Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
7 Рынейскі, Анат. Археолёгічныя разьведкі на р. Пціч, с. 206.
8 Нов О. В., Рябцевнч В. Н. Курганный могнльннк Стукатнчн в округе Мннска Н Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 7-9 верас. 2007 г.). -Мінск, 2008, с. 31-33.
Матэрыялы, якія былі на іх сабраны падчас археалагічных разведак, выразна падзяляюцца на дзве храналагічныя групы: Х-ХІІ (радзейХІІІ) і XVXVIII стст., прычым ніжняя дата артэфактаў другой групы можа вызначацца XVI і нават XVII ст.
Адначасова з такімі адносна невялікімі існавалі і больш значныя па памерах селішчы, напрыклад каля в. Стукацічы (амаль 4 га) і Забалацце Прылучкі. Апошнія праходзяць у літаратуры як два асобныя селішчы, але на справе з’яўляюцца адным, якое падзяляецца на дзве часткі балоцістай лагчынай з рэшткамі ручая, што ўпадаў у Пціч. Матэрыялы Х-ХІІ стст. з культурнага пласта селішчаў каля в. Забалацце і Прылучкі цалкам ідэнтычныя9, і гэта дазваляе меркаваць, што па сутнасці гэта адзінае селішча, якое падзялялася ручаём на дзве няроўныя часткі. Агульная плошча селішча дасягала 5,6 га.
У 1997 г. пры абследаванні тэрыторыі в. Прылукі на схіле паўночнага берага сажалкі, на агародах бьіло знойдзена селішча плошчай каля 1,4-1,5 га на тэрыторыі якога былі сабраны матэрялы, якія выразна падзяляюцца на дзве храналагічныя групы: другой паловы Х-ХІІ і XVII-XVIII стст.10. Гэта рэшткі вёскі, з якой пачыналася гісторыя Прылук, што налічвае, такім чынам, не менш як 1000 гадоў.
Агляд помнікаў даўніны Прылукскага наваколля быў бы няпоўным без згадвання знакамітага манетнага скарбу, знойдзенага ў 1894 г. у в. Лецкаўшчына мясцовым селянінам. Найболын грунтоўныя звесткі па гэтым скарбе ўтрымліваюцца ў манаграфіі А. Маркава. Паколькі кніга была напісана яшчэ ў 1893 г., звесткі пра больш познія знаходкі змешчаны ў дадатку да яе11. Згодна з А. Маркавым, скарб, знойдзены ў в. Лецкаўшчына (у публікацыі яна памылкова названа “Ленцнковіцнна”), складаўся з 502 дырхамаў, якія чаканіліся паміж 816 і 911 гт.: 19 аббасідскіх, 5 тагерыдскіх, 6 саффарыдскіх, 405 саманідскіх і 7 імітацый апошніх, a таксама 60 манет, якія нельга вызначыць з прычыны іх моцнай зношанасці. (Вызначэнне манет скарбу зроблена ў Імператарскай Археалагічнай Камісіі баронам В. Г. Тызенгаўзенам12).
9 Заяц Ю. А. Отчет об археологнческнх разведках в Мннском районе, в междуречье Свнслочн н Птнчн н раскопках посада менковского археологнческого комплекса в 1997 г. / Архіў Археалагічнай навуковай дакументацыі Дзяржаўнай Навуковай Установы «Інстытут Гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі» (у далейшым ААНД ДНУ «ІГ НАН Б»). Спр. № 1679, с. 7-9, рнс. 11-13.
10 Тамсама, с. 4, рлс. 7, 33.
'1 Марков А. Топографня кладовь восточных монеть (сасанндскнх н куфпческнх). СПб.: тапографня нмп. АН, 1910, с. 136-142.
12 Тамсама, с. 138.
У гэтай жа публікацыі згадваецца манетны скарб, знойдзены селянінам ва ўладаннях графа К. фон Гутэн-Чапскага13. Яго А. Маркаў агледзеў у мясцовам паліцэйскім ўпраўленні. Звесткі пра гэтыя знаходкі змешчаны адпаведна пад нумарамі 13 і 14 у дадатку да яго кнігі. Гэта, а таксама няўважлівае ўспрыняцце інфармацыі парадзіла версію аб існаванні нібыта двух асобных скарбаў. Пытанне яшчэ больш заблытала публікацыя Г. В. Штыхава, у якой ідзе гаворка менавіта пра два скарбы14. Між тым з параўнання апісанняў скарбаў, змешчаных пад нумарамі 13 і 14 у дадатку да кнігі А. Маркава, вынікае, што гаворка ідзе пра адзін і той жа скарб. На гэта ўказвае наступнае.
