Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
пры царкве святых Пятра і Паўла...”. На могілках пры царкве знайшлі свой апошні прытулак “...княжаты Заслаўскія і Вішнявецкія...”18. Улічваючы ўсе вышэйпералічаныя абставіны, можна зразумець паводзіны нашчадкаў Крыштофа Стэцкевіча, падкаморыя Браслаўскага ў адносінах да Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага, харужага Парнаўскага.
Для разумення ўсёй гэтай справы неабходна дадаць, сам Крыштоф Стэцкевіч, падкаморы Браслаўскі, каля 1620 г., перайшоў у каталіцізм і, як пішуць аб гэтай падзеі польскія гісторыкі, “пазбыўся схізмы”. У той жа час браты падкаморыя Браслаўскага і некаторыя з яго дзяцей не адышлі ад праваслаўя і нават фундавалі (выдзялялі грошы на будаўніцтва) праваслаўныя манастыры.
Прылукі былі для Стэцкевічаў амаль што святым месцам, для вяртання якога яны не спыніліся б ні перад чым. Верагодна, што сыны Крыштофа Стэцкевіча, падкаморыя Браслаўскага, паспрабавалі ўсе мірныя сродкі для вяртання ад Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага, харужага Парнаўскага, застаўленных маёнткаў, але безвынікова. Станіслаў Багушэвіч не хацеў нават атрымліваць тыя грошы, якія некалі пазычыў Стэцкевічам.
Прайшоў час. Крыштоф Стэцкевіч, падкаморы Браслаўскі, памёр у 1651 г., а ад грошай ва ўмовах вайны засталіся адны ўспаміны. Яны спаўна былі выдаткаваны на набор ваяроў у харугвы Стэцкевічаў. Амаль усе маетнасці Стэцкевічаў знаходзіліся ў межах Браслаўскага павета, які быў арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, і былі цалкам разрабаваныя абодвума варагуючымі бакамі. На працягу значнага часу з пераменным поспехам адбываліся судовыя працэсы. Па дэкрэце Менскага гродскага суда ад 22 сакавіка 1654 г. Станіславу Багушэвічу Мінькоўскаму былі канчаткова прысуджаны Прылукі з усімі прылеглымі да яго сёламі і фальваркамі19.
Як паведамляе А. Рахуба, Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі памёр да 6 сакавіка 1656 г.20 Верагодна, што А. Рахуба тут памыляецца двойчы: першы раз калі піша, што Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі памёр, а другі раз, калі даводзіць, што адыход харужага Парнаўскага з гэтага свету адбыўся да сакавіка 1656 г. 3 квітацыйнага запісу, складзенага 7 кастрычніка 1692 г. Стэфанам Багушэвічам, падчашым Аршанскім, па атрыманню “галаўшчызны” за забітага Стэцкевічамі бацькі, вынікае, што яго яшчэ ў 1661 г. па-зладзейску забіў Ян Крыштофавіч з Завержа Стэцкевіч, падкаморыч Браслаўскі.
18 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1026-1046
19 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 6, арк. 670
20 Urzcdnicy Inflancy XVI-XVIII wieku. Spisy/ Oprac. Krysztof Mikulski i Andrzej Rachuba // Urzcdnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVII wieku. Spisy/ Pod red.
Antoniego G^siorowskiego. Tom IX. Inflanty. Komik. 1994, s. 109
У апошні свой шлях харужы Парнаўскі выехаў 23 лютага 1661 г. з Койданава. Дарога была даўно вядомая, не аднойчы ездзіў ён па ёй з Койданава ў Прылукі, але на гэты раз Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі, харужы Парнаўскі, не даехаў да свайго двара. Яго шлях да дому пралягаў каля земляў, якія знаходзіліся ў валоданні падкаморычаў Браслаўскіх, так што братам не было патрэбы траціць вялікі час на пераезд. Крыштофу Стэцкевічу, падкаморыю Аршанскаму, крэўнаму Яна і Юр’я, падкаморычаў Браслаўскіх, належалі Чаркасы з карчмой і млынам, а Яну і Юр’ю Гарадзішча і Воўчкавічы з 31 дымам падданых21. Ян Стэцкевіч, падкаморыч Браслаўскі, паручнік харугвы Самуэла Кміціца, каралеўскага палкоўніка забіў яго з засады. Здаецца, што ў забойстве Багушэвіча ўдзельнічаў не толькі Ян Стэцкевіч і яго слугі і падданыя. У засадзе з ім на дарозе з Койданава знаходзіліся і яго баявыя сябры.
