Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Нашае разьвітаньне з Косьцікам было вельмі эмацыйным, бо мы столькі перажылі разам! Мы паабяцалі пісаць адзін аднаму, як толькі ўсё ўсталюецца. Дамовіліся якнебудзь сустрэцца й за чаркай узгадаць свае прыгоды. Мы абняліся. Нашыя вочы напоўніліся сьлязьмі, і я выйшаў. Я адчуваў, што ўжо ніколі не пабачу яго.
Я накіраваўся на чыгуначны вакзал. Я добра запомніў
[621
папярэджаньне дзядзькі ня ехаць пасажырскімі вагонамі, каб не апынуцца ў бядзе, бо вельмі часта праводзіцца праверка пашпартоў. Ізноў я не разумеў гэтага. Нашто ім трэба было правяраць уласных грамадзянаў? Але мне прыйшлося прымірыцца з сытуацыяй. Я ня мог рызыкаваць, бо самым галоўным на той момант было вярнуцца дамоў і пабачыць маці.
Разам з пасажырскімі меліся яшчэ вагоны для перавозкі збожжа: саветы ў вялікай колькасьці вывозілі яго зь Беларусі і Ўкраіны ўва ўнутраныя раёны Савецкага Саюзу. Гэта мяне зьдзівіла, бо я думаў, што ў Савецкім Саюзе мусіць быць дастаткова збожжа. Я вырашыў не купляць квіток, а прабрацца ў адзін з такіх вагонаў.
Ноччу мы прыбылі ў Баранавічы, і я зьлез зь цягніка. Усё выглядала такім знаёмым, такім утульным. Я пачуваўся гак упэўнена, што пайшоў і купіў у касе квіток да Наваградка. А чацьвёртай вечара мы выехалі, і я пабачыў знаёмыя пэйзажы. Маё сэрца моцна забілася, а вочы напоўніліся сьлязьмі, але я стараўся хаваць свае эмоцыі, каб не прыцягнуць увагі. Празь некалькі гадзінаў цягнік прыбыў у Наваградак.
Я ведаў, што мае маці жыве ў кватэры на вуліцы Карэліцкай. Калі я дайшоў да рогу вуліцы, то аслупянеў: футах у дзесяці ад мяне стаяла маці, якая дагэтуль нават ня ведала, мёртвы я ці жывы. Мы абое разгубіліся. Потым кінуліся адзін аднаму ў абдымкі й заплакалі. Мы не маглі вымавіць ні слова, але нарэшце маці, якая ўсё яшчэ трымала мяне, сказала: «Пойдзем дадому, сынок». Мы былі моцна ўзрушаныя й спрабавалі зразумець, што адбываецца. Моўчкі мы накіраваліся да двухпакаёвай кватэры маёй маці.
(631
Кватэр было так мала, што ніхто ня меў права жыць асобна, і разам з маёй маці жыла мэдсястра з Савецкага Саюзу. Калі мы прыйшлі, яе не было, і мы пачалі размаўляць, сьмяяцца й плакаць. Мы трымалі адзін аднаго за рукі, і нам спатрэбіўся пэўны час, каб супакоіцца. Маці згатавала мне паесьці й сказала, што ня можа ўжыцца са сваёй суседкай і думае, што тая працуе на НКВД. Людзі былі перакананыя, што ўсе, каго прысылаюць з Савецкага Саюзу, — гэбісты й мусяць паведамляць саветам пра ўсё, што чуюць альбо што падаецца ім падазроным. Яны павінны былі даносіць на ўсіх, асабліва на патрыётаў.
Мая маці намалявала вельмі сумную карціну ў дачыненьні да становішча ў краіне. «Вызваленьне» прынесла толькі савецкую акупацыю. I яна была больш небясьпечнай і шкоднай, чым папярэдняя польская акупацыя. Палякі, прынамсі, паважалі грамадзянскія правы беларусаў. Пад палякамі мы, ува ўсякім разе, маглі выбіраць сваіх прадстаўнікоў, друкаваць кнігі, пэрыядычныя выданыіі, выказваць патрыятычныя настроі. Але, калі прыйшлі саветы, людзі пабачылі сапраўдны твар камунізму й балынавізму. Заможныя сяляне, шмат настаўнікаў, былыя актывісты, палітыкі бясьсьледна зьніклі. Некаторыя потым апынуліся ў лягерох у паўночных раёнах Савецкага Саюзу. На Беларусь апусьцілася заслона цемры. Паўсюдна панавалі маўчаньне й страх, і нават сямейныя зборкі сталі нейкімі штучнымі. Усе так баяліся абмяркоўваць падзеі, піто нават членам сям’і ўжо ніхто не давяраў.
Цяжка зразумець, як дакладна паўстала такая сытуацыя. Талстой аднойчы заўважыў, што ён баіцца зьяўленьня Чынгісхана з тэлефонам. Сталін якраз і стаў новым Чынгісханам, у распараджэньні якога знаходзіліся сучасныя
[641
тэхнічныя сродкі. Ён кантраляваў Усходнюю Эўропу й пераўі варыў яе, па сутнасьці, у турму, дзе былі падаўленыя ўсе свабоды. Ягоная вядомая канстытуцыя, якая гарантавала права збораў і свабоду слова, зьяўлялася фарсам, заслонай. На самой справе, гэта толькі Камуністычнай партыі было гарантаванае вяршынства ў палітыцы, эканоміцы, навуцы й іншых сфэрах жыцьця. Эканоміка была цэнтралізаваная ў Маскве і, як вынік, пагаршалася год ад году. Усе тавары, якія раней можна было набыць у Заходняй Беларусі, вельмі хутка зьніклі. Салдаты Чырвонай Арміі, агенты акупантаў (настаўнікі, адміністратары, партыйцы) былі замежнікамі у асноўным з Расіі. Яны ніколі ня ўмелі размаўляць пабеларуску й сьлепа падпарадкоўваліся свайму начальству ў Маскве. Беларускі ўрад у Менску складаўся з марыяпэтак Масквы. Сыіярша, напрыканцы 1920х гадоў, беларускі рух перажыў уздым, але быў спынены чысткамі 193032 гадоў. Лідары руху былі рэпрэсаваныя, і большасьць зь іх забітая. Некаторыя памерлі ў савецкім ГУЛАГу. Мала хто выжыў. Я ўзгадаў, як чуў у Польшчы, што савецкая ўлада забівае сваіх уласных дзеячоў і што тыя прызнаюць сваю віну і, здаецца, паміраюць дабравольна. Тады я думаў, што гэта была антысавецкая прапаганда, сівораная палякамі. Аднак цяпер я пабачыў, што, магчыма, памыляўся.
Mae маці адкрыта выказала свае страхі й хваляваньні. Яна загадала мне пайсьці да гарадзкіх уладаў, каб зарэгістравацца й атрымаць дакумэнты. Яна баялася, што маёй псторыі не павераць і я магу апынуцца ў астрозе альбо ў лягеры на ўсходзе Савецкага Саюзу.
Каля шасьці вечара вярнулася мэдсястра. Яна была высокан, хударлявай, з прыгожай таліяй й маленькім задком
[651
у шчылыіенькай спадніцы. У яе былі маленькія грудзі, і, здаецца, я мог бачыць смочкі пад сіняй кашуляй. У яе былі карыя вочы й тонкія выгнутыя бровы. Яна была пекнай, але нечага не хапала. У ёй не было жыцьця.
Калі яна ўвайшла, маці прадставіла мяне, і мэдсястра зьлёгку ўсьміхнулася, хаця выдавала на тое, іпто я яе не зацікавіў. Потым яна павярнулася й пайшла ў свой пакой. Празь нейкі час яна зьявілася йзноў, папіла з намі гарбаты й вярнулася да сябе.
Паколькі ў кватэры цяпер знаходзілася мэсястра, размова зьмянілася. Мы з маці пачалі гаварыць пра нашую сям’ю ў Любчы й абмяркоўваць, што мне лепш зрабіць: застацца тутака альбо падацца туды. Я сказаў, што, хутчэй, паеду ў Львоў, які знаходзіўся тады ў Савецкай Украіне, дзе меўся ўнівэрсытэт і дзе мае сябры, Язэп Сажыч і Янка Гутар, вывучалі мэдыцыну. Я хацеў, каб мяне залічылі да верасьня.
На наступны дзень я рана падняўся й пайшоў наведаць аднаго добрага сябра, зь якім мы вучыліся ў польскай гімназіі Янку Плескача. Янка быў на дзьве клясы старэйшы за мяне, але ў нас былі вельмі давяральныя адносіны й мы заўсёды адкрыта абмяркоўвалі нашае стаўленьне да палітычнай сытуацыі ў Польшчы. Янка зьяўляўся антыкамуністам і выступаў за свабоду слова й правы чалавека. Ён змагаўся за правы нацыянальных меншасьцяў кшталту жыдоў. Ён зрабіў накід гісторыі Беларусі, дзе падкрэсьліваў, што нашая краіна захоўвала вернасьць дэмакратыі й заўсёды давала прытулак тым, хто спрабаваў унікнуць перасьледу, напрыклад, францускім пратэстантам і гішпанскім жыдам. Янка моцна зьдзівіўся, калі пабачыў мяне, бо чуў, што я загінуў на
[661
фронце. Я запэўніў яго, што я жывы і здаровы і надта прагну вярнуцца да вучобы, каб займацца мэдыцынай, і што зь нецярпеньнем чакаю таго дня, калі Беларусь будзе нзноў вольнай. Яыка сур’ёзна паглядзеў на мяне й запрасіў прысесьці. Ён растлумачыў мне, што інфармацыя, якую ён зараз наведаміць мне, зьяўляецца прыватнай і што яго арыштуюць і адправяць у Сібір, калі нехта даведаецца, што ён гэтай інфар.мацыяй валодае. Янка коратка абмаляваў мне сытуацыю, якая панавала ў Беларусі, што было падобным да таго, што распавяла мне маці. Ён пацьвердзіў, што саветы падаўляюць вальнадумства й зьніштажаюць усіх і ўсё, што нейкім чынам зьвязана зь беларускім нацыяналізмам. Ён паведаміў, што студэнты, якіх польская паліцыя акрэсьліла як камуністаў, былі арыштаваныя й зьніклі. Янка лічыў, што я моцна памыліўся, што вярнуўся. Ён параіў мне пайсьці ў гарадзкую адміністрацыю й пабачыцца зь дзяўчьшай пад прозьвішчам Абрамовіч. Яна вучылася ў адной клясе са мной у польскай пмназіі і, паколькі была жыдоўкай, хутка атрымала адміністратыўны пост у гарадзкіх органах кіраваньня. Савецкі ўрад і КГБ выказвалі шмат сымпатыі да жыдоў, што разыходзілася з антысэміцкай налітыкай пры Польшчы. Саветы абвесьцілі жыдоў раўнапраўнымі грамадзянамі, якія атрымалі нават болей правоў за ўсіх астатніх, бо яны цяпер займалі амаль усе адміністратыўныя й болыпменш уплывовыя пасты.
Я накіраваўся ў пашпартны стол, дзе працавала Абрамовіч, і яна вельмі ўзрадавалася, калі пабачыла мяне. Калі я паведаміў ёй, што зьяўляюся ваеннапалонным, яна падала мне знак, каб я маўчаў і ня ўзгадваў нічога пра свае ўцёкі. Яна параіла мне зманіць, што я прыбыў зь іншага гораду й
[67]
хацеў бы зарэгістравацца ў Наваградку. Праз колькі хвілінаў я атрымаў пашпарт са сваім прозьвішчам і адрэсай і зрабіўся паўнапраўным грамадзянінам Савецкай Беларусі. Абрамовіч запрапанавала сустрэцца крыху пазьней, каб абмеркаваць некаторыя дэталі. Тым самым вечарам мы сустрэліся ў рэстарацыі, і Абрамовіч папярэдзіла мяне, што мы ня можам гаварыць пра палітычную сытуацыю, і ўвесь час нэрвова аглядалася па баках. Мы замовілі каву й гутарылі пра нашае мінулае ў польскай гімназіі й пра асабістае жыцьцё Абрамовіч. Япа была заручаная з адным з маіх прыяцеляў. Значна пазьней, калі я пабачыў Абрамовіч наступным разам, яна йшла ў калёне, якую эсэсаўцы вялі на расстрэл.
Перад тым, як я выехаў у Львоў, мы з маці зьезьдзілі ў Любчу, каб пабачыцца з раднёй і пабываць на бацькавай магіле. Да мяне вярнуліся дзіцячыя ўспаміны пра папярэднія прыезды. Калі я быў малым, я шкадаваў, што ў мяне няма бацькі, але цяпер я ўжо быў дарослым і адчуваў, што не разумею, чаго мне не хапала. Маці, са сьлязьмі на вачах, павярнулася да мяне й сказала, што яна спадзяецца, што я буду гэткім жа, як і мой бацька. Яна сказала, што будзе маліцца за мяне, каб я патрапіў на мэдыцынскі факультэт і спраўдзіў сваю мару стаць лекарам. На той момант я быў упэўнены, што не падвяду яе. Я глядзеў на ейнае маленькае цела, якое было такім моцным, і яна ў той дзень пераўтварылася ў волата ў маіх вачах. Я так любіў і паважаў яе. Яна столькім ахвяравала, каб дапамагчы мне. Мая маці была пя вельмі рэлігійнай. Яна наведвала царкву раз на год, на велікодную службу. У ейным пакоі вісеў абраз, і перад ім лямпадка. Абраз заставаўся вісець і пры гюльскай, і пры савецкай акупацыі. У большасьці хат абразы зьніклі, калі