Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
— Мы хочам мець сваю дзяржаву, — чулася, прыкладам, з аднаго боку.—Хочам, каб на нашай зямлі былі гаспадарамі мы, нашы дзеці, як некалі нашы дзяды ды прадзеды...
VIII
Мір. Прыгожае беларускае местачка. Там яшчэ да сяньня стаіць прыгожы замак — былая сяліба мірскіх князёў. Мір ведамы ўсім на Беларусі з сваіх слаўных кірмашоў, куды зьяжджаліся купцы з усяе Эўропы дзеля закупу коней. Жыхарства, праўда, крыху бунтарнае, але сьведа
[2161
мае свае мэты. Мір, Турэц, Карэлічы шмат далі сьведамай беларускай інтэлігенцыі.
У гэтыж вечар была наладжана на прасторным пляцы сустрэча эскадрону зь мясцовым батальёнам БКА. Жаўнеры батальёну выстраіліся на пляцы. Яны яшчэ ня мелі вайсковай вопраткі, не хапала зброі. Нягледзячы на гэта, жаўнеры бадзёра глядзелі ў будучьшю, верачы, што тыя, хто іх паклікаў у імя Бацькаўшчыны, падумаў аб усім і ў хуткім часе яны атрымаюць усё патрэбнае.
На пляц уехаў эскадрон. Ён заняў трэйці бок квадрату. Камандзер выехаў перад фронт і гукнуў: «На чэсьць Мірскога Батальёну тройчы: Жыве!»
«Жыве! Жыве! Жыве!» — вырвалася дружна з грудзей наваградчан.
— На чэсьць Эскадрону, — адазваўся з вышыні трыбуны камандзер Мірскога Батальёну, — тройчы: Слава! — Рэхам пакацілася магутнае «слава».
Камандзер батальёну ў палкіх словах вітаў сваіх гасьцей. Далікатнае вуха магло аднак пачуць у іх тоны трывогі за будучы лёс сваіх жаўнераў, што прыйшлі сюды за клічам патрыятызму, але недастаткова забясьпечаных.
— Я веру, — канчаючы сваю прамову, сказаў ён, — што нашы высілкі, часамі здаваласяб безнадзейныя, ня будуць дарэмнымі. Няхай Усемагутны дапаможа нашаму Народу зьісьціць ягоныя натуральныя дамаганыіі дасягнуць тога, што Бог даў усім народам на адвечнае карыстаньне — Свабоду й Незалежнасьць!
Камандзер эскадрону, відавочна ўсхвалёваны словамі свайго сябры па зброі, моцна паціснуў яму руку. Ён узыйшоў на трыбуну й прывітаў ад імя эскадрону й наваградчан мірскі батальён. Цяжка ўспомніць увесь
1217)
зьмест ягонай прамовы. Засталіся толькі некаторыя мамэнты. «Нашае палажэньне, як і ўсяго нашага народу, нязвычайна цяжкое й скамплікаванае, гаварыў ён. Некалі мы спадзяваліся на Немцаў, пгго яны задаволяць нашыя нацыянальныя дамаганьні, але пераканаліся, што моцна памыляліся. Бальшавіцкае панаваньне й іхныя хлусьлівыя лёзунгі ды абяцаньні мы пазналі дастаткова. Заходнія народы сяньня хаўрусьнікамі нашага найбольшага ворага — бальшавікоў. Хаўрусьнікаў ня маем. Ды зрэштай ніводзін хаўрусьнік не дароўвае дзяржавы. За яе трэба змагацца У змаганьні галоўнае, гэта собскія сілы й вера ў сябе. Гэты хаўрусьнік ня зрадзіць. Маючы яго, мы знойдзе.м іншага, але страціўшы веру ў собскія сілы, у свой народ, мы нідзе ня знойдзем дапамогі...» ... «Кажуць, іпто мы Немцам служым, — у іншым месцы працягваў ён. — Мана! Няважна, што мундзіры аднаго колеру, але пад мундзірамі іншыя сэрцы бьюцца. Чьшы нашы няхай будуць сьветкамі службы нашаму народу». «... Вораг наш кажны, хто супраць нашага ідэалу — Незалежнай Беларусі. Сяньня мы павіны выкарыстаць нагоду, каб давесьці нашаму народу, што ён мае яшчэ верных сыноў. Наше заданьне — вярнуць веру народу ў свайго жаўнера. Пераканаць стэрарызаванага селяніна, што стрэльба ў руках беларускага жаўнера не дзеля тэрору, а дзеля абароны Беларуса перад тэрорам чужынцаў. Гэта першая мэта нашага змаганьня. Дасягнем яе, дасягнем і іншых...»
