• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
              2)    поўная свабода ў тактыцы змаганьня з партызанамі,
              3)    пачатак арганізацыі пасьля атрыманьня зброі і вопраткі,
              4)    асабістая гарантыя генэральнага камісара датрыманьня пастаўленых умоваў.
               Камісар Траўб адказаў: «Вы можаце быць пэўны, што ўсе ўмовы будуць датрыманыя. Я зразумеў наіпыя памылкі. Я зразумеў, спадзяюся, не запозна, што вашыя дамаганьні былі слушнымі. На жаль, мала хто з нас так разумее ...» Ён неяк задумана сказаў апошнія словы, здаецца на момант страціў штодзённую гордую паставу, але хутка апанаваўшыся, дадаў: «Чакайце выкліку Генэральнага Камісара. Жадаю Вам посьпеху ў рэалізацыі вашых мэтаў. Я тут больш не застануся, празь некалькі дзён пераяжджаю ў Італію». Здавалася, ён хацеў яшчэ нешта дадаць, але на гэта не дазваляла яму ягоная штучная нямецкая гордасьць.
               Каб зразумець гэтага Немца, які едучы сюды быў падрыхтаваны на абняцьце нейкае маленькае часткі прастору іхняга новага «Лебэнсраўму», неабходна пазнаёміцца з адным, можа малаважным здарэньнем, якое беспасярэдне спрычынілася да пэўнай эвалюцыі, здаваласяб ня здатнага да гэтага нямецкага ўрадаўца.
               Жнівень 1943 г. У Акруговым Камісарыяце, які зьмяшчаўся ў будынку былога польскага «ваяводзтва» на Сломі
    
    [1641
    
       нскай вуліцы, насупраць «Белага Дому», як называлі папулярна наваградзкую турму, адбывалася нарада раёішых бурмістраў з Акруговым Камісарам. На парадку дня: мэтады змаганьня з партызаншчынай.
          У залі атмасфэра даволі тугая. Неяк неспакойна круціцца на крэсьле бурмістр любчанскага раёну, сп. М. Здаецца нехта насыпаў яму пад ягоную прыладу да сяджэньня войстрых каменьчыкаў. Ягоныя маленькія вочкі неспакойна пераскоквалі з камісара на перакладчыка, з перакладчыка на вакно, і пасьля зноў вярталіся на залю, быццам шукалі выхаду зь няпрыемнае сытуацыі. Карэліцкі бурмістр, тып сярэдне заможнага селяніна з шырокай усьмешкай, чалавек не легендарнай адвагі, любячы перадусім спакойнае жыцьцё зь некаторай дозай, зразумела, роднай самагонкі — асноўнага і бадай адзінага «дыг ляматычнага» аргумэнту ў зносінах зь мясцовымі «Зондэрфюрэрамі»:,⁾ — сядзеў нярухома, надзеўвіы на твар штучнаабыякавы выраз. Ён уставіў вочы ў процілеглы куток, і быццамбы нешта лічачы, стаічна чакаў канца нарадаў. Паміж імі неяк няпэўна сядзеў наваградзкі бурмістр, сп. Б. Ён крыху разьясьняў атмасфэру сваёіі лысінай, робячы ўражаньне чалавека, які вельмі заклапочаны пастаўленай праблемай ды хоча, каб і іншь я гэта заўважылі. Ён устаўляў свае вялікія вочы на камісара і здаецца казаў: — Глянь, як я ўсім гэтым праймаюся, — то паглядаў на сваіх сяброў, нібы просячы рады. Адміністратар ён быў добры, толькі Бог адвагай не надарыў: уявіў ён сабе, што ўсе партызанскія сілы скіроваз) «Зондэрфюрэр» — гаспадарчы ахвіцэр, які дапільноувау сваечасовай здачы пастааак. За малымі выняткамі, былі гэта людзі нізкай культуры, пажадлівыя нажывы, спэкулянты йп’яніцы.
    
    1165]
    
           ны супраць яго. 3 памяшканьня свайго зрабіў ён запраўдны форт, а пад падушкай у яго ляжалі два пісталеты. За імі крыху далей сядзеў, як цьвік, «дзятлаўскі ўдзельны князь», як яго папулярна называлі, бурмістр Дзятлаўскага раёну, сп. Васіль Рагуля, б. сэнатар у польскім сойме. Аб ім шмат расказваюць розных гісторыяў. Прыпамінаю адну, якая здарылася добрых гіаўтара дзесятка гадоў таму, калі ён быў яшчэ сэнатарам. Выбраўся ён раз з Ацукевіч у Варшаву. Абуў плеценыя лапці, чыстыя белыя анучы, аплеценыя аборкай, зрэбныя порткі, белая доўгая кашуля навыпуск, сярмяжка зрэбная ды мануфактурная «мыцка» на лысай галаве — сьлед польскай цывілізацыі на Беларусі. За плячыма белая торбачка, завязаная на вузел, а ў ёй кавалак варанага сала і паўбулкі чорнага хлеба. Вось сядзіць ён у купэ першае клясы ды дрэмле. Насупраць яго нейкі ксёндз з кніжыцай у руках адгаворвае прыпісаныя малітвы. Відаць толькі занепакоіўся ён лёсам мужычка, бо так тутсюд і зірне коса на маленькага сухарлявага прастачка. Падрамаўшы, наш «мужычок» перакусіць задумаў, а перакусіўшы й задыміць. Дастаў махры, адарваў кавалак газэткі, скруціў казіную ножку ды зацягнуўся з роскашай. Засьвярбеў у носе ксянжулькі востры дым махоркі, заёрзаў ён на месцы ды кажа:
               — Вы, чловечку, ня сюды попадлі, тут першая кляса, штраф заплаціш.
               — Паночку, хто яго ведае тыя клясы, тут цёпла, мякка, дык вось і сяджу, — пры тым зноў глыбока зацягнуўся і выпусьціў хмару махоркавага дыму.
               Бедны ксёндз заёрзаў ненажарты. Хацеў ужо кандуктара клікаць, як той сам увайшоў:
               — Білеты прошэ!
    
    [166]
    
           Ксёндз тыцнуў хуценька свой білет ды моргае, недвусэнсоўна косячыся на «чловечка». Зразумеў кандуктар, у чым справа:
           — Ваш білет попрошэ! — даволі няветліва адазваўся ён да сэнатара, што скромненька сядзеў у куточку. Той пачаў шолпацца за пазухай:
           — Цьфу, каб цябе ліха! Нядаўна сюды палажыў, — мацаючы па кішэнях прамармытаў сэнатар.
           — Прэндзэй, члэку! — нэрваваўся кандуктар. Нарэшце «члэк» выцягвае нейкі білет і паказвае кандуктару.
           — Пшэпрашам, пане сэнатожэ, пшэпрашам, — і сагнуўшыся ў тры пагібелі польскім звычаем зьнік у дзьвярох купэ. I ксянжулькі штось больш ня было — мусіць пастанавіў зымяніць купэ.
           Той самы Васіль Рагуля разагнаў у 1941 г. польскую адміністрацыю, якая ў беларускім Наваградку абсадзіла ўсе адміністрацыйныя становішчы, а Беларусы заснавалі ў тымжа Наваградку Беларускі Нацыянальны Камітэт з судзьдзём Паўлам Сьвірыдам на чале.
           — Сорам нам, братцы, — сказаў стары Рагуля на адным із сходаў, — Каб мы ў сваім Наваградку ў адным пакоі хаваліся. Трэба расчысьціць атмасфэру і разагнаць польскую ўправу, у нас сваіх людзей хопіць.
           На працягу трох тыдняў адміністрацыя стала беларускай. 600 польскіх урадаўцаў было звольнена.
           Вось гэты самы Рагуля сядзіць на залі спакойна й зраўнаважана. Акруговы Камісар, з загнутым арліным носам, сухі, малы, уставіў свае халодныя вочы й глядзіць на сэнатара. Сустрэліся іхныя позіркі. Траўб ведаў, да каго зьвяртацца. Калі гэты чалавек ня дасьць парады, дык ад іншых няма чаго спадзявацца.
    
    [1671
    
              Was denken Sie, Herr Biirgermeister? Што нам рабіць, каб эфэктоўна змагацца з партызанамі?
              — Перакладчык! — пачуўся цьвёрды голас сэнатара, — перакладай! — Паважаны камісар, — пачаў ён, — дазвольце вас папытаць, чаму вы не папыталі мяне аб гэтым у 1941 годзе? Сяньня лішне позна выказваць мае пагляды на закранутую вамі тэму. Прычыны сяньняшняй сытуацыі глыбейшыя і аб іх беларускі актыў даводзіў ня раз і ня два да ведама нямецкіх акупацыйных дзейнікаў — усё безвынікова. Мы вам прапанавалі разьвязку беларускай нацыянальнай праблемы, вы не паслухалі. Сяньня я вам не магу нічога парадзіць.
              На залі панавала густая цішыня. Здавалася, што чуваць, як б’юцца сэрцы прысутных. Вялікай адвагі вымагала такая заява. Нат любчанскі бурмістр перастаў ёрзаць на крэсьле, наваградзкі стараўся схаваць сваю вялікую галаву паміж прыўзьнятымі плячыма, якбы баючыся, каб прыпадкова яе хто пя зьняў. Перакладчык неяк мляўка і камечачы словы, быццамбы баючыся несьці за іх адказнасьць, перакладаў сказанае і, як пабіты цюцька, паглядаў на камісара, нібы просячы прабачэньня, што ён забавязаны выказваць такія словы. Нарэшце сьціх. Цішыня, як у парны дзень перад бураю. Камісар нярухома стаяў, утапырыўшы вочы на сэнатара і здавалася, што ён не зразумеў ім сказанага і нібы шукаў у вачох бурмістра пацьверджаньня перакладзеных слозаў. Бурмістр стаіць дзіўна лёгка. На твары адбіваецца выраз пераможцы. Ён нейк вырас, змужнеў, гэты стары беларускі дзеяч. У вачох зайгралі дзіўныя агеньчыкі, яны даказваюць нясказанае: «Так, галубоккамісар, расьсёрбвай кашу, якую заварылі твае тупалобыя начальнікі, верныя служкі Розэнбэрга, што хацеў зрабіць з
    
    11681
    
       пашае краіны нямецкую калёнію. Перацярпелі бальшавікоў, перацерпім Немцаў, перацерпім мо яшчэ акупантаў, але не памром. Народ наш моцны і ён асягне сваю мэту. А вам, даражэнькі, прыдзецца плаціць за сьлепату і дурноту ...»
          Камісар незаўважна неяк паменшаў. Задзёрысты выраз на ягоным твары зьмякчэў, і ён сумна павесіў галаву. Яшчэ мо пару месяцаў таму паслаўбы нахабнага «айнгаймішэ» бурмістра ў турму, ці на шыбеніцу, як гэта зрабіў з Паньком, але сяньня відаць не наважваецца, а мо й пагаджаецца ў душы з тым, што сказаў сэнатар і з тым, што дачытаў у ягоных вачох. Ен бяз слова пакінуў залю нарадаў.
    
    III.
          Па раёнах мясцовая жандармэрыя падрыхтоўвае мабілізацыю беларускай моладзі ў нямецкі паліцыйны батальён. У Наваградак даходзяць неспакойныя весткі, што калі ня будзе іншага выхаду, многія пойдуць у лес. Ціхая непрыкметная прапаганда, пушчаная па лініі БНП, узмацняе яшчэ болып варожае стаўленьне да плянаванага батальёну. Весткі арганізавана даходзяць да ведама камісара, што калі ня будзе беларускай вайсковай адзінкі, ніхто ня пойдзе ў нямецкі батальён. Скептыкі зноў заківалі галовамі. Яны хутка знайшлі водгук на падатным да недаверу грунце. Нарэшце даведваемся, што Б. Рагуля выяжджае ў Менск на выклік Генэральнага Камісара фон Готбэрга.
          Маленькі самалёт тыпу «Шторх» прызямліўся на ўскраі Наваградку. Групка людзей набліжаецца да самалёту ўжо крыху прымёрзлай раніцай. Ральля глухавата грукае пад іхнымі нагамі. У групе відаць Рагулю ў кароткім кажушку, падперазаным вайсковай дзягай. Пры боку — вялікі пісталет «Зьвязда», боты з закасанымі халявамі ў
    
    [1691
    
           гармонік, галіфэ з саматканага сукна, на палёвай паўвайсковай шапцы — Пагоня. Ён лёгка пераскаквае з баразны на баразну і ўважліва слухае апошніх радаў сваіх прыяцеляў. Ужо сеўшы ў самалёт ён, махаючы рукой у бок сяброў з характэрным яму аптымізмам у вачох і на твары, клікнуў: «Да хуткага пабачаньня з добрымі навінамі! Падтрымоўвайце дух у хлоп ...» — далейшыя словы заглушыў гул матору. Самалёт падняўся й хутка зьнік на гарызонце. «Шчасьці Табе Божа» — нехта ціха дакінуў уздагон нябачнага ўжо самалёту.
              Назаўтра ён ужо вярнуўся і неадкладна папрасіў склікаць сход актыву дзеля інфармаваньня аб выніках паездкі ў Менск. Судзячы па міне, навіны прывёз нядрэнныя. На сходзе ён расказаў наступнае: