.
Так што чакаю Вашай пастановы — можа, сапраўды лепш мне самой выбраць з “Борці” тое, што маё, каб пасьля ня трэба было рабіць паправак? Тады разам і з “Нівы”, і з “Заранкі” — усё ўпішу і разам вышлю. Буду чакаць адказу.
Сардэчна дзякую, што перадалі кніжку Фёдару Міхайлавічу [Янкоўскаму]. Непакоюся, ці ня будзе яму цяжка прачытаць. Вельмі ж ужо блага пішу. Усё гэта — і нэрвы, і болі галавы, што мучаць дзень і ноч.
Картачка з тым, што ў “Коласе”,— усё добра. Вось толькі трэба, мусі, ўдакладніць неяк. Я ж у той час не была 3. Верас, аЛюдвіка Сівіцкая. Псэўдонім Зоська Верас зьявіўся толькі ў 1918 г., калі я так падпісала надрукаваны ў “Вольнай Беларусі” экспромтам напісаны (проста ў рэдакцыі) абразок “Нёману”. Пасьля так і ў зборніку “В[ольнай] Бел[арусі] ” было надрукавана. А цяпер гэта 3. Верас усюды — дзе трэба і дзе нельга. Як, напрыклад, у час М. Багдановіча.
Усяго Вам найлепшага. Л.В.
353. МІКОЛУ ТАРАНДУ
2 студзеня 1988 г.
Дарагі пане Мікола.
Вось і пачынаю карэспандаваць з Вамі ў новым 1988 годзе! Перадусім дзя-
кую за павіншаваньне (і дзе Вы ўзялі такую паштоўку? Я больш ад нікога такой не атрымала) і за добрыя навіны. Бо добра ўжо і тое, што ў Тродненской правде” знойдзецца хоць час ад часу беларускі твор, беларускае слова. А мо і тэатр што-небудзь пакажа. Хіба, ад часу, як наш Гродзенскі гурток ставіў беларускія спэктаклі, то больш ужо ніколі нічога не было... А можа, я толькі ня ведаю? I гэта магчыма.
Шкада, што Вы мала былі на канфэрэнцыі, бо больш ніхто мне аб гэтай вялікай падзеі ні слова не напісаў. Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] абяцае мне даўгі ліст. Але калі гэта будзе? Ня ведаю... Наагул, ня ведаю, чаго дачакаю, а што — не. Забівае ненармальнае надвор’е. Даволі высокія тэмпэратуры, панурасьць, імглістасьць і цемень. Галава баліць — як ноч, так дзень... А тут, як на бяду, усё нейкую работу падкідаюць. Асабліва ў сувязі з энцыкляпэдыяй Максіма Б[агданові]ча. Ужо 5 жыцьцяпісаў адаслала, яшчэ трэба напісаць 3, і гэта самыя вялікія. Гэта ўсё жыцьцяпісы людзей, якія жылі ў Менску побач М. Багдановіча. Мелі з ім сувязь. А пішацца цяжка, бо трэба ўвесь час глытаць таблеткі, каб хоць крыху спыніць боль галавы. Але гэта ўсё — дробязь.
Цікава, які будзе сёлета плён у маёй карэспандэнцыі. За мінулы год набралася каля 500 лістоў, ня лічачы юбілейных лістоў і тэлеграмаў. Лісты, карэспандэнцыю трэба разлажыць у спэцыяльную картатэку па альфабэту. А гэта вялікая работа. Пачала (бо ўжо пара) парадкаваць свае архівы. Ужо частку старых лістоў здала ў менскі архіў. Трэба тое самае зрабіць і з рэштай.
Маю вялікую непрыемнасьць і неспакой. Ад палескага пчаляра Міколы Папекі ня маю ніякай весткі вельмі доўга. А я ж яму дала поўнасьцю ўсе архівы Беларускага каапэратыўнага таварыства “Пчала” — для яго будучага музэю. Частку меўся перафатаграфаваць і мне арыгіналы вярнуць, частку — узяць у музэй. Пісаў (хоць ня вельмі часта), прыяжджаў. А цяпер зусім замоўк, зьнік. Гэтак прападуць сьляды маёй 10-гадовае працы ў “Пчале” і “Беларускай борці”. Разумееце, як непакоюся... А падзяліцца гэтай бядой ня маю з кім.
