Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Было відавочна, піто ёп не хацеў увязваць эскадрону ў бой. Мэтай гэтага маршу ня была баёвая акцыя, а хутчэй дэманстрацыя сілы ды ўзьняцьце маралі жыхарства, запужанага як Немцамі, так і бальшавіцкімі партызанамі. I вось, нягледзячы надаволі нахабныя правакацыі з боку партызанскіх патрулёў, з нашага боку ня паў ніводзін стрэл. Тымчасам пярэдняя ахова збліжалася да лесу. Камандзер павольна апусьціў руку, і эскадрон затрымаўся.
— 3 коооней! — пачулася каманда. — Кулямёты на становішчы! Замітусіўся эскадрон. Неўзабаве коні былі адведзеныя ў бясьпечнае месца, і эскадронаўцы ляжалі на вагнявых становішчах.
Пярэдняя ахова схавалася ў лесе. Зьніклі таксама й бакавыя, заглыбіўшыся ў гушчу сьвітазянскага бору. Наступіла цішыня, поўная чаканьня. Камандзер не адрываў вачэй ад біноклю. Урэшце зь лесу вынырнуў жаўнер — дарога вольная!
Эскадрон паволі ўехаў у бор. Міжволі падымалася рука, каб скінуць шапку, апыніўшыся ў гэтай сьвятыні натуры. Сэрца білася моцна ў грудзёх, напоўненых гамай розных пачуцьцяў. Здавалося, што хопіць падняцца на страмёнах, каб дастаць гордыя верхавіны соснаў.
Стук конскіх капытоў па шасе прыклікаў жаўнераў да рэчаіснасьці. Ганец ад лейт. Дкі паведамляў, іпто дарога вольная, ды што пярэдняя ахова на выгадных ста
[2101
новіпічах за возерам; на працілеглы край лесу высланы патруль.
Цераз прагаліны лесу ўсьміхнулася блакітлая глядзь Сьвітазі, гэтага цудоўнага, таемнага ляснога вока.
— Камалдзер, камалдзер, — пачулася з розных бакоў, — затрымаемся тут хоць на часінку!
— Трымаць зрокавы кантакт з аховамі, — ужо неяк менш празаічла сказаў той. — Дзесяць хвілінаў адпачынку.
Жаўнеры былі ўжо пры возеры. Адлы пілі крыштальначыстую ваду, другія паілі коней, іншыя з асалодаю змывалі сабе твар ад дарожнага пылу.
Сьвітазь хавалася ад вачэй эскадрону за гушчай лесу. Яшчэ раз усьміхнулася возера прагалінамі лесу на разьвітаньне ды зьлікла ў гушчы бору.
Неўзабаве выехалі зь лесу. Здалёк, направа ад дарогі віднеліся папялішчы Парэчча, спаленага л’ялай нямецкай жандармэрыяй. Вастрыём лажа ўбіваліся ў сэрцы жаўлераў напоўразваленыя камілы. Людзей ня было відаль: калі й засталіся дзе якія, дык і тыя хаваліся ў лясох. Узброены жаўнер ніколі ім нічога добрага не прарочыў.
Увечары гэтагаж дня эскадрон уяжджаў у Гарадышча. Жаўнеры былі паднечаны яшчэ сьвежымі ўражальлямі. Яны дзяліліся сваімі перажываньнямі з дарогі. Пазьлей мела месца сяброўская сустрэча зь мясцовым беларускім актывам. Усе цікавіліся жыцьцём эскадрону, пляламі на будучыню, ходам мабілізацыі ў наваградзкай акрузе. Выменьваліся думкамі, спасьцярогамі й дазлальлямі. He абыіішлося й бяз крытычньіх заўвагаў.
— Зразумела, пляп ваш нязвычайна сьмелы, сказаў адзін з старэйшых ахвіцэраў гарадышчанскага батальёну, зварочваючыся да ахвіцэраў эскадролу, — але ня ведаю, ці
[2Ш
ня лішня вы тут кіраваліся пачуцьцямі. Ён мог ужо, або можа хутка скончыцца загубай красы наваградзкай моладзі. Вонкавы эфэкт прыгожы, але канкрэтная карысьць — сумляюся, ці надта вялікая.
— Нельга кіравацца толькі розума.м, — адказаў лейт. М.
— Паколькі камандзер адказвае ў першую чаргу за жаўнераў, дык у яго павінен розум браць верх над пачуцьцямі. Пачуцьці й энтузіязм патрэбны для жаўнера, але павінны быць выключаны ў камандзера, або прынамся іх роля зрэдукавана да мінімум.
