• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
    
    [1421
    
    чанае, распавёў пра пляны Гітлера, выкладзеныя ў ягонай кніжцы, і сказаў ім, што ў нас няма выбару. Камуністаў мы падтрымаць ня можам, а зь немцамі таксама трэба быць вельмі асьцярожнымі. Я папрасіў іх перадаваць тое, што я распавёў, людзям, каб ніхто не наймаўся на працу ў Нямеччыну, а калі некага будуць цягнуць туды гвалтам, дык мы мусім дапамагаць ім хавацца. Пасьля гэтага я супрацоўнічаў зь немцамі толькі каб палегчыць дасягненьне беларускіх мэтаў: дапамагаць сваім людзям і ісьці да незалежнасьці.
        Пасьля паездкі ў Нямеччыну і майго адкрытага незадавальненьня станам беларускіх работнікаў, вывезеных туды, пагоршыліся мае стасункі зь нямецкімі ўладамі. Мяне ўсё радзей запрашалі на сходы, дзе патрэбен быў перакладнік. Нешта дайшло да камісара наконт маёй сапраўднай дзейнасьці, і ў траўні 1942 году мяне скінулі з пасады перакладніка, пазбавіўшы ўсіх прывілеяў і картак на харчаваньне, цыгарэты і алькаголь. На маё месца ўзялі спадара Плескача, які падаваўся ім больш памяркоўным, але які насамрэч меў цьвёрдыя палітычныя й нацыянальныя перакананьні. Аднак і ён нядоўга напрацаваў на гэтай пасадзе, неўзабаве вярнуўшыся да юрыспрудэнцыі: ён быў судзьдзём у судзе па адміністрацыйпых і крымінальных злачынствах, а палітычнымі справамі ён не займаўся.
        Толькі мае стасункі з Вальфмаерам не сапсаваліся, нягледзячы на звальненьне. Рэч у тым, што ён быў закаханы ў адну з нашых патрыётак і таму гатовы рабіць для беларусаў усё, што мог. Ён папярэджваў нас пра акцыі, якія рыхтаваліся немцамі, папярэджваў людзей, якіх меліся арыштаваць, дзякуючы чаму яны пасьпявалі ўцячы. Аднак і ён ня змог выратаваць аднаго з самых актыўных сябраў на
    
    [1431
    
    шай арганізацыі, першага бурмістра Наваградку Панька. Панько быў налымяным патрыётам, вельмі сьвядомым чалавекам і перакананым антыкамуністам. Немцаў ён ненавідзеў амаль гэтак жа моцна, як саветы, але прыхоўваў гэтую нянавісьць, каб утрымацца на пасадзе. Мы цесна сяоравалі зь ім, але ён меў адну слабасьць: ён піў  і нам прыйшлося намучыцца, каб адвярнуць яго ад гэтай хварооы. Цьвярозы ён быў проста золата, набраўпіыся ж, ён гатовы быў выдаць усё, што думаў пра немцаў і ўсе свае пляны. I вось аднойчы ён зыіік. Мы папрасілі Вольфмаера ўмяшацца, але на гэты раз нават той ня ведаў, куды падзеўся Панько. Як мы ні намагаліся адшукаць яго, усё бяз толку. Я дабіўся спатканьня з камісарам Траўбам, аднак той паставіўся да мяне вельмі варожа. Яго моцна насьцярожыла таксама маё жаданьне даведацца пра лёс Панька. Пасьля ад жандармаў мы пачулі, што Панько зьнік з уласнай ахвоты, a куды, ніхто ня ведаў, але мы гэтаму ня верылі. Я быў амаль упэўнены, што яго заарыштавалі і зпіаілі недзе ў нямецкай турме на падставе нейкага фальшывага абвінавачаньня.
         Я ўтрымаўся выкладчыкам нямецкай мовы толькі таму, што мяне не было кім замяніць. Курсам, выхаваньню маладога пакаленыія я аддаваў увесь свой час. Памятаю першы выпуск пяцідзесяці зь нечым курсантаў, сьвята, прамову доктара Орсы, уздым энтузіязму і патрыятычных пачуцьцяў. Як усьцешна было бачыць, што новае пакаленьне беларусаў гатовае для дарослага жыцьця!
         У той дзень на канцэрце мая каханая Людміла сьпявала ў дуэце і сола, а я, гледзячы на яе, баяўся паварухнуцца, настолькі яна была харошая. Я бачыў толькі яе і кахаў яе ўсё мацней і мацней.
        Я працягваў распрацоўваць сваю ідэю наконт таго, каб
    