Я пыталася Алеся Мікалаевіча Белакоза, што ён з лекавых расьлін даваў на выстаўку, каб зарыентавацца, чые былі малюнкі. Бо мне дапамагалі, рабілі малюнкі 3 мастакі: У. Ракіцкі, Я. Шунейка і П. Анашчанка1. Але Алесь Мікалаевіч нічога яшчэ не адказаў. Што да доктара Кутаргі, то ён і мне не адказаў на ліст і перастаў у нас бываць. У чым справа? Ня ведаю...
Напісала сяньня адну рэцэнзію, аб якую мяне прасілі (да энцыкляпэдыі Б[агдановіча]), і гэты ліст і — ужо не магу. Так баліць галава. Зараз лягу і — ня буду спаць да белага дня, як звычайна. Вось так жывецца.
Усяго найлепшага Вам! Пішыце. Сардэчнае прывітаньне ўсім сябрам “Паходні”. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
354. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
3 студзеня 1988 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Сяньня атрымала артыкул. Гэта, мусі, для энцыкляпэдыі Максіма Б[агданові]ча. Дзякую. Ёсьць адна памылка, якую трэба абавязкова паправіць,
тым больш, я цяпер пішу жыцьцяпіс сваёй с.п. мамы для гэтай энцыкляпэдыі.
Справа ў тым, што мама радзілася не ў Альхоўніках, а ў Крыштапарове — маёнтку майго прадзеда Ігната Кулакоўскага — пэдагога і асьветніка. (Крыштапарова — польск. Krysctoforow — Сакольскі павет Гродзенскай губэрні.) Маю нават абрысаваны ў памяці гэты дом. Яго ўжо німа, згарэў у 70-я гады, асталася толькі мураваная абора. Але назва існуе да гэтай пары, бо Крыштапарова з мноствам суседніх вёсак і фальваркаў утварыла багаты PGR (Panstwowa Gospodarka Rolna1) — каля 300 гэктараў.
Калі Крыштапарова прыйшлося прадаць, аставілі сабе на ўласнасьць невялікі кусок — 35 дзесяцін зямлі. Пабудаваліся, і гэта былі Альхоўнікі.
Хоць Крыштапарова было ўжо ў чужых руках, наш Гродзенскі гурток у гэтым доме ў салі, дзе маю маму хрысьцілі, наладзіў сваю першую вечарынку для навакольных вёсак. Ігралі “Па рэвізіі”, пяяў хор. Быў прачытаны адпаведны ўсьведамляючы рэфэрат.
Хочацца мне вельмі напісаць “Нашчадкі Ігната Кулакоўскага”. Ці змагу — яшчэ ня ведаю. Найгорш — ня вельмі маю для каго. Маіх асабліва зямля гэта не цікавіць. А ўсё ж у нас у Альхоўніках жылі старыя асьветніцкія традыцыі — вучылася шмат сялянскіх дзяцей (нелегальна), вучылася ўся служба, што працавала ў дзеда.
Быў адзін вельмі здольны хлопец. Цікавая яго гісторыя. Маці яго была ня вельмі разумная, называлі яе “дурная Еўка”. Ці муж яе кінуў, ці не было ў яе наагул мужа — ня ведаю. Але калі прыходзіла да жніва з дзіцём і клала яго пад сноп і давала ў роцік пакаваны ў ганучку хлеб, мая бабуля забірала дзіцё, купала, паіла малаком.
Як хлопчык падрос, маці прывяла яго і кажа: “Забірайце, хутка пастушком будзе”. Так у нас і гадаваўся. Пачаў вучыцца. Быў пастушком, дарос да фурмана. Тады папрасіў майго дзеда, каб на зіму яго звольніў — пойдзе ў сваю вёску вучыць дзяцей. Дзед, зразумела, згадзіўся. Правучыў зіму, вясной вярнуўся да працы. Праз пару гадоў у яго новая думка: “Хачу вучыцца на арганістага”. I ў гэтым памаглі. Далі яму асобны пакойчык, паставілі фартэпіяну, пачала мая цёця вучыць яго музыцы, а я — лаціне.
