Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Перад смерцю, 1 верасня 1760 г., на 60-м ад нараджэння годзе, Юзаф Міхал Іваноўскі, стараста судовы гарадавы Менскі, склаў тэстамент, дзе паклапаціўся аб забеспячэнні сваёй жонкі пані Марыяны з Жыжэмскіх і шматлікіх нашчадкаў. Жонцы перадаваліся ў пажыццёвае карыстанне дзве часткі Прылук, якія яму дасталіся ад памерлага брата Ежы, старасты Вісліцкага. Для забеспячэння пасагам незамужняй дачкі Розы і стварэння годных умоў жыцця малодшага сына Станіслава вылучаліся: Лахаўшчына
47 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 40, арк. 1329
48 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 175, арк. 40
49 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, арк. 255
з фальваркам Слабада, Стакоцічы, фальварак Талькаўшчына, Шчамысліца, іменне Падгай і Каханоўшчына50. Стараста судовы гарадавы Менскі адчуў сябе нездаровым яшчэ ў 1759 г., але тады, як ён пісаў, “...яму дазволіў жыць яго нябесны заступнік святы Юзаф...”.
У мясцовай шляхты меліся вельмі сур’ёзныя прычыны для нараканняў на характар вядзення судовых спраў у гродскім судзе, які падпарадкоўваўся Іваноўскаму. Аднак Юзаф Іваноўскі дабіваўся ў судах Вялікага княства Літоўскага рашэнняў па гэтых справах на сваю карысць. Несумненна, што акрамя нябеснага патрона, у судовага старасты Менскага меліся і зямныя абаронцы. Паміраючы, Юзаф Міхал Іваноўскі даручыў сваю сям’ю апекунам, якімі прызначыў самых аўтарытэтных асоб у ВКЛ. Апекунамі ягонай жонкі і дзяцей згадзіліся стаць: Міхал Радзівіл, ваявода Віленскі, гетман ВКЛ, Ігнацы з Казельска Агінскі, маршалак ВКЛ, Тадэвуш з Казельска Агінскі, кашталян Троцкі, ксёндз Солтык, біскуп Кракаўскі, і Ежы Мнішак, каронны маршалак надворны.
Праз некаторы час пасля пахавання мужа, менавіта Іблістапада 1761 г. пані Марыяна з Жыжэмскіх Юзафавая Іваноўская, старасціна судовая Менская, праз вознага правяла інтрамісію (уступленне ў правы валодання) ў Прылуках, Прылучках, Слабадзе, Падгаі, Каханоўшчыне і іншых маёнтках, згодна з тэстаментам старасты судовага Менскага51.
Пасля смерці мужа і бацькі для Іваноўскіх насталі цяжкія часы. Крэдыторы прад’явілі прэтэнзіі на значную суму грошай, якую ім завінаваціўся былы стараста судовы Менскі. У апошнія гады выдаткі Юзафа Іваноўскага перавышалі грашовыя паступленні ад яго камерцыйных устаноў і прыналежных яму падданых. Зразумела, што вастрыня праблемы крыху заспакойвалася тым, што старэйшы сын Юзафа Ігнацы Іваноўскі па цэсіі (згодзе) бацькі і з прывілея караля Станіслава Аўгуста ад 18лютага 1760 г. атрымаў стараства судовае Менскае52. Яго паўнамоцтваў хапала, каб крыху супакоіць патрабаванні крэдытораў. Аднак агульная сума прад’яўленых крэдыторамі грашовых патрабаванняў не магла быць забяспечана тымі грашовымі сродкамі, якія меліся ў распараджэнні самога Ігнацыя Іваноўскага і яго родных братоў. Да таго ж, яго браты, як і ён сам, прывыклі весці раскошнае жыццё. Марыяна з Жыжэмскіх і Ігнацы, яе сын, стараста судовы Менскі, Іваноўскія вымушаны былі правесці эксдывізію (выставіць на аўкцыён) па значнай частцы Прылуцкіх іменняў53.
50 НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 16, арк. 211-224
51 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 13, арк. 610
52 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 181, арк. 710
53 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 17, арк. 1129
Яшчэ 24 кастрычніка 1777 г. Тэаніла з Іллічоў Іваноўская, старасціна судовая Менская, ад сябе і ад сына Максіміліяна і дачкі Караліны перадае ў заставу Францыску Вайдзевічу, суддзі гродскаму Менскаму, частку Лахаўшчыны54. У рукі Францыска Вайдзевіча і яго жонкі пані Ганны з Праздзецкіх да 21 сакавіка 1782 г. такім жа парадкам перайшлі Каханоўшчына, Падгаі і некаторыя іншыя фальваркі, аддзеленыя ад Прылук55. Заўсёды землі перадаваліся ў заставу з вялікім спадзяваннем на тое, што цяжкія часы пройдуць і настане момант іх вяртання ў свае рукі. Вельмі мала можна прывесці прыкладаў здзяйснення гэтых надзей.
Да 1780 г. і Іваноўскія пазбыліся большай часткі Прылук. 26 студзеня 1778 г. Станіслаў з Рагала Іваноўскі, старасціч судовы Менскі, і яго жонка Барбара з Ратамскіх прадаюць значную частку сваіх асабістых валоданняў у Прылуках. Толькі за 20000 польскіх злотых Матэвуш і Кацярына з Янішэўскіх Ваньковічы, суддзі земскія Менскія, набываюць у старасцічоў Менскіх пазасталыя ў іх трэць Прылук і Лахаўшчыны56.
Вёска Прылучкі перайшла ў валоданне Багдана Кастравіцкага, будаўнічага Менскага. Перад смерцю, складаючы свой тэстамент, будаўнічы Менскі запісаў гэты фальварак сваёй добрай знаёмай пані Марысі Янавай.
Чарняўскі Фёдар Віктаравіч, гісторык.
54 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 175, арк. 255
55 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 21, арк. 176
56 НГАБ, кмф 18, воп. 1, спр. 505, ар. 536
Ігар Гатальскі, Інеса Кароль
ПРЫЛУКІ Ў XX СТАГОДДЗІ
Гісторыя Прылук у XX стагоддзі складаная і часам вельмі драматычная.
Да 1917 года сядзіба жыла сваім звычайным жыццём. Гаспадарка была добрая, вялікая. Меўся 8-польны севазварот. У Воўчкавічах адчыніў дзверы вялікі чырвоны прыгожы касцёл, пабудаваны на сродкі Юрыя Чапскага. Было і гора. Памерла гаспадыня — графіня Юзафіна, асірацелі сямёра дзяцей.
Трагедыя 1917 года не мінула Прылук. Пасля рэвалюцыі землі, якія належалі Юрыю Чапскаму, былі нацыяналізаваны, і на іх утвораны некалькі “нацыяналізаваных маёнткаў”.
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захавалася шмат дакументаў, па якіх нам удалося аднавіць гісторыю сядзібы ў XX стагоддзі.
6 лютага 1919 года сядзіба Прылукі, як і ўсе іншыя сядзібы, была перададзена ў карыстанне павятовага ўпраўлення нацыялізаваных сельгаспрадпрыемстваў. Сядзібы падзяляліся на тры катэгорыі. Прылукі былі аднесены да 1 -й групы, у якую ўваходзілі тыя сядзібы, дзе меліся тэхнічны інвентар і прадпрыемствы, ўмовы для развіцця спецыяльных галін сельскай гаспадаркі, добры культурны стан і невялікая адлегласць ад эканамічных цэнтраў1.
Пасля канчатковага ўсталявання савецкай улады Прылукі сталі “народным маёнткам” Наркамзема БССР, а ў пачатку 1921 года, згодна архіўных дакументаў, гэта саўгас “Прылукі”, якому належалі вёскі Прылукі, Падгай, Каханаўшчына, Слабада, Лецкаўшчына і Прылучкі.
Пасля заснавання у Мінску Беларускага Дзяржаўнага універсітэта Прылукі на кароткі тэрмін сталі “вучэбнай фермай” БДУ2. У гаспадарцы была 21 дзесяціна орнай зямлі. Вырашана ўзнавіць 9-польны севазварот, займацца зерневымі, агародніннымі, ягаднымі, пладовымі культурамі і бульбай. Былі таксама сенакос, майстэрні і кузня, малочны статак каля 30 галоў. Гаспадарку абслугоўвалі 26 коней. Адначасова маёнтак выкарыстоўваўся як вучэбная ферма і дом адпачынку для прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ.
У верасні 1922 г. ферма Прылукі перададзена нанова арганізаванаму Беларускаму Дзяржаўнаму інстытуту сельскай гаспадаркі імяЛеніна. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца вельмі падрабязны акт перадачы ад 5верасня 1922 г. народнай гаспадаркі “Прылукі” Самахвалавіцкай воласці Мінскага павету інстытуту3, а таксама загад №111
1 НАРБ, ф. 681, воп. 1, спр. 83, арк. 102, 122 зв.
Тамсама, ф. 205, воп. 1, спр. 48, арк. 5.
3 Тамсама, ф. 209, воп. 1, спр. 43, арк. 12-18.
ад 12жніўня 1922 г. па наркамзему4. Праз тры гады інстытут быў пераведзены ў Горкі, а маёнтак Прылукі зноў перададзены Наркамзему БССР.
3 архіўных крыніц вядома, што 5 кастрычніка 1937 г. быў адкрыты дом адпачынку “Прылукі” ЦК КП(б)Б. У Нацыянальным архіве намі знойдзена дакладная запіска намесніка фінансава-гаспадарчага сектара ЦК КП(б)Б Баранава на імя сакратара ЦК П. Панамарэнкі “О состояннн дома отдыха «Прнлукн»”, складзеная ў 1938 годзе5. 3 яе бачна, з чаго складалася маёмасць дома адпачынку і каго ён абслугоўваў. Сярэдняя наведвальнасць адпачываючых у звычайныя дні разам з сем’ямі была 66 чалавек, у выхадныя дні ІЗОчалавек. Дом адпачынку фінансаваўся па лініі наркамату аховы здароўя і СНК БССР.
Падчас вайны ў сядзібе была рэзідэнцыя вышэйшых чыноў акупацыйнай фашысцкай адміністрацыі, тут бываў гаўляйтэр В. Кубэ. Пры адступленні фашыстаў палац быў спалены. Ад яго засталіся толькі сцены і капітальньія перагародкі. Мясцовыя жыхары бралі з руін цэглу для сваіх патрэб.
У час вайны парк моцна пацярпеў, ад яго захаваліся толькі некалькі старых клёнаў, лістоўніц, а на цэнтральнай алеі і паўднёва-заходнім схіле ліпы. Тэрасная частка парка добра праглядалася: дрэвы, у адрозненне ад сённяшняга часу, раслі толькі па баках тэрас. Дамы гаспадарчага комплекса сядзібы выкарыстоўваліся пад кватэры жыхароў Прылук і для гаспадарчых патрэб. Памяшканні былога пастаялага двара былі прыстасаваны пад школу.
У 1957 г. рашэннем Савета Міністраў БССР палац і парк былі перададзены Мінскай выпрабавальнай станцыі па каларадскім жуку, нематодам і раку бульбы Усесаюзнага інстытута аховы раслін. Праект аднаўлення палаца быў распрацаваны Беларускім дзяржаўным інстытутам праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва (архітэктар Я. Цюкаў). У 1959-1961 гг. палац быў адноўлены. Тады да яго быў дабудаваны двухпавярховы Г-падобны корпус. Значную ролю ў аднаўленні палаца адыграла дырэктар Даследчай станцыі Ц. С. Гандэльман. Былі таксама пабудаваны чатыры двухпавярховыя шматкватэрныя дамы, вадацяжная вежа, дзіцячы садок, гаражы, кацельня6.
3 1944 г. у Прылуках размяшчаецца Беларускі прыёмны радыяцэнтр, які быў створаны пасля вызвалення БССР і ажыццяўляў радыёвяшчанне і радыёсувязь з Масквой. Спачатку ён працаваў у прыстасаваным нямецкім бараку. У кастрычніку 1946 года яго перавялі ў стайневы флігель сядзібы, a
4 НАРБ, ф. 48, воп. 1, спр. 453, арк. 82.
5 Тамсама, ф. 4п, воп. 1, спр. 14457, арк. 1-12.
6 Проект восстановлення дворцово-паркового комплекса «Прнлукн». Мннск, Белгнпросельстрой, 1957-59.
ў 1956 г. у пабудаванае для яго памяшканне, дзе ён працуе і цяпер. Для супрацоўнікаў радыёцэнтра пабудаваны жылыя дамы па вуліцах Лясной і Радыстаў7.
У канцы 1950-х пачатку 1960-хгг. у Прылуках было пасаджана шмат маладых дрэў. У парку ў 1963-1964 гг. была адноўлена цэнтральная ліпавая алея.
Вельмі хутка Прылукі пачалі развівацца пасля таго, як на базе выпрабавальнай станцыі ў лютым 1971 г. быў створаны Беларускі навуковадаследчы інстытут аховы раслін8.
Першым яго дырэктарам стаў доктар біялагічных навук, членкарэспандэнт АНБеларусі А. Л. Амбросаў (1971-1978 гг.). У гэты час быў распрацаваны генеральны план забудовы Прылук (на 25 гадоў), якога прытрымліваюцца і цяпер. Больш за 30 гадоў будаўніцтвам кіраваў намеснік дырэктара інстытута П. Л. Гладкі.