Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Вельмі сардэчна мы пасьмяяліся з Соняю і цешыліся сваёй перамогай. У вольным часе пазнаёміўся зь беларусамі, працуючымі пры gebietSKaMicapbi, і дзіўна быў заскочаны, што там у канцылярыях панавала поўнасьцю польская мова, але сьведамейшыя беларусы пачалі «адважна» гаварыць пабеларуску, маючы за плячы.ма сваё «войска».
Памятаю, спаткаў там інж. Клімовіча, т. зв. палкоўніка Дзямідава, спра Вітаўта Рамука.
Хутка ўсе мы — афіцэры і падафіцэры, бел.[арускія] чыгуначнікі, настаўнікі, пераважна маладыя і прыгожыя паненкі і працаўнікі з адміністрацыі — наладзілі вялікае спатканьне — банкет і забаву. Забава была вельмі ўрачыстая. Помню, як плачучы горача прамаўляў палкоўнік Дзямідаў, вітаючы нашых вайскавікоў першы раз тут у гісторыі Ліды.
He абышлося й без малых інцыдэнтаў. Танцуючы ў поўнай салі мае падафіцэры, як пачуюць, што пейкая парачка танцуе й папольску гаворыць, дык іія могуць устрымацца й зачапаюць такіх, гаворачы «хто вас сюды запрасіў — Палякаў». Здарылася гэта нават і са спром Рамуком, які танцаваў зь нейкай сакратаркай і папольску гаварыў. А мне прыкра было ўспакайваць іх і тлумачыць. Цікава таксама, што мы даведаліся, што ёсьць дзесь на могілках праваслаўная царкоўка, а я сам любіў у нядзелі быць на богаслужбах і многія з маіх жаўнераў жадалі. Дык у нядзелю стройна са сьпевам маршыравалі ў царкву, але як пасьля службы вый
[2431
дуць усе з царквы й знаёмяцца, дык цяжка было паверыць, што асабліва маладыя пераважна гавораць між сабою папольску. Знаёмячыся з нашымі вайскавіка.мі, цяжка ім, дзяўчатам, было пераломлівацца і нейк са страхам, аглядаючыся — гаварыць пабеларуску. Паколькі ў Лідчыне быў тэрор і палянізацыя, многія ўспамінаюць, што пакуль нашае «войска» там стаяла, панаваў крыху беларускі дух. На жаль, доўга гэта не патрывала, толькі 2—3 месяцы й Немцы, пераканаўшыся, што нашыя «ваякі» ўжо добра пашколеныя — загадалі разьдзяліць гэтую вялікую роту на малыя аддзелы (па 10 да 15 чалавек) і рассылаць па меншых чыгуначных станцыях для аховы. Да кожнае дружыны я вымагаў далучыць свайго падафіцэра, каб камандаваў сваімі людзьмі. Пакінуў пры сабе сталы «штаб» — інструктараў, зь якімі пасьля Ліды быў пераведзены ў Маладэчну, дзе вышкаліў таксама роту маладых юнакоў, потым у Стоўпцы, а там, цікава, атрымаў рэкрутаў пераважна з усходняй Беларусі — са Случчыны, якія спачатку вельмі насьцярожана на нас, камандзераў, глядзелі (заходнікаў — ці «нямецкіх наймітаў»), але потым у часе шкаленыія здабылі да нас давер і пашану. Адзін з такіх пазьней стаўся падафіцэрам, расказваў мне, што баяўся мяне і не разумеў, чым я «пахну» — ці я за немцаў, ці за чырвоных, бо ў сваёй прамове казаў «напляваць нам на новую Эўропу ці новыя парадкі, а толькі трэба аружжа ў свае рукі хапаць і свайго дабівацца». Ад случчакоў шмат падхапіў песьняў і ўвёў іх да маршавога сьпеву.
Са Стоўпцаў перавялі мяне ў Баранавічы й тут ужо астаўся як бы ў «Галоўнай кватэры чыгуначнага батальёну». Паралельна з арганізацыяй мною роты ў Лідзе была арганізавана падобная рота ў Менску пад камандаю Зьмітрука
12441
Чайкоўскага, але зь Менску гэтая арганізацыя далей не пасунулася. Будучы ў Баранавічах, мяне лічылі «Verbindungsaфiцэpaм»* паміж усімі аддзеламі, раскіданымі па станцыях. На мясцох па станцыях нямецкія «вахтмайстры» стараліся апанаваць нашых чыгуначнікаў і поўнасьцю камандаваць імі, абкрадаючы іх у Verpflegung** і іншых запасах. Нашыя падафіцэры змагаліся за ўтрыманьне кантролі над сваімі жаўнерамі й часта здараліся інцыдэнты варожасьці, сутычкі.
