Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Што да рамантычнага апавядання “Прылукі” беларускага пісьменніка Каруся Каганца (Казімера Кастравіцкага, які бываў у Прылуках, праязджаючы іх на шляху з Койданаўшчыны ў Менск), то яно ня мае ў сабе гістарычнай праўды і ня можа служыць абгрунтаваннем паходжання самой назвы Прылукі. Рамантык канца XIX ст., К. Каганец піша пра баярскі двор знатнага баярына Яраслава на гары на востраве пасярод Птыча-ракі, пра ягоную жонку Любляну, з-за якой прыдумалі мужчыны “страляцца з лукаў, стаўшы кожны на сваёй гары праз рэчку. I за трэцімі стрэламі пакаціліся. Тое месца з тых пор Прылукамі стала звацца”. Выдуманае паданне пра такое паходжанне Прылукаў абапіралася на некаторыя рэальныя асаблівасці мясцовасці. Сапраўды, у 1635 г. ў Прылуках існавалі дзве гары, на якіх былі збудаваныя цэрквы: на Германаўскай гары царква пад назваю Ўзнясення Маці Божай, а на Святатраецкай гары царква Святой Тройцы, пры якой паўстаў манастыр, пазней перароблены на палац.
У славянскім свеце (Украіна, Расея, Балгарыя, Польшча і інш.) вядомы дзясяткі назваў населеных пунктаў Прылук(і), якія спачатку часта мелі форму мужчынскага роду Прылук, потым змянялі яе на жаночы род Прылука і ўрэшце пераходзілі на множналікавую форму Прылукі. У нас, на Ліцве-Беларусі, акрамя падменскіх Прылукаў, можна ўспомніць яшчэ пяць вёсак Прылукі: Прылукі Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці, Вялікія і Малыя Прылукі Кобрынскага раёна, Прылукі над Бугам Берасцейскага раёна і Прылукі (Буракі) недалёка ад славутага Гняздзілава Ельніцкага павета на беларускай Смаленшчыне. Назва ж вёсак узнікла ад агульнаславянскага геаграфічнага тэрміна прылук(а) узвышаны бераг у луцэ ракі.
Спачатку і на працягу некалькіх стагоддзяў нашыя падменскія Прылукі былі вялікакняскім дваром, бо ім распараджаліся самі вялікія князі ВКЛ. Яны аддавалі двор у дзяржанне іншым князям або панам. Упершыню Прылук Менскага павета ўпамінаецца Юкрасавіка 1473 г. як былое валоданне князя Яўлашкі Цяляціны: “далі есьмо пісару нашому пану Ваську Любічу тое село (Прілук), што небоіцік князь Евлашко Телятіна держал, co всім с тым no тому, как он держал. А што пак мы былі прідалі князю Евлашку Телятіне два чоловекі Клімовічі а Чолятічі, тых пісару нашому Ваську ж есьмо далі”1. Крыху ніжэй на аркушы48 ідуць дакладна невядомага часу спарадычныя запісы пра вёску Шчытомерычы, а яшчэ праз тры запісы наданняў зноў заходзіць гаворка пра Яўлашку Цяляціну як нібыта жывога. Відаць, ён атрымаў сабе падданых яшчэ раней, як у 1473 г.: “Князю Евлашку Телятіне два чоловекі Скорінічі: Грідко а Хотян.” (Сягоння вёска Скарынічы знаходзіцца паміж Сенніцай і Прылукамі). Хаця ў запісе 1473 г. называюцца не самі Прылукі, а толькі некаторыя суседнія вёскі, запіс Ібліпеня 1493 г. ад вялікага князя Аляксандра Ягелончыка сведчыць на карысць Прылука ім ужо валодаў не Васіль Паўлавіч Любіч, а ягоны пляменнік Пятрашка Хамініч Любіч, таксама пісар ВКЛ: “Біл нам чолом пісар наш Петрашко Хомініч Любіча, што перво сего небожчік отец наш (Казімір IV Ягелончык Л.А.) король его мілость подавал был пісару своему пану Ваську Любічу ... в Менском павете Прілук на реце на Пчічі, што небоіцік князь Телятіно держал, co всш тым, што к тым іменьем слушіть”2. На гэта ёсць упамін 1645 г. на “Ліст (без даты, але, напэўна, 1473 г.) короля е. м. Александра до наместніка Менского князя Івана Юревіча, пісаный в Городне, о поданье того Телятініна пану Ваську Любічу”3. Пра князя Цяляціна мала гістарычных звестак, і яго прозвішча зафіксавана ў 1460 г. на Меншчыне (паводле “Polskiej Encycklopedyi
1 Лнтовская Метрнка. Кннга заішсей (1440-1498 гг.). Внльнюс. 1998. Лнст 47 об.
2 Тамсама. Лнст 79 об.
