• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
          Выцягнуць дружыны было толькі дзьве магчымасьці: або цераз адкрытае поле, што даволі строма падымалася ў кірунку пазыцыяў эскадрону, або абыйсьці левым бокам зарасьлямі й ярам. Першае больш рызыкоўнае, але пэўнае, другое— небясьпечнае, бо ў зарасьлях ды яры маглі быць партызаны. Камандзер выбраў першы шлях.
          У першую чаргу — воз з амуніцыяй. Цяжка храпучы, усьпінаўся па мяккай ральлі конь. Нягледзячы на агонь праціўніка, жаўнер вёў каня за аброць. Іншыя скокамі падымаліся на ўзгорак. Партызаны, зар’ентаваўшыся ў нашым манэўры, узмоцнілі агонь. Кулямётчык застагнаў і павіс на кулямёце: з правага пляча сачылася кроў. Жаўнер
    
    [2291
    
          пры амуніцыйным возе, пабачыўшы гэта, вярнуўся, і з дапамогай стужкавага загрузіў кулямёт на воз.
             — Усе з вашай дружыны? — папытаў камандзер жаўнера з групы Ккі, якая была на найбольш высунутым становішчы.
             — Усе. Засталося 5ёх зь сяржантам Кам, але яны пайшлі налева, каб абыйсьці адчыненае поле.
             Камандзер пры дапамозе жаўнера падняў раненага і захапіўшы яшчэ скрынку амуніцыі, іпто засталася ад кулямёту, накіраваўся на адкос. Ён ня бачыў, як ззаду паднялося колькі партызанаў. Але ў гэты мамэнт падскочыў зь «дзехцяром» жаўнер Кіч — той самы, што месяц таму меў заданыіе ад партызанаў ліквідаваць камандзера — і засланіў яго.
             Неўзабаве дзьве дружыны з трох занялі пазыцыі фронтам на Руткавічы. Гэтая пазыцыя выявілася больш выгаднай, бо давала лепшае поле абстрэлу. Тымчасам на левым баку, проста на нашыя пазыцыі, рвала партызанская кавалерыя. Грозна выглядала іхная шаржа, але якжа неабдумана: два разы мяшаліся ейныя рады пад агнём нашых кулямётаў, два разы яны перафармоўваліся. Урэшце мусілі пакінуць свой неразважны плян.
             Агонь на правым баку заціхаў. Штораз радзей падалі стрэлы. У гарачцы бою страцілі разьлік часу — сонца хілілася ўжо на захад. Падлічаем свае страты: лейтэнант Д. ранены ў нагу, але сядзіць на кані; куля.мётчык — у плячо, яшчэ адзін жаўнер — у руку й нагу; сяржанта Ккі і 4ох жаўнераў нестае. Паводля аднаго, што выратаваўся з гэтай групы, яны ўсе трапілі ў палон.
             Аб стратах партызанаў мы даведаліся шмат пазьней ад аднаго з нашых, што ўцёк з партызанскага палону (япічэ
    
    1230]
    
      двух уцякло пазьней) і ад мясцовых сялян: 65 забітых і каля гэтулькіж раненых. Хоць мэты не дасягнулі, але партызанаў навучылі рэспэктаваць беларускага жаўнера.
         Прыгнечаныя крыху стратай чатырох сяброў, але задаволены з канчальных вынікаў, эскадрон варочаўся ў Карэлічы.
         Назаўтра, перад адыходам, мы разьвіталіся з сваім сябрам К., пахаваным на могілках у Запольлі. Яшчэ адна ахвяра на аўтары Бацькаўшчыны.
         Апошні этап: НягневічыНаваградак.
         Першага травеня. Наваградак прыняў сьвяточны выгдяд. Калёны вучняў маршыруюць на замковы пляц, дзе мае адбыцца ўрачыстая акадэмія з нагоды сьвята працы. Наваградчане групамі накіроўваюцца на замак. Настрой аднак невясёлы. Розныя весткі даходзілі аб эскадроне. «Разьбіты, зьліквідаваны, Міцька акружыў, Рагуля ў палоне ...» Ніхто ня ведаў праўды.
         Камісар выходзіць на трыбуну з прамовай. На падвышэньні каля трыбуны сядзяць Немцы з камісарыяту. Абыякава прыглядаецца гэтаму зыбраная гушча. Нечакана, як электрычны ток прашыў дасюль інэртную масу: з валу замчышча нейкі юнак гукаў: «Эскадрон! Рагуляўцы едуць!» Загула грамада, і натоўпам кінулася на валы замчышча.
         Камісар застаўся адзін на трыбуне. Перад ім — пусты пляц. За ім пару Немцаў нязручна круціліся на лавах. Тымчасам эскадрон зь песьняй заварочваў на замковую гару. Ім насустрач, з грудзей юнакоўСБМаўцаў, няслася песьня, ведамая ўжо ўсяму Наваградку — «Наваградзкі Эскадрон». Цяпер толькі пачалося для наваградчан запраўднае сьвята.
         Апісаны выезд эскадрону ў тэрэн быў апошнім актам
    