Так, напр., на станцыі Выгода — паміж Баранавічамі і Менскам — камандзер зьвязу Слонімскі збунтаваўся супроць нямецкай Bahnschutzpolizei***, разаружыў яе, разьдзеў і пашоў са сваім аддзелам у лес, залажыўшы беларускі партызанскі атрад імя К. Каліноўскага. Прысылаў ганцоў да мяне й наракаў, што доўга ня зможа самастойна ўтрымацца й будзе змушаны здацца чырвоным партызанам. Апошнія два хлапцы вярнуліся да нас зь лесу, якіх мы захавалі перад немцамі. Расказвалі, што камандзера Слонімскага загналі дзесь узад у табар — не давяраючы яму.
Мяне з гэтай прычыны вызывалі ў галоўную кватэру Bahnschutzpolizei у Менску, пагражалі, але я скарыстаў з гэтага, каб здабыць большае права лучнасьці й нагляду над сваімі хлапцамі, каб іх ня крыўдзілі немцы.
На адрэзку Клецак—Слуцак будавалі новую лінію чыгункі і туды скіравалі даволі многа нашых чыгуначнікаў для аховы будовы й мабілізацыі рабочых сілаў з падводамі. Паехаўшы туды адведаць сваіх, вадзілі мяне ў вёскі сярод сялян, якія на маю гордасьць і пацеху выражаліся вельмі прыхільна аб нашых хлапцах. Разумеючы, што яны мусяць
* сувязным афіцэрам (ням.)
** харчовым пайку (ням.)
* * * чыгуначнай паліцыі (ням.)
12451
выконваць загады Немцаў, але робяць гэта справядліва й лагодна, а ня так, як «белашыйкі» (паліцыя), якіх можна было «падкупляць» і [якія] паказвалі сваю брутальнасьць улады.
Будучы ў Баранавічах (на станцыі) пасьля заканчэньня шкаленьня, меў шмат часу й свабоду руху, чыгункаю мог езьдзіць ува ўсе бакі. Асабліва часта прабываў у Менску, быў зьвязаны з БНП.
Прыяжджаў да мяне Барыс, калі дастаў дазвол арганізаваць конны швадрон, прапануючы мне вярнуцца ў Наваградак й абняць каманду якогась плютону. Аднак зразумеў, што мне не выпадае пакінуць сваіх чыгуначнікаў. Адно, што змог парадзіць яму, якіх камандзераў выбраць з кадраў быўшай школы БСА.
Усевалад Родзька запрапанаваў мне быць камэндантам кашараў, дзе адбываліся курсы кіраўнікоў СБМ, а ён быў кіраўніком і выкладчыкам на гэтых курсах. Вельмі цікава і прыемна было правесьці некалькі тыдняў з нашаю моладзьдзю, сярод якой трымаў дысцыпліну і меў пашану (сьведка М. Ганько).
У часе Другога [Усебеларускага] кангрэсу мне даручана была зь іншымі нашымі афіцэрамі ахова гэтага кангрэсу — у выпадку нападу партызанаў або Немцаў, якім магло не спадабацца завялікае вымаганьне незалежнасьці. Абладаваны двума пісталетамі й гранатамі, хадзіў дзесь па бальконах і кругом будынку, мала абсэрвуючы, што адбывалася на кангрэсе.
Хутка пасьля кангрэсу — адступленьне на Захад. Наш быў апошні цягнік, які адыходзіў з цэнтральнае станцыі ў Баранавічах (Палеская станцыя ўжо была занятая чырвонымі). Некалькі дзён перад гэтым былі сьведкамі вялікіх
[246]
калёнаў пешаходаў і фурманак адступаючых бел. сялянаў і іншых у кірунку на захад. Многія падафіцэры, напр., Русак і жаўнеры, падыходзілі да мяне, пытаючыся, што рабіць. Радзіў ім, калі нічога ня ведаюць удома — дзе ты й калі зможаш захавацца перад тэрорам чырвоных — аставайся. Мы едзем няведама куды й калі вернемся. У апошні мамэнт далучыліся да нас пару дзяўчатак у зялёных уніформах (сярод іх Юзя Брэчка), даў ім асобнае месца ў вагоне, і забралі іх.
