Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Эскадрон выстраіўся перад трыбунай у рады да прысягі. Перад ім сьцяг эскадрону. Штандаровая тройка, трох рослых юнакоў, стаіць фронтам да эскадрону. 3 радоў выступае трох жаўнераў — па адным ад кажнага зьвязу. Падае каманда: Да прысягі! 3 адкрытай галавой і горда паднятым чалом, ізь сьмелым і ясным позіркам стаяць жаўнеры. Паважны настрой аўтаматычна перадаецца і прысутным. Усе здымаюць шапкі і сканцэнтравана чакаюць урачыстага ма
12031
мэнту. «Прысягаю...» «Прысягаю, як рэхам паўтарылі жаўнеры, — у ймя Бога верна служыць свайму народу й Бацькаўшчыне». Звонка гучаць словы прысягі з вуснаў жаўнераў. У левай руцэ палатно сьцягу, правай тры пальцы паднятыя ўгару. Гэны дзень застанецца заўсёды жывы ў успамінах кажнага, хто яго перажываў.
Настаўніцкая сэмінарыя запрасіла эскадрон на ўрачыстую акадэмію. Былыя вучні — сяньняшнія жаўнеры, настаўнікі, сяньняшнія вучні і прышлыя жаўнеры — усё гэта сцэмэнтавалася ў вадну неразлучную сям’ю, споеную аднэй ідэяй, заключанай у сымболіцы Акту 25 Сакавіка.
IV.
Па паветах мабілізацыя ў поўным разгары. У Карэлічы быў высланы падахвіцэр М. — былы студэнт права віленскага ўнівэрсытэту, зь дзьвюма дружынамі дзеля аховы забясьпечаньня спраўнага ходу і выбару жаўнераў у плянаваны батальён. Аднаго дня кіраўнік павету паведаміў М., што ў вёсцы Краснае партызаны перашкаджаюць людзям прадстаўляцца перад мабілізацыйнай камісіяй. М. хутка выстраіў сваю групу й накіраваўся у бок Краснае. Партызаны зрабілі засаду ў першых забудовах. Падпусьціўшы групу М. на 50 мэтраў ад вёскі, яны адчынілі па іх густы агонь. Эскадронаўцы ўпалі на зямлю. Гладкае поле. Ніякіх магчымасьцяў прыкрыцьця. Наш «дзяхцяр» хутка адказаў, але шансы былі няроўньія. Партызаны ў добрым прыкрыцьці, нашы ў чыстым полі. М. хутка ар’ентуецца ў сытуацыі. Праз траскатню стрэлаў чуваць ягоны голас: «Падрыхтаваць гранаты!» А пасьля колькі хвілінаў: «У вёску бягом маарш !.. » Падарваўся сам і за ім ягоная група.
[2041
Раптам зваліўся, падняўся зноў, выпусьціў з правай рукі «фінку», схапіў у левую пісталет, зноў паміж першых. Агонь ворага сьціх. Нашыя занялі вёску, людзі маглі свабодна йсьці ў Карэлічы.
— Перамаглі, хлопцы. Слаўна было, — сьмяючыся казаў М. I толькі цяпер жаўнеры заўважылі, што ён быў ранены ў плячук. 3 рукава сьцякала кроў. Ён стараўся трымацца на нагах, але хутка асунуўся. Зрабілі правізарычныя насілкі, знайшлі воз і адвезьлі свайго камандзера ў Карэлічы, а адтуль у Наваградак. Рана выдавалася няцяжкая, але пры адсутнасьці адпаведных лекаў хутка наступіла заражэньне крыві і М. памёр у Наваградзкай больніцы. Першая ахвяра эскадрону на аўтар Бацькаўшчыны.
Пахіліўся штандар. Труна апусьцілася ў магілу. Цішыню прарэзалі тры разьвітальныя сальвы. Эскадрон разьвітваўся із сваім сябрам. Глуха грукацела зямля аб труну. Гэны гук упіваўся ў сэрцы сяброў. Яшчэ адна, але ўжо ціхая прысяга — памсьціць свайго сябру. Вырасла новая магілка на вайсковых могілках Наваградку. «... На крыві народу вырасьце магутнае дрэва..» I гэтае дрэва будзе звацца Беларуская Сувэрэнная Дзяржава.
Неяк у гэты дзень завітаў у эскадрон барон фон Энгельгард — Немец з Латвіі. Ён вырас сярод Беларусаў і палюбіў іх. Ягоныя пробеларускія сымпатыі выразна прабіваюцца ў ягонай кнізе «WeiBruthenien», якое карэкту ён рабіў якраз у гэтым часе. Ён любіў эскадрон і быў ягоным частым госьцем. У гэты дзень ён быў прыгнечаны паховінамі М. Гутарылася на розныя тэмы і зразумела скончылася тэмай змаганьня з партызанамі. Раптам, зьвяртаючыся да камандзера эскадрону, ён сказаў:
[2051
— Я маю добры плян змаганьня з партызанамі. Гэтую праблему можна ліквідаваць добра й хутка.
Позіркі прысутных падняліся на яго.
— Сабраць усіх Немцаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі, палавіну расстраляць, а палавіну выслаць на фронт. А на іх месца паставіць Беларусаў, — выпаліў ёп злосным тонам. Пры гэтым устаў і выйшаў.
Нас ня трэба было пераконваць у праўдзе ягоных словаў. Гэта была ідэя, за якую ён у 1941 годзе змагаўся ў Міністэрстве Усходніх Справаў, дамагаючыся шырэйшай аўтаноміі аж да незалежнасьці для Беларусі. За гэта заплаціў ён сваім становішчам і быў пераведзены ў Наваградак на становішча звычайнага лясьніка.
V.
У міжчасе йшла падрыхтоўка да фармаваньня батальёну. Немцы звольнілі былыя польскія кашары ў Скрыдлеве. Камандзер эскадрону падбіраў афіцэрскія кадры. Вялікай дапамогай у гэтым часе быў капітан б. царскай арміі Ф. Родзька. Ён фактычна пераняў на сябе абавязкі заступніка акруговага намесьніка, якім быў Рагуля, і да гэтага чыста адміністрацыйныя справы плянаванага батальёну.
Адносіны паміж Немцамі і эскадронам нацягваліся штораз больш. Немцы выпрабоўвалі розныя спосабы, каб скампрамітаваць камандзера эскадрону ў вачох Генэральнага Камісара, якому беспасярэдня эскадрон быў падпарадкаваны. Яны ведалі, што камандзер эскадрону мае кантакты зь некаторымі партызанскімі аддзеламі, але ня мелі довадаў. А кантакты былі. Прыкладам зь Віктарам, камандзерам паважпага партызанскага аддзелу. Віктар быў лейтэнант савецкай арміі, які пасьля ўцёкаў бальшавікоў зь
[2061
Беларусі застаўся працаваць у вёсцы Багудзенка ў Г. Ён быў Беларус з Смаленпічыны і моцна ненавідзеў бальшавікоў. Каліж Немцы пачалі заганяць у лягеры ўсіх былых палонных, ён разам зь іншымі апыніўся ў лесе. Пачаткова пасыўныя, пасьля арганізаваныя парашутаванымі камандзерамі, ня маючы іншага выхаду, яны паддаліся савецкаму камандаваньню. Віктар меў аддзел сілай каля 300 чалавек. Адзлачаўся ён вялікай рыцарскасьцяй у вадносінах да ваколічных жыхароў і ня было выпадку, каб ягоны аддзел грабіў ці забіваў безабароннае цывільнае жыхарства. На перамовы зь ім была высланая сэмінарыстка Г. Была вызначаная асабістая сустрэча дзеля плянаваньня супольнае акцыі. Аднак гэтыя перамовы праніклі да партызанскага штабу і Віктар быў пачаткова перанесены ў ішпыя ваколіцы, а пасьля расстраляны партызанамі.
Аднаго дня камандзер эскадрону застаў у сваім памешканьні былога вучня сэмінарыі Га, які лічыўся загублены ад пэўпага часу. Вось гэты вучань прынёс ліст ад аднаго зь ведамых партызанскіх аддзелаў з рознымі нявіннымі прапановамі, дамагаючыся неадкладнага пісьмовага адказу. Камандзер аднак адмовіўся даць пісьмовы адказ, гіросячы перадаць, што ён згодны сустрэцца, але аб часе і месцы паведаміць сваечасова. Колькі тыдняў пасьля аказалася, што ліст быў высланы не партызанамі, а лідзкім СД у паразуменьні з наваградзкай жандармэрыяй. Яны спадзяваліся мець пісьмовы адказ, наяўны довад кантакту з партызанамі.
Тымчасам вышкал эскадрону пасоўваўся шпарка наперад. Цяжкавата прыходзілася часам пасьля цэладзённых заняткаў на кані. Партызаныж з кажным днём усё больш правакавалі эскадрон. He абыходзілася і без дацінкаў,
[2071
скіраваных пад адрысам камандзера і ягоных маладых сяброў. Аднаго дня, калі вучні сэмінарыі варочаліся з Карэлічаў у Наваградак, іх перахапілі партызаны з аддзелу слаўнага Міцькі. Яны цікавіліся сілай і ўзбраеньнем эскадрону. Пасьля Міцька прасіў перадаць камандзеру эскадрона, каб ён перад тым, як сустрэцца ў баі зь ім, выцер малако з вуснаў і прыдбаў ліпшюю зьмену хусьця. Ня доўга яму прыйшлося чакаць на гэтую сустрэчу.
VI.
У канцы красавіка эскадрон атрымаў новы транспарт амуніцыі і папаўненьне зброяй. У паветры вычувалася шырэйшая акцыя. Настрой эскадрону падняўся. 25 красавіка цэлы дзень йшла інтэнсыўная падрыхтоўка да даўжэйшага маршу. Куды, наякдоўга? — Ніхто ня ведаў. Нарэшцедоўгачаканы дзень. Ураньні 26га красавіка грукат конскіх капытоў разбудзіў наваградчан. Заспаныя твары паказваліся ў вокнах. Жаўнеры ім прыветліва махалі рукамі. Усе яны знаёмыя, родныя, блізкія сэрцу жаўнераў.
— Эскадрон выходзіць на акцыю, — казалі адзін другому.
— 3 Богам, хлопцы, вяртайцеся зь перамогай! — кідалі яны ўздагон эскадрону.
Эскадрон накіраваўся на Баранавіцкую вуліцу. Мінае апошнія хаты гораду. За Кораставам камандзер заклікаў да сябе камандзераў зьвязаў і дружынаў.
— Першы этап: Гарадышча. Там начуем. Найбольш небясьпечны адрэзак сяньняшняга этапу, гэта Сьвітазь. Уехаўшы ў Сьвітазянскі лес, пярэдняе забясьпечаньне перашукае дакладна лес углыб. Пільна забясьпечыць бакі. He забывайцеся, што фронту няма. Мы ўваходзім у чыста партызанскі раён.
[2081
Камандзеры вярнуліся да сваіх зьвязаў і дружынаў. Хуткім трухтам адна дружына высунулася наперад. Зь ёю лейт. Да — з такім забясьпечаньнем страху няма. Эскадрон крануўся зь месца. Спакойна, бязь ніякага інцыдэнту даехалі да Валаўкі. Ужо пярэдняе забясьпечаньне выехала на горку пад валяўскую царкву, мінула яе. Адзіп з жаўнераў застаўся, а пры ім нейкі дзядок. Калі камандзер зраўнаўся зь ім, жаўнер склаў рапарт, што гэты дзядок хоча бачыць камандзера. Камандзер прыблізіўся да старога.
— У чым справа, бацька?
— He забівайце мяне толькі, я нічога не вінаваты. Мне даручылі партызаны перадаць вам вось гэты ліст, — сказаў дрыжачым ад страху голасам стары.
Камандзер уважліва прачытаў ліст. Пасьля голасна засьмяяўся і сказаў старому:
— Перадай партызанам, шго мы ня ў іхны тэрэн едзем, а ў свой собскі. Каліж нам стануць на дарозе, дык зумеем маскоўскіх валацугаў прыняць з дарогі.
Як пасьля выявілася, партызаны перасьцерагалі эскадрон перад уваходжаньнем у іхныя раёны. На нікога гэта пе зрабіла ніякага ўражаныія. Эскадрон прадаўжаў свой марш. Здалёк на гарызонце зарысаваўся цёмнай лініяй сьвітазянскі лес.
VII.
У радох эскадрону заціхлі гутаркі. Кажны дакладна ўяўляў небясыіеку, што чакала іх наперадзе. Шаса парасла зельлем: даўно ўжо гэтая тэрыторыя лічылася партызанскай і толькі добра ўзброеныя «Geleitzug’i» наважваліся часамі яе праяжджаць.
3 правага боку збліжаўся выцягнутым галёпам ганец.
— Два партызанскія конныя патрулі пасоўваюцца гіа
12091
ралельна да нас і накіроўваюцца ў сьвітазянскі лес, — адрапартаваў ён камандзеру.
— Ня ўвязвацца ў бой з дробнымі аддзеламі. Пры ўваходзе ў лес зьмешпыць адлегласьць да зрокавага кантакту з эскадронам, — загадаў той.