На наступны дзень пасля забойства Станіслава Багушэвіча Стэцкевічы з вялікай грамадой захапілі Прылукі. Сам Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, на той час яшчэ харужыц (сын харужага) Парнаўскі, знаходзіўся ў Маскоўскім палоне і нічым не мог дапамагчы сваёй сям’і. Самае цікавае ў гэтай справе тое, што брат забойцы Станіслава Багушэвіча пан Юр’я Стэцкевіч, які потым, у канцы XVII ст. некаторы час будзе займаць урад харужага Менскага, быў у шлюбе з сястрой Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага, харужага Парнаўскага пані Ганнай Багушэвічаўнай Мінькоўскай. Пані Крыстына Васілевічаўна звярнулася са скаргай на дзеянні Стэцкевічаў у судовыя ўстановы княства. Асноўную адказнасць пані Васілевічаўна ўскладвала на “...Яна Стэцкевіча, падкаморыча Браслаўскага, паручніка харутвы Самуэля Кміціца, каралеўскага палкоўніка, і Ганну Тышкевічаўну, падкамаранку Берасцейскую, яго жонку, і брата Юр’я і Ганну Мінькоўскую Багушэвічаўну, ражоную братавую.сястру. “Яны яе мужа па-тыранску пакаралі, забілі і замардавалі і Прылукі захапілі”22. На Стэцкевічаў у Галоўным Трыбунале вынеслі баніцыю, што, зважаючы на ваенны час і знаходжанне ўсіх віноўных у забойстве Багушэвіча на “ваеннай паслузе”, не магло быць выканана. Пані Кацярына Васілевічаўна не пагадзілася з прысудам і патрабавала пакараць Яна Стэцкевіча і Ганну Тышкевічаўну “на горла, як самых злосных забойцаў”.
Такі трагічны вынік аказася магчымым яшчэ і таму, што ўсе ўдзельнікі гэтых падзей па каралеўскіх прывілеях у залежнасці ад абставін трацілі правы на Прылукі, а затым атрымлівалі іх ізноў. У сярэдзіне 50-х гг. XVII ст. войскі Маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі амаль усю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. У гэтых умовах у пачатку 1655 г.
21 Падымнае Менскага ваяводства ад 1667 г. Са збораў М. Спірыдонава. Арк. 17
22 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 133, арк. 357
значная частка шляхецтва Віленскага, Віцебскага, Менскага, Мсціслаўскага і Троцкага ваяводстваў прыняла прысягу на вернасць новым уладам. Зразумела, да такой здрады каралеўская адміністрацыя аднеслася адпаведным чынам. Усе “здрайцы, веру скруціўшыя і на бок Масквы перадаўшыяся...” трацілі свае набыткі ў межах княства, дзе б яны ні знаходзіліся. Першым перайшоў на бок маскоўскіх войск Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, харужыч Парнаўскі. Весткі ў тыя часы распаўсюджваліся не вельмі хутка, і толькі праз некалькі месяцаў усе валоданні Станіслава Багушэвіча і яго сына, уключаючы і Прылукі, перадаюцца Яну Вайсіму Стэцкевічу навечна. У каралеўскім прывілеі Яну Стэцкевічу, на той час харужаму казацкаму адной з харугваў войска ВКЛ, перадаваліся “...усе сумы, грошы на Прылуках і на дзедзічных (атрыманых у спадчыну ад дзядоў і прадзедаў) яго іменнях даравалі па здрайцы Стэфану Багушэвічу, нашым і Рэчы Паспалітай рэбеліянце.”23. Да кастрычніка 1655 г. войскі Хаванскага і атрады прысяглай шляхты з ваяводстваў і паветаў ВКЛ пад началам Слонскага апанавалі тэрыторыю Навагародскага і Берасцейскага ваяводстваў. У іх руках апынуліся некаторыя часткі Гарадзенскага, Ковенскага і нават Вількамірскага паветаў. Да 17 кастрычніка 1655 г. Ян і Юр’я Стэцкевічы, падкаморычы Браслаўскія, таксама як і Стэфан Багушэвіч, прынеслі прысягу маскоўскаму баярыну С. А. Урусаву24. Рэакцыя каралеўскіх уладаў Рэчы Паспалітай не прымусіла чакаць. У канцы 1655 г. “...добры Прылукі, Воўчкавічы, Гарадзішча па рэбеліянце Ежы Стэцкевічу, падкаморычу Браслаўскаму Казіміру Стэцкевічу, ротмістру нашаму...”25.
Час знаходжання Багушэвіча і Стэцкевічаў пад маскоўскімі сцягамі быў непрацяглы: ужо ў 1656-1657 іт. яны ізноў вярнуліся пад свае харугвы ў войску ВКЛ. Зразумела, што такіх ваяроў сустрэлі з вялікай ласкай: ім даравалі мінулыя грахі, а Багушэвічу вярнулі правы на ўсе яго землі. Як на гэтую каралеўскую міласць да Багушэвіча рэагавалі Стэцкевічы, можна лёгка здагадацца.
Больш чым трыццаць гадоў цягнуўся разгляд скаргі Стэфана Багушэвіча і яго маткі пані Крыстыны Васілевічаўны Станіслававай Багушэвічавай Мінькоўскай, харужынай Парнаўскай. Першымі зрабілі крок да замірэння з харужыцам Парнаўскім баявыя сябры Яна Стэцкевіча, якія удзельнічалі ў забойстве яго бацькі. 10 кастрычніка 1667 г. Стэфан
23 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 131, арк. 369
24 Крестопрнводная кннга шляхты Велнкого княжества Лнтовского 1655 г.: Памятннкн нсторнн Восточной Европы: Нсточннкн XV-XVII вв. Т. IV / Сост.
Е. Е. Лыкова, М. Кулецкнй. М.: Древлехраннлніце, 1999, л. 163
25 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 130, арк. 7
Багушэвіч пасля доўгіх судоў атрымаў ад Казіміра Макавецкага, таварыша роты казацкай і харугвы цэлай Крыштофа Стэцкевіча, падкаморыя Аршанскага, палкоўніка каралеўскіх войск “...усе добры і рухомасць, сумы грошай (па смерці) дабрадзея майго родзіча і ад усіх прэтэнзій на ўсю „26 харугву на вечныя часы адрокся...
Што ж датычыцца братоў Стэцкевічаў, то яны, відаць, і не збіраліся пайсці на прымірэнне з Багушэвічам па справе валодання Прылукамі. У канцы 1685 г. абставіны склаліся настолькі сур’ёзна, што Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі пачаў усур’ёз хвалявацца за сваё жыццё. Коштам вялікіх грашовых выдаткаў яму ўдалося дабіцца атрымання ахоўнай граматы караля Яна III для абароны ад пагроз Стэцкевічаў. Між тым Стэцкевічы, не зважаючы на каралеўскую ахоўнўю грамату, перайшлі ад слоў да здзяйснення сваіх намераў. Да 13 мая 1686 г. з вялікім натоўпам слуг, сваіх сяброў і ўзброеных каламі і косамі падданых з Воўчкавіч яны напалі на Прылукі і ў чарговы раз пакінулі пасля сябе такую ж страшэнную пустэчу, якая засталася ў гэтым сяле пасля сканчэння вайны. Рэестр стратаў у Прылуках у выніку нападу Стэцкевічаў ледзь змясціўся на двух аркушах паперы27.
Толькі пасля смерці Яна і Ежы Стэцкевічаў іх нашчадкі пагадзіліся пайсці на прымірэнне з Багушэвічам. У кастрычніку 1692 г., атрымаўшы згодна з дэкрэтамі Галоўнага Трыбунала галаўшчызну (штраф за забойства) ў памеры 2300 польскіх злотых наяўнымі і значную суму двума пазыковымі лістамі ад Казіміра, сына Яна Стэцкевіча, падкаморыча Браслаўскага, Стэфан Багушэвіч Мінькоўскі, падчашы Аршанскі, выдаў квітанцыйны запіс аб завяршэнні разлікаў28. У Казіміра Стэцкевіча не хапіла грошай, каб спаўна разлічыцца ў адпаведнасці з дэкрэтам Галаўнога Трыбунала, і ён выдаў пазыковыя лісты і невядома, ці расплаціўся і па гэтых абавязацельствах. Маетнасць Прылукі з прылеглымі сёламі назаўсёды засталася ў валоданні Багушэвічаў. Магчыма, што гэтыя пазыковыя лісты і прывялі да трагедыйнага працягу гісторыі Прылук у сярэдзіне 30-х гг. XVIII стагоддзя.
Пасля смерці Ежы і Ганны Багушэвічаўны Мінькоўскай Стэцкевічаў, харужых Менскіх, не пакінуўшых нашчадкаў мужчынскага пола, на спадчыну пачалі прэтэндаваць звязаныя з харужымі Менскімі крэўнымі повязямі Багушэвічы Мінькоўскія. У харужага Менскага засталіся толькі дочкі, але яны пры ўступленні ў шлюб задаволіліся пасаговымі сумамі і невялікай выправай (розная хатняя маёмасць, неабходная для пачатку