— 3 гэтым цяжка пагадзіцца, не здаваўся лейт. М. — Што варты разумны й разважны ахвіцэр, але без энтузіязму? Ён хутка страціць духовы кантакт з жаўнерам і адарвецца ад яго.
— Гэта нязвычайная праблема, — умяшаўся ў гутарку камандзер эскадрону. — Трэба ўмець спалучыць энтузіязм з развагай, а гэта нялёгкая рэч. У эскадроне як жаўнеры так і камандзеры — усе маладыя, усім ім хапае энтузіязму, праўда, магчыма й за кошт халоднага розуму. Алеж ў сяньняшні час, пры сяньняшнім палітычным і франтавым палажэньні, можна кіравацца вылучна развагай? Нас асудзяць за бязьдзейнасьць, вычэкваньне лепшых мамэнтаў, а вычэкваньне й бязьдзейнасьць раўназначна з духовай сьмерцяй адзінкі й народу. Энтузіязмжа парывае да акцыі.
— А што, калі гэты неразважны энтузіязм спрычыніцца да сьмерці цьвету нашае моладзі, не дазволіўшы ёй даць зь сябе ўсяго тога, што ад яе мы можам спадзявацца?
Падахвіцэр Уіч, яшчэ нядаўны вучань сэмінарыі, умяшаўся ў гутарку. Ён ужо даўно шукаў зручнага мамэнту, каб выказаць сваю думку.
— Ціж быліб мы сяньня Беларусамі, каб нашыя міну
[2121
лыя пакаленьні, страціўпіы сваю дзяржаўную незалежнасьць, злажылі рукі ды чакалі зручнейшых мамэнтаў дзеля рэалізацыі нашай канчальнай мэты? Ціж пралітая кроў Каліноўскага й яго сучасьнікаў не давала й не дае нам сяньня сілы да далейшага змаганьня? Ціж магчымы быўбы Акт 25га Сакавіка бяз тых нязьлічоных, неразважных часта, пачынаў нашых бацькоў ды дзядоў? Ціж быўбы ён магчымы без энтузіязму як беларускіх масаў, так і тагачасных кіраўнікоў? Магчыма, — працягваў ён ужо больш спакойна, — што наш сяньняшні высілак дарэмны на кароткую мэту. Магчыма, гісторыя забудзецца аб гэтым малым эпізодзе — нашым эскадроне. Але паколькі гэты эскадрон зьяўляецца маленькай часткай вялізарнага, магчыма неразважнага, але энтузіястычнага высілку ўсяе сучаснае беларускае моладзі, дык аб гэтым гісторыя не прамаўчыць. Гэты сяньняшні энтузіязм будзе маленькай можа, але неабходнай цэглінай пры будове Незалежнай Беларусі.
У Уча іскрыліся вочы, гарэлі шчокі. Ягоныя словы й тая духовая сіла, якая праменявала ад яго ў гэты мамэнт, былі дастаткова пераконвальнымі. Стала ціха пасьля слоў маладога жаўнера.
Яшчэ ў гэты самы вечар нямецкая жандармэрыя папярэдзіла афіцыяльна камандзера эскадрону, што ён ня можа разьлічваць на іхную дапамогу паза засягам гарадышчанскага гарнізону. Яны паясьнілі, што вёска Ясенец — кілямэтраў тры ад Гарадышча — ужо ў засягу партызанаў. У Паланэчцы пост паліцыі разьбіты. Аж да Міра ніякага апорнага пункту. Эскадрон павінен лічыць толькі на свае сілы. Аб гэтым апошнім мы ведалі загадзя ...
На сьвітаньні эскадрон ужо стаяў гатовы да выезду. Раніца была прыгожая. Сьцюдзёны вецярок праймаў дрыжы
[2131
камі вырванае із сну цела. Нязвычайна рэзкім здаваўся стук конскіх капытоў па бруку местачка, што спала яшчэ глыбокім сном.
Камандзер даваў апоіпнія настаўленьні: «Сяныія мусім асягнуць Мір. Пойдзем праз Паланэчку, Серамовічы, Малыя й Вялікія Жухавічы. Ахова — ухіляцца бою з малымі патрулямі. Трэба быць асабліва ўважнымі, бо праціўнік мог ужо зарыентавацца ў прадбачаным намі маршруце. Як пярэдняя, так бакавыя і задняя аховы — ня траціць зрокавага кантакту з эскадронам. У выпадку неспадзяванай атакі, не адступайце без загаду: эскадрон павінен мець час заняць выгадныя пазыцыі. 3 Богам, сябры!» — дадаў ён.
