• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
        Нешта засела ў маёй душы і ў галаве й пачало расьці. Я раптам зрабіўся надта актыўным. Я вярнуўся да жыцьця, і мой фізычны стан таксама палепшаў дзякуючы маёй зацікаўленасьці ў беларускім адраджэньні. Маё месца, як сказаў мне дзядзька, было ў Наваградку.
        У Наваградку я сустрэўся са сваім старым сябрам Васілём Плескачом. Ён быў адным з самых разумных людзей, якіх я ведаў. Ён скончыў унівэрсытэт Сцяпана Батуры ў Вільні й меў дыплём юрыста. Падчас нямецкай акупацыі Васіль працаваў міравым судзьдзём у Наваградку. Пляскач вёў крымінальныя справы й ня меў ніякага дачыненьня да палітычных справаў, якія былі ў руках немцаў і жандармэрыі.
        Васіль распавёў мне пра апошнія тыдні савецкай акупацыі. Пра масавыя арышты й высланьне, пра зьніштажэньне ўсяго, што было беларускім па зьмесьце ці форме.
    
    (125]
    
    Кароткая савецкая акупацыя Заходняй Беларусі за год нарабіла болып шкоды, чым польская за дваццаць гадоў. Зьніштажэньне ўсяго беларускага, падпарадкаваньне народу пры дапамозе тэрору й страху зьяўлялася плянам Сталіпа, і ён здолеў дамагчыся свайго, хаця й няпоўнасьцю. Шмат хто зь беларусаў спадзяваўся, што ўзьяднаньне краіны будзе гістарычнай падзеяй і прывядзе да незалежнасьці Беларусі. Але на самой справе ўсё сталася інакш. Нават тыя людзі, што былі найбольш інфармаванымі пра дзейнасьць КДБ  прылады Сталіна— ня верылі, што ён можа выкарыстоўваць такія сродкі. Усе ж, хто выказваў расчараваньне, бясьсьледна зьнікалі.
        Я ведаў, што ўсё, што кажа Васіль, ёсьць праўдай, таму што я на сабе адчуў жорсткія мэтады гэбісцкага сьледзтва. Калі б допыты працягваліся, я сам, магчыма, падпісаў бы прызнаньне, каб спыніць псыхалягічны й фізычны зьдзек. Папраўдзе, я ня веру, што нехта змог бы доўга вытрымліваць катаваньні й супрастаяць. Я ўяўляю, што прымусіла маршала Тухачэўскага, якога абвінавацілі ў пшіянажы на карысьць Нямеччыны ў пэрыяд з 1936 па 1937, прызнацца ў «грахах». Ён ня быў шпіёнам — проста не пагаджаўся са Сталіным. Каля 35 тысячаў афіцэраў былі абвінавачаныя ў здрадзе Сталіну й альбо расстраляныя, альбо сасланыя ў ГУЛАГ. Гэта сьведчыць пра тое, што Сталін быў параноікам. Любы, хто аказваўся больш папулярным, чым ён, разглядаўся як пагроза й зьнішчаўся.
        Немцы вельмі хутка прасоўваліся на ўсход і напрыканцы верасьня дайшлі да Смаленску. Генэрал Браўчніц прапанаваў Гітлеру спыніць наступ, пакінуць Беларусь, Украіну й Прыбалтыку ў якасьці буфэрных краінаў, забясьпечыць армію ўсім неабходным і затым рушыць далей. Ад
    