    [23П
    
           існаваньня эскадрону, як зусім самастойнай адзінкі. На пачатку травеня ёп быў перафар.маваны й улучаны ў арганізаваны Наваградзкі Батальсн. Леішіыя падахвіцэры й жаўнеры былі ўзягыя на камандны склад трох пяхотных ротаў батальёну. Каманду над батальёнам пераняў капітан Рагуля, дасюлеіпні камандзер эскадропу. Ягонае месца ў эскадроне заняў старэйшы лейтэнант Ско.
    
    
    
    
    
    
         Язэп Сажыч.
         Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкае акупацыі 19411944*
    
    
         Вайна нямецкасавецкая ў 1941 годзе застала мяне ў Львовс, дзе я студыяваў на ўнівэрсытэце.
         Быў сьведкаю наступу й паходу Немцаў, якія акружылі Львоў, пайшлі далей, а Ўкраінцы перанялі часова ўладу ўключпа з агалашэньнем Незалежнасьці, якая доўга ня трывала, бо незадоўга [быў прызначаны] губэрнатар Галіцыі, які аб’явіў акупацыйную ўладу. Разам з Украінцамі перажыў гэтае расчараваньне й перакананыіе, што ад Немцаўнацыстаў няма чаго спадзявацца й думаць нейкай незалежнасьці ці аўтаноміі.
         Пабачыўшы, што многія з маіх сяброўУкраінцаў былі арыштаваныя, а многія пайшлі ў падпольле — вырапіыў вярпуцца на Бацькаўшчыну, адкуль да нас — беларускіх студэнтаў — падсылалі заклікі і ўлёткі, каб вярталіся дадому й памаглі будаваць беларускую адміністрацыю пад нямецкай акупацыяй.
         Прыбыўшы позна восеііьню 1941 году ў Наваградак, застаў там інтэнсыўны беларускі рух у напрамку абароны
    
       * Тэкст друкуецца ў аўтарскай моўшій рэдакцыі
    
    [2331
    
          перад Палякамі, якія адразу пасьля акупацыі захапілі ў свае рукі паліцыю, «сакратарства» й перакладчыкаў пры нямецкай жандармэрыі й акупацыйных уладах. Стараліся нішчыць беларускую інтэлігенцыю, даносячы ў жандармэрыю ці ў СД на іх як на камуністаў. Нават і на мяне, хутка як вярнуў дадому, усьпелі ўжо данесьці Немцам, што яшчэ адзін Беларускамуніст зьявіўся ў Наваградку. Але пры гэбітскамісары ўжо добра быў уладжаны мой сябра Барыс [Рагуля], які ня толькі адразу зьліквідаваў гэты данос, але запрапанаваў мяне камісару як кандыдата на акруговага камэнданта паліцыі дзеля пераняцьця гэтай функцыі ад Палякаў. Я быў заскочаны гэтым і не згадзіўся, заяўляючы, што на ніякае супрацоўніцтва зь Немцамі не пайду (маючы дасьведчаньне з Украіны). Асабліва ў паліцыю не хацеў ісьці, а хіба толькі калі будзе магчымасьць арганізаваць сваё войска. Тут паўстала поўнае непаразуменьне сярод нас — быўшых добрых сяброў.
             Далей былі пераконваньні маіх сяброў і старэйшых нашых беларускіх дзеячоў, што мусім нешта сваё арганізаваць, адміністрацыю й, асабліва, школы, каб не загінуць з рук акупантаў і іх памочнікаў — нашых ворагаў. Бязумоўна, хутка ўцягнуўся ў культурны рух «Беларускі дом», хор і г. д. Перабраўся з гаспадаркі ўдома ў Гарадэчні жыць у Навагарадку, каб быць разам зь сябрамі й зь беларускай моладзьдзю. 3 пачатку прыняў функцыю сакратара міравога суду пры судзьдзю Біруковічу. Потым стаў загадчыкам адміністрацыі нацыяналізаваных маёмасьцяў (асабліва земляў) пры камісару Ройтару — блізкаму памочніку гэбіткамісара. Але гэтага было мала. Хутка Барыс прыказаў мне рана ўставаць і йсьці ў настаўніцкую сэмінарыю, каб вучыць там хлапцоў «гімнастыкі», якая палягала ў
    
    [234]
    
      вайсковай муштры й маршах з палкамі і з жаўнерскімі песьнямі.
         «Гімнастыка» ў Настаўніцкай Сэмінарыі, можна сказаць, была гіачаткам беларускага вайсковага руху й вышкаленьня кадраў у Наваградку. Для мяне давала вялікае задавальненьне выявіць свае «капральскія» здолыіасьці ў муштраваньні юнакоўрэкрутаў Маючы здолыіасьць і добры голас да вайсковых сьпеваў і падаваныія камандаў, выбіўся яшчэ з гэтым у польскай падхаранжоўцы.
         Некаторыя хлопцы — студэнты Сэмінарыі —наракалі, што гімнастыка гэтая крыху зажорсткая, аднак бальшыня адносілася зь вялікім энтузіязмам да паўвайсковага вышкаленьня. Пачалі на хаду вышукваць і кампанаваць беларускія маршовыя песыіі. Маршыруючы, вельмі прыгожа сьпявалі, што ўмелі. Паўстала таксама праблема зь беларускімі камандамі. Вечарамі часта разважалі, як іх перакладаць на беларускую мову, пераважна з польскіх камандаў. Пыталіся ў старэйшых, якія каманду й вайсковую тэрміналёгію ўжывалі Случчакі і Балахоўцы (напэўна, расейскую).
         Зіма 41/42 году пакінула даволі прыемныя ўспаміны з жыцьця моладзі ў Наваградку. Культурнае жыцьцё — канцэрты, забавы — шумела. Разбудоўвалася пачаткавае школьніцтва й сэмінарыя. Але ўжо пачалася штораз большая актыўнасьць партызанская.
         Барыс недзе часта выяжджаў (у Менск, у Вільню) і не заўсёды дзяліўся з намі, дзе быў і што чуў. Меў нейкія кавалерыйскія замашкі, арганізуючы часта конную паездку на конях нямецкіх чыноўнікаў, калі тыя былі на выездах.
         Дзесь у пачатку 42га году, аднойчы дзесь каля гадзіны 8 раніцы, позна вярнуўшыся зь Менску, Барыс разбудзіў
    
    [2351
    
           мяне й кінуў мне на стол жмутак папераў і загадаў, кажучы: «На табе войска, аб якім усё марыш». Схапіўшыся, пачаў чытаць і разглядаць гэтыя загады ды пастановы, якія былі падпісаныя нейкім гэнэралам Цэннэрам. Беларусам дазваляецца арганізаваць «Самаахову» супраць нападаў і нішчэньняў вёсак з боку штораз актыўнейшае дзейнасьці чырвоных партызанаў, а потым рэпрэсіяў з боку Немцаў.
              У Менску арганізуецца першы курс перашкаленьня беларускіх афіцэраў пад камандаю капітана Ф. Кушаля. У кажнай акрузе будзе зарганізаваная падафіцэрская школа, а ў кажным раёне будзе стаяць батальён Беларускае Самааховы БСА. Немцы забавязваюцца даць зброю, а Беларуская Самапомач павінна забясьпечыць гэтыя беларускія вайсковыя адзінкі харчамі й абмундзіраваньнем.
              Плян пачаў хутка рэалізавацца. Пашылі мне мундзір зь льнянага палатна, памаляванага на зялёны колер. Хутка вызвалі мяне ў Менск на першыя курсы афіцэрскія з многімі іншымі змабілізаванымі Беларусамівайскавікамі, пераважна быўшымі падхаружымі з польскай арміі, малодшымі афіцэрамі з быўшай царскай арміі, і хоць у малой колькасьці, але і зь лейтэнантаў Чырвонае Арміі, якім удалося вырвацца з палону й далучыцца да нас.
              Памятую разьвітаньне з маім начальнікам, які быў злы, што адыходжу з працы, і быў перакананы, што нічога з гэтага беларускага войска ня будзе, цьвердзячы, што мы — Немцы — ня можам давяраць Беларусам і даць ім узбраеньне, але мусіў прызнаць загад вышэйшых уладаў зь Менску.
              У Менску ішло інтэнсыўнае перашкаленьне афіцэраў — здаецца, два месяцы. Абзнаёміліся зь нямецкай зброяй і крыху камандамі, а таксама з савецкімі вінтоўкамі й кулямётамі.