3 Акты, нздаваемые Влленской комнссней для разбора древннх актов. Т. 15. (1637-
1686 гг.). Внльна. 1888. С. 34
Szlacheckiej”, t. XI, 349) як князя невядомага паходжання ў чацвёртай групе з 30 княскіх прозвішчаў4. У 1482 г. лістом князя Андрэя Канстанцінавіча чыніцца замена грунтоў у Прылуках за гумном Пятрашкі Хоміча Любіча5. 28 лістапада 1488 г. пан Пятрашка Хоміч Любіч, пісар караля Аляксандра, выдае ліст-фундуш Менскаму Узнясенскаму манастыру на палавіну пажытку з млына на рацэ Пцічу ў двары Прылуках і на палавіну вымелка (платы за памол у млыне) з пруда свайго Каханкавых (гэты фундуш пазней пацвердзіў Жыгімонт-Аўгуст 22.12.1551 г.6). 21 ліпеня 4 індыкта (1505? г.) кароль Аляксандар піша ліст да мітрапаліта Кіеўскага Ананія пра затрыманне пажытку на Узнясенскі манастыр у Менску з млына на рацэ Пцічы ў двары Прылуках і з пруда Пятроўскага, што на Пцічы супраць людзей яго Каханкавых, “абы о задержанье пожітку с того млына жоны Грігоревое Новогородцовое, бывшее Петрашковое, і сына ее Міхалейца, справедлівость учініл”7. Як бачым, яшчэ ў самым пачатку XVI ст. Прылуцкі маёнтак знаходзіўся ў дзяржанні былой жонкі Пятрашкі Любіча і яе сына Міхала. 4.08.1508 г. кароль ЖыгімонтІ Стары пацвердзіў менскаму намесніку князю Багдану Іванавічу Заслаўскаму валоданне “дворцом в Менском повете на імя Прылук, штож брат наш іцасное памяті Александр, король і велікій князь его мілость, впамятовавшы его первую службу к отцу нашому Казіміру, королю его мілості, і теж для шкод і впаду его велікого, который ся ему стал от поганства татар”8.
Прывілей караля я. м. Казіміра, дадзены 26 чэрвеня 1511 г. “межі іншымі добрамі на іменье Телятінское у Прілуце” Міхайлу Пятровічу, сыну Пятрашкі Хоміча Любіча, ужо называе новага ўладальніка Прылукаў9.
Пра шырокую і даўнюю ў той час вядомасць пра князя Цяляціна гаворыць і ліст продажу 5 ліпеня 1532 г. тым самым Міхайлам Петрашкевічам (Любічам) “того ж іменья Телятіновского в Прілуце пану Стецку Петровічу войту Слуцкому”10. Наступнымі валадарамі Прылукаў становяцца Сцяцкевічы. У 1541 г. той самы кароль Жыгімонт даў ліст свайму двараніну князю Янушу Раманавічу Любецкаму ў тым, “іж маршалок наш, державца менскій, пан Ян Стецкевіч, відячі не шкодное наше господарское і разумеючі,
4 Ю. Вольф. Князі на абшарах ВКЛ ад канца XIV ст. // Спадчына. 1992. № 4. С. 107
5 Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов. Т. 15. (16371686 гт.). Внльна. 1888. С. 34
6 Тамсама. С. 33
7 Тамсама.
8 Лнтовская Метрнка. Кннга загшсей (1499-1514 гг.). Внльнюс. 1995. С. 289, № 384
9 Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов. Т. 15. (16371686 гг.). Вяльна. 1888. С. 34
10 Тамсама.
іж на таковых велікіх переездах послом і купцом і кождому человеку жадных станов нет, дозволіл ему поставіті на іменьі жоны его Прілуцком, которое она держіть у суме пенязей, две корчме, одну на дорозе могілевской в петі мілях от места нашого Менского на реце Волме на пушчі на землі его блізко селішч его старіх Бреелевскіх, которые суть от непріятелей нашіх спустошоны, і другую также на Слуцком гостінцы трі мілі от Менска над речкою Крупіцою, такеж на его землі.. .”п.