Далей вучыцца паехаў у Гродна — да кс. Грынкевіча. Памог. Зрабіўся Яська арганістым. Дастаў працу недзе за Гроднам. Жаніўся з дачкой лесьніка. Але самаадукацыяй займацца не перастаў. Вучыўся самастойна, а пасьля паступіў у Сьвіслачы ў выйшэшую школу. Скончыў. Стаўся настаўнікам.
Чым ня тэма для аповесьці? Але хто сяньня паверыць, што ўласьнікі фальварку памаглі хлопцу выйсьці ў людзі? Таму і задумываюся, ці варта пісаць гісторыю нашчадкаў Ігната Кулакоўскага. Мусі, не. Шкада высілку...
А пісаць мне цяжка. Ды і чытаць маю пісаніну нялёгка. Таму і сьпяшаюся скончыць. Вельмі дрэнна дзеіць на мяне ненармальная пагода. Баліць галава — як дзень, так ноч.
Напісала для энцыкляпэдыі Максіма Б[агдановіча] 5 жыцьцяпісаў — яшчэ мушу зрабіць 2. Пісаў мне М. Таранда — крышачку аб канфэрэнцыі, але вельмі мала, бо і сам мала там быў.
Усяго найлепшага пані Марыі і Вам у гэтым Новым годзе. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
355. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
4 студзеня 1988 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Учора адаслала Вам ліст, а сяньня яшчэ дапісываю. Папрасіла ў Лявона [Луцкевіча] №11-12 “Маладосьці” і пазнаёмілася з працай Далідовіча1... Хоць яшчэ не зусім дакладна прачытала, зразумела — суцэльная фантазія, усё зьмешана, пераблытана...
Але пабачыўшы, што ён шмат у чым апіраецца на Сташкевіча, зразумела, у чым справа. Ды і апошняе слова, пасьляслоўе — належыць Сташкевічу. Дзе ж тут з “вучоным гісторыкам” спрачацца? Сьмеласьці ня хопіць...
Але жартжартам. Mae асабістыя ўспаміны хтоз “вучоных” возьме пад увагу? Але ж я маю Пратаколы зьезду, і гэта важна. Але ж, як я Вам пісала, яны нявечныя. Хаваю як магу, але ўсё роўна нішчацца-буцьвеюць. Што рабіць, каб пабагацець на ксэракопію? Гэта адзіны ратунак.
Ці не маглі б Вы ў Менску пагаварыць з кім адпаведным? Напрыклад, з Віталем Уладзіміравічам Скалабанам? Можа, ён што-небудзь прыдумае? Трэба ж даваць у адпаведныя рукі, каб дакуманту ня страціць.
Добра было б мне з кім адпаведным спаткацца, каб Пратаколы дапоўніць сваімі асабістымі ўспамінамі. Толькі асабіста можна ўсё больш-менш выясьніць. Вядома, гэта мусіць быць чалавек, які мне будзе верыць, як і я яму.
У Далідовіча і стралялі на Зьезьдзе, і разганялі. I Вайсковы зьезд адбываўся ў тэатры, ды было на ім некалькі сотняў людзей... А было ўсё па-іншаму.
Зразумела, калі лічыце гэта важным, трэба сьпяшацца, пакуль яшчэ хаджу крыху і — думаю. Каб гэта так з В.У. Скалабанам спаткацца! Было б найлепш. Але ці ён знайшоў бы час? Ці гэта тэма яго цікавіць?
Усяго добрага! Л. Войцікава.
Забылася пазаўчора, як пісала да Вас, падзякаваць за весткі аб Ігнатовічу. Я ня ведала, дзе ён дзеўся. 3 яго мовай — бяда. Як пісаў мне, то пару лістоў было па-беларуску, а гаварыў стала па-руску. Добра, што Вы яго публічна пасарамацілі. Але ці дайшло?Л6.
356. АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
Вільня, 9 студзеня 1988 г.
Дарагі пане Алесь.
Шчыра дзякую за навагоднія пажаданьні. Узаемна жадаю Вам усяго самага лепшага ў жыцьці, у працы грамадзкай! Крыху спозьнена, але ж год толькі пачаўся.
Дзякую таксама за весткі аб Канфэрэнцыі’. Ад Вас першага даведалася падрабязнасьцяў.
Цікава, што большасьць менскіх дзеячоў аб Канфэрэнцыі нічога ня ведалі і, мусіць, ня ведаюць. У прэсе, якую я чытаю, не знайшла ні слова. Цікава — чаму?