• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
            —     Гэта мусіць нашы, гэта мусіць нашы, — пачуўся ціхі шэпат у радох эскадрону.
              Пачуўся тупат жаўнера: пры выхадзе зь лесу перадавое
    
    11901
    
       забясьпячэньне сустрэлася з ворагам: трое саней з партызанамі. Яны ўцяклі ў кірунку Мотчы.
            —      Першы зьвяз далучыць да пярэдняга забясьпячэньня Кірунак Мотча. Перашукаць вёску і варочацца назад. Трэйці зьвяз: затрымацца ў Сяльцы і падрыхтаваць кватэры для першага. Другі зьвяз забясьпечыць пастой.
          Ізноў усё пакрыла цішыня. Стратаў ня было ні з нашага боку, ні з боку партызанаў. Усю ноч солтыс Сяльца зь яшчэ колькі сялянамі правёў у сяброўскай гутарцы з камандзерам і жаўнерамі.
            —      Каб не эскадрон, дык сяньня ўначы нехта заплаціўбы жыцьцём, а мо й я сам. Дзякую вам, хлопцы. Шкада, што ня можаце застацца даўжэй ...
          Першыя чатыры месяцы 1944 году былі выпаўнены падобнымі большымі ці меншымі выбега.мі ў тэрэн. Ваколічныя вёскі Лагадкі, Рутка, Ваўкавічы, Куравічы, Попкава, Лазьневічы, Жданавічы, Асмолава, Каменка былі чарговымі аб’ектамі нашага эскадрону. У сакавіку паасобныя зьвязы выяжджалі ў паветы, дзе ў гэтым часе падрыхтоўвалася і праводзілася мабілізацыя ў Беларускую Краёвую Абарону, загаданую Беларускай Цэнтральнай Радай.
          БЦР мела пачаткава пераняць у свае рукі цывільнае судоўніцтва, школьніцтва, і пазьней адміністрацыю. Гэны твор быў вынікам нямецкіх няўдачаў на фронце і партызанскага руху, які ўсьцяж рос. Немцы думалі, што змогуць задаволіць незадаваленьне беларускіх масаў гэтым «эрзацам» улады. У практыцы аднак палажэньне не зьмянілася. Назначаныя на акругі Акруговыя Намесьнікі ня мелі практычна большага значэньня, як дасюлешнія кіраўнікі Самапомачы, ці Мужы Даверу. Немцы не хацелі выпускаць лейцаў з сваіх рук. Там, дзе мясцовы актыў здабыў сабе сякую
    
    [1911
    
          такую пазыцыю, там яе і ўтрымаў: там дзе яе ня было, не дапамог і гэты штучны наватвор.
             Абвешчаная мабілізацыя ў БКА выклікала шмат камэнтароў Калі ставілася пад сумлеў мэтазгоднасьць фармаваньня эскадрону з гледзішча агульнага палітычнага палажэньня і ў асаблівасьці палажэньня на франтох, дык тым больш паўставала пытаньне дамэтнасьці падрываныія беларускіх масаў да згары асуджанага на няўдачу пачыну. He на гэтым аднак месцы крытычны агляд таго пэрыяду ды й гэта былоб адыходам ад тэмы. Мабілізацыя была агалошаная. Набор у БКА праводзіўся па ўсіх куткох Беларусі ў засягу цывільнае ўлады. Практычна яна абмяжоўвалася па пунктах, неапанаваных партызанскім рухам.
             Камандзер Наваградзкага Эскадрону, які спаўняў адначасова функцыі Акруговага Намесьніка, у паразуменьні зь мясцовым актывам наважыўся скарыстаць з гэтае нагоды, каб пашырыць эскадрон да валічыні батальёну. 3 гэтаіі мэтай былі адкамандыраваныя на паветы, а найменна ў Любчу й Карэлічы, паасобныя зьвязы ці групы дзеля выбару лепшага элемэнту ў батальён, а таксама дзеля забясыіечаньня ходу мабілізацыі. У Любчу было адкамандавана каля 30 жаўнераў на чале з лейтэнантам К. У ліку падахвіцэраў быў таксама Д., малады, палкі й энэргічны жаўнер, піто выйшаў з кадраў наваградзкае сэмінарыі. Партызаны даволі часта непакоілі ваколічныя вёскі. Апошнім часам яны сыстэматычна грабілі Падзагор’е, Воўкаразь і нат Далятычы. Мясцовая паліцьія й нямецкая жандармэрыя запрапанавалі лейт. К. супольную акцыю. Ня надта ахвотна ехалі эскадронаўцы на супольную акцыю, асабліва з гэтымі апошнімі, але пусьціць іх самых, дык наробяць яшчэ больш шкоды, чымся карысьці.
    