    11261
    
    нак Гітлер не пагадзіўся з гэтай прапановай, зьняў Браўчніца з пасады камандуючага ўсходнім фронтам і замяніў яго больш паслухмяным чалавекам, які й рушыў на ўсход. Адзін з членаў «Остміністэрыюм», барон фон Энгельгард, які меў у Бэрліне высокі пост, таксама падтрымліваў плян пакінуць Беларусь, Украіну й Балтыйскія краіны як буфэрныя дзяржавы, што стала б базай далейшага заваяваньня Савецкага Саюзу, але прапанова Энгельгарда засталася паза ўвагай фюрэра. Гітлер наважыў да канца лістапада папіць гарбаты ў Маскве.
       У верасьні я сустрэўся зь дзядзькам Васілём і спытаўся, ці верыць ён яшчэ ў тое, што немцы дапамогуць нам узнавіць незалежнасьць. Той адказаў, што больш ня ўпэўнены ў гэтым і што немцы зрабілі тую самую памылку, што й Напалеон у 1812 годзе. Напалеон, які перайшоў Нёман, заходнюю мяжу Расеі, 24 чэрвеня 1812 году, пагрэбаваў абозамі з правіянтам і кінуўся на ўсход, да Масквы. Мой дзядзька прадказаў, што немцы прайграюць і гэта пазбавіць іх будучыні. Аднойчы на сустрэчы, дзе прысутнічалі немцы, якія ўмелі парасейску й спачувалі абодвум бакам — і нам, і сваім, — дзядзька падвыпіў і засьпяваў расейскую песьню «Калі я прыйшоў у Расею, я трымаў усю Эўропу ў руках». Гэтую песьню сьпявалі пасьля паразы Напалеона. Дзядзьку загадалі замаўчаць, бо ён моцна рызыкаваў. Немцы не данесьлі на дзядзьку й пасьля нават прызначылі яго камэндантам Дзятлава, дзе ён спрыяў гаспадарцы. Народ давяраў дзядзьку й верыў яму, а дзядзька даволі адкрыта выказваўся пра памылку немцаў, пра тое, што ня верыць ім больш, і што яны, у рэшце рэшт, будуць разьбітыя.
       Да мяне дайшлі чуткі, што ў Наваградак прыедзе сьвя
    
    [127]
    
    тар Гадлеўскі. Ён быў вядомым патрыётам, блізкім па палітычных поглядах майму дзядзьку. Гадлеўскі жыў у аднаго польскага сьвятара, і я пайшоў яго тамака наведаць. Я прадставіўся як пляменьнік Васіля Рагулі й сказаў, што хацеў бы атрымаць інфармацыю пра стан рэчаў. Гадлеўскі адказаў, піто яму патрэбны час, каб разабрацца ў сытуацыі. Ён быў няўпэўнены ў тым, што нам трэба спадзявацца на немцаў і чакаць, пакуль яны навяжуць нам заходнюю культуру замест мангольскай культуры Сталіна. Гадлеўскі дадаў, што назіраў за падзеямі на іншых акупаваных тэрыторыях і яму здаецца, што ў нас яшчэ будуць праблемы з акупацыйнымі сіламі. Гадлеўскі параіў мне не здавацца, нягледзячы ні на якія цяжкасьці, і распаўсюджваць ідэю нацыянальнай незалежнасьці, рабіць усё, каб людзі ганарыліся сваёй нацыяй.
        Недзе ў лістападзе нямецкая армія была спыненая пад Масквой. Гэтую навіну мы атрымалі празь нелегальнае польскае радыё ў Лёндане й нелегалыіую радыёстанцыю ў Польшчы.
        Па завядзёнцы ўсіх таталітарных сыстэмаў, нямецкае радыё перадавала інфармацыю ненадзейную й часта далёкую ад сапраўднага стану рэчаў. Яно казала толькі, што пасьпяхова рухаецца на ўсход, што было няпраўдай. Немцы былі спыненыя саветамі й прымушаныя контраатакаваць. Гэта дало нам надзею, што зь немцамі будзе лягчэй дамовіцца й яны дадуць нам больш свабоды іі незалежнасьці, створаць буфэрную дзяржаву зь Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі, што дазволіць супрацьстаяць Савецкаму Саюзу. Мы ўсё яшчэ аддавалі перавагу нямецкай акупацыі, а не савецкай. Магчыма, таму, піто яіпчэ дрэнна ведалі немЦаў
    
    [1281
    
    Надзея Рагуля, народжаная Аляшкевіч, з сынам Барысом. 1931 г.
    
    Наваградак. Школа 1930 г. Беларуская гімназія.
    Сядзяць (зьлева): настаўнікі беларускай мовы Пётар Скрабец, музыкі і сьпеваў  Аляксандар Шумскі, дырэктар гімназіі  Іван Цэханоўскі, настаўнік матэматыкі Міхась Чатырко, доктар Аляксандар Орса.
    
    Капец Адама Міцкевіча. Пачатковая польская школа ў Наваградку. Настаўнік  прававаслаўны сьвятар а. Клімуць.
    
    Восьмая кляса гімназіі імя Адама Міцкевіча перад матурай
    
    Група праваслаўных у восьмай клясе гімназіі.
    Сядзяць (зьлева направа): Барыс Рагуля, Валя Таўпечанка, а. Скрымпік, Галя Цішаўская, Язэп Сажыч; стаяць: Усевалад Родзька, Янка Гутар, Наташа Мацеўская, Валодзя Набагез.
    
    Танцавальная група настаўніцкай сэмінарыі ў Наваградку.
    
    1939 год. Васіль Плескач і Леанід Бондар.'
    
    Янка Гутар, ягоная сястра Людміла і Барыс Рагуля.
    
    Бацька Людмілы, закатаваны ў менскай турме.
    
    
    Маці Людмілы зь дзецьмі. Адбыла сем гадоў зьняволеньня.
    
    Абслуга шпіталю.
    
    Доктар Мілер першы справа, Надзея Рагуля  першая зьлева.
    
    Мікалай Гутар, школьны інспэктар на наваградзкую акругу. 1941г.
    
    Саюз Беларускай Моладзі.
    Першая  Людміла Рагуля, акруговая кіраўнічка.
    
    Барыс Рагуля, 1944 г.
    
    Наведваньне прэзыдэнтам БЦР Радаславам Астроўскім эскадрону.
    
    Валодзя Сіўко, заступнік Барыса Рагулі.
    
    Кашары эскадрону ў Наваградку на вуліцы 25га Сакавіка.
    
    Эскадрон на занятках.
    
    Жаўнеры эскадрону
    
    ў час адпачынку.
    
    Саюз Беларускай Моладзі
    
    Саюз Беларускай Моладзі
    
    Немцы пры дапамозе СС зганялі жыдоўскае насельніцтва зь вёсак і гарадоў у гета, якое знаходзілася на тэрыторыі былога раённага суду на вуліцы Карэліцкай. Яны ўтрымоўваліся за агароджай і мусілі працаваць на немцаў: шыць ваенную форму, чаравікі. Матэрыял для гэтага літаралыіа кралі ў беларускага насельніцтва. Канечне, тое, што жыды мусілі абшываць нямецкую армію, — дзіцячая забава ў параўнаныіі з тым, што рабілася Сталіным. Але абодва гэтыя дыктатары, Сталін і Гітлер, прынесьлі людзям аднолькава шмат гора сваёй жорсткасьцю й разбурэныіямі, накіраванымі супраць чалавека. Немцы хваліліся сваім тысячагадовым Райхам, але ён усё больш і болып рабіўся пустым месцам, як мы даведваліся, што немцы не непераможныя іі іх можна спыніць. Але ўсё ж мы верылі ў моц немцаў, спадзяваліся, што яны перамогуць Савецкі Саюз і будзе знойдзенае палітычнае рашэньне, якое задаволіць былыя саюзныя рэспублікі. Мы спадзяваліся, што зь цягам часу ў нас зьявіцца магчымасьць утварыць незалежную дзяржаву й атрымаць свабоду.
        На той час у нас была пэўная магчымасьць разьвіваць сваю культуру, мову, сьпевы й танцы. Нам было дазволена вучыць нашую моладзь, што мы рабілі ў вельмі патрыятычным духу. Зьявіліся новыя патрыятычныя песьні, квітнелі танцы й сьпсвы ня толькі ў Наваградку, але й на іншых тэрыторыях, дзе пераважала беларуская інтэлігенцыя. У Наваградку мы прыкладалі шалёныя намаганьні — мы зь вялізнай энэргіяй займаліся арганізацыяй культурных мерапрыемстваў. На шэраг канцэртаў мы запрасілі немцаў, і тым спадабалася: яны адгукнуліся на душэўнасьць нашай беларускай культуры.
        За саветамі я сядзеў у турме і толькі цудам застаўся
    
    [1291
    
    жывы. Апроч таго, я вельмі добра валодаў нямецкай мовай, а таму новы наваградзкі бурмістар ахвотна прыняў мяне на працу. Немцы хацелі, каб нейкі беларус заняў пасаду перакладніка ў новасфармаванай нямецкай адміністрацыі. Мяне прадставілі штабсляйтэру Вольфмаеру. Гэты каржакаваты немец у брунатнай форме з свастыкай на левай руцэ сустрэў мяне досыць прыхільна. Ён энэргічна рыхтаваў прыезд цывільнай адміністрацыі, структураў, якія ў будучыні меліся забясьпечыць кіраваньне тэрыторыяй. Хаця Вольфмаер ставіўся да мяне няблага, я ