Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
У склад экспазіцыі гістарычнай выстаўкі “Прылукі праз вякі”, якая распрацавана і падрыхтавана гісторыка-краязнаўчым аб’яднаннем “Прылуцкая спадчына”, уваходзяць габелены, аб'яднаныя агульнай назвай “Страчаная спадчына”. Ідэя стварэння габеленаў з’явілася ў той час, калі супрацоўнікі аб'яднання адшукалі шэраг рэдкіх фотаздымкаў пачатку XX стагоддзя (1914-1915 гг.). Як стала вядома, у Прылукі прыязджаў вядомы ў той час фатограф Ян Булгак, і ў архіве аб’яднання ёсць дакладны яго здымак стайневага флігеля, які ўваходзіў у сядзібу “Прылукі”. У сувязі з гэтым можна дапусціць, што фотаздымкі і іншых пабудоў, зробленыя ў той час, належаць таксама Яну Булгаку.
Вельмі прыгожай пабудовай была гадзіннікавая вежа. Яна была разбурана апошняй (у 1963-1964 гг.). Фотаздымкаў вежы, зробленых у розны час, ёсць шмат. Ёсць яна і на малюнку Напалеона Орды, зробленым у 1876 г. Ёсць некалькі здымкаў і каплічкі, падрабязнае апісанне якой мы знаходзім у літаратуры. Нажаль, невядома, у якім месцы сядзібы яна знаходзілася. Габелен з выявай кухоннага флігеля зроблены таксама на аснове старога фотаздымка. Зараз на падмурку флігеля ўзведзены другі будынак, які неаднаразова перабудоўваўся.
У 1876 г. у Прылукі прыязджаў Н. Орда і зрабіў два малюнкі палаца ў Прылуках: з паўдневага і паўночнага бакоў. 3 цягам часу найбольш значныя змены будынак палаца атрымаў менавіта з паўдневага фасаду, ад ракі Пціч, якая таксама вельмі змянілася. Менавіта малюнак палаца з поўдня выкарыстаны намі для стварэння габелена.
Чырвоны касцёл Сэрца Ісуса у вёсцы Воўчкавічы быў пабудаваны Ежы Чапскім і адкрыты ў 1904 г. За год да таго, у 1903 г., каля яго па ўласным завяшчанні была пахавана Юзэфіна Чапская, гаспадыня сядзібы “Прылукі”. Па архітэктурным выглядзе касцёл быў вельмі падобны на касцёл Сымона і Алены ў г. Мінску на плошчы Незалежнасці. Касцёл у в. Воўчкавічы быў разбураны ў першай палове XX стагоддзя.
Маляўнічае наваколле Прылук з даўніх пор натхняла жывапісцаў і фотамастакоў. Намі таксама створаны шэраг габеленаў пад агульнай назвай “Прылуцкія краявіды”, якія ў складзе выстаўкі “Прылукі праз стагоддзі” экспанаваліся, акрамя г. Мінска, у многіх гарадах Беларусі.
Усе работы выкананы ў тэхніцы набіўкі іголкай па тканіне, якая адрозніваецца ад іншых тэхнік тым, што работа выконваецца з левага, адваротнага боку і ў сувязі з гэтым мае пэўную складанасць. Колер на гістарычных габеленах падабраны паводле літаратурных звестак аб колерах пабудоў сядзібы ў пачатку XX стагоддзя.
Старасціна Марыя Аляксандраўна, кіраўнік народнай школы габелена “Міхаліна " Прылуцкага цэнтра народнай творчасці Мінскага раёна, член аб ’яднання “Прылуцкая спадчына
Юрый Заяц
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ В. ПРЫЛУКІ I НАВАКОЛЛЯ
У сучасных беларускіх энцыклапедычных выданнях пра в. Прылукі напісана, што яны вядомы з XVI стагоддзя1. Сапраўды, у 1508 г. намеснік мінскі князь Багдан Іванавіч Заслаўскі атрымаў прывілей, які пацвярджаў яго правы на валоданне дворцам (невялікай шляхецкай ці панскай сядзібай, маёнткам) Прылукі, які разам з іншымі наданнямі ён атрымаў яшчэ ад вялікага князя літоўскага Аляксандра, магчыма, разам з пасадаю намесніка мінскага, на якой Багдан знаходзіўся са жніўня 1499 г. да канца жыцця (1530 г.)2. Верагодна, разам з Прылукамі князь Багдан Заслаўскі атрымаў і двор Лошыца (хутчэй за ўсё Лошыца Сухая), што знаходзіўся пры дарозе з Мінска на Слуцк, на беразе рэчкі Лошыца (зараз у межах Мінска, па вул. Лошыца 2-я, насупраць НДІ артапедыі і траўматалогіі). Прыналежнасць двара Лошыца Сухая да маёмасці князя Б. Заслаўскага пацвердзіла знойдзеная тут пры археалагічных раскопках двора кафля з выяваю герба “Пагоня”, якая мае характэрныя для 1520-1530 гг. марфалагічныя асаблівасці. 3 XIV ст. родавым гербам князёў Заслаўскіх быў “Леў” (выява яго маецца на пячатцы князя Міхала Яўнутавіча Заслаўскага, адбітай на пергаменце, датаваным 1 сакавіком 1386 г.)3. Аднак, як прамыя патомкі князя Гедыміна, Заслаўскія мелі права карыстацца яго гербам “Пагоня”, які з цягам часу родавага герба Гедымінавічаў зрабіўся дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. Такім чынам, калі перадача Прылук князю Багдану Заслаўскаму сапраўды была звязана з прызначэннем яго на пасаду намесніка Мінскага, то гэта адбылася не пазней, чым у 1499 г., у канцы XV ст.
Агульнапрынята лічыць пунктам адліку гісторыі таго ці іншага населенага пункта дату першага згадвання аб ім у пісьмовых крыніцах (летапісах, хроніках і іншых дакументах). Аднак нярэдка бывае, што археалагічныя матэрыялы, здабытыя ў межах пасялення ці блізка ад яго, не толькі пацвярджаюць дату пісьмовых крыніц, але даюць іншую, як правіла, больш старэйшую. Мяркую, што выкарыстанне археалагічных крыніц для высвятлення першапачатковай даты пасялення магчыма толькі тады, калі прыцягваюцца не асобныя выпадковыя знаходкі, а комплекс культурнага пласта, які адпавядае тыпу паселішча, для высвятлення ранняй даты якога
1 Валахановіч A. I. Прылукі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13. Мінск: БелЭН., 2001, с. 70.
2 Wolff Jozef. Kniaziowie Litewsko-Ruscy od konca cztemastego wieku. Warszawa, 1895, s. 589.
3 Kutrzeba S. i Semkowicz W. Akta unji Polski z Litwa, 1385-1791. Krakow, 1932, s. 5.
прыцягваецца. Напрыклад, для вёскі альбо сяла гэта культурны слой селішча; для горада культурны слой дзядзінца (замка), пасада.
Назва вёскі старажытная і мае славянскія карані. Паходзіць яна ад слова “лука” выгін ракі ці берага іншага вадаёма. I сапраўды, побач з вёскаю рэчышча Пцічы мае некалькі прыкметных выгінаў-лук. Паселішча, якое ўзнікла каля гэтых выгінаў, магло называцца вёскаю альбо сялом “пры луках”, падобная назва з часам магла трансфармавацца ў “Прылукі”. Блізкую па паходжанню назву мае адзін са старажытных населенных пунктаў Полацкай зямлі Лукомль (мясцовае вымаўленне “Лукамль”) і вядомае па пушкінскім творы казачная мясцовасць Лукамор’е.
У 1930 г. археалагічныя помнікі ў даліне р. Пціч абследаваў і картаграфаваў Анатоль Рынейскі. Ён адзначыў, што найбольшая колькасць курганоў прыпадае на тэрыторыю Самахвалавіцкага раёна4. Высокая канцэнтрацыя курганных могільнікаў назіраецца ў бліжэйшым наваколлі в. Прылукі. Курганныя могільнікі гэта пераважна вясковыя пахавальныя помнікі, якія сведчаць аб наяўнасці і канцэнтрацыі ў дадзенай мясцовасці вясковага насельніцтва Х-ХІІ стст.
Падобная канцэнтрацьія вясковага насельніцтва тут была не выпадковая і тлумачылася наступнымі фактарамі.
Па-першае, рака Пціч з’ўлялася воднай магістраллю, па якой усходнеславянскія плямёны (пераважана дрэгавічы) прасоўваліся з поўдня на тэрыторыю цэнтральнай Беларусі. Такую ж ролю, хоць спачатку і ў меншых маштабах, адыгрывала і Свіслач, значэнне якой пачало ўзрастаць з канца Х-ХІ ст. Па Свіслачы на тэрыторыю сучаснай Міншчыны з Падняпроўя, Пасожжа праз нізоўі Бярэзіны траплялі асобныя групы радзімічаў, што засведчана раскопкамі сенніцкіх курганоў і козараўскага селішча ў Мінску5. Сувязь паміж шляхамі па Пцічы і Свіслачы ажыццяўлялася па прытокам апошняй рэчках Лошыцы і Сенніцы, ўздоўж берагоў якіх зафіксавана шмат курганных могільнікаў і селішчаў Х-ХІІ стст.
Па-другое, глебы гэтага рэгіёна, па дадзеных на сярэдзіну XIX ст., вызначаліся высокай урадлівасцю (яна набліжалася да паказчыкаў слуцкай і навагрудскай зон, якія называлі “беларускай Украінай”).
Па-трэцяе, геаграфічная блізкасць да буйнога горада, цэнтра воласці, a потым удзельнага княства і зямлі Менска, які спачатку месціўся на правым
4 Рынейскі Анат. Археолёгічныя разьведкі на р. Пціч (Матар’ялы да археалёгічнай карты) // Працы сэкцыі археолёгіі. Т. III, Менск, 1932, с. 192.
5 Егарэйчанка А. А.,Трусаў A. А. Сенніцкі могільнік // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977. № 2, с. 21-23 (даследаванні козараўскага селішча ў Мінску пачаліся ў 2008 г. і матэрыялы пакуль што не публікаваліся).
прытоку Пцічы рэчцы Мена (Менка), а з канца XI ст. знаходзіўся пры ўпадзенні рэчкі Нямігі ў Свіслач6.
Вялікая колькасць курганоў зафіксавана А. Рынейскім не толькі ў наваколлях Прылук, але і ў самой вёсцы, дзе ў адзінаццаці месцах мелася 60 курганоў пераважна сярэдніх памераў7. Непадалёку ад Прылук, каля в. Стукацічы, ў пяці месцах знаходзіліся 103 курганы, самы вялікі могільнік ва ўрочышчы Ялавіца налічываў 90 насыпаў. Як паказалі нядаўнія раскопкі яго рэшткаў, курганы ў Ялавіцы датуюцца X першай паловай XI ст.8 Больш за 50 курганоў даволі вялікіх памераў знаходзіліся ў трох месцах каля в. Скарынічы. Вельмі верагодна, што гэтыя скопішчы значных па колькасці насыпаў курганных могільнікаў маркіруюць сухапутную частку шляху ад Свіслачы да Пцічы, якая пачыналася непадалёку ад Прылук, каля вытокаў рэчкі Сенніцы (побач з аднаназоўнай вёскай) і цягнулася ў напрамку р. Пцічы, выходячы на яе побач з вёскамі Прылукі і Лецкаўшчына.
Невядома, займаліся ўладальнікі Прылук графы Чапскія аматарскімі раскопкамі курганоў у сваіх уладаннях ці не, аднак можна меркаваць, што вялікая колькасць гэтых помнікаў на іх землях, з аднаго боку, і вялікая цікавасць адукаванай часткі грамадства тых часоў да археалогіі з другога маглі стымуляваць падобныя раскопкі.
У адрозненне ад курганоў, якія добра бачныя на мясцовасці, селішчы (рэшткі неўмацаваных пасяленняў, пераважна вясковых) не маюць выразных знешніх прыкмет, акрамя спецыфічнай цёмнай афарбоўкі культурнага пласта, якая паступова страчваецца ад шматгадовага разворвання. Таму невыпадкова, што ў розных спісах археалагічных помнікаў на адно вядомае селішча прыпадае некалькі адзінак, a то і дзесяткаў могільнікаў. I ўсё ж за апошнія дзесяцігоддзі нашымі намаганнямі на берагах Пцічы, Свіслачы і іх прытокаў знойдзены і часткова вывучаны каля паўсотні селішчаў Х-ХІІІ стст. Паралельна з пошукамі селішчаў адкрываліся і вывучаліся не вядомыя раней курганныя могільнікі гэтага рэгіёна.
Некалькі селішчаў знойдзены намі ў межах маёнтка графаў Чапскіх ці ў непасрэднай блізкасці ад іх. У сваёй большасці яны маюць адносна невялікую плошчу (ад 1,5 да 2 га: Лецкаўшчына, Каханоўшчына і інш.).
6 Заяц Ю. А. Менская зямля: Этапы фарміравання // Беларускі гістарычны часопіс. 1993, № 4, с. 11-15; Заяц Ю. A. К проблеме первоначального Менска (сравннтельная хронологня поселеннй на реках Немнга н Мена) II Матерналы по археолопш Беларусн. Вып. 9. Древностн Белорусснн (железный век н средневековье). Мннск, 2005, с. 26-30.