• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Жыццё айчыне, гонар нікому

    Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 254с.
    Мінск 2010
    60.23 МБ
    15 Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск. 2003. С. 508
    І6Тамсама. С. 511
    17 Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов. Т. 36. Внльна. 1912. С. 92, гл. с. 346
    18 Тамсама. Т. 36. С. 134
    19 Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов. Т. 15. (16371686 гг.). Внльна. 1888. С. 34
    20 Опнсаніе церквей н прнходов Мннской епархін, составленное по офнціально затребованным от прнчтов сведеніям. Мн. 1878. С. 120; Спрогнс Л. Географнческій указатель выборных документов нзь Aktobb Кннгь Внленскаго Центральнаго Архнва. Т. III. С. 913
    Тройцы вёскі Слухатчычы (Стукацічы) і Германаўскай гары “честному отцу Іосіфу Гурковічу, старшому манастыра прылуцкого і браці его законноі”21. Ганна Агінская-Сцяцкевіч памерла недзе ў канцы 1644 ці ў самым пачатку 1645 г., бо ў лісце ад 16 лютага 1645 г. яна называецца нябожчыцай і пахавана сама ў Прылуцкай царкве пры сваіх родных і блізкіх. Названы ліст-запіс складзены ў Прылуках і 1 ліпеня 1645 г. ўпісаны ў справы Менскага гродскага суда, якім браслаўскі падкаморы Крыштоф Сцяцкевіч, мсціслаўскі кашталян Багдан Сцяцкевіч, аршанская харужынавая Кацярына Сангушкаўна Янавая Сцяцкевічавая, аршанскі харужыч Самуэль Сцяцкевіч ад імя сваіх малалетніх братоў і сясцёр пацвярджаюць фундушы маці-нябожчыцы Ганны Агінскай Вільгельмавай Сцяцкевічавай на чатыры тысячы польскіх залатых з маёнтка Прылукі на Прылуцкі манастыр і царкву Святой Тройцы ў ім, у якой пахавана вельмі многа цел князёў Заслаўскіх, Вішнявецкіх і нямала іншых з шляхецкага народу, а таксама яе фундуш на манастырскі фальварак і сяло Слухочычы (Сухочычы, мо Стукочычы) з падданымі і 12 валокамі зямлі і сенажацямі над рэчкай Пціччу, адмяжоўваючы іх з чатырох бакоў ад вёсак Шпілек, Цяхоўшчыны (мо Каханаўшчына?), Цімошкаў, Падгая над ракой Пціччу. Акрамя таго, паны Сцяцкевічы патрабуюць ад айца ігумена Ёзафа Груковіча і яго наступцаў ня ўводзіць у Прылуцкім манастыры вуніі і рымскага набажэнства і не прымушаць да гэтай веры. Прылуцкі ігумен Іосіф Груковіч (у іншьім дакуменце Гурковіч) атрымаў дабраславенне на ігуменства ад архіяпіскапа Кіеўскага, мітрапаліта Пятра Магілы і знаходзіўся пад апякунствам Менскага ігумена царквы святых апосталаў Пятра і Паўла22.
    5 траўня 1645 г. быў напісаны інвентар маёнтка Прылукі для сына Ганны Агінскай-Сцяцкевіч, браслаўскага падкаморыя і азярышчанскага старасты Крыштофа Сцяцкевіча, дзе называюцца прыналежныя прылуцкаму двару вёскі з імёнамі і прозвішчамі сялянаў-мужчынаў і іхнымі сынамі Цімошкавічы (26 дымоў), Прылучкі (33 дымы), Лецкаўшчына (29 дымоў), Шчомысліца (19дымоў), Слабада (9 дымоў), Каханаўшчына (19дымоў) і Падгаі (32 дымы)23. У Віленскіх архівах знаходзяцца інвентары Прылуцкага маёнтка за 1651, 1694, 1772 гг. і пазнейшыя часы24.
    28.12.1645 г. галоўны трыбунал ВКЛ выдаў дэкрэт, якім пацвердзіў дэкрэт Менскага земскага ўраду ад 16.01.1644 г. па прэтэнзіі ігумена менскіх Узнясенскага і Святадухаўскага манастыроў вялебнага айца
    21 Собраніе древннх грамот н актов городов Мянской губернял, православных монастырей, церквей н по разным предметам. Мн. 1848. № 113
    22 НГАБ. Ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1026-1029 адв.
    23 Тамсама, арк. 1051-1054 адв.