Падарожжа было доўгае й цяжкае. Міны і атакі партызанаў на дарозе. Нейк абмінулі Варшаву, паехалі праз Чанстахову, Сьлёнск на Прагу — у Чэхію. Адтуль уздоўж Баварыі ў раён Saarbriicken, дзе нас разаружылі, загналі ў Durchgangslager*, а потым паразьдзялялі па станцыях, каб папраўляць калейкі пасьля аліянцкіх бамбёжак, якія там былі вельмі цяжкія й частыя. Аднаго разу зьяўляецца да мяне маёр Барыс і загадвае мне пакавацца і ехаць зь ім у Бэрлін. Загад з БНП быў трымацца з хлапцамі й пры аказіі перайсьці да францускіх партызанаў. Алеж Барыс быў маім спонсарам у БНП, дык ня мог яму супраціўляцца.
У Бэрліне на «Weissensee» тры дні правёў на рапартах з палк. Езавітавым — сколькі людзей пакіну і дзе яны і т. д. Гэты прапанаваў мне ўступіць у новаарганізаваную у Баварыі Беларускую Дывізію. Заядлыя дыскусіі — БНП прапанавала лепш скідаць уніформу і йсьці ў рабочыя лягеры, наклейваючы сабе значкі «Ostarbeiter»**, каб у часе капітуляцыі быць сярод сваіх людзей і не пападаць у паніку. На нейкі час прыняў я камандаваньне нейкім «запасным батальёнам» у Бэрліне — гэта разьбіткі з БКА — шмат афіцэраў
* перасыльны лягер (ням.)
** усходні работнік (ням.)
124Л
і падафіцэраў, але панавала там анархія і бездысцыплінаванасьць. Далей, таму што ўпіраўся ня ўступаць у дывізію, папаў у няласку прэзыдэнта Астроўскага, які выкрасьліў мяне зь лісты павышэньня рангаў (на маёра), ня мог атрымаць Verpflegungskarte*.
Ня ведаю, дзе ў гэты час Барыс боўтаўся. Сп. Ю. Сабалеўскі запрапанаваў мне разам зь Бяленічам быць інспэктарам па расьсяленьні бежанцаў у Нямеччыне, якіх часта пасялялі ў Ostarbeiterlagers**.
Дастаў прымэльдаваньне іі харчавыя картачкі. Пачаў езьдзіць па Нямеччыне, знацшоў сваю сымпатыю Вару М. у Турынгіі. Урэшце йзноў зьявіўся Барыс і заявіў мне, што нігдзе ня выкруцішся. Дывізія ўжо зарганізавана й мне прапануецца камандаваньне афіцэрскай школы пры гэтай дывізіі. Атрымаў зялёную вайсковую ўніформу з пагонамі капітана і выехаў у Баварыю.
Тут пачаліся нармальныя заняткі ў школе і ў батальёнах «дывізыйных». Барыс прыпыніўся пры штабе гэнэрала Зыглінга як лучнік да дывізіі (Verbindungsoffizier).
За пару тыдняў прысылаюць у школу «Sturmbahnfuher’a» Marbach, які пераймае каманду школы, якую пераймяноўваюць у «падафіцэрскую школу (Unteroffizierschule). Мне прапануюць астацца, як «Verbindungsoffizier». Паўстала замяшаньне. Кадэты пачалі бунтавацца, не прызнаючы нямецкага камандзера, а дэманстрацыйна здаючы мне рапарты і т.д., як. напр., Рыгор Зыбайла. Немцы загадалі мне й некалькі афіцэрамінструктарам болып не паяўляцца ў школе, а сядзець у асобным бараку да дальшага распараджэньня.
* лягерох для ўсходніх работнікаў (ням.)
* харчовых картак (ням.)
[2481
Ізноў зьяўляецца Барыс — забірае мяне ў штаб, дзе быў у нейкім замку на ўрачыстасьці з усім нямецкім гэнэралітэтам і даволі блізка абсэрваваў самога гэн. Зыглінга, які выдаваўся мне вельмі прыстойны, высокі й даволі сымпатычны. Атрымоўваем з Барысом паперы й напраўленьне на поўнач у Rostock. Гэта мне вельмі заімпанавала, бо вельміж калісь прагнуў папасьці ў нямецкую акадэмію ваенную.
Там школілі нас на камандзераў батальёнаў і брыгадаў. Ня было афіцэра ніжэй капітана, шмат маёраў і палкоўнікаў Ritterkreuztragers*.