Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
I	I
князь Багдан Іванавіч Ж(3)аслаўскі і Міхал Пятровіч (Пятрашкавіч жонка яго дачка Івана Хадкевіча, кіеў-Хоміча Любіча) 26.IV.1511 г.
скага ваяводы; перад4.ІІІУ.15О8 г.
кн. Марыя кн. Федзя кн. Ганна-Агата кн.Таміла Заслаўская Заслаўская Заслаўская I кн. Заслаўская і кн. Васіль і кн.Андрэй Ян Раманавіч	і кн. Рыгор
Юравіч ТаАдзінцэвіч Друцкі-Любецкі Фёдаравіч лачынскі	1542 г.	Друцкі-Горскі
।
пан Сцецка Пятро-
віч.войт слуцкі,1532
пан Фёдар Лецка Есьман, служэбнік кн. слуцкага 16.ІХ.1567 г.
I
пані Паўлавая Есмананавая Багдана Рыгораўна Горская
26. IX. 1567 г.
I
пані Львовая Роская
4.Х. 1567г.
зямянка гаспадарская Менскага пав. Зафея Фурсаўна Фёдаравая
Лецкавіча Есьманавая
16.V.1582 г.
кн. Аўдоця Горская і	пані Паланея Лядская Дзя-
пан Багдан Сцяцкевіч, м"янавая Валадковічавая маршалакЯКМ 1582 г.	16.V.1582 г.
пан Вільгельм Багданавіч Сцяцкевіч (+ 1616 r.) I Ганна Агінская (+1644 г.) браслаўскі падкаморы
I
пан Крыштоф Сцяцкевіч, падкаморы браслаўскі і стараста азяры(шчан)скі, і пані Хрысціна Друцкая-Сакалінская (-16.1.1644 28.XII.1645 г.-)
I
пан Ян Крыштофавіч Сцяцкевіч, харужы казацкай харугвы (18.1.1644— 28.ХІІ.1645 г.)
I
паны БагушэвічыМінкоўскія I
Дамінік I Іван Ісакавічы Прылуцкія з 16.11.1718 г.
Іван-Дамінік Дамінікавіч Прылуцкі з 1764 г.
Іосіф Іваноўскі , менскі стараста, з 1740 г.
Міхал і Васіль Іванавічы-Дамінікавічы
Прылуцкія да 6.IV. 1780 г.
Людзвіка Іосіфаўна Іваноўская I Францішак Ашторп(1805 -1851)
Вікенцій Пятровіч з 6.IV.1780 г.
Лявон Ашторп, менскі маршалак і Алена Кунцэвіч I
Людзвіка Лявонаўна Ашторп і Атон Гарват, менскі павятовы маршалак (1851 1871)
I
граф Эмерык Гутан-Чапскі (1871 1894) I
граф Юры Эмерыкавіч Гутан-Чалскі (1894 -
1920)
Акаловіч Леанід Аляксандравіч, беларусавед, лінгвіст, генеолаг, краязнаўца, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Савета аб’яднання “Прылуцкая спадчына”.
Фёдар Чарняўскі
БАГУШЭВІЧЫ-МІНЬКОЎСКІЯ I ІВАНОЎСКІЯ ЎЛАДАЛЬНІКІ ПРЫЛУК, ПАЧЫНАЮЧЫ 3 1645 Г. I ДА 80-Х ГГ. XVIII СТ.