    [1441
    
    выкарыстоўваць немцаў ува ўласных інтарэсах, пазьбягаючы рабаваныія наіпых рэсурсаў Нямеччынай. Мы пачалі паладжваць кантакты з падпольлем, імкнучыся стварыць нейкую арганізацыю ў супрацоўніцтве зь ім, каб атрымалася дзейсная пацыяналістычпая структура. Недзе пад канец траўня надарылася добрая пагода для гэтага. Мпе пазваніў мой сябар Вова Родзька і запрасіў да сябе ў Менск, каб абмеркаваць сякіятакія нацыянальныя праблемы. Мы сустрэліся зь ім на пачатку чэрвепя 1942 году. Гэта было пад вечар у кватэры начальшка паліцыі Саковіча. Прысутнічалі таксама мой стрыечны брат Міхась Рагуля, Антоп Адамовіч, літаратурпы крытыкзь Менску, і вельмі талепавіты журналіст Шкялёнак. Усяго набралася чалавек з восем, і мы прынялі неабходныя меры асьцярожнасьці, напрыклад, прыходзілі па месца збору ў розны час. Наша сустрэча была пелегалыіаю, бо тос, віто мы зьбіраліся абмяркоўваць, мела вялікае значэпыіе для будучыпі Беларусі. На гэтым паседжаныіі была заснаваная нелсгальная Беларуская незалежніцкая партыя (БНП). Партыя заставалася вернаю Ўстаўным граматам 1918 году, паводле якіх Бсларусь абвяшчалася незалежнаю, а мэтаю партыі было здабыцьцё гэтай псзалежпасьці. Мы хацелі ўтварыць Беларускую Народную Рэспубліку, у пашых мэтах было заснаваныіе сеткі беларускіх патрыётаў, якая б уплывала на вельмі складапую сытуацыю на акупаваных немцамі тэрэнах. Пра тое, хто стаіць за БНП, мусілі ведаць лічапыя людзі, каб застрахавацца ад магчымага правалу і пямецкіх рэпрэсіяў Мы публікавалі газэту «Бюлетэпь БНП», першы нумар якой выйшаў у жніўпі досыць вялікім накладам. Адказным за выпуск шмат якіх нумароў быў я, а Людміла дапамагала мне, перахоўваючы, друкуючы і распаўсюдж
    
    1145)
    
    ваючы выданьне. Я разумеў, што тым самым яна аказваецца ў небясьпецы, ды ня толькі яна, а таксама ўся яе сям я, але той час я ня думаў пра асьцярогі. Бюлетэнь заклікаў беларускіх патрыётаў не скарацца, працягваць нацыянальнае змаганьне і дамагацца ад немцаў магчымасьці разьвіваць нацыянальнае жыцьцё. Мы папярэджвалі, што ў немцаў няма намеру даць нам незалежнасьць, што мы патрэбныя ім як працоўная сіла, гной для нямецкай культуры. Мы пісалі пра лёс беларускіх работнікаў у Нямеччыне і вынішчэньне жыдоў. Праца давала нам новую энэріію, і небясьпека толькі ўмацоўвала наш дух  так заўсёды бывае з моладзьдзю, уцягнутай у нелегальнае змагапьне. Старэйшым прыходзілася нават стрымліваць нас, бо празьмерная актыўнасьць магла прывесьці да правалу. Падпольная незалежніцкая сетка імкліва расла па ўсёй Беларусі, рос і попыт на інфармацыйны бюлетэнь. БНП абуджала энтузіязм патрыётаў, надавала сэнс нашаму жыцьцю. Hi хвілінкі не шкадаваў я пра страту пасады ў нямецкай адміністрацыі.
        Тым часам актывізавалася дзейнасьць чырвонай партызанкі, партызанскія атрады ўсё часьцей нападалі на вёскі і нямецкі транспарт. Паўстала патрэба ў атрадах самаабароны. Юзік Сажыч, які вучыўся ў Менску ў афіцэрскай школе, вярнуўся дахаты, каб надаць арганізаванасьці такім атрадам у вёсках і мястэчках. Аднак немцы перашкодзілі нашым плянам. Можа, у іх была эўфарыя ад хуткага прасоўваньня нямецкага войска пад Сталінградам. Яны думалі, што абыйдуцца і без беларускай самааховы, а таму не аддалі абяцанай зброі і рыштунку. Становішча было абмеркаванае на пасяджэньні кіраўніцтва БНП. Усе пагадзіліся, што без уласных узброеных сілаў заставацца больш нелыа.
    
