Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
1301
Я вярнуўся ў шпіталь недзе каля паўдня. Зьявіўся Вова зь ліхтарыкам, перадаў яго мне, паціснуў мне руку й пажаДаЎ удачы. Вова падабаўся мне, таму што ён быў вельмі інтэлігентным і мне чымсьці імпанавала ягоная неразборлівасьць у сродках і безразважнасьць учынкаў. Я быў удзячны яму за дапамогу і ўпэўнены, што ён падтрымлівае нас.
Дзень ледзь цягнуўся. Я глядзеў па свой гадзіньнік і быў перакананы, што стрэлкі ня рухаюцца. Што датычыцца пляну, то нам не было чаго абмяркоўваць, бо кожная дэталь была ўжо абдуманая. Усё, што мы маглі рабіць, — гэта чакаць.
Я ляжаў у ложку. Лекар якраз памерыў мне тэмпэратуру, якая была тады 37,5. Прынесьлі вячэру. Я ня мог есьці, але прымусіў сябе, бо ведаў, што ем пармальна апошні раз перад уцёкамі.
Надышло 7:30, тады 8:00 вечара. Па пляне мы мусілі сабрацца ў 9:00 вечара, як пачнецца камэндапцкая гадзіна. У 8:15 я спытаўся ў лекара дазволу схадзіць да сяброў у барак. Ён заўважыў, што ўжо набліжаецца камэнданцкая гадзіна. Я паабяцаў, што доўга не затрымаюся і што я буду вельмі ўдзячны, калі мне дазволяць сустрэцца зь сябрамі. Лекар пагадзіўся. Паглядзеў на мянс доўгім позіркам і чамусьці паціснуў мне руку. Я думаю, ён здагадваўся, што я не зьбіраюся вяртацца. Я склаў свае сьціплыя пажыткі й накіраваўся да барака. Косьцік ужо ўвесь знэрваваўся.
А дзявятай у бараках патушылі сьвятло. Было ціха, і тэмпэратура знадворку была міпус 40 градусаў па Цэльсію. Гэта была адна з самых халодных зімаў за некалькі гаДоў Гэта моцпа разахвочвала, бо калі б нам прыйшлося хавацца ў лесе некалькі дзён, мы абавязкова б абмарозіліся.
[311
Але спыняцца ўжо не было як. Мы адчынілі дзьверы бараку і выходзілі па адным.
У кішэнях у нас ляжала ежа. Мы абгарнуліся прасьцінамі, каб быць нябачнымі на сьнезе. Неба было чыстым, і зоркі сьвяцілі вельмі ярка. Наперадзе, каля двухсот футаў ад нас, ахоўнік крочыў ува ўсходнім накірунку. Мы папаўзьлі па сьнезе, і сэрцы нашыя моцна біліся. Усхваляваньне надавала нам энэргіі, і, хаця ноч была халодвая, я ўвесь спацеў. Мы павольна рухаліся паперад: адна рука другая рука, адна нага другая нага. Ахоўнік набліжаўся да нас. Мы замерлі. Ён прайшоў, і мы прапаўзьлі яшчэ пяцьдзясят футаў. Ёп вярнуўся, мінуў нас, і мы прапаўзьлі яшчэ пяцьдзясят футаў. I яшчэ раз мы ўмерзьлі ў сьнег, як праходзіў ахоўнік. Ён спыніўся на нейкі момант, і я быў упэўнены, што маё сэрца таксама спынілася. Ён запаліў цыгарэту й пакрочыў далей, да заходняй вышкі. Мы пакрылі апошнія пяцьдзясят футаў і апынуліся перад першым радам калючага дроту. Вярнуўся ахоўнік і прайшоў недзе футах у дзесяці ад нас. Я не магу апісаць тое ўзбуджэньне й напружаньне, якія мы адчувалі, калі ён мінаў так блізка. Ён пакрочыў далей, і, калі апынуўся футаў за сто ад нас, я дастаў кусачкі й перашчыкнуў дрот. Гук ад гэтага быў такім моцным, што я быў упэўнены ў тым, што ахоўнік яго пачуе і насьцярожыцца, але той спакойна рухаўся ў другі бок. Да таго часу, як ён дасягнуў заходняй вышкі, я ўжо пасьпеў перарэзаць унутраную агароджу. Мы йзноў застылі, як ён праходзіў. Калі ён накіраваўся далей, я пачаў перашчыкваць дрот, які быў панамотваны паміж дзьвюма агароджамі. Я здолеў зрабіць гэта да таго моманту, як ахоўнік ізноў наблізіўся да нас, і мы апынуліся паміж дзьвюма агароджамі. Шляху да вяртаньня не было. Трэба толькі перарэзаць
1321
яшчэ адпу агароджу. Кроў стукала ў вушах. У мяне трэсьліся рукі, але я здолеў перарэзаць апошні бар’ер паміж намі й свабодай.
