Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
[2361
Барыс на курсе ня быў, бо мусіў астацца ў Наваградку, прадбачаны як камандзер акруговы БСА, арганізаваць мабілізацыю ў падафіцэрскую школу ў Наваградку і ў батальёны па раёнах. Часта прыяжджаў у Менск зь візытаю ў нашыя кашары, а ў суботы й нядзелі мы заўсёды пёрліся на беларускія опэры.
На афіцэрскіх курсах адразу выбіліся некаторыя быўшыя польскія падхаружыя — завадовы й рэзэрвны, зь якімі лічыўся й нямецкі інспэктар (наглядчык) і, асабліва, камандзер Кушаль. Нейк, як прадбачана, з кажнае акругі адзін альбо пару й так памятую гэтых выдатнікаў: Мікуліч, Сажыч, Кажан, Качан, В. Русак з Баранавіч; Чайкоўскі й Зыбайла із Слоніму. Із старэйшых СокалКутылоўскі, хоць гэтаму было цяжкавата адаптавацца да нямецкае тэхнікі й мовы.
Пасьля заканчэньня курсаў перашкаленьня афіцэраў у Менску, я быў назначаны камандзерам падафіцэрскай школы БСА ў Наваградку. Прыехаўшы ў Наваградак, я ўжо застаў гатовыя кашары й змабілізаваных быўшых падафіцэраў — пераважна з польскае арміі й некалькі з Чырвонае Арміі.
Пастанавілі сфармаваць тры зьвязы з гэтых рэзэрвістаў і чацьвёрты — з дабравольцаўюнакоў зь сямігадоваю асьветаю, якія дасюль нідзе ня служылі ў войску. Паехалі ў настаўніцкую сэмінарыю, дзе калісь вучыў «вайсковую гімнастыку», і гукнулі пра падафіцэрскую школу, дык ахвотнікаў зьявілася болей, чым мы маглі прыняць. Выбралі 60 чалавек у чацьвёрты зьвяз, названы «Зьвяз Стрымгалоўцаў». Камандзерам гэтага зьвязу я назначыў лейтэнанта Матысяка, які разам зы мною быў на курсе ў Менску. Выбар быў добры, бо ён запраўды фахова й добра школіў
1237]
«рэкрутаў», а пазьней кандыдатаў на камандзераў дружынаў. Часам хлопцы наракалі, што ён быў завельмі срогі й вымагаючы. Напрыклад, часта баявыя цьвічэньні адбываліся пад гарою й на высокай стромай наваградзкай замкавай гары, дзе, бягучы ў атаку пад гару, давалася каманда «сядай», а бягучы з гары — каманда «лягай», дык хлапцы казалі, мусіць, камандзер мыляецца, бо былоб болып талкова з гары «сядай», а пад гару «лягаіі», але гэта ўсё асталося толькі ў памяці й жаўнеры дацэньвалі цьвёрдую й цяжкую дысцыпліну.
Кажны дзень пачынаўся зборкаю на пляцы ў чатырохкутніку з «хворымі» на левым крыле. Службовы афіцэр здаваў мне рапарт, прывітаньне «Жыве Беларусь» й адсьпяваньне малітвы «Беларусь наша МаціКраіна», і тады кажны зьвяз маршыраваў у сваім напрамку на заняткі. Часам на такую цырымонію пад’яжджаў Акруговы Камандзер БСА Барыс на інспэкцыю. Тады здаваўся рапарт яму.
Характэрным для гэтай школы было, што вельмі прыгожа сыіявалі, як і маршыравалі на занятках, а гэта ўжо заслуга камандзера школы, які сам любіў сьпяваць.
Першыя месяцы школы адбываліся ў вельмі энтузіястычным настроі й духу. Дасылаліся індывідуальныя новыя кандыдаты, напр., студэнты Малешка й Кавэліч, якіх змабілізавалі, каб эвэнтуальна вышкаліць іх на афіцэраў. Спачатку цяжка было іх уламаць у вайсковую дысцыпліну як вольнадумцаўстудэнтаў, але потым некаторыя зь іх выйшлі добрымі афіцэрамі й энтузіястычнымі беларускімі вайскавікамі як, напр., лейтэнант Малешка, які пазьней загінуў у Лідзе з рук польскай партызаншчыны, альбо Бітус Валодзя. Сярод старшых падафіцэраў выбіліся некаторыя вельмі здольнымі камандзерамі, якім акруговы камандзер
[2381
прапанаваў надаць рангі лейтэнантаў — напр., Орсічу, Сацэвічу і лекалькім іншым.
У школе, апрача вайсковага вышкаленьня, адбываліся таксама курсы агулыіага вышкаленьня беларускай мовы, гісторыі, геаграфіі. Прыходзілі паважныя настаўнікі даваць лекцыі, як Акінчыц, др Орса й іншыя.
На жаль, як прадбачыў мой былы начальнік, Немцы слова не датрымалі. Гэнэрал Цэннэр дзесь прапаў. Немцы спалохаліся вялікага беларускага вайсковага ўздыму. He даставілі абяцанага ўмундзіраваныія й лепшай зброі (апрача старых савецкіх стрэльбаў). Хлопцыпадафіцэры падзерлі на цьвічэньнях свае апошнія боты — абутак і адзёжу. Дух пачаў падупадаць. Сам я быў добры да камандаў і загадаў, але слабы прамоўца. Часта прасіў камандзера Барыса пад’яжджаць у школу, каб талкова прамаўляць да курсантаў і падтрымоўваць іх на духу.
Ня помню, як ішла арганізацыя батальёнаў у раёнах, куды мае курсанты павінны былі пераходзіць у якасьці камандзераў дружынаў ці зьвязаў. Немцы пачалі прапанаваць і разьбіраць наіпых падафіцэраў у іншыя дапаможныя паравайсковыя аддзелы, як, напр., лейтэнанта Орсіча забралі ў Менск на камандзера добра ўмундзіраванай і ўзброенай роты пры жандармэрыі, Ул. Сацэвіча й Бітуса на камандзераў лясной аховы. Мяне асабіста выклікалі ў Мёнск, дзе ў вялікім будьшку — быўшым доме «правіцельства» — спаткаў мяне ў чорным і гранатовым чыгуначным мундзіры капітан Кушаль і таксама нізенькі палкоўнік Мірскі ў такім самы.м мундзіры.
Капітан Кушаль дае мне загад: забраць з Наваградку мінімум 50 чалавек і ехаць у Ліду, дзе будуць дабаўленыя змабілізаваныя ў БСА жаўнеры, каб школіць і камандаваць
1239]
т. зв. «чыгупачным батальёнам». Паўстала гарачая дыскусія. Я прабаваў пратэставаць ізноў, што зь Немцамі немагчыма йсьці на нейкае супрацоўніцтва, але капітан Кушаль, пасьля сьцьверджаньня, што нам трэба хапаць зброю, дзе толькі даецца, закончыў — «непатрэбныя далейшыя дыскусіі, а мусіце падпарадкавацца загаду» — павёў мяне ў канцылярыю галоўнага камандзера чыгуначнай аховы, які быў у чыне гэнэрала. Там ён мяне прадставіў як кандыдата на камандзера ў Ліду. Той выясьніў мне, што атрымаем добрае абмундураваньне, зброю й закватэраваньне з харчамі, a таксама што буду мець поўную свабоду ў шкаленьні й камандаваньні гэтай адзінкі, толькі мушу пазнаёміць і навучыць крыху сваіх школьнікаў нямецкае каманды і, бязумоўна, пазнаць добра лёгкую нямецкую зброю: вінтоўкі, пісталеты, кулямёты й мінамёты і ў вагульным — гранаты. Будуць прызначаны да мае адзінкі двох Немцаўафіцэраў з чыгуначнай аховы як інспэктары. Падаў мне руку й пажадаў добрых усьпехаў. Спадары Кушаль і Мірскі абнімалі мяне й падкрэсьлівалі нейкую гістарычную ролю новаарганізаванага беларускага чыгуначнага батальёпу. Завялі мяне дзесь у нейкі чыгуначны склад і выбралі прыгожы да меры кангэровы гранатовы мундзір, выдалі новы бэльгійскі браўнінг. На круглай шапцы была начэпленая беларуская Пагоня, а на каўнярох — Ярылавыя крыжы.
Прыехаўшы назад у Наваградак, я перадаў камандаваньне ўжо расьцярушанае падафіцэрскае школы штабскапітану Сьцяпуржынскаму. Выбраў дзесяць падафіцэраў, пераважна маладых, ізь зьвязу «стрымгалоўцаў» на інструктараў у Ліду. Агаласіў: «Хто хоча, на ахвотніка, ехаць зы мною ў Ліду [працаваць] спасярод радавых жаўнераў, далучаных ужо ў той час да школы для фармацыі батальё
[2401
ну БСА». Ізноў з ахвотнікамі ня было праблемы, бо згаласілася замнога й трэба было выбіраць найлепшых, напр., адзін вельмі гарачы Беларус і адважны жаўнер Міхась Чартко з Далятыч, прасіўся з плачам, каб яго ўзяў з сабою. У мяне былі засьцярогі, што ён часам выпіваў замнога. Ня ведаю чаму, але мне прышлося зарганізаваўшы аддзел замэльдавацца ў Акруговага Кіраўніка Беларускай Самапомачы спра Якуцэвіча. Той прыняў мяне ў сваёй канцылярыі зь вялікай «помпай». Даў мне напісаны загад — гэтым загадваецца Вам на чале аддзелу ў сіле 50 чалавек неадкладна ехаць у горад Ліду й замэльдавацца ў «Бангофсафіцыра». Таксама выдаў мне пасьведку панямецку із штэмпелем гэбіткамісара.
У Лідзе па прыбыцьці нас памясьцілі ў кашары (быўшая фабрыка галёшаў у Лідзе). Даслалі, больш зь Лідзкай акругі, змабілізаваных жаўнсраў, на чале зь вельмі добрым камандзерам Клінцэвічам. Разам стварылі тры зьвязы па 60 чалавек. Цікава, што Немцы вельмі неахвотна прызнавалі афіцэрскія рангі, як лейтэнанта або капітана, а ўжылі тытулаў «фюрэр» — zugfilhrerigruppenfuhrer. Мяне мае падначаленыя называлі «Спадар ротны».
Пачаліся заняткі вышкаленьня. Нямецкія афіцэрыінспэктары падавалі прапановы, каб галоўна школіць у валоданьні аружжам, муштры й вартавой функцыі. Але пакідалі поўную свабоду камандзеру як школіць, бачачы спраўнасьць, дысцыпліну й прагрэс нашых вайскавікоў — некаторых зусім без вайсковага вопыту перад гэтым.
Бязумоўна, нашым цэлем было даць поўнае ваеннае вышкаленьне, дык выходзілі за горад у поле, цьвічачы наступ і абарону (з капаньнем акопаў).
Маршыруючы праз горад на цьвічэныіі ці заняткі, заў
[2411
сёды вельмі спраўна грымелі беларускія маршавыя песьні. Памятаюб на каталіцкія грамніцы 2га лютага якраз рота маршыравала па сьнягу па вуліцы каля касьцёла і сьпявала песьню «У гушчарах». Усе вырынулі з касьцёла на двор і прыглядаліся, ня ведаючы, што гэта за вайсковы аддзел (не паліцыя), а ў чорных мундзірах у поўным баявым узбраеныіі, плецакі з лапаткамі, вінтоўкі і штыхі, гранаты й тры кулямёты. Расказвалі потым мне, што паніка панавала сярод «палякаў» —думалі, што гэта нейкі карны атрад і распаўсюджвалі плёткі, што ямы за горадам капаюць; а мы цьвічыліся ў рыхтаваньні акопаў, хоць вельмі плыткіх і правізарычных.
Вечарамі часта з падафіцэрамі прыгатоўвалі новыя песьні. Прыслалі мне зь Менску ад Саковіча словы і ноты да песьні першага зьвязу штурмовага «Чутно гоман — там войска сьпявае». Падафіцэры, быўшыя сэмінарысты з Наваградку, памагалі мне развучыць гэтую песьню пры помачы мандалінаў, але неяк не выходзіла гэтадобра да маршу, а словы вельмі прыгожыя і баявыя, дык я сам дабраў мэлёдыю да гэтай песьні і цікава, што яна сталася вельмі папулярнай сярод нашых вайсковых аддзелаў па ўсёй Беларусі.
Да прыезду «беларускіх чыгуначнікаў» у Лідзе ўжо працавалі ў школах маладыя настаўнікі, якія закончылі сэмінарыю ў Наваградку і пачалі беларусізаваць спольшчаныя пачатковыя школы, але спачатку ім ішло гэта вельмі цяжка, бо былі тэрарызаваныя й [знаходзіліся] пад страхам польскай помсты. Як пачаў дзейнічаць чыгуначны батальён, дык Палякі на чале зь іхнай паліцыяй прыціхлі, a наіпыя настаўнікі «паднялі вушы». Ніколі не забуду, як у пядзслю, спацыруючы з маладою настаўніцай Соняй у цэнтры гораду, многа якраз праходзіла па ходніках людзей з
[2421
касьцёлаў. Ідуць супроць нас дзьве панюсі зь дзьвюма дзяўчынкамішколыііцамі, а гэтыя, убачыўшы настаўніцу, паднімаюць ручкі і голасна вітаюць: «Жыве Беларусь». Я прыгожа адсалютаваў ім, а панюсіполькі аж захлыснуліся: «Со siq robi, pani droga, swiat siq konczy».