Захаваўся вялікі судовы вырак, пісаны ў Вільні 7.10.1542 г., князю Васілю Талачынскаму і князю Андрэю Адзінцэвічу і іхным жонкамкняжнам Заслаўскім, з князем Янушам Любецкім пра “іменье Прылукі (Прілук)”, і тастамант княгіні Ганны-Агаф’і Багданаўны Жаслаўскай па мужу Янавай Раманавіча Любецкай, пісаны “у Прілуцё". 3 тых дакументаў высвятляецца, што князь Багдан Іванавіч Жаслаўскі “взял по жене своей, дотце пана Івана Ходкевіча, воеводы кіевского, тісечу коп грошей і в той суме пенезей отпісал ей тое іменье свое Прілукі с стадом і с челядью невольною”. Князі Васіль Талачынскі і Андрэй Адзінцэвіч разам са сваімі жонкамі княжнамі Жаслаўскімі скардзіліся на князя Януша Любецкага, які “держіть іменье Прілукі, отчізну жон нашіх, а ім поступіті не хочет, менечы, якобы жона его Ганна, сестра жон нашіх, тое іменье ему запісала, в чом сама моцы не мела”. Віленскі суд на чале з віленскім ваяводам і дзяржаўцам Янам Юравічам Глябовічам прысудзіў тое “іменье (Прылук(і)) жоне князя Толочінского княгіні Мары, а княгіні Андреевой Одінцевіча Феді, і сестре іх княжне Томіле — Богдановнам Жославскім”|2. Цікава, што ў кнізе судовых спраў 14 разоў называюцца нашы Прылукі ў розных формах і напісаннях: іменье Прілук, Прылукі і Прілукі, на йменью Прілуках, на іменьі моем (своем) Прілуце і толькі адзін раз Прылуцкі двор: “челядь невольную всю того двора Прілуцкого”. У 1542 г. ўжо існавала царква Найчысцейшае Божае Маці са сваімі двума святарамі: ”А тот дастамент росказывала есьмі пісаті духовніку моему свеіценьніку Пречістое Богоматеры у Прілуце Данілью справляті. А пісал свеіценік прілуцкій Ільінскій Іван”'\ 16 верасня 1567 г. Фёдар Лецка Есман, сам то служачы князю Слуцкаму, зьявіўся на перапіс войска ВКЛ, ставячы “з ыменей своіх с Прілук а з Закревя коні два, панцыр, прылбіцу, сагайдак, шаблю, рагаціну ... драба 1 з ручніцай”14. 26 верасня 1567 г. “пані Павловая Есманова Богдана Грігорьева Горская вдова з ыменей своіх з Мусцян ..., а с Понізья
11 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга запісаў (1522-1552 гг.). Мінск. 2000. С. 102, №54
12 Лнтовская Метрнка. Кнлга судных дел. Влльнюс. 2001. С. 50-52, №44
13 Тамсама. C.51, №44
14 Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск. 2003. С. 1222
а з Кгердутішок, a c Прілук, a з Вербковіч в Менском повете ставіла коней 8збройне... , драбі 4 з ручніцою а з мечі”15. 4.10.1567 г. “пані Львовая Росская з ыменей своіх з Оболі..., з Мошкова..., з Беніцы і з Олісеевшчізны..., с Прілук коні 2, драб I”16.
3 16.05.1582 г. распачынаецца судовая справа з-за Прылуцкага двара пані Дзям’янавай Валадковічавай Паланеі Лядскай па скарзе зямянкі гаспадарскае Менскага павету пані Фёдаравай Лецкавіча Есманавае Зофеі Фурсаўны “о кгвалтовное і безправное выбітье с покойного держанья ее с того двора Прылуцкого, так і повете Ошменском лежачых”17. 17.06.1582 г. трэцім дзяржаўцам (часовым уладальнікам вялікакняскага маёнтка) Прылукаў быў пан Багдан Сцяцкевіч з жонкаю сваёю княжною Аўдоцяю Горскаю, які, наехаўшы на двор Звераўшчыну Менскага павету, да двара іх Прылук “отпроваділ”1 . Паводле падзелу князёў Горскіх з сёстрамі і іх шваграмі ў 16??-ыя гады, “маетность Прілукі достала се кнежне Овдотьі Горской Богданоновой Стеткевічовой, маршалковай его королевской мілості”19. У пачатку XVI ст. ў Прылуках быў заснаваны праваслаўны манастыр (праіснаваў да 1740 г.), якому Ганна з Агінскіх Сцяцкевіч 25.12.1635 г. надала фундуш 3 валокі зямлі ў в. Слухочыны (сучасная вёска Стукацічы) за Прылукамі20. 26.01.1636 г. яе міласць пані Ганна Агінская Вільгельмавая Сцяцкевічавая, падкаморынавая Браслаўская, выдае тамтэйшаму манастыру “чотыры тысячы золотых польскіх, абы законніцы в том манастыры зостаючые выжывене меті моглі”, і згадвае зноў манастыр і “село до Прілук прыслухаючое Слухатчычы с подданымі, ropy Германовскую, на которой негдысь Успенья церков заложенья Богородіцы была,” а “в церкві маетності Прылуцкой у Менском воеводстве лежачой заложенья Светое Троіцы под послушенством светых Патрнархов Ерозолнмского н Константынопольского ... з домовства Князей Окгінскіх, Стеткевічов і іных которых тела з век веков трваючон погребеные впокое опочывають”. Менскі енерал (возны) Я. К. М. Севярын Сухарэбскі сваім інтрамісійным квітом у кнігах менскіх актаў засведчыў аддачу Прылуцкаму праваслаўнаму манастыру Святой