Пачатак валодання Прылукамі Багушэвічамі Мінькоўскімі адлічваецца з 1-й паловы XVII ст. У цудам захаваўшыхся актавых кнігах Менскага гродскага суда за 40-я гады гэтага стагоддзя знойдзены дакумент аб заставе Прылук і інвентар (падрабязнае апісанне) самога мення. Аказваецца, дакумент аб пазыцы быў складзены яшчэ да пачатку вайны з Масквой і запарожскімі казакамі, менавіта 18лютага 1645 г. Дакумент пасведчылі высокія асобы, браты Валадковічы: Крыштоф, пісар земскі, і Тэадор, войскі ураднікі Менскага ваяводства. Пад зарукай (пагрозай спагнання штрафа) у 30000 польскіх злотых (вельмі вялікай сумы грошай) сам Крыштоф Стэцкевіч, падкаморы Браслаўскі, стараста Азярышчанскі атрымаў грошы ў памеры 45000 польскіх злотых спаўна і перадаў праз вознага Менскага Фёдара Сівіцкага Станіславу Багушэвічу, харужаму Парнаўскаму, Прылукі ў яго поўнае карыстанне да моманту вяртання пазыкі. На 6 мая той самы Фёдар Сівіцкі складае інвентар мення Прылуцкага з усімі прылеглымі да яго сёламі, населенымі шматлікімі падданымі1, і праводзіць яго агранічэнне (устанаўленне межаў з суседнімі ўладаннямі). Дзякуючьі руплівай працы вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вадзіма Урублеўскага мы сёння можам прывесці назовы ўсіх сёл Прылуцкага імення разам са звесткамі аб колькасці дымоў у кожнай частцы гэтага вялікага, нават па меркам таго часу, маёнтка. Да часу вяртання ўсёй суммы пазычаных грошай Станіслаў Багушэвіч і яго жонка Крыстына Васілевічаўна атрымалі ў заставу даволі значныя зямельныя ўладанні: Прылукі з 33 дымамі, Падгай 32, Лёцкаўшчызну 29, Цімашковічы 26, Каханоўшчьшу 19, Шчамысліцу — 19 і Слабаду з 7 дымамі. Агульная колькасць дымоў у Прылуках і прыналежных да гэтага маёнтка сёлах дасягала 162дымоў. Улічваючы, што, дзякуючы хібам тагачаснага падатковага права, у сярэднім дым (сялянская гаспадарка) мог налічваць да дзесяці чалавек і ўключаць некалькі сямей, звязаных блізкім сваяцтвам, колькасць сялян абодвух полаў, разам з дзецьмі і старымі, пражываючых у Прылуцкім маёнтку, магла складаць каля 1200 чалавек. Адсюль зразумела, што сапраўдны прадажны кошт Прылук з усімі прьілеглымі вёскамі быў вельмі вялікі, значна большы, чым памер заставы Прылук у 1645 г.
1 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1049-1051
Дзеля таго, каб найбольш поўна прадставіць гісторыю Прылук, нам неабходна ў адпаведных мясцінах нашага апавядання рабіць адступленні. Гэта неабходна для знаёмства з некаторымі момантамі, якія прама не звязаныя з разгляданым перыядам, але маюць вялікае значэнне для разумення прычын падзей, звязаных з гісторыяй сяла. На гэты раз мы звернемся да гісторыі пераходу Прылук у рукі Стэцкевічаў, а затым зробім невялікі агляд генеалогіі Багушэвічаў Мінькоўскіх за час іх пражывання ў межах Менскага павета.
Крыштоф Стэцкевіч паходзіў з вельмі ўплывовага ў ВКЛ роду, які выкарыстоўваў герб Касцеша. Пачатак заможнасці Стэцкевічаў ідзе ад падскарбія дворнага Жыгімонта I Івана Андрэявіча. Сын Івана Вільгельм Стэцкевіч, маршалак Браслаўскі, стараста Кокенгаўзскі, каралеўскі ротмістр, з-за маёнтка Завержа ў Браслаўскім павеце менаваны Заверскім, уступіў у другі шлюб з адной са шматлікіх дачок Рыгора Друцкага Горскага Бурнеўскага і Тамілы Заслаўскай пані Аўдоццяй Друцкай Горскай. У сям’і князя Рыгора Бурнеўскага нарадзілася дзевяць дзяцей, з іх толькі дачок было пяць, і ніводзін з нашчадкаў Рыгора і Тамілы Горскіх не застаўся без добрага пасагу. Нас цікавяць толькі тры асобы з гэтай вялікай сям’і: сын Пётр, дачка Раіна і адна з самых малодшых дачок Рыгора і Тамілы Друцкіх Горскіх Аўдоцця. Яны падзялілі паміж сабой вялікія абшары зямель, што некалі належалі Заслаўскім бацькам пані Тамілы Горскай. У гэтай сям’і нарадзіліся толькі чатыры дачкі. Аднак у сувязі з тым, што толькі ў Тамілы нарадзіліся дзеці, спадчына яе беспатомных сясцёр спала на яе. Усе гэтыя землі размешчаны на поўдзень ад Менска. Па сённяшнім часе яны абмежаваны: з захаду чыгункай на Брэст, з усходу аўтамабільнай дарогай на Магілёў. Лошыца, Йіханавічы, Мачулішчы з Калядзічамі і Новым Дваром трапілі да аднаго з старэйшых сыноў Горскіх Пятра, які ўступіў у шлюб з Паланеяй Валадковічаўнай. Землі вакол Самахвалавіч і Стаўбуновіч атрымала Раіна, пашлюбіўшая бацьку Паланеі Марціна Валадковіча, суддзю земскага Менскага. Нарэшце, самую заходнюю частку былых валоданняў князёў Заслаўскіх, a потым і Горскіх атрымала ў якасці пасагу Аўдоцця Багданавая Іванавічавая Стэцкевічавая, маршалковая Браслаўская2.
У Багдана і Аўдоцці Стэцкевічаў нарадзіліся: дачка Марына, пайшоўшая за Лукомскага, і Вільгельм, таксама як і бацька, прафесійны ваяр. Вільгельм Стэцкевіч, уступіўшы ў шлюб з Ганнай з Агінскіх значна пашырыў свае зямельныя валоданні. Акрамя маёнткаў, атрыманых ад бацькі і маці, значныя зямельныя добры перайшлі да яго праз выгадны шлюб з Ганнай з Агінскіх. Некаторая частка каралеўскіх зямель, падлеглых леннаму праву,
2 A. Н. Нарбут. Генеалогня Белорусснн. Выпуск 2 (XVI-XVIII вв.). М. 1994, л. 111
была атрымана ім, без права перадачы нашчадкам у спадчыну, па прывілеях каралёў Польскіх і вялікіх князёў Літоўскіх за выдатную вайсковую службу. 24 кастрычніка 1597 г. Вільгельм Багданавіч Стэцкевіч атрымлівае каралеўскі прывілей на ўрад падкаморства Браслаўскае, якое трымаў да самай сваёй смерці ў Ібібгодзе3. На 1600 г. Стэцкевічы валодалі Любавічамі і Сяменічамі ў Мсціслаўскім ваяводстве, Дайновічамі ў Ашмянскім і Расоснай і Чаркасамі ў Аршанскім паветах. Вялікія абшары зямель належалі ім у межах Навагародскага ваяводства, Браслаўскага і Мазырскага паветаў. Аднак несумненна, што найбольш каштоўным дыяментам у іх валоданнях былі Прылукі.
У Вільгельма, падкаморыя Браслаўскага, і Ганны з Агінскіх Стэцкевічаў нарадзілася трое сыноў: Крыштоф, падкаморы Браслаўскі і каралеўскі дваранін, Багдан, падкаморы Мсціслаўскі, і Ян, харужы Аршанскі, які памёр у вельмі маладым веку4. Акрамя сыноў, у Вільгельма і Ганны Стэцкевічаў нарадзілася і дачка Елена, уступіўшая ў шлюб з Казімірам Пацам, пісарам Літоўскім. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Елена не была адзінай дачкой Вільгельма Стэцкевіча. Яшчэ адна дачка (нажаль, яе імя гісторьікі не паведамляюць) уступіла ў шлюб з Крыштофам Друцкім Сакалінскім. 3 яго сястрой Крыстынай Крыштоф Стэцкевіч уступіць у шлюб пасля смерці Гальшкі Акунёўны5.
Крыштоф Стэцкевіч, як і дзед, і бацька прафесійны ваяр, двойчы ўступаў у шлюб. Першай яго абранніцай стала Зося Пятроўна князёўна Крошынская. Для яе гэта быў ужо другі шлюб. Каля 1610 г. яна пашлюбіла Яна Окуня, маршалка Ваўкавыскага павета, чалавека, маючага шмат гадоў за плячыма. Пасля нараджэння ў пачатку 1614 г. дачкі Гальшкі маршалак Ваўкавыскі памірае. Жыццё Зосі як удавы аказалася нялёгкім. Суседзі пачалі нападаць на маёнткі пані Акунёўны. У часе аднаго такога нападу Савіцкага на Гарадзішча ледзьве не загінула 3-гадовая Гальшка. Пасля вяртання ў пачатку 1619 г. Крьіштофа Стэцкевіча з чарговага вайсковага паходу Ўладзіслава Вазы пані Зося Акунёвая ўступіла ў шлюб з каралеўскім ротмістрам. У 1619 г. Крыштоф Стэцкевіч атрымлівае каралеўскі прывілей на харуства Браслаўскае6. Крыху пазней ён атрымлівае прывілей на пажыццёвае валоданне староствам Азярышчанскім. Пасля смерці Васіля
3 Urzednicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Wojewodstwo Wilenskie. XIV-XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Opr. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, przy wspolpr. UI. Jemialianczuka, A. Macuka. Warszawa, 2004, s. 558
4 Niesiecki K. Herbarz Polski. T. VIII. Wyd. J. N. Bobrowicz. Lipsk. 1839-1845, s. 515
5 A. H. Нарбут. Генеалогня Белорусснн. Выпуск 2 (XVI-XVIII вв.). М. 1994, л. 102
6 Urz^dnicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Wojewodstwo Wilenskie. XIV-XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Opr. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, przy wspolpr. UI. Jemialianczuka, A. Macuka. Warszawa, 2004, s. 514
Масальскага, былога падкаморыя Браслаўскага, 20лютага 1624 г. атрымаў каралеўскі прывілей на гэтую пасаду, якую займаў да самай сваёй смерці і ягоны бацька7. Каля 1640 г. пані Зося з князёў Крошынскіх памірае, пакінуўшы мужу двух сыноў: Вільгельма і Юр’я (Ежы).