    24 Спрогнс й. Географлческіл указатель выборных документов нзь Актовь Кннгь Внленскаго Центральнаго Архява. Т. III. С. 911-912
    Кастанта Вітапольскага і ўсяе капітулы рэгулы святога Базыля на права карыстання паловаю пажытку з млына на рацэ Пцічу іменья і двара Прылук. Скарга менскіх манастыроў, праўда, засталася незадаволенай. Цяперашнімі пасэсарамі двара Прылук(аў) называюцца пан Крыштоф Сцяцкевіч, падкаморы Браслаўскі і стараста Азярышчанскі, і ягоная жонка пані Хрысціна Друцкая-Сакалінская, якім Прылуцкі маёнтак дастаўся ад нябожчыцы-маці князя княжны Ганны Агінскай Вільгельмаваіі Сцяцкевічавай і яе мужа Вільгельма Багданавіча Сцяцкевіча, падкаморыя Браслаўскага, які памёр у 1616 г.25.
    18.01.1656 г. Прылукі былі спадчынным уладаннем Яна Крыштофавіча Сцяцкевіча, харужага казацкай харугвы (ягоны стрыечны брат Крыштоф Янавіч Сцяцкевіч)26. 16.11.1661 г. кароль ЯнП Казімір канфірмаваў ЯнуКрыштофу Сцяцкевічу маёнтак Прылукі Менскага ваяводства27. У 1667 г. ў маёнтку Прылукі было 19дымоў28. 3 канца XVI і ў XVII ст. дзяржаўцамі Прылукаў былі Сцяцкевічы. Але часткаю Прылукаў валодаў пэўны час і другі шляхецкі род Прылуцкіх гербу Сляпыворан, які вядомы ў нас на ЛітвеБеларусі з 1659 г., калі Каспар Прылуцкі атрымаў ў дзяржанне Славагоры і Астравы. Антон Прьілуцкі ў 1730 г. быў мазырскім чашнікам. Прылуцкія ў канцы XIX пачатку XX стст. мелі свае землеўладанні ў Кобрынскім, Пружанскім і Берасцейскім паветах Гарадзенскай губерні (у Кобрынскім і Берасцейскім паветах існуюць здаўна вёскі Прылукі) і Бабруйскім, Слуцкім, Рэчыцкім і Мазырскім паветах Менскай губерні. Некаторыя з Прылуцкіх гербу Сляпыворан даказалі сваё шляхецкае паходжанне ў Кіеўскай губерні, Менскай у 1823 і 1854 гт.(І частка радаводнай кнігі; указ Урадавага сянату пра пацверджанне 20.02.1861 г.), Гарадзенскай (6ч. р. кн.) і Віцебскай губернях, дзе ў апошняй яны запісаныя ў 6-ючастку дваранскай радаводнай кнігі ў спаланізаванай форме як Пржнленцкі (Przylecki) (указ Урадавага сянату пра пацверджанне 21.08.1856 г.). У радаводнай справе пра дваранскае паходжанне роду Прылуцкіх Менскай губерні ў Нацыянальным гістарычным архіве ў Менску самым раннім доказам шляхецтва выступае выпіска дарчага акту з Галоўнага Трыбуналу ВКЛ ад 20.02.1718 г. Родапачынальнікам прызнаецца Дамінік Ісакавіч Прылуцкі, які разам са сваім сынам двухіменным ІванамДамінікам па дарчым запісе роднага брата родапачынальніка беспатомнага Івана Ісакавіча Прылуцкага атрымалі ў валоданне частку двора (іменья)
    25 Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов. T.15. (16371686 іт.). Внльна. 1888. С. 32-35.
    26 Metryka Litewska. Ksi?ga Wpisow. Nr. 131. Warszawa. 2001. S. 101.
    27 Спрогнс й. Географнческій указатель выборных документов нзь Актовь Кннгь Внленскаго Центральнаго Архнва. Т. III. С. 91.
    28 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага р-на. Мінск. 1998. С. 613.
    Прылук з сялянамі ў Менскім ваяводстве: Дамініку Ісакавічу перадаў у пажыццёвае, а Івану-Дамініку Дамінікавічу у вотчыннае валоданне. Паводле адказнага ліста, учыненага 28.05.1764 г., a 7.07.1764 г. яўленага ў Менскім галоўным каптуровым судзе, сыны Івана-Дамініка Міхал і Васіль Прылуцкія былі ўведзеныя пасля смерці іхнага бацькі ў валоданне Прылукам, якое потым “по крепостн 6.04. состоявшейся, a 30.09.1780 г. совершенной в Мннском гродском суде” прадалі Вікенцію Пятровічу. Была ўчынена праверка законнасці дарчага акту 1718 г., бо актавая Трыбунальная кніга за 1718 г. згарэла ў час пажару 1762 г. ў Менску. Уратавала справу прызнання першапачатковага акта 16.02.1718 г. тое, што “значуіцаяся на ней подпнсь реента Еленскаго по слнченнн оной посредством секретарей с другнмн его подгшсамн оказалась справедлнвою”29. 22.01.1853 г. Менскі Дваранскі Дэпутацкі Сход запатрабаваў даведкі на наяўнасць маёнтка Прылукі ў Менскім ваяводстве. I “Мннское губернское правленіе определшіо, что населенное крестьянамн нменне Пржйлукй, показанное по документам рода Пржйлуцкйх, суіцествовало в бывшем Мннском воеводстве, а ныне суіцествует в Мннском уезде под названнем Прйлукй н состоііт во владеннн помеіцнцы Людвйкіі Горватггім. Архімандрыт Мікалай у 1860-ягады сцвярджаў, што былы Прылуцкі Свята-Траецкі мужчынскі манастыр, прыпісаны да Менскага Петрапаўлаўскага манастыра, знаходзіўся ў вёсцы Прылуках, дзе цяпер “двор помеіцнка Прнлуцкого”31.
    Болып за сто гадоў праваслаўныя манахі валодалі Прылуцкім манастыром, пакуль менскі стараста Іосіф Іваноўскі ў 1740 г. не разагнаў манахаў, гвалтоўна захапіў манастыр і ягоны маёнтак Стукацічы32. 19 снежня 1741 г. Іосіф Іваноўскі скардзіўся на менскіх дызунітаў, што тыя давялі да запусцення Прылуцкую вуніяцкую царкву на месцы былой праваслаўнай Свята-Духаўскай33 . 26 ліпеня 1755 г. Іосіф-Міхал Іваноўскі зрабіў фундушны запіс Прылуцкай вуніяцкай царкве на адну валоку зямлі. Вядома, што пані Іваноўская ў 1763 г. пабудавала для ўніяцкага
    29 НГАБ. Ф. 319, воп. 2, спр. 2642, арк. 1, 8, 13, 14, 15.
    30 Тамсама, арк. 45
    31 Ннколай, (архнм.). йсторнко-статнстнческое опнсаніе Мннской Епархін, составленное ректором Мннской духовной семннарін архнмандрнтом Ннколаем. СПб. 1864. С. 99
    32 Тамсама. С. 100
    33 Спрогяс й. Географнческій указатель выборных документов нзь Актовь Кннгь
    Внленскаго Центральнаго Архнва. Т. III. С. 913
    прыходскага святара Свята-Духаўскую (раней Пакроўскую) драўляную „	34
    царкву на гары, аддзенан ад прылуцкага двара паштоваю дарогаю .
    2	траўня 1767 г. падкаморскім дэкрэтам Прылуцкі двор быў размежаваны з дваром Сякснаравічы, або Русінавічы. 27 красавіка 1776 г. адбыўся асэсарскі дэкрэт па справе пра захоп менскім судовым старастам Ігнатам Іваноўскім царквы Прылуцкага праваслаўнага манастыра і ягонага фундушнага фальварка Слуховічы (Стукацічы)35. Паны Іваноўскія валодалі Стукацічамі да 1778 г., у якім Стукацічы былі вернуты паводле распараджэння ўрада Менскаму Петрапаўлаўскаму манастыру36. Паводле інвентароў 1779 г. вёска Прылучкі была аддзелена ад маёнтка Прылукі37.
    4 Ннколай, (архнм.). Нсторнко-статнстнческое опнсаніе Мннской Епархін, составленное ректором Мннской духовной семннарін архнмандрнтом Ннколаем. СПб. 1864. С. 182
    35 Спрогнс й. Географнческій указатель выборных документов нзь Актовь Кннгь Внленскаго Центральнаго Архнва. Т. III. C.913
    36 Ннколай, (архнм.). Нсторнко-статнстнческое опнсаніе Мннской Епархія, составленное ректором Мннской духовной семннарін архнмандрнтом Ннколаем. СПб. 1864. С. 100; Архіў Менскай Духоўнай Кансісторыі, № 664
    37 Спрогнс й. Географнческій указатель выборных документов нзь Актовь Кннгь Внленскаго Центральнаго Архнва. Т. III. С. 913
    Дзяржаўцы-валадары двара (іменья) Прылук(і) ад XV да пач. XX ст.
    Вялікакняскі двор
    I
    князь Яўлашка Цяляціна да 1473 г.? I
    Васіль Паўлавіч Любіч, пісар ВКЛ, з 10.IV.1473 г. I
    Пётар (Пятрашка) Хамініч (Хоміч) Любіч, пісар ВКЛ, з 16.VII.1493 г.
    I
    Жонка Рыгора Навагародцавая, б. Пятрашкавая, і яе сын Міхал (Міхалеец) Пятрашкавіч, 21.VII.1505 г.