Мы дамовіліся, што калі я дам каманду йсьці, мы палезем па эскарпе да чыгункі, праз рэйкі, і пабяжым у лес, які недзе ў трох або чатырохстах футах ад іх. Мы прызначылі сустрэцца на перакрыжаваньні дарог крыху далей. Мы былі ўпэўненыя, што калі зможам перайсьці праз рэйкі, нам ужо нішто ня будзе пагражаць. Я папярэдзіў сваіх сяброў, што калі зь імі нешта здарыцца, напрыклад, яны зваляцца або будуць параненыя, ніякай дапамогі яны не атрымаюць тут кожны мусіў быць сам за сябе.
Апошні дрот на агароджы быў перашчыкнуты, і мы ціха ляжалі, калі ахоўнік мінаў футах у пяці ад нас. Які напружаны момант! Нарэшце ахоўнік прайшоў, і я скамандаваў: «Пайшлі!» Ня ведаю, адкуль узялася моца ў нашых нагах. Сьнег быў вельмі глыбокім, а на нас былі апранутыя даўгія польскія шынялі. Мы караскаліся па эскарпе й чулі выкрыкі «Стой! Стой!» і гукі страляніны. Калі я дапяў да вяршыні, я ўжо ня бачыў астатніх. Я дабегда рэек, і тады побач упала сьвятло з вышкі й гіачалі страляць з кулямёту. Кулі сьвісталі каля маёй галавы, і ад іх разьляталіся іскры, калі яны траплялі ў рэйкі. Нарэшце, я перабраўся праз рэйкі. Мне падалося, што я бачыў, як Косьцік і яшчэ нехта з правага боку беглі разам са мной. Мы не спыняліся аж да самага лесу. Мы толькі беглі й беглі. He магу сказаць дакладна, як доўга. У рэшце рэшт мы дабраліся да прызначанага Meena, і, як высьветлілася, усе пяцёра былі тамака — стомленыя, але ў прыўзьнятым настроі.
Гэта было неверагодна! Мы сьмяяліся, абдымаліся, паціскалі адзін аднаму рукі. Я заўважыў, што ў нас ня так
[33)
ужо й шмат часу, і што мы павінны вырашыць, куды йсьці. Пры дапамозе компасу й мапы я высьветліў, дзе мы знаходзімся. Тры хлопцы з кухні маліліся на каленях на сьнезе, бо былі добрымі каталікамі. Яны запрапанавалі й мне далучыцца да іх, але я сказаў, што памалюся, калі мы пярэйдзем мяжу.
Затым мы рушылі й хутка перабягалі адкрытыя месцы. У небе сьвяціла і адлюстроўвалася на сьнезе поўня, і я баяўся, што нас лёгка будзе заўважыць. Аднак у нас не было ніякага выбару й мы мусілі йсьці далей. Мы прашпацыравалі, можа, дваццаць пяць, а то й трыццаць кілямэтраў, што даволі шмат, калі ўлічыць, які быў сьнег і мароз. Я думаю, мароз быў нам нават на карысьць, бо ён прымушаў нас рухацца як мага хутчэй, каб сагрэцца.
Недзе каля шасьці раніцы мы вырашылі спыніцца. Толькі мы выбралі шчыльна парослае лесам месца, як пачаў ісьці сьнег. Гэта было вельмі дарэчы, бо сьнег мусіў схаваць нашыя сьляды. Мы прытуліліся пад некалькімі елкамі й менавіта паспрабавалі паесьці, бо ежа замерзла, і мы павінны былі скрабсьці сыр і хлеб зубамі й глытаць сьнег у якасьці вадкасьці.
Надышоў дзень, і мы чулі, як абуджаюцца жывёліны на фэрме паблізу. Недалёка чутныя былі чалавечыя галасы. Мы мусілі перачакаць у лесе, пакуль ноч не дазволіць нам рушыць далей. Сядзець пад дрэвамі ў саракаградусны мароз было няпроста. Мы павінны былі ўвесь час рухацца й не дазваляць сабе заснуць. На той момант я ня мог сабе ўявіць, што мы здолеем ісьці яшчэ адну поч без патрэбнага адпачыпку. Мы вырашылі адпачываць па чарзе па два за раз па дваццаць хвілінаў. Глыбока ў сьнезе мароз падаваўся не такім моцным, а вецер быў лёгкім, бо сховішча на
[341
шае было зарослае дрэвамі. Ногі ў нас намоклі й зусім зьмерзьлі. Мы стараліся пастаянна рухацца, каб не замерзьці да сьмерці. I дзень цягнуўся вельмівельмі доўга, пакуль надышла ноч.