    11461
    
    А нямецкай чыгуначнай паліцыі патрабаваліся фармаваньні для абароны чыгункі ад партызанаў. Я скантактаваўся зь Юзікам Сажычам і абмеркаваў зь ім ад імя БНП пытаньне арганізацыі атрадаў чыгуначнай аховы. Для іх трэ было дастаць форму і зброю. Становішча было цяжкім, але Юзік падахвоціўся дапамагчы нам. Ён змог апэратыўна стварыць цудоўна падрыхтаваныя групы з слухачоў школы, якіх падрыхтавалі на афіцэраў. Ён атрымаў форму ад нямецкай чыгуначнай аховы. Пасьля кароткага навучаньня іх накіравалі ў Ліду, у самае сэрца польскай падпольнай дзейнасьці, у горад, дзе, магчыма, знаходзіўся штаб Арміі Краёвай. На жаль, палякі, замест таго каб змагацца зь немцамі і чырвонымі партызанамі, імкнуліся ўмацаваць кантроль за Лідчынай і Налібоцкай пушчай, каб цалкам палянізаваць гэтую тэрыторыю. Зьяўленьне Юзікавай часьці ў Лідзе, дзе яна прайшла праз горад зь беларускімі песьнямі, было ўспрынята як чырвоная шматка быком. Раней, пад рулямі акоўцаўпалякаў, Ліда выглядала, як цалкам польскі горад. Літаральна за пару месяцаў Юзік усё зьмяніў. Да яго пацягнуліся людзі, у адміністрацыі шмат якіх палякаў замянілі беларусамі.
        Юзіку ў ягонай справе дапамагаў былы началыіік менскай паліцыі Саковіч, які пайшоў з гэтай пасады, бо ня меў на ёй свабоды (паліцыю цалкам кантралявала гестапа). БНП паслала Саковіча ў Ліду ўзьнімаць беларускі пацыянальны супраціў. Ён меў заданьне зьвязацца з польскім супрацівам, каб наладзіць супрацоўніцтва, устанавіць давер, каб пазьбегнуць супрацьстаяньня між палякамі і беларусамі, якія мелі агульнага ворага  савецкі рэжым. Саковіч жа набачыў, што гюльскія атрады таемна супрацоўнічаюць зь немцамі, атрымліваюць ад немцаў баепрыпасы і амуні
    
    [147)
    
    цыю пад умовай, што будуць ваяваць ня зь немцамі, а з чырвонай партызанкай, прычым гэта было даволі распаўсюджанай практыкай.
        Тым часам пры канцы жніўня трагічны выпадак здарыўся ў Наваградку. Штабсляйтэр Вольфмаер трапіў у засаду ў Налібакох і загінуў. Я называю гэты выпадак трагічным, бо Вольфмаер быў сапраўдным сябрам Беларусі і падзяляў нашы намеры, разумеў нашае стаўленьне да Савецкага Саюзу, нашыя імкненьні пабачыць Беларусь вольнаю. Гэты чалавек ведаў, што мы ніколі ня станем поўнымі хаўрусьнікамі Нямеччыны, што мы проста скарыстоўваем зь нямецкае акупацыі, каб разьвіваць нашу справу, але пры гэтым разумеў, што беларускія нацыяналісты маглі б быць у дапамозе дзеля нямецкага змаганьня з камунізмам. Аднак і яму не ўдавалася  ён сам у гэтым прызнаваўся  пераканаць найвышэйшыя ўлады, каб тыя зьмянілі сваё стаўленьне да беларусаў. Ён займаў такую ж пазыцыю, як барон фон Энгельгард, які падтрымліваў ідэю стварэньня незалежнай або, прынамсі, напаўнезалежнай Беларусі ў саюзе зь Нямеччынай, своеасаблівай буфэрнай дзяржавы, базай для далейшых дзеяньняў супраць Савецкага Саюзу. Спачатку ягоныя погляды на беларусаў сустракалі падтрымку сярод немцаў, але пасьля немцы зьмянілі сваю пазыцыю і вырашылі вызваліць на акупаваных тэрыторыях жыцьцёвую прастору для немцаў без увагі на нацыянальныя памкненьні мясцовага насельніцтва. Энгельгарда скінулі з пасады намесьніка міністра замежных справаў, адправіўшы працаваць лесьніком пад Наваградак. Энгельгард быў аўтарам кнігі «Weissruthenia», гісторыі Беларусі, у якой ён апісаў паходжаньне Беларусі, Вялікае Княства Літоўскае і ў
    
    [1481
    
    ільным сьвятле падыходзіў да беларускай гісторыі й культуры. Хаця ён страціў увесь свой уплыў, але сустрэцца зь ім і абмеркаваць нашы праблемы было карысна, і аднойчы такая сустрэча адбылася. Трэба сказаць, што мой дзядзька і ён цесна пасябравалі.