Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
41 Urz^dnicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. IV. Ziemia smolenska i wojewodstwo smolenskie, XIV-XVIII wiek. Oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, Warszawa. 2003, s. 109, № 587
42 Urzednicy Inflancy XVI-XVIII wieku. Spisy/ Oprac. K. Mikulski i A. Rachuba // Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVII wieku. Spisy/ Pod red. A. G^siorowskiego. Tom IX. Inflanty. Komik.l994. s. 191
Лідскага і Юрбаркскага, сына канцлера ВКЛ Дамініка Радзівіла, частку Астрашыцкага Гарадка. Ян Радзівіл узяў пазыку ў памеры 44000 польскіх злотых і перадаў свае дзедзічныя ўладанні, як думалася, на час, a аказалася, назаўсёды Стэфану Багушэвічу43.
У Багушэвічаў Мінькоўскіх па нейкіх прычынах не склаліся адносіны з навучэнцамі Менскага іезуіцкага калегіума, рэктарам якога на той час быў Бжастоўскі. Улічваючы сур’ёзную дысцыпліну, пануючую ў шэрагах гэтага ордэна, навучэнцы не маглі дзейначаць інакш як з намовы сваіх старэйшых. Здаецца, што і адсутнасць самога рэктара калегіума ў гэты дзень не была беспрычыннай. Як апавядаюць у дакуменце, унесеным у акгавыя кнігі Менскага гродскага суда 13 жніўня 1707 г., Стэфан, падчашы Аршанскі, і Марыяна з Кастравіцкіх Багушэвічы разам з Бенедыктам, стольнікам Смаленскім, іх сынам, ноччу з 17 лютага гэтага года, навучэнцы калегіума забілі іх сына Марціна. Як пазначаецца ў дакуменце: “...езуіты, слугі і завядоўца адной з маетнасцяў, належачых калегіуму сабраліся...” і чакалі прыезду Марціна Багушэвіча. “...У познюю вячэрняю пару Марцін Багушэвіч, падчашыч Аршанскі, разам з хлапцом ішоў праз рынак да свайго двара...” Як толькі ён параўняўся з гасподай (наёмнае жыллё) Уніхоўскага, пісара земскага Менскага, і агарожай езуіцкага кляштара, з незачыненай форткі кляштара выбеглі натоўпам навучэнцы калегіума, якія даўно яго чакалі, з кіямі і пачалі збіваць іх сына і брата44. Як апісваюць гэты ўчынак крэўныя Марціна Багушэвіча, нападаўшыя навучэнцы “...здрадліва абкружылі, адабралі шаблю, разбілі галаву да мозга і павыбівалі вочы...”. Аб прычынах такога жорсткага нападу і забойства чалавека, добра вядомага ў павеце, сёння можна толькі гадаць. На некаторыя думкі наводзіць прысутнасць сярод навучэнцаў і служак калегіума завядоўцы аднаго з многіх менняў, што належалі калегіуму. Здаецца, што калегіуму моцна даўся ў знакі малады і энергічны падчашыч Аршанскі.
3	моманту свайго з’яўлення ў межах Вялікага княства Літоўскага езуіты даволі хутка ператварыліся ў бадай што самых багатых уладальнікаў зямель, менаваных земскімі і прадвызначаных раней для забеспячэння служылых людзей. Толькі ў Менскім павеце езуітам належалі такія вялікія менні, як Глівін і Упірэвічы, дзе ў другой палове XVIII ст. мелася каля 800 падданых толькі мужчынскага полу. Як суседзі езуіты былі вельмі нязноснымі: добра адукаваныя, маючыя сувязі ва ўсіх уладных колах дзяржавы і адчуваючыя іх несумненную падтрымку яны лёгка выйгравалі судовыя спрэчкі па валоданні зямлёй з малаадукаванай, a вельмі часта і зусім непісьменнай шляхтай.
43 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 50, арк. 1147
44 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 6, арк. 9-12
Дарэчы, у радаводзе Багушэвічаў Мінькоўскіх, які знаходзіцца ў справах дваранскага дэпутацкага сходу, аб існаванні ў Стэфана Багушэвіча, падчашага Аршанскага, яшчэ аднаго сына не ўпамінаецца. Ніколі аб сваім браце не ўпамінае і Бенедыкт Багушэвіч, скарбнік Менскі. Здаецца, што бакі хутка прыйшлі да згоды, крэўныя забітага Марціна атрымалі галаўшчызну, a ўспамінаць пра гэтую трагедыю не было патрэбы нікому.
Бенедыкт Багушэвіч, скарбнік Менскі, двойчы ўступаў у шлюб. Першай яго абранніцай была Грахоўская, памёршая каля 1720г. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Марцін і Стэфан і дачка Канстанцыя, пайшоўшая ў шлюб за Стэфана Жыжэмскага, пісарэвіча гродскага Менскага, старасту Кершніцкага. У другі раз ажаніўся скарбнік Менскі на Юдыце Рдултоўскай, дачцы Яна свайго найлепшага прыяцеля, у будучым кашталяна Навагародскага.
Гаспадаранне Багушэвічаў Мінькоўскіх у Прылуках скончылася амаль праз 90 гадоў пасля атрымання гэтай вялікай некалі маетнасці. Трэба мець на ўвазе, што памеры Прылук з усімі прылеглымі да іх, як тады пісалі, сёламі і фальваркамі не былі аднолькавымі ў параўнанні з 1541 г. ані ў 1645 г., ані ў 1730 г. Патрэба ў наяўных грашах існавала заўсёды, і для яе задавальнення асобныя часткі маёнткаў аддзяляліся ад асноўнай часткі і пасля правядзення размежавання перадавалі ў заставу ахвочым асобам.
Пасля смерці ў пачатку 1734 г. скарбніка Менскага Бенядыкта Багушэвіча Мінькоўскага на землі Прылук звярнулі асаблівую ўвагу браты Іваноўскія Ежы, стараста Вісліцкі і суддзя гродскі Менскі, і Юзаф Міхал, тады яшчэ гараднічы Менскі, пазней таксама стараста судовы Менскі. Асноўным прэтэндэнтам на Прылукі аказаўся стараста Вісліцкі. Як мы ўпаміналі крыху раней, Іваноўскія мелі неаспрэчныя правы не толькі на спадчыну па Ганне Багушэвічаўне Мінькоўскай Ежынай Стэцкевічавай, харужынай Менскай, але і на Прылукі. Будучы апекуном непаўналетніх яшчэ дзяцей падстолія Вількамірскага, Стэфан Багушэвіч прыбраў да сваіх рук значную частку багатай спадчыны харужых Менскіх. Пакуль падстолічы Вількамірскія былі ў апецы, усё было добра для Багушэвічаў. Становішча рэзка змянілася пасля дасягнення імі сталасці і выхаду іх з-пад апекі. Ня ўсё было скончана і з заставай Прылук. Згодна з дзеючым правам, крэўныя мелі некаторую магчымасць патрабаваць вяртання маетнасці прамым спадчыннікам Стэцкевічаў. Тым болей, што Багушэвічы атрымалі ад нашчадкаў Крыштофа Стэцкевіча, падкаморыя Браслаўскага, каля 11000 польскіх злотых чацвёртую частку ўсёй застаўнай сумы. Да ўсяго гэтага свае асабістыя прэтэнзіі дадалі і самі Іваноўскія. Пасля выхаду з-пад апекі Ежы і Юзаф Іваноўскія, склаўшы рэестр бацькоўскіх набыткаў, не далічыліся некаторых з іх. Зусім верагодна, што ў руках старасты Вісліцкага аказаліся пазыковы запісы скарбніка Менскага. Ежы Іваноўскі
змог выкупіць іх і прад’явіць для аплаты спадчыннікам памерлага. Дзеці Бенедыкта Багушэвіча ад яго другога шлюба на Юдыце Рдултоўскай, дачцы яго бліжэйшага сябра і хаўрусніка Яна, спачатку скарбніка Менскага, а ў канцы жыцця і кашталяна Навагародскага, Казімір і Антоні яшчэ не дасягнулі сталасці і не маглі аказаць сур’ёзнага супраціву. Да ўсяго гэтага Багушэвічаў спасціг няшчасны лёс. Памерлі сыны скарбніка Менскага ад яго шлюбу з Грахоўскай: Стэфан і Марцін. Прычым Марцін Багушэвіч, хутчэй за ўсё, быў забіты ў часе яго спрэчак з братамі Іваноўскімі, падстолічамі Вількамірскімі. He змог аказаць дзейснай дапамогі і Ян на Рдултове Рдултоўскі, кашталян Навагародскі. Марцін Багушэвіч Мінькоўскі, часта памылкова менаваны ў дакументах скарбнікам Менскім, і яго жонка Тэрэза з Тышкевічаў паспелі пасварыцца з ім з-за Хожава, размешчанага пад Маладзечнам.
Асабліва вострыя сутычкі адбыліся ў 1736 г. Як можна зразумець, самыя драматычныя падзеі пачаліся ў самым пачатку таго года. 5 красавіка Марцін Багушэвіч, мянуючы сябе скарбнікам Менскім, хаця, па сутнасці справы, ён быў толькі скарбнікавічам (сынам скарбніка) Менскім, ад свайго імя і імя сваіх непаўналетніх родных братоў Казіміра і Антонія ўносіць пратэст на гвалтоўныя дзеянні Ежы, старасты Вісліцкага, і Юзафа Міхала, гараднічага Менскага, Іваноўскіх. Вялікі натоўп слуг і памочнікаў Іваноўскіх, узначаленых Міхалам і Марцінам Жыжэмскімі, пісарэвічамі гродскімі Менскімі, крэўнымі жонкі Юзафа Іваноўскага, Аляксандрам Трускоўскім і Жыдовічам, напалі на іх маёнтак у Прылуках. Перастрашаныя дзеці і некаторая частка прыслугі заселі ў доме, чакаючы ўварвання рабавальнікаў у дом. Аднак, у нападаючых, відаць, быў загад не чапаць дзяцей. Вакол дома паставілі варту са стрэльбамі і дзідамі. Значная частка слуг і падданых Іваноўскіх занялася звычайным грабяжом. Пакуль на падводах вывозілі рознае дабро са свірнаў і іншых сховаў, зводзілі з двара быдла і коней, некалькі чалавек на вачах дзяцей “...форткі, дзверы ў доме ламалі і выбівалі...” “Палі, на якіх мост праз раку збіраліся будаваць, павыціналі...”. Толькі апоўначы, пасля таго, як з сяла вывезлі ўсё, што толькі можна было звезці, нападнікі пакінулі Прылукі45. На гэтым справа не скончылася. 30 мая 1736 г. Юзаф Іваноўскі зводзіць падданага Марціна Багушэвіча Андрэя Качароўскага з сяла Дубравы46. Неабходна адзначыць, што сялян зводзілі да іншага гаспадара часцей за ўсё з яго асабістай згоды. Як і сёння, тады таксама дзейнічаў прынцып “рыба шукае дзе глыбей, а чалавек дзе лепей”. Малады селянін не мог і марыць аб атрыманні ўласнага, няхай і невялікага, надзелу каб ажаніцца і пачаць самастойна весці сваю гаспадарку. А ў новага
45 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 107, арк. 15
46 Тамсама, арк. 20
пана яму абяцалі каля паўвалокі зямлі, некалькі вольных ад аплаты падаткаў гадоў, некаторую дапамогу ў пабудове свайго асобнага дома.
Аб характары Ежы Іваноўскага, старасты Вісліцкага, ды і самога Юзафа, можна атрымаць уяўленне з падзей, адбыўшыхся 1 ліпеня 1726 г. У гэты дзень стараста Вісліцкі не пабаяўся ўчыніць напад на землі самога Антонія Агінскага, пісара Вялікага княства Літоўскага. Як паведамляецца аб гэтым у дакуменце, грамада слуг і падданых маладога Іваноўскага “...з стрэльбамі агністымі, трыбам (парадкам) жолнерскім на сяло і засценак Скробаўшчыну каля Койданава напаў і да дома Рыгора Дубкоўскага наехаў і акружыў яго. Страляў па ягоным доме і матку яго Кацярыну збіў і скрывавіў і скалечыў...”. А паколькі да самога гаспадара не змог дабрацца, то захапіў яго крэўнага Адама і звёз ў Чаркасы, дзе пасадзіў у вязенне, закаваўшы у ланцугі47. Небарака знаходзіўся ў гэткіх умовах яшчэ 15 ліпеня таго ж года.
Да 1740 г. Прылукі поўнасцю перайшлі ў рукі Ежы, старасты Вісліцкага, і яго жонкі Розы са Слізняў, у першым шлюбе Стэфанавай Валадковічавай, падсудковай земскай Менскай. У гэтым шлюбе не было нашчадкаў. Пасля смерці брата Юзаф Міхал Іваноўскі не дапусціў, каб багатыя землі старасты Вісліцкага, уключаючы і Прылукі, перайшлі да дзяцей Стэфана Валадковіча. Яны без выняткаў сталі часткай яго вялікіх зямельных валоданняў. Як тлумачыў сам Юзаф Іваноўскі, брат пазычыў у яго значную суму грошай і не змог разлічыцца.
Пасля атрымання Прылук Юзаф Міхал Іваноўскі хутка стаў узнімацца ўгору па лесвіцы пасад і ўрадаў. Па каралеўскім прывілеі ад 19 верасня 1746 г. ён атрымаў тытул гараднічага Менскага48. Крыху пазней ён атрымаў прывілей на староства судовае гарадавое Менскае. Як прызнаваўся перад смерцю сам Юзаф Іваноўскі, атрыманне староства яму вельмі дорага абышлося. Акрамя праўных (на правядзенне працэдур, звязаных з атрыманнем пасады) выдаткаў, прадугледжаных дзеючым правам, ён выдаткаваў яшчэ каля 120000 польскіх 49 злотых .