Я сплянаваў як мы дабярэмся да савецкай мяжы. Я вырапіыў, што мы знойдзем якоенебудзь гумно альбо іншае месца, дзе можна будзе схавацца, каб сагрэцца й высушыць адзежу дый пазьбегнуць абмаражэньня.
Мы рушылі хуткай хадой і прайшлі педзе каля трыццаці кілямэтраў. Я зьдзівіўся таму, колькі ў нас было энэргіі, бо нас, відавочна, не перакормлівалі ў лягеры. Мы йшлі ўсю ноч. Мы нічога ня елі й не пілі, але ўсё ж такі мы былі здольныя шпарка йсьці. Нягледзячы на фізычную стому, нейкая энэргія дапамагала нам перастаўляць ногі. Эмацыйны ўздым быў, відаць, той моцай, што рухала намі. Мы йшлі насустрач сваёй свабодзе. Я пачуваўся такім вольным, што быў гатовы крычаць ці сьпяваць.
Недзе каля пяці раніцы мы наблізіліся да вялікага хлява. Дзьверы былі адчыненыя, і мы зайшлі ўнутр. Мы ўзьлезьлі на самы верх, дзе ляжалі салома й сена для скаціны. У загоне было так цёпла й прыемна. Мы падаілі недзе зь пяць кароў, і, мне здаецца, нішто ніколі ў маім жыцьці не было смачнейшым за тое малако. Мы зашыліся глыбока ў сена й хутка заснулі. Празь нейкі час мы пачулі галасы ўнізе. Гэта работнікі з фэрмы прыйшлі, каб выканаць свае ранішнія абавязкі: дзяўчаты падаіць кароў, а хлопцы пачысьціць стайні. Я пачуў, як адна зь дзяўчат сказала панямецку, што ў каровы няма малака. Нехта з хлопцаў заўважыў, што, пэўна, нейкая жывёла прыходзіла ноччу й высмактала малако. Дзяўчына адказала, што ніколі ня ведала, што нешта накшталт гэтага можа здарыцца. Мяне дужа за
[351
баўляла слухаць разважаныіі некаторых дзяўчат пра тое, чаму ў некалькіх кароў не было малака. Потым мы замерлі, бо тойсёй з хлопцаў палез зь віламі наверх, каб скінуць крыху сена скаціне на корм. Вось цяпер сапраўды трэба было маліцца. Дзесяцьпятнаццаць хвілінаў яны скідалі сена, і, дзякаваць Богу, ніхто з нас ня быў праколаты. Яны спусьціліся, пакармілі кароў і пакінулі нас, нарэшце, у спакоі. На працягу дня яны ўвесь час то заходзілі, то выходзілі — ажно пакуль не надышла ноч.
Гэта была яшчэ адна марозная ноч, але мы, прынамсі, адпачылі й добра пачуваліся. Мы ўзнавілі наш паход і нават сьвісталі ад задавальненьня, бо ведалі, што праз два дні апынімся на савецкай мяжы. Сьнег валіў усю ноч, а на раніцу да таго ж не знайшлося ні ляску, ні хлява, дзе можна было б схавацца. Калі мы падышлі да рачулкі з высокімі берагамі, сьнег перастаў. Мы вырашылі спыніцца тамака, пад берагамі. Вада ў рацэ была вельмі сьцюдзёнай, а плынь хуткай. Але ў нас быў хоць нейкі прытулак ад ветру, і мы мусілі перажыць яшчэ адзін дзень.
Каля дзевяці мы пачулі стрэл такі моцны для ранішняй цішы. Потым стала ціха й нейкі голас панямецку загадаў нам выходзіць зпад берага з узьнятымі рукамі. Мяне бы маланкай працяла: мы пакінулі сляды на сьнезе. Я меркаваў, што стрэл быў зроблены з паляўнічай двухраднай стрэльбы й там меўся цяпер толькі адзін патрон. Я сказаў астатнім, што ўсё гэта выдае на канец, але я паспрабую дамовіцца. Я выйшаў. Паляўнічы, гатовы да стрэлу, стаяў недзе футах у сарака ад мяне. Астатнія выходзілі, пакуль я размаўляў зь ім. Я даводзіў яму, што, паколькі ў яго толькі адзін стрэл, ён можа забіць толькі аднаго з нас, але астатнія ўчыняць расправу над ім. Я сказаў, што мы не