Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Вільгельм Стэцкевіч не ўдзельнічаў у справах, звязаных з заставай Прылук. У 1649 г. пасля смерці Януша Уніхоўскага ён атрымлівае прывілей на вакантны ўрад харужага Менскага і з пачаткам вайны і ўварвання маскоўскіх войск на тэрыторыю краіны на чале харугвы Менскай шляхты абараняе Віцебск. У часе адной з вылазак за муры крэпасці Вільгельм Стэцкевіч быў забіты. Яго родны брат Юр’я Стэцкевіч пражыў вельмі доўгае, поўнае авантур жыццё, удзельнічаў у многіх ваенных паходах, прымаў самы актыўны ўдзел у падзеях, звязаных з выбіццём Багушэвічаў з Прылук, уступіў у шлюб з Ганнай сястрой Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага і скончыў жыццё да 1684 г., як і старэйшы брат, на пасадзе харужага Менскага.
Другой абранніцай Крыштофа Стэцкевіча, каралеўскага ротмістра, стала князёўна Крыстына Друцкая Сакалінская, кашталянка Полацкая. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны: Ян Вайсім, які пашлюбіў Тышкевічаўну, падкамаранку Берасцейскую, і Аляксандр. Менавіта Ян Вайсім Стэцкевіч, падкаморыч Браслаўскі, прымаў самы дзейсны ўдзел у захопе Прылук8. Крыштоф Стэцкевіч памёр да 8 лютага 1651 г. Пані Крыстына Сакалінская перажыла свайго мужа толькі на 2 гады яна памерла 16 снежня 1653 г.
Першым з Багушэвічаў Мінькоўскіх, хто стала пражываў у межах Менскага павету, у поле нашага зроку трапіў Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі, будучы харужы Парнаўскі, дзед Бенедыкта Багушэвіча Мінькоўскага, скарбніка Менскага. На 20 чэрвеня 1639 г. Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі падпісвае арэндны ліст Рыгора Друцкага Горскага, старасты судовага Аршанскага павета, і яго жонкі Ганны Копцеўны на Каралішчавічы9. Само запрашэнне Станіслава Багушэвіча да сведчання дакумента такой асобы, якой быў Рыгор Друцкі Горскі, сведчыць пра яго высокі сацыяльны статус. У выпадку невыканання ўмоў заставы да адказнасці прыцягваліся і асобы, якія пасведчылі гэты дакумент. На іх ускладваліся абавязкі па кампенсацыі страт пацярпеламу баку.
7 Urzcdnicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. Tom 1. Wojewodstwo Wilenskie. XIV-XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Opr. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, przy wspolpr. UI. Jemialianczuka, A. Macuka. Warszawa, 2004, s. 558
8 Niesiecki K. Herbarz Polski. T. VIII. Wyd. J. N. Bobrowicz. Lipsk, 1839-1845, s. 515
9 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 137
Упамінаецца Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі і ў другім застаўным дакуменце на маетнасць Нягонічы (або Выгонічы), унесеным у акты Метрыкі Вялікага княства 28 верасня 1642 г. Па гэтым дакуменце, Крыштоф Івашэнцавіч Макаравіч, пляменнік былога суддзі земскага Менскага ваяводства Рыгора Макаравіча, перадае пані Апалоніі Шэметаўне Крыштофавай Кавячынскай, падкаморыне Менскай, маетнасць у забеспячэнне пазыкі ў 5000 злотых. Менне перадавалася падкаморыне Менскай яшчэ да ўзгаднення пытанняў па завяршэнню ранейшай заставы. Некалькімі гадамі раней Нягонічы былі застаўлены Мацею Шмарлоўскаму. He дачакаўшыся вяртання пазыкі і адчуваючы вострую патрэбу ў наяўных грашах, нават не пытаючыся згоды Крыштофа Макаравіча, Шмарлоўскі перазаставіў маёнтак Станіславу Багушэвічу Мінькоўскаму10. Зразумела, што Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі не дапусціў у Нягонічы новых застаўнікаў і пачаў шукаць праўду ў судах княства.
У вывадовых дакументах Багушэвічаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, ёсць звесткі пра Тамаша, бацьку Яна і Станіслава Багушэвічаў, і пані Ганну, якая ўступіла ў шлюб з Юр’ям Стэцкевічам, падкаморычам Браслаўскім, а ў канцы жыцця харужым Менскім. Тамаш Багушэвіч памёр, склаўшы тэстамент у 1619 годзе11. Аднак у захаваных дакументах Менскіх судоў з 1615 па 1620 гг. Тамаш Багушэвіч не ўпамінаецца, што можа ўскосна сведчыць аб яго пражыванні па-за межамі Менскага павету. Ян Багушэвіч атрымаў па дароўным запісе ад свайго крэўнага Рыгора Багушэвіча менні Нача і Арэхава ў межах Полацкага ваяводства і, уступіўшы ў шлюб з пані Кацярынай Слупянскай, лічыўся зямянінам гэтага ж ваяводства. Ужо адно ўпамінанне пра наданне гэтых менняў Яну Багушэвічу сведчыць аб тым, што Багушэвічы пачалі стала жыць у межах Полацкага ваяводства яшчэ ў XVI ст.
Што ж датычыцца Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага, які перад 1652 г. атрымаў каралеўскі прывілей на харуства Парнаўскае і быў у шлюбе з Крыстынай Васілевічаўнай, то яго менні былі размешчаны ў межах суседніх паветаў: Ашмянскага, Аршанскага і Менскага. 3 яго дзяцей вядомы толькі Стэфан, падчашы Аршанскага павету, які займаў гэты ўрад з 1688 па 1716 год12. 3 1650 г. Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі пачынае болып часта ўпамінацца ў матэрыялах Менскіх судоў.
Праз чатыры гады пасля атрымання Багушэвічамі Прылук пачалася вайна, якая доўжылася амаль дваццаць гадоў. Колькасць насельніцтва
10 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 117, арк. 13
11 Гербоўнік беларускай шляхты. Т.2. Мінск. НАРБ, 2007, арк. 80
12 Тамсама, арк. 81
цэнтральных паветаў Вялікага княства Літоўскага, дзе пераважна і праходзілі ваенныя дзеянні, скарацілася ў некалькі разоў. Калі да пачатку вайны насельніцтва Менскага павету налічвала 181244 чалавек, то пасля сканчэння вайны яно склала толькі 67288 г. зн. зменшылася ў 2,6 разоў. Паводле дадзеных Юзафа Можы, такія сёлы, як Дрысвяты ў Браслаўскім, Ляхавічы і Быцень у Навагародскім паветах, меўшыя на 1667 г. адпаведна 22, 17 і 10 дымоў, да вайны налічвалі 50, 215 і 25 дымоў. Пасля вайны ў такіх гарадах, як Полацк з 1500дымамі, Чашнікі і Копцавічы, належачыя да Полацкага павета, адпаведна з 90 і 96 дымамі, Магілеў з 2367 дымамі, Стары Быхаў з 2000 у Аршанскім павеце і Віцебск з 981 дымамі засталося адпаведна 102, 23, 12, 577, 704 і 56 дымоў13. He абмінуў гэты жудасны лёс і жыхароў Прылук. Наступны попіс жыхароў Прылук і памежных сёл, неабходны для ўстанаўлення памераў падаткаў, праводзіўся праз 22 гады, ужо пасля сканчэння той страшэннай па наступствах вайны 1649 1667 гг. Згодна з попісам падымнага Менскага ваяводства ад 1667 г., у Прылуках, якія знаходзіліся ў застаўным карыстанні Багушэвічаў, заставалася на гэты час толькі 19дымоў падданых14. Па мерках Менскага ваяводства, дзе згодна з попісам падымнога большасць уладанняў не перавышала 3 4 дымы, гэта было ўсё ж такі вялікае ўладанне.
Многія прадстаўнікі роду Багушэвічаў Мінькоўскіх прынялі значны ўдзел у вайне Рэчы Паспалітай з Масквой і казацкімі загонамі Багдана Хмяльніцкага. Як паведамляюць гістарычныя крыніцы, чацвёра сыноў Яна і Кацярыны Багушэвічаў таксама прынялі дзейсны ўдзел у вайне. Рафал і Стэфан загінулі ў часе крывавых вайсковых дзеянняў у 1654 г., a Уладзіслаў трапіў у палон і памёр у няволі, не дачакаўшыся вяртання на радзіму. У гэтай страшэннай віхуры выжыў толькі Станіслаў, які яшчэ да вайны ўступіў у шлюб з Буйніцкай.
Згодна з Бабятынскім, галоўным арганізатарам абароны Сапежынскага Старага Быхава ў перыяд ваенных дзеянняў у 1654 1655 гг. быў Канстанты Багушэвіч15. Асноўныя зямельныя ўладанні Канстанты Багушэвіча знаходзіліся ў межах Слонімскага павету, а ў матэрыялах судоў гэтага павету ўтрымліваюцца звесткі і пра гэтага прадстаўніка рода Багушэвічаў. На 4 чэрвеня 1630 г. Канстанты Багушэвіч вёў у земскім судзе павету справу з Гальшкай Бабуравай з-за прыналежнасці грунтоў фальварка Васевічы16.
13 Г. Сагановіч. Невядомая вайна 1654-1667 гг. Мінск. Навука і тэхніка. 1995, с. 139-140
14 Падымнае Менскага ваяводства ад 1667 г. Са збораў М. Спірыдонава. Арк. 3
15 Konrad Bobiatynski. Od Smolenska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwa 1654-1655. Inforteditiones. Zabrze. 2004, s. 129
16 НГАБ, ф. 1785, воп. 1, cnp. 31, арк. 276
Стэфан Багушэвіч паспеў паваяваць у войсках абодвух варагуючых бакоў. На першым этапе вайны ён, як і ўся акалічная Менская шляхта праваслаўнага веравызнання, перайшоў на бок Масквы і нават паставіў свой подпіс пад пісьмом Маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу аб узнаўленні ў Менскім павеце дзеяння судовых павятовых устаноў. Цікава, што побач з подпісам Стэфана Багушэвіча стаіць і подпіс Юр’я Стэцкевіча. Вяртанне пад родныя сцягі ледзьве не скончылася трагедыяй: падчас ваенных дзеянняў Багушэвіч трапіў у палон да маскоўскіх ваяроў і толькі праз значны час змог вярнуцца дадому за вялікі выкуп.
Верагодна, па нейкім часе дэталі атрымання пазыкі і перадачы Прылук у заставу Станіславу Багушэвічу сцёрліся з памяці нашчадкаў удзельнікаў справы. У квітацыйным запісе ад 1692 г. па канчатковым вырашэнні справы аб забойстве Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага, харужага Парнаўскага, пазначана, што ён пазычыў “...некалі памёршым, Юр’ю і Яну Крыштофавічам з Завержа Стэцкевічам, падкаморычам Браслаўскім, і іх малодшаму брату Аляксандру Стэцкевічу, у апецы быўшаму па памерлым бацьку Крыштофу Стэцкевічу, падкаморым Браслаўскім, 34000 польскіх „17 злотых...
Патрэбна дадаць, што для Стэцкевічаў Прылукі былі не проста сялом, якое можна лёгка заставіць або прадаць. Некаторае святло на адносіны Стэцкевічаў да Прылук пралівае фундушовы запіс пані Ганны з Агінскіх Вільгельмавай Стэцкевічавай, падкаморыны Браслаўскай. У запісе, складзеным яе сынамі Крыштофам, падкаморыем Браслаўскім, і Багданам, падкаморыем Мсціслаўскім, Кацярынай Сангушкаўнай Ковельскай Янавай, харужынай Аршанскай, Стэцкевічамі і некаторымі іншымі прадстаўнікамі сям’і Іблютага 1645 г., несумненна, на падставе яе перадсмяротных слоў (памёрла каля 1631 г.) пазначана, што яна падаравала, у асобе айца ігумена Менскага манастыра святых апосталаў Пятра і Паўла Езофа Груковіча, брацці Прылуцкага манастыра святой Тройцы, размешчанага ў Прылуках, 4 валокі зямлі ў вёсцы Сухоцічы на рацэ Пціч. Самае ж галоўнае заключалася ў тым, што на могілках каля Прылуцкага манастыра былі пахаваны самыя блізкія людзі Ганны з Агінскіх: яе муж Вільгельм Стэцкевіч, падкаморы Браслаўскі, (памёр у 1616 г.) і сын Ян, харужы Аршанскага павета. Як вынікае з матэрыялаў, фундуш надаваўся толькі пры выкананні асаблівай умовы. Hi Прылуцкі манастыр, ні Германаўская царква “У неба Ўзяцця Панны Марыі” не павінны былі пераходзіць у вунію. “Вунія і рымскае набажэнства” не маглі быць уведзены. Абавязковым было захаванне манастыра і царквы “...пад паслушэнствам Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы і Менскага ігумена
17 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 6, арк. 670