• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Жыццё айчыне, гонар нікому

    Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 254с.
    Мінск 2010
    60.23 МБ
    Браты Чапскія, кожны ў сваім маёнтку, наладзілі эфектыўную гаспадарку, асабліва славіліся правільна арганізаваная лясная яе частка і штучнае лесаразвядзенне. Лясная гаспадарка графа Ю. Чапскага вылучалася МТСГ на атрыманне залатога медаля5. У лясах графа праходзілі практычныя заняткі аб’ездчыкаў прыватнаўласніцкіх лясоў.
    Ю.Чапскі спачатку падтрымаў ідэю, а потым і матэрыяльна арганізацыю вопытнага поля МТСГ у Тугановічах, таму што і ў яго маёнтку праводзіліся вопыты з яравымі культурамі.
    У 1912 г. Цэнтральнае таварыства сельскай гаспадаркі ў Царстве Польскім звярнулася ў МТСГ з просьбай назваць маёнткі, у якіх гаспадарка вядзецца на аснове навейшых навуковых адкрыццяў і практычных дасягненняў. Было названа 11 маёнткаў і першым — Прылукі графа Ю. Чапскага6.
    Безумоўна, жыць і працаваць у пэўным асяроддзі і быць незалежным ад яго амаль немагчыма. Як прадстаўнікі тытулаванай знаці графы Чапскія
    2 Войннловнч Э. Воспомннанмя / Э. Войннловнч / пер. с польск., Мннск, 2007, с. 83.
    3 Журнал заседаннй Мннского обіцества сельского хозяйства. 14—15 марта 1904 г. Тнпографня X. Дворжеца, с. 3.
    4 Войннловнч Э. Воспомннання / Э. Войннловнч / пер. с польск. Мянск, 2007, с. 83.
    5 Журнал заседаннй Мннского обіцества сельского хозяйства. 4—5 марта 1901 г. Тнпографня X. Дворжеца, с. 3.
    6 Тамсама, 2 нюня 1912 г. с.З.
    павінны былі прымаць удзел у афіцыйных мерапрыемствах, якія ладзіліся кіраўніцтвам Мінскай губерні. Адно з першых і прыметных быў візіт у 1888 г. у Мінск вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча. У сустрэчы з высокім госцем прымалі ўдзел усе мужчыны сям’і Чапскіх, на чале з бацькам графам Эмерыкам. А вось на каранацыю Мікалая II граф Ю. Чапскі ехаць адмовіўся, аб чым у архіве захавалася яго запіска7.
    Граф Ю. Чапскі ўдзельнічаў у абмеркаванні надзённых праблем грамадскага жыцця, сведчаннем чаго з’яўляецца яго работа ў камісіі МТСГ па аграрным пытанні, створанай у 1905 г. Была распрацавана праграма, якая прадугледжвала змены ў стане сялянскай гаспадаркі, ліквідацыю беззямелля і малазямелля без парушэння прынцыпу прыватнай уласнасці, арганізацыю шырокага народнага крэдыту, ліквідацыю неадукаванасці сялян і г.д.
    3 канца XIX ст. Ю. Чапскі ўзначальваў Мінскае дабрачыннае таварыства, якое ў той час налічвала 170 правадзейных сяброў. Яно мела прыют для сірот і падкідышаў, з 1911 г. існаваў прыют для старых, шпіталь на 245 ложкаў, у год раздавалася бедным больш за 30 тысяч абедаў8.
    Падчас Першай сусветнай вайны граф Ю. Чапскі ўсклаў на сябе цяжкі абавязак узначаліў камісію па распрацоўцы пытанняў кампенсацыі сельскім гаспадаркам, якія пацярпелі ў 1915 г. ад адступаючых войскаў і бежанцаў. Яму было даручана азнаёміць мінскага губернатара з аналітычнай запіскай, у якой прапаноўваліся меры па навядзенні парадку і наладжванні эканамічнага жыцця ў новых умовах. Самая надзённая праблема на кастрычнік 1915 г. гэта падсумоўванне ўбыткаў. Па Мінскай губерні яны складалі 22руб. з дзесяціны9. Больш пашыраная запіска была накіравана за подпісам графа Ю. Чапскага на імя міністра ўнутраных спраў і міністра фінансаў.
    I першая, і другая, і трэцяя запіскі даюць самае дакладнае, выразнае і праўдзівае апісанне эканамічнага стану сельскай гаспадаркі Мінскай губерні ў 1915 1916 гг. Адна з самых балючых праблем гэта запазычанасць маёнткаў Віленскаму зямельнаму банку, якая дасягала 40 млн. руб.10. Землеўласнікі Міншчыны, спасылаючыся на немагчымасць падчас вайны рэгулярна пагашаць тэрміновыя плацяжы, прасілі ў міністраў дапамогі ў адтэрміноўцы нядоімак да канца вайны і зняць з таргоў, якія аб’явіў банк на 9 снежня 1915 г., 220 маёнткаў11.
    7 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ), ф. 320, воп, 2, адз. зах. 125, арк. 78.
    8 Тамсама, ф. 295, воп. 1, адз. зах. 6472, арк. 25.
    9 Журнал заседаннй Мннского обіцества сельского хозяйства. 22 ноября 1915 г. Тнпографня X. Дворжеца, с. 34.
    10 Тамсама, с. 48.
    11 Тамсама, с. 19.
    Граф Ю. Чапскі ўзначаліў групу з трох чалавек, якія па даручэнні МТСГ у кастрычніку 1915 г. наведалі ў Петраградзе вышэйшых чыноўнікаў дзяржавы, у тым ліку сенатара Зубчанінава. Апошні абяцаў дапамогу і на самай справе ў тэлеграме за яго подпісам ад 20 кастрычніка 1915 г. мінскаму губернатару паведамлялася: ‘Траф Чапскі просіць паскарэння выдачы кампенсацыі. Спадзяюся, што сто тысяч ужо атрыманы. ...Пажадана пачаць выдачу...”12.
    Безумоўна, браты Чапскія былі здольнымі гаспадарнікамі-эканамістамі, што называецца ўмелі “рабіць грошы”. Да прыкладу, выстава 1901 г., адным з арганізатараў якой быў Ю. Чапскі і на выручку ад якой мала хто разлічваў, прынесла выручку 3300 руб. Нават камісія па распрацоўцы пытанняў кампенсацыі сельскім гаспадарам, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў, змагла за тры месяцы зарабіць 4,5 тыс. руб.13
    Праўда, не было ўдачы ў іншым. Напрыклад, у маёнтку Прылукі быў рэквізаваны ўвесь лес, прыкладна 1200 дзесяцін. Уладальніку не пакінулі ні адной дзесяціны для гаспадарчых патрэб14.
    Для абмеркавання спрэчных пытанняў па вяртанні ўбыткаў былі створаны параённыя камісіі пры штабах расійскіх армій, у якія ўваходзілі прадстаўнікі ад земстваў і МТСГ. Пры штабе X арміі ў параённую камісію ад земства разам з князем I. Э. Друцкім-Любецкім увайшоў і граф Ю. Чапскі15. Як член павятовага земства граф Ю. Чапскі прымаў самы актыўны ўдзел у рашэнні ўзніклых спрэчных пытанняў: ад кошту коней, якія пастаўляліся ў войска, да працы ў камісіі па захаванні вытворчых сіл краю.
    Як прыклад, дзейнасць Койданаўскай узорнай кустарнай ткацкай майстэрні, што была адкрыта пры МТСГ і статут якой зацверджаны ў снежні 1914 г. Апекуном яе быў прызначаны граф Ю. Чапскі, у рабоце майстэрні прымалі ўдзел яго дочкі. У гэтай якасці граф Ю. Чапскі зрабіў падрабязную справаздачу аб яе дзейнасці з 1 верасня 1914 г. па 1 студзеня 1916 г., г. зн. за ўсе ваенныя месяцы. Ён падрабязна далажыў, колькі было выткана палатна, рушнікоў для параненых і іншых вырабаў. Паведаміў, што было навучана ткацкаму майстэрству Юдзяўчат. Ha 1 студзеня 1916 г. астатак сродкаў склаў 724 руб. 17 кап. У заканчэнні граф называе жанчын, у тым ліку і сваю дачку Лізавету Георгіеўну, якім просіць аб’явіць удзячнасць ад імя МТСГ. У адказ старшыня Э. Вайніловіч прапануе выказаць глыбокую падзяку графу Чапскаму як апекуну Койданаўскай школы, але галоўным чынам яго дочкам, нястомным працаўніцам, а таксама іншым дамам16.
    12 Журнал заседаннй Мннского обіцества сельского хозяйства. 22 ноября 1915 г. Тнпографня X. Дворжеца, с. 45.
    13 Тамсама. 10-13 марта 1916 г., с. 4.
    14 Тамсама. 11 мая 1916 г., с. 6.
    15 Тамсама, с. 23.
    16 Тамсама. 10-13 марта 1916 г., с. 40.
    Падсумоўваючы сказанае, адзначым, што многія з тых, хто жыў у Беларусі, працавалі на карысць яе далейшага развіцця. Яны як маглі добраўпарадкавалі сваю малую радзіму, падтрымлівалі яе эканамічна і ўмацавалі асноўныя кірункі яе развіцця ў тагачасных умовах і на будучыню.
    На гэтым можна было б і закончыць, аднак хацелася б прывесці некалькі фактаў з паслярэвалюцыйных часоў. Як вядома, уладанні Чапскіх аказаліся на савецкай тэрыторыі. Маёнтак Станькава перадаваўся на баланс армейскіх атрадаў харчавання, якія накіравалі туды атрад конных чырвонаармейцаў на чале з Бацвіннікам. Аказалася, што ён зусім не ведае земляробства, і ў выніку з 300 дзесяцін 34 чырвонаармейцы пры 33 конях узаралі толькі 30 дзесяцін17.
    Перадача маёнтка ў Станькаве армейскім органам прывяла да сур’ёзнага канфлікту, сутнасць якога відаць з пісьма батракоў ад 23 красавіка 1921 года: “Пераход саўгаса Станькава ў веданне Харчбела пазбавіла нас нашых надзелаў, якія давалі нам і нашым дзецям магчымасць неяк пражыць. Пры цяперашнім становішчы нам пагражае поўны голад... Усё жыццё мы працавалі на памешчыка і жылі. Няўжо нам пры савецкай уладзе пагражае галодная смерць?..”18.
    Такім чынам былі разбураны даволі хутка высокакультурныя гаспадаркі.
    А ў гэты час граф Чапскі (дакумент не ўдакладняе імя, хутчэй за ўсё гэта граф Юрый) знаходзіцца непадалёку ад родных мясцін, але ўжо за мяжой, у Стоўбцах, камендантам якіх ён сябе аб’явіў. Да яго сцякаюцца розныя людзі, галоўным чынам дэзерціры, усе, хто не прыняў савецкую ўладу і “спрабуюць рабіць усякае зло”19.
    Вось так рэвалюцыя змяніла і лёс людзей, і лёс іх уладанняў. Стэрэатыпы класавай недобразычлівасці садзейнічалі непрызнанню заслуг сям’і Чапскіх перад родным краем, адлучэнню іх ад гісторыі нашай Радзімы, і тым самым пэўнага ігнаравання іх заслуг перад пакаленнямі, якія прыйшлі ім на змену.
    Бяспалая Марыя Аркадзьеўна, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
    17 НАРБ, ф. 18, воп. 1, адз. зах. 17, арк. 16.
    18 НАРБ, ф. 48, воп. 1, адз. зах. 512, арк. 39, 39 адв.
    19 Тамсама, ф. 18, воп. 1, адз. зах. 234, арк. 18.
    Леанід Акаловіч
    ГІСТАРЫЧНЫ НАРЫС ВЁСКІ ПРЫЛУКІ
    Прылукі вёска ў Сенніцкім сельсавеце Мінскага раёна, у якой налічваецца 1797 чалавек і 765 гаспадарак (на 01.01.2008 г.). I гэта ўжо сапраўднае мястэчка. Размяшчаецца яно паабапал ракі Пціч і даўняга вялікага гасцінца Менск Койданава Наваградак. He выключана, што Прылукі, як і старажытны Менск на рацэ Менцы каля вёскі Гарадзішча, існавалі ўжо ў X ст., бо і на прылуцкім археалагічным селішчы на левым беразе ракі Пціч, на паўднёвы ўсход ад палаца графоў Чапскіх, на схіле паўночнага берагу штучнай сажалкі знойдзены керамічны посуд Х-ХІІІ і XVI-XVIII стст. Гэтае селішча выявіў і абследаваў у 1997 г. беларускі археолаг Юрый Заяц, але раскопкі там яшчэ не праводзіліся.
    Каля Прылукаў, пры ўездзе ў вёску з боку Менска, былі два курганныя могільнікі, адкрытыя ў 1893 г., абследаваныя А. Рынейскім у 1930 г., С. А. Дубінскім у 1933 г. і Валянцінам Собалем у 1978 г. Археолагі налічылі 59 курганоў у Юмесцах на беразе Пцічы ва ўрочышчы Царковішча і ў напрамку на вёску Лецкаўшчына. На левым беразе Пцічы пры дарозе Лецкаўшчына-Прылукі ёсць вялікі курган. (Ці не яго раскапаў гаўляйтар Вільгельм Кубэ са сваімі жаўнерамі ў апошнюю вайну, калі ён бываў тут, у Прылуках, у сваёй загараднай рэзідэнцыі, а матэрыялы раскопак (мошчы 2-мятровага чалавека) адправіў у Германію для даследавання (паводле расповяду Аніты жонкі В. Кубэ пісьменніку Васілю Якавенку; фота з раскопак Прылуцкага кургана ў архіве Л. А. Акаловіча)? Дарэчы, у 1894 г. ў гэтай вёсцы Лецкаўшчына быў знойдзены скарб з 502 арабскіх манетаў.