Сустрэча дзьвюх беларускіх вайсковых адзінак моцна падняла на духу як жаўнераў, так і камандзераў гэтых адзінак.
28га красавіка эскадрон прыбыў у Турэц. Тут адбы
[2181
лася паважпая нарада з бурмістрам і началыіікам мясцовай паліцыі што да далейшага марпіу. Паводля іхных інфар.мацыяў, этап ТурэцКарэлічы—найбольш небясьпечны. Апошнім часам быў загледжаны ўзмоцнены рух партызанаў у гэтых ваколіцах. Як бурмістр, так і начальнік паліцыі перакананы, што Міцька, адзін з найздальнейшых партызанскіх камандзераў і маючы да свае дыспазыцыі вялізарныя сілы, не прапусьціць нагоды, каб не заатакаваць эскадрон пры пераправе цераз Сэрвач, найболып небясьпечны пункт этапу. Паміж Турцом і Карэлічамі сувязь ужо ад даўжэйшага часу была зусім перарваная. Гаспадарамі ў раёне былі партызаны.
Плян маршу быў дэтальна распрацаваны: два цяжкія кулямёты з чатырох наяўных павінны быць усьцяж на становішчах; пераправа цераз Сэрвач мела адбывацца малымі групамі, над аслонаю кулямётаў і мінамётаў.
Эскадрон гатовы да маршу. Шмат жаўнераў, улучна з камандзерам, былі родам з Турца. Таму разьвітаньне з гэтым утульным местачкам было мо крыху больш сантымэнтальным, як зь іпшымі.
— Бывайце здаровы! 3 Богам хлопцы, з Богам, заглядайце часьцей! — чулася з розных бакоў.
Эскадрон паволі пасоўваўся наперад. Каля Тарасэвіч паказаліся першыя партызанскія конныя патрулі. Двух коньнікаў галёпам рвалі ў бок Слабодкі. Налева, з Навасёлак, два патрулі галяпавалі ў кірунку Бярозаўца. Трэба было лічыцца паважна з магчымасьцяй атакі на пераправе. Тэрэн быў адкрыты — гэта давала нам перавагу. Дзякуючы цяжкім кулямётам мы мелі ўсе магчымасьці затрымаць праціўніка на належнай адлегласьці. Здалёк пала некалькі паасобных стрэлаў. Ізноў
[2191
цішыня. Тымчасам пярэдняя ахова ўжо на Сэрвачы. Яна заняла выгадныя абаронныя пазыцыі. Неўзабаве кулямёты былі на сваіх месцах.
— Трэйці зьвяз дружынамі цераз Сэрвач! — паў загад. — Эскадрон з коней! — пакацілася па лініі.
Пачалася пераправа. Мамэнт напружанага чаканьня. Першая Дружына ўжо на другім баку. Другая пачынае перапраўляцца. Раптам густы агонь з боку Карэліч. Што здарылася? Няўжо партызаны заляглі на тым баку Сэрвачы? Тутжа пачуўся звон трывогі ў Карэлічах. Сытуацыя стала яснай: карэліцкая паліцыя прыняла нас за партызанаў.
— Ганец! Навязаць кантакт з карэліцкай паліцыяй за Сэрвачай!
Выцягнутым галёпам рваў коньнік у кірунку Карэліч. Агонь спыніўся. Праз колькі часінаў паказалася карэліцкая паліцыя. Пераправа прайшла спакойна, бяз выпадкаў: яшчэ раз партызаны не адважыліся ўступіць у вадкрыты бой з добра ўзброеным эскадронам.
IX.
У Карэлічах эскадрон спадзяваўся належнага адпачынку й багатага прыняцьця: ужо даўію бурмістар карэліцкага раёну запрашаў эскадрон да сябе ў госьці. Нядоўга аднак давялося цешыцца гэтай думкай. Яшчэ падарозе ў Карэлічы паліцыя паінфармавала аб апошніх выпадках: уначы з 26га на 27га красавіка, калі эскадрон быў у Гарадышчы, партызаны напалі на кашары, дзе былі ўжо закватэраваныя першыя кантынгенты батальёну БКА. У той час знаходзілася ў Карэлічах група жаўнераў эскадрону, заданьнем якой быў выбар кандыдатаў у плянаваны наваградзкі батальён. Кашары былі пад аховаю мясцовай
[2201
паліцыі, паколькі батальён БКА не атрымаў яйічэ зброі. У гэтую ноч у кашарах меў службу падахвіцэр Ккі з адным жаўнерам эскадрону. Нечакана ўварваліся ў службовы пакой партызаны. Геройска змагаўся Ккі. Ранены ад першага стрэлу ў галаву, ён, заліты крывёй, адстрэльваўся зь пісталету; каліж ня стала патронаў, выхапіў гранату. Партызаны кінуліся на яго. Ен аднак пасьпеў адбясьпечыць і адпусьціць ручку: магутны ўзрыў закончыў ягонае жыцьцё, але разам зь ім па месцы засталося трох партызанаў.
Як пазыіей выявілася, партызаны ведалі пароль. Зьнялі пост паліцыі, і зусім бясьпечна ўвайшлі ў кашары. Ккі сваёй гераічнай сьмерцяй уратаваў колькі дзесяткоў нованабраных жаўнераў БКА.
Гэтае здарэньне прыгнятаюча адбілася на настроі эскадрону. Але прыгнечаньне замянілася ў жаданьне помсты свайго сябры. Яно ахапіла ў роўнай меры жаўнераў і камандзераў эскадрону. Хутка родзіцца плян: выправа на партызанскі штаб у Забалоцьці. Калі аб гэтым даведаўся бурмістар і кіравецтва мясцовай паліцыі, зь якой супрацоўніцтва было неабходнае, яны войстра запратэставалі:
— Ваш плян — гэта шаленства. Нічога не дасягнеце, толькі загубіце свой эскадрон. Застанецеся лепш дзень нашымі гасьцьмі ды варочайцеся ў Наваградак. Вас чакаюць большыя заданьні, — намагаўся пераканаць камандзера й ягоных сяброў бурмістар. — Яшчэ нядаўна быў тут нямецкі батальён, першарадна ўзброены. Яны мелі падобны плян, але мусілі павярнуць з палавіны дарогі. Штож зробіце вы з вашай сотняй жаўнераў? Разважце раз паважна, — прасіў ён настойліва.
Але на развагу ня было месца ў маладых галовах. Ka
1221]
мандзер падзякаваў бурмістру за перасьцярогі й парады ды прыступіў да абгутараньня пляну. Ён быў наступны: зьвяз коннай паліцыі выедзе над сьвітаньнем па Равіны, Руткавічы, Зарэчча. Трэба спадзявацца, што ў ваколіцах Руткавіч іх заатакуюць партызаны. Эскадрон заляжа ў ярох на паўночны захад ад Руткавіч і ў вадпаведны мамэнт уступіць у бой. Каліж зьвяз дойдзе да Руткавіч і да дзясятай гадзіны партызаны яго не заатакуюць, эскадрон далучыцца да іх у Руткавічах і адтуль пойдзе нармальным маршам па Зарэчча іі Забалоцьце.
Ня было ніякага сумлеву, што гэтым разам давядзецца сустрэццаз асноўнай сілай партызанаў. Плян быў падрыхтаваны ліхаманкава і распрацаваны недакладна. Ен апіраўся на меркаваньнях, якія, нягледзячы нат на найвялікшую праўдападобнасьць, маглі выявіцца памылковымі.
Яшчэ перад сьвітаныіем эскадрон і зьвяз паліцыі крануліся ў паход. Тэрэн быў нязвычайна цяжкі. Глыбокія яры, густа пакрытыя зарасьлямі і падшытым лесам, давалі вялікую перавагу партызанам, якія свой тэрэн добра ведалі. Магчымасьці для цяжкое зброі былі ііевялікія. У такой мясцовасьці асноўную ролю могуць згуляць скарастрэлы ды гранаты. На кажным кроку відаць было сьвежыя сьляды партызанаў. Нідзе пі жывой душы — ціха і неяк несамавіта.
Эскадрон дайшоў да вызначанага месца. Ахову абмежавалі да колькіх подслухаў, каб нічым ня зрадзіць свае прысутнасьці. Час плыве памалу. Урэшце дзесьці калядзясятае гадзіны наглядчык рапартуе, што паліцыя ўехала ў Руткавічы. Высланы патруль у вёску павязвае зь ёю кантакт. Хутка пасьля гэтага эскадрон апыніўся ў Руткавічах. Вёска здавалася вымерлай — ні жывой душы. Што здарылася? Ча.му паліцыя бясьпечна праехала аж у вёску? Ці ня
[2221
крыецца нейкая хітрасьць з партызанскага боку? Лепш быць палрыхтаванымі. Пасьля кароткае нарады высунулі аховы ў кірунку Забалоцьця, Зарэчча й Тупалаў. Апошняя была даручана дазнанаму падахвіцэру С. з увагі на вялікую адлетласі.'іь ад эскадрону і небясыіечны адрэзак.