    [1921
    
          Лейт. К. дае сваю згоду. Распрацоўваецца супольны плян дзеяньня. Аб’ект: Воўкаразь. Наш зьвяз пайшоў дарогай на Загор’е, паліцыя й жандары на Далятычы. Кантакт мелі навязаць на вышыні зарасьляў на ўзгорку, на паўночны захад ад Загор’я. Ужо ў Загор’і чуліся стрэлы. Паліцыя ўвязалася ў бой з партызанамі. Наш зьвяз, мінуўшы вёску, разгарнуўся ў баявы парадак да наступу.
          — Паадзіночна скокамі наперад маарш! — пакацілася па лініі. Спраўна пасоўваўся ланцуг эскадронаўцаў наперад. Стрэлы з боку ворага пачалі радзець. Было відаць, як партызаны адзін па адным зьнікалі за ўзгоркам.
          — На ўзгорак бягом маарш ... Прыгнуўіпыся, з заціснутымі стрэльбамі ў руках, рынуліся эскадронаўцы на ўзгорак. Партызаны ў міжчасе хаваліся ў забудовах Воўкаразі. Зьвяз хутка дасягнуў вёскі. Партызаны зыііклі ў ляску за вёскай. Далейшая пагоня была бессэнсоўнай.
          ~ Рукі ўгару! — пачулася раптам на адным панадворку. 3за хаты паказаўся партызан з паднятымі рукамі, а за ім двух нашых жаўнераў У міжчасе ўвайшлі ў вёску Немцы й любчанская паліцыя.
          Усе сталі вакол камандзера зьвязу, які выпытваў палоннага.
         — Скуль ты?
         — 3 Бору, — паў адказ.
          — Чаму пайшоў у партызаны? — пытаў далей лейтэнант.
          — Падчас апошняе акцыі Немцы спалілі вёску. Шмат пастралялі цывільнага жыхарства, якое нічога супольнага з партызанамі ня мела. Іншых забралі на працу ў Нямеччыну, а некаторым удалося ўцячы ў лес. Я быў паміж гэтых апошніх.
    
    [1931
    
              Вакол запала глыбокае маўчаньне.
              — Я не бальшавік, — нясьмела пачаў зноў палонны, — я быў першы, які супрацівіўся калектывізацыі. Я ненавіджу бальшавікоў, але хто дасьць мне сяныія ахову? Усяроўна прыходзіцца гінуць. Толькі ня мучце, — папрасіў ён глуха.
              У міжчасе прыбліжыўся вахтмайстар зь любчанскай жандармэрыі.
              — Ah, Gefangener, gut, gut”, хлопцы. Давай яго сюды, мы зь ім расправімся.
              У лейтэнанта загарэліся вочы.
               Падахвіцэр Д„ — гукнуў ён,  адкажы вахтмайстру!
              Падахвіцэр Д„ відаць зь вялікай натугай, але стрымана паінфармаваў, што гэта палонны не жандармэрыі, a наш, ды што мы маем асобныя інструкцыі адносна абыходжаньня з палоннымі. — Гэта наш палонны і мы зробім зь ім, іпто нам спадабаецца, — заковчыў ён цьвёрда.
              — Was werden sie denn mit ihm tun?²⁾
              — Павесім за .., — весела ўжо адказаў Д.
              — О, гут, гут, — задаволена адказаў Немец. У міжчасе лейтэнант працягваў гутарку з палонным.
              — Мы ня Немцы, — казаў ён, — мы беларускія жаўнеры. Палонных не расстрэльваем. Мы не змагаемся супраць беларускага народу. Нашая мэта, гэта вольная ад усіх акупантаў Беларусь. Перадумай аб гэтым, раскажы сваім сябром. Шлях да нас для цябе заўсёды адчынены. Ідзі з Богам. Але памятай, каб твая рука ніколі не паднялася супраць твайго братаБеларуса. Ідзі!
              Палонны не разумеў. Ён нясьмела адступаў назад, паглядаючы неспакойна ў бок Немцаў. Ён ня верыў сваім ву
           ¹> А, палонны, добра, добра.
           v Штож вы зь ім зробіце?
    
    [1941
    
       ша.м. Пот сьцякаў па ягоным твары. Раптам ён кінуўся бегчы, і па нейкім часе зьнік у бліжэйшых кустох. Гэтай сцэне прыглядаліся жыхары вёскі, якіх у міжчасе загадаў сагнаць вахтмайстар. Бяз слова прыглядаліся яны. Вахтмайстараў твар набег крывёй.
           — Sofort das Dorf abbrennen. Hier sind alle Partisanen. Anstecken:ⁱ⁾, — зароў ён дзікім голасам.
           Падахвіцэр Д., схапіўшы вахтмайстра за грудзі, выціснуў цераз сьцятыя вусны:
           — Ня ты будаваў і ня ты спалііп. Zuriicktreten, oder ich schiesse!^ — дадаў ён панямецку тонам, які ўжо не пакідаў ніякага сумлеву што да далейшых кансэквэнцыяў. Пасьля хутка адскочыў узад і адцягнуўшы ручку «дзехцяра», накіраваў рулю ў бок Немцаў. Грозна заляскалі замкі эскадронаўцаў. Аргумэнт здаваўся дастаткова пераконвальным. Немцы й паліцыя паволі аддаляліся ў бок Любчы. Неяк дзіўна ціха стала на вуліцы вёскі. Жыхары глядзелі на сваіх жаўнераў шырока адчыненымі вачыма. Раптам з грамады пачуўся плач жанчыны. Плач гора й шчасьця. Плач беларускай маці: «Сынкі мае, выж нашы дзеткі, выж нашы збаўцы ...» Далейшыя словы ўтапіліся ў вагульнай мітусьні. Сяляне абдымалі жаўнераў. Зь іхных вачэй зьзяла радасьць і шчасьце. Нашага лейтэнанта яны на руках унесьлі ў хату.
    
    II.
           Аднэй сакавіковай раніцы прыйшла ў Наваградак навіна, што Палякі перайшлі Нёман і занялі шкляную гуту ў Бярозаўцы. Гэта была першая паважная акцыя польскіх партызанаў зь Лідчыны ў Наваградзкай Акрузе. Тут трэ!> Пеадкладна спаліць вёску. Тут усе партызаны. Падпальваць! ¹¹ Назад, або страляю!
    
    11951
    
          ба даць колькі словаў паясьненьня адносна польскага партызанскага руху ў тых ваколіцах. Пачатак польскага руху датуецца прыблізна з пачатку 1942 году. Асноўнай ягонай базай была якраз Лідчына. Жыхарства Лідчыны ў сваёй аснове амаль стопрацэнтна беларускае, ня лічачы невялікае колькасьці асаднікаў і былых польскіх урадаўцаў, насланых польскім урадам у часе існаваньня польскае дзяржавы. Жыхарства гутарыць прыгожай беларускай мовай і не зважаючы на нялюдзкія палянізатарскія высілкі польскага ўраду, яно засталося ў сваёй аснове беларускае. Аднак дзякуючы таму, што ў пераважальнай бальшыні было яно каталіцкага веравызнаньня, польскія сьвятары мелі тут шырокае поле дзеяньня. Выкарыстоўваючы свой духоўны сан і глыбокую традыцыйную рэлігійнасьць беларускага народу, яны вязалі паняцьце веравызнаньня з нацыянальнасьцяй. Зразумела, гэтая акцыя не закранала сьведамай часткі беларускай інтэлігенцыі, якая бачыла ўсю пэрфіднасьць тактыкі польскага клеру, але сярод шырэйшых масаў гэта пакінула ці малы сьлед. Тыя нсшматлікія беларускія каталіцкія сьвятары, якім пейкім цудам удалося здабыць сьвятарскі сан, залежалі ад польскай каталіцкай герархіі, якая пры першай праяве нацыянальнай дзейнасьці гэткага сьвятара высылала яго ў польскія асяродкі.
              Вось гэтая акцыя гюльскага клеру і падрыхтавала падатны грунт для польскіх партызанаў у Лідчыне. У часе нямецкае акупацыі Палякі захапілі ўсе ключавыя адміністрацыйныя і гаспадарскія становішчы. Яны абставілі Немцаў сваімі перакладнікамі, засноўвалі польскія школы. Касьцёлы сталіся асяродкамі польскае акцыі. Беларускія патрыёты прадстаўляліся Палякамі як камуністыя, былі
    
    [1961
    
       перасьледаваныя нямецкім СД. Наваградзкая Акруга старалася дапамагаць у меру магчымасьцяў беларускаму актыву Ліды, высылаючы туды першым чынам маладых настаўнікаў. Трэба адцеміць, што яны прарабілі там вялізарную нацыянальную працу. Нельга не адцеміць той фізычнай і духовай апоры для Беларусаў Лідчыны, якую ім даў чыгуначны батальён, зарганізаваны ў Наваградку капітанам Сажычам, ды высланы ў Ліду. Зразумела, што насельніцтва Наваградзкае Акругі зь непакоем сачыла за падзеямі ў Лідчыне. Кажны новы атэнтат Палякаў на беларускі актыў выклікаў хвалю абурэньня й жаданьне помсты. Змаганьне аднак было тым цяжэйшае, што пачынаючы ад Kanpa 1943 году польскія партызаны зьмянілі тактыку й спынілі змаганьне супраць Немцаў, дамовіўшыся з апошнімі на супольную акцыю супраць чырвоных партызанаў. Немцы давалі ім зброю, амуніцыю й уніформы, а таксама пакрывалі іх крымінальныя вычыны ў дачыненьні да беларускага жыхарства.