Па-першае, ў абодвух выпадках знаходкі зроблены ў адным і тым жа годзе-1894-м.
Па-другое, месца знаходкі аднаго скарбу названа амаль дакладна: «Млнскай Губерннн, Мннскаго уезда Самахваловнчской волостн в деревне Ленцнковіцнне» (так у Маркава, замест «Лецковіцнне»), пра другі сказана: «Мннской губерннн около города Мннска в нменнн графа К. ГуттеньЧапскаго». Аднак, у 1894 г. в. Лецкаўшчына знаходзілася, як і зараз, непадалёку ад Мінска і уваходзіла ў склад маёнтка графа Караля фон ГутэнЧапскага.
Па-трэцяе, абедзве манеты з “другога скарбу”, якія былі вызначаны самім А. Маркавам (саманіцкі дырхам, чаканены ў Балхе ў 292 (904) г. і падробка пад саманіцкі дырхам) цалкам упісваюцца ў склад і датаванне манет скарба з Лецкаўшчыны.
Адзінае разыходжанне, якое ёсць у апісанні скарбаў, змешчаных у дадатку да кнігі А. Маркава пад нумарамі 13 і 14, гэта звесткі пра колькасць манет, адпаведна 502 і 50015. Дарэчы, розніца ў гэтых дадзеных не такая ўжо і значная і мае тлумачэнне. Знаёмства з архіўнымі справамі Імператарскай Археалагічнай камісіі (кнігі запісаў аб паступленні манетных скарбаў) паказала, што пасля вывучэння складу скарбу (месцы і даты чаканкі манет) камісія звычайна адбірала для сталічных музеяў рарытэтныя манеты (ад адной да некалькіх), а астатнія вяртала “находчнку” ці, калі захаванасць іх была зусім дрэнная, аддавала на пераплаўку. Вельмі верагодна, што скарб з Лецкаўшчыны Археалагічная Камісія вярнула селяніну, які знайшоў яго, праз мясцовае паліцэйскае упраўленне, дзе
13 Марков А. Топографня кладовь восточных монеть (сасанндскнх н куфнческнх). СПб.: тнпографня нмп. АН, 1910, с. 138.
14 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн (ІХ-ХІІІ вв.). Мннск: Наука н техннка, 1978, с. 64.
15 Марков А. Топографня кладов восточных монет (сасанндскнх н куфнческнх). СПб.: тшіографня нмп. АН, 1910, с. 138.
А. Маркаў i бачыў скарб. Зразумела, за мінусам тых двух манет, што засталіся ў камісіі.
Сказанае вышэй дазваляе нам меркаваць, што пад нумарамі 13 і 14 дадатка ў манаграфіі А. Маркава гаворка ідзе пра адзін і той жа скарбе, які быў знойдзены селянінам ў в. Лецкаўшчына ў 1894 г.
Ужо ў канцы XX ст. шляхам апытання старажылаў вёскі ўдалося вызначыць прыкладнае месца, дзе быў знойдзены скарб. Высветлілася, што схаваны ён быў на тэрыторыі селішча, з паверхні якога сабраны фрагменты вырабленага на ганчарным крузе керамічнага посуду другой паловы X другой паловы ці пачатку XIII ст. Аднак знаходка на тэрыторыі гэтага археалагічнага помніка скарбу першай паловы X ст. дазваляе спадзявацца, што ў культурным пласце будуць адшуканы больш раннія артэфакты, якія наблізяць храналогію лецкаўшчынскага селішча да храналогіі паселішча на р. Мена (Менка), дзе ў 1999 г. у нашым раскопе XVII быў знойдзены срэбны дырхам 280 г. х. (893/894), які чаканіўся на манетным двары горада Шош (вызначэнне В. Н. Рабцэвіча)16. Дарэчы, дырхамы, якія чаканіліся ў гэтым самым горадзе і ў той жа год, меліся сярод манет скарба з Лецкаўшчыны17.
Заяц Юрый Апанасавіч, кандыдат гістарычных навук, археолаг, гісторык Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
16 Заяц Ю. А. Отчет об нсследованнн археологнческого комплекса на р. Менка в 1999 г. / ААНД ДНУ “ІГ НАН Б”. Спр. № 2268, с. 6, 14, 22.
17 Марков А. Топографня кладов восточных монет (сасанвдскнх н куфнческпх). СПб.: тнпографня нмп. АН, 1910, с. 138.
Ігар Гатальскі
ЭКСКУРСІЯ “РОД ЧАПСКІХ НА МІНШЧЫНЕ”
Экскурсія зацверджана Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі
Беларусь і Нацыянальным агенцтвам па турызму ў 2007 годзе.
Змест экскурсіі:
•	экскурсія знаёміць з мясцінамі ў Мінску і яго ваколіцах (ад Мінска да пасёлка Станькава), дзе жылі і дзейнічалі прадстаўнікі роду фон Гутэн-Чапскіх;
•	у вёсках Прылукі і Станькава экскурсанты аглядаюць сядзібнапаркавыя комплексы Чапскіх;
•	па дарозе экскурсанты атрымліваюць інфармацыю аб размешчаных на трасе маршрута населеных пунктах, памятных мясцінах, звязаных з пэўнымі падзеямі і асобамі.
Мэта экскурсіі:
•	Выхаванне патрыятызму, павагі да гісторыі Беларусі і памяці аб яе славутых асобах;
•	Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за свой край, адказнасці за захаванне гістарычна-культурнай спадчыны;
•	Пашырэнне агульнага кругагляду экскурсантаў, фарміраванне іх грамадзянскай пазіцыі, зацікаўленасці гісторыяй малых паселішчаў.
Задачы экскурсіі:
•	пазнаёміць экскурсантаў з аб’ектамі і мясцінамі ў Мінску і яго ваколіцах, дзе жьілі і дзейнічалі прадстаўнікі роду графоў фон ГутэнЧапскіх, з іх сядзібамі Прылукі і Станькава; на прыкладзе сядзіб Прылукі і Станькава паказаць свет сядзіб, іх складовыя часткі і ўзаемасувязі;
•	паказаць значнасць укладу прадстаўнікоў роду фон ГутэнЧапскіх у развіццё прамысловасці і культуры Мінска і Міншчыны.
Маршрут экскурсіі: Мінск (аўтастанцыя Дружная праспект Незалежнасці плошча Перамогі вуліца Кісялёва вуліца Старажоўская вуліца Камуністычная вуліца Багдановіча вуліца Я. Купалы праспект Незалежнасці Кастрычніцкая плошча праспект Незалежнасці вуліца Маскоўская вуліца Чкалава вуліца Брылеўская вуліца Лейтэнанта Кіжаватава) Слуцкая шаша Сеніца Прылукі Атоліна -
Воўчкавічы Дзяржынск (дарога Р65 вуліца Першамайская завулак Школьны вуліца Кастрычніцкая вуліца 1-я Ленінская вуліца Фаміных) Станькава Дзяржынск Мінск.
Працягласць экскурсіі каля 8 гадзін, даўжыня маршрута 140 км
Аб’екты агляду на экскурсіі:
Мінск: будынак былой электрастанцыі (пр. Незалежнасці, 326), тэрыторыя былога тралейбуснага дэпо № 1, піўзавод “Аліварыя”, квартал Траецкага прадмесця, карпусы 2-й клінічнай бальніцы, будынак першай гарадской бібліятэкі (вул. Інтэрнацыяналызая, 31), Цэнтральны Сквер, Дом афіцэраў, будынак тэалагічнага факультэта БДУ, былы “Юбілейны” дом, фантан “Амур з лебедзем”, тэатр імя Я. Купалы, прыбіральня ў скверы, панарама парку імя М. Горкага, касцёл свсв. Сымона і Алены, іншыя мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Кароля і Юрыя Чапскіх;
Сеніца: Петрапаўлаўская царква, Сеніцкая сярэдняя школа;
Скарынічы: курганныя групы, Скарыніцкі лес;
Прылукі: курганы, сядзіба Прылукі (парк, палац, гаспадарчы комплекс), музей Інстытута аховы раслін, крыніца, выстава “Прылукі праз вякі” ў Прылуцкім цэнтры народнай творчасці, царква Раства Багародзіцы, Прылуцкая школа;
Атоліна: гаспадарчыя будынкі былога фальварка Атолін;
Воўчкавічы: надмагільны помнік Юзафіны Чапскай, рэшткі падмуркаў касцёла, лясны заказнік “Прылуцкі”;
Дзяржынск: рэшткі гары Кальвіншчына, помнік ахвярам фашызму, касцёл, памятны знак у гонар 850-годдзя Дзяржынска, царква Пакрова Багародзіцы, магіла Зянона Завітневіча, будынак Дзяржаўнага архіва;