Праз колькі часінаў эскадрон у поўным баявым парадку рухаўся ў кірунку Паланэчкі. Ранішняе сонца прыветліва глядзела на маладых жаўнераў. Ізноў склонная да рамантызму беларуская натура аддавалася лятуценьням. Але мамэнтамі іхныя вочы загараліся іншым блескам: папялішчы й разваліны хутароў ды вёсак, сьлед праступнай бальшавіцкай і нямецкай акупацыі, прыклікаў іх да рэчаіснасьці. <
Пярэдняя ахова хавалася ў Паланэчцы. Сьляды нядаўнага бою былі яшчэ зусім сьвежыя. Беларуская паліцыя змагалася да апошняга патрону з удзесяцёра большай сілай партызанаў. Мала каму ўдалося выйсьці з жыцьцём. Бальшыня згінула ў няроўным змаганьні. Некаторыя захавалі апошні патрон для сябе, каб ня трапіць жывымі ў бальшавіцкія рукі. Жыхары Паланэчкі перажылі ня менш жудасныя дні. Пасьля партызанскай навалы прышлі каральныя нямецкія аддзелы. Зноў пацярпелі нявінныя сяляне: каго расстралялі на месцы, каго схапілі
[2141
на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Пакаралі партызанаў...
Таму ня дзіва, што сяляне панура глядзелі на незнаёмы аддзел войска.
— Цяпер гэтая свалата. Уначы адны, удзень другія. Ніколі няма супакою ад іх, — можна былоб прачытаць у іхных вачох.
Памалу аднак іхныя твары разьясьняліся. Белчырвонабелыя сьцяжкі і ветлівыя ўсь.мешкі жаўнераў рабілі сваё.
— Гэта ня Немцы! — пачулася ў грамадзе. — Свае, дальбог свае!
3 грудзей жаўнераў вырвалася песыія: «У гушчарах затканых імглою . . . Беларусь, Беларусь залатая...»
— Свае! Эскадрон! Рагуляўцы! — штораз весялей чулася з грамады.
Кароценькі адпачынак. Жаўнеры частуюць сялянаў цыгаркамі. Дзецям раздаюць цукеркі, старанна адкладаныя дзеля гэтай мэты. Жанчыны частуюць малаком і пахучым чорным хлебам, печаным на сьвежым аеры.
— Куды ты з малаком сваім пхаешся, — адазваўся адзін вусаты дзядзька гадоў каля пяцьдзесяцёх. — Ім трэба малака ад шалёнай каровы, — хітра міргаючы жаўнерам, дадаў ён, дастаючы зза пазухі пляшку самагонкі.
— Вып’ем хлопцы, a то й так Немцы ці партызаны забяруць.
Жаўнеры крыху разгубіліся. Урэшце адзін здабыўся на адказ:
— Дзякуем, дзядзька, шчыра дзякуем, але нам нельга. Перад намі вялікая дарога. Хто ведае што нас яшчэ чакае ўперадзе. Лепш мець цьвярозую галаву. Вось ад малачка
[2151
ды хлеба дык не адкажамся, — каб пя скрыўдзіць селяніна адмовай, злагодзіў ён.
Дзядзька іпырака адчыніў вочы й зьдзіўлена глядзеў на жаўнераў. Ён прывык толькі й чуць: «Давай самагонку!» А гэтыя адмаўляюцца...
— Эх, хлопцы, вы нейкія іншыя ад другіх ... — ён стаяў, ня ведаючы, куды дзець пляшку.
— Мы дзядзька, узялі зброю не па тое, каб грабіць, але каб бараніць сваіх.
— Цяжка вам давядзецца, хлопцы, — нейк задумана сказаў селянін. Аднак словы жаўнера падзеілі на яго відавочпа.
— На коооней... — пачулася здалёк.
— Ну штож, нам ужо пара, — сказаў жаўнер і працягнуў РУКУ Шчыльна прыстала да яе мазольная далонь селяніна.
У Серамовічах эскадрон спыніўся на полудзень. I тут, як усюды, лёд першага недаверу хутка быў пераламаны. Жаўнераў акружылі групкі сялянаў. Пасыпаліся пытаныіі. Эскадронаўцы адказвалі, выясьнялі, дыскутавалі.