Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
26 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 139, арк. 2
27 НГАБ, ф. 1926, воп. 1, спр. 4, арк. 107, 116
28 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 6, арк. 670
сямейнага жыцця, адзенне і каштоўнасці). Па атрыманні пасагу муж і жонка складалі бацькам маладой адмову ад прэтэнзій у будучым на застаўшуюся ў бацькоў маёмасць і не маглі прэтэндаваць на яе ў будучым. 3 цягам часу на спадчыну выказалі свае прэтэнзіі Станіслаў Пішчала, падстолі і падстараста судовы Аршанскі, палкоўнік каралеўскіх войск, які ўступіў у шлюб з Крыстынай Іваноўскай, і яе родныя браты Ежы і Юзаф Міхал Іваноўскія.
Калі паглядзець на захаваныя судовыя справы, то можа ўзнікнуць думка, што ў тыя часы ўся шляхта толькі і мела таго занятку, што балявала, а падгуляўшы, учыняла пабаявішча, каб потым доўга і зацята судзіцца. Скончыўшы адзін суд, учыняла напад на чужую маетнасць, захоплівала маёмасць, звозіла падданых дзеля таго, каб зноў распачаць чарговы шматгадовы судовы працэс. Зразумела, што гэта вельмі памылковая думка. Судзяцца і сёння, трэба думаць, яшчэ больш, чым гэта рабілі нашы продкі. Але па-за старонкамі актавых кніг застаецца простае чалавечае жыццё, дзе было месца і радасці, і шчасцю, і праявам вернага сяброўства. Такая ўжо спецыфіка крыніц, якія захаваліся да нашага часу. Таму пра жыццё Стэфана Багушэвіча Мінькоўскага, падчашага Аршанскага павета, мы можам апавядаць толькі на аснове, захаваных матэрыялаў яго судовых працэсаў.
На 1670 г. Стэфан Багушэвіч яшчэ не атрымаў прывілея на падчаства Аршанскае і менаваўся, як гэта было ў звычаі таго часу, харужыцам (сынам харужага) Парнаўскім. Каралеўскі прывілей на падчаства Аршанскае пану Стэфану Багушэвічу Мінькоўскаму быў падпісаны да 3 лютага 1676 года29. Адначасова з Стэфанам Багушэвічам на 1688 г. трымаў урад падчашага Аршанскага яшчэ і пан Падбіпента. Судовага працэса аб законнасці надання ўрада паміж гэтымі асобамі не было.
Цікава, што ў каралеўскім прывілеі на наданне ганаровага тытула падчашага Аршанскага павета, вельмі важным дакуменце, Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі мянуецца Мікалаем Багушэвічам Мінькоўскім. Цяперашнім часам памылка ў адну літару ў якім-небудзь дакуменце выбівае чалавека надоўга з каляіны жыцця. А тады ніхто і не звяртаў увагу на тое, што прывілей на ўрад выпісаны на іншага чалавека. Дарэчы, яшчэ ў адным дакуменце Метрыкі Вялікага княства, ад 22 жніўня 1680 г., ізноў упамінаецца Мікалай Багушэвіч Мінькоўскі, абраны дэпутатам Галоўнага Трыбунала ад Аршанскага павету30. Згодна нашых звестак, Мікалай Багушэвіч Мінькоўскі сапраўды існаваў, ён займаў урад пісара гродскага
29 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 139, арк. 2
30 Тамсама, спр. 505, арк. 542
свайго Аршанскага павету31, але нам ніколі не сустракалася ўпамінанне аб трыманні ім падчаства Аршанскага.
Добра, што ў такой вялікай колькасці захаваліся матэрыялы Галоўнага Трыбунала і каралеўскага задворнага асэсарскага суда. Сёння мы ведаем, што 13 жніўня 1670 г. каралеўскі суд выдаў баніцыйны ліст Тамашу Быкоўскаму і яго жонцы Еве Пузыноўскай на Стэфана Багушэвіча. Усе шкоды і страты паноў Быкоўскіх, разам з судовымі накладамі, былі старанна падлічаны ў часе разгляду гэтай справы на пасяджэнні Галоўнага Трыбунала яшчэ Ібжніўня 1668 г. Стэфану Багушэвічу Мінькоўскаму, харужьіцу Парнаўскаму, было прад’яўлена патрабаванне аб аплаце 4405 польскіх злотых32. Ёсць падставы лічыць, што большасць судовых працэсаў Стэфан Багушэвіч выйграў. Так, 14лютага 1680 г. Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, ужо падчашы Аршанскі, атрымаў з канцылярыі Вялікага княства Літоўскага кантумацыйны (дазвол на працяг пераследу) ліст на пані Тэафілію Вайнянку, былую Мантыгайлавую, падкаморыну Пінскага павета, а цяпер Крыштофавую Богушавую, скарбнікавую Мазырскую, і самога Крыштофа Богуша, скарбніка Мозырскага павета і ўсіх спадчыннікаў памерлага Андрэя Юшкевіча. Ад памерлага Стэфану Багушэвічу была налічана на атрыманне, з улікам судовых накладаў, якія ішлі адпаведнай судовай установе, сума ў 5770 злотых33. За нестанне на суд на абвінавачаных усклалі баніцыю. Як можна зразумець, гэтае паседжанне каралеўскага суда было не першым, на якім разглядалася справа аб праве ўласнасці на грунты ў Дайнове, размешчанай ў Ашмянскім павеце. Папярэдняе пасяджэнне задворнага асэсарскага суда адбылася яшчэ 20 снежня 1678 г. Для Стэфана Багушэвіч справа ўскладнялася яшчэ і тым, што на гэта менне прад’явіў свае прэтэнзіі і Геронім Комар34.
Верагодна, што ў Стэфана Багушэвіча былі неблагія адносіны з Марцінам Казімірам Валадковічам, гараднічым і падстарастам судовым Менскім. Багушэвіч неаднаразова замяняў Валадковіча на яго судовай пасадзе ў часе яго адсутнасці або пры разглядзе судовай справы, датычнай самога гараднічага і падстарасты судовага гродскага Менскага. Аднак самыя цёплыя, сяброўскія адносіны ўсталяваліся ў падчашага Аршанскага з Адамам Янішэўскім, пісарам гродскім Менскім. Стэфан Багушэвіч запрашаўся пісарам гродскім для сведчання самых важных папер. На 18чэрвеня 1690 г. ён сведчыць рэестр выправы для дачкі Адама Янішэўскага, пані Гелены, пісараўны гродскай Менскай, якая ўступіла ў
31 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 9, арк. 702
32 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 363, арк. 557
33 Тамсама, спр. 370, арк. 460
34 Тамсама, спр. 507, арк. 354
шлюб з Пятром Янам Корсакам Уздзельскім, падчашым Полацкім. Усе гэтыя дакументы Стэфан Багушэвіч падпісвае з пазначэннем прыдомка “Байрак”35. Паміраючы, Адам Янішэўскі запісаў у сваім тэстаменце жаданне, каб пасля сваёй смерці яго найлепшы сябра Стэфан Багушэвіч Байрак Мінькоўскі, падчашы Аршанскі, быў пахаваны побач з ім у яго асабістай капліцы. Акрамя Адама Янішэўскага, падчашы Аршанскі вельмі шчыра сябраваў і з Уладзіславам Янавічам Іваноўскім, спачатку з 6 кастрычніка 1666 г. падчашым Віленскім, а з 1 верасня 1696 г. падстоліем Вількамірскага павету36. Мы павінны прывесці гэтыя звесткі, бо ў будучым яны спатрэбяцца для разумення прычын перахода Прылук да Іваноўскіх. Уладзіслаў Іваноўскі, у канцы жыцця падстолі Вількамірскі, двойчы ўступаў у шлюб. Першай яго абранніцай была Зося Падлецкая. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Стэфан, які кароткі час, з цэсіі (згоды) свайго бацькі з 18 снежня 1701 г. і прыкладна да 6 лютага 1713 г., трымаў урад падстолія Вількамірскага37. Асаблівых звестак пра яго не засталося, ды і ў нашай гісторыі ён ніякага ўдзелу не прымаў. Значна большую цікавасць выклікае другі шлюб Уладзіслава Янавіча Іваноўскага з Кацярынай Стэцкевічаўнай дачкой Ежы і Ганны Багушэвічаўны Мінькоўскай Стэцкевічаў, харужых Менскіх. У гэтым шлюбе нарадзіліся дачка Крыстына і два сыны: Ежы, у будучым суддзя гродскі Менскі і стараста Вісліцкі, і Юзаф Міхал, спачатку гараднічы, а потым да канца свайго жыцця стараста судовы гарадавы Менскі. Памёр падстолі Вількамірскі бліпеня 1702 г., склаўшы тэстамент, у якім прызначыў апекунамі сваіх непаўналетніх дзяцей і жонкі Стэфана Багушэвіча і Караля Казіміра Уніхоўскага, пісара земскага Менскага.
У 1700 г. Стэфан Багушэвіч не пабаяўся выклікаць у гродскі суд Менскага ваяводства такіх асоб, як Шрэттэр, скарбны ВКЛ, Ежы Сапегу, стольніка ВКЛ, і Ізабэлу Палубінскую, маршалкоўну ВКЛ. Гэтыя прадстаўнікі эліты ВКЛ мелі свае маетнасці побач з Прылукамі і не саромеліся нападаць на грунты, якія належалі Стэфану Багушэвічу, падчашаму Аршанскаму, дзеля звоза ўпадабаных імі чужых падданых38. Для разумення сутнаеці справы неабходна дадаць, што на гэты час краіна была ахоплена грамадзянскай вайной: большасць шляхты Вялікага княства аб’ядналася вакол ідэі пакарання магутных Сапегаў, учыніўшых, як
35 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 9, арк. 739-740, 751
36 Urz^dnicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Wojewodstwo Wilenskie. XIV-XV1II wiek / Pod red. A. Rachuby. Opr. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, przy wspolpr. UI. Jemialianczuka, A. Macuka. Warszawa, 2004, s. 143, № 667
37 Тамсама
38 НГАБ, кмф 1727, воп. 1, спр. 37, арк. 55
падавалася абывацелям княства, замах на іх вольнасці. На менні апальных Сапегаў не нападаў толькі самы лянівы.
Перажытая трагедыя не паспрыяла змякчэнню характара Стэфана Багушэвіча. У некаторых выпадках ён паводзіў сябе гэтаксама, як і забойца яго бацькі. У час Паўночнай вайны Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, падчашы Аршанскі, арганізаваў сапраўдны бандыцкі хаўрус. Узброіўшы падданых, чэлядзь, а таксама некаторых асабліва ахвочых да вялікіх грошай шляхціцаў, ён рабаваў мясцовую шляхту, цэрквы, звозіў чужых падданых, набіваў вазы рухомай маёмасцю, краў коней і быдла. Прычым, як сведчыў адзін з пацярпелых пан Антоні Хлапіцкі, уладальнік невялікай часткі Астрашыцкага Гарадка, Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, падчашы Аршанскі, рабіў напады, лёгка ўступаючы ў змову як з Масквой, так і са шведамі. Самога Хлапіцкага, злавіўшы, пасеклі шаблямі так, што жывога месца на ім не засталося. Уратавалі небараку чужыя людзі39.
Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, харужыц Парнаўскі і падчашы Аршанскі, ўступіў у шлюб з пані Марыянай з Кастравіцкіх. Праз жонку Стэфан Багушэвіч аказаўся ў сваяцтве з магутным родам Валадковічаў, які заўсёды імкнуўся быць першым сярод уладных родаў ваяводства. Сынам Стэфана Багушэвіча Мінькоўскага быў Марцін, якога забілі навучэнцы Менскага езуіцкага калегіума.
Шмат звестак захавалася пра Бенедыкта Багушэвіча сына Стэфана Багушэвіча Мінькоўскага, падчашага Аршанскага, ад шлюбу з Марыянай з Кастравіцкіх. У той самы час Станіслаў Пішчала, падстолі і падстараста судовы Аршанскі, у сваёй скарзе ў Гродскі суд Менскага ваяводства ад 11 кастрычніка 1710 г. сярод сваіх крыўдзіцеляў згадвае не толькі Бенедыкта, але і Ежы40. Ёсць меркаванне, што дачкой Стэфана Багушэвіча, падчашага Аршанскага, была Гелена Багушэвічаўна, якая на 1722 г. была ў шлюбе з Тамашом з Шкваркаў Гансеўскім, мечным Смаленскім41. Вельмі часта прозвішча мечнага Смаленскага сустракаецца ў дакументах побач з імем і прозвішчам Бенедыкта Багушэвіча, на 30 снежня 1712 г. стольніка Смаленскага42, а потым з 1720 г. і скарбніка Менскага ваяводства.
У пачатку 1701 г. Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, падчашы Аршанскі, атрымаў у заставу ад Яна Мікалая Радзівіла, крайчага ВКЛ, старасты
39НГАБ, кмф 1727, воп. 1,спр.37, арк. 1113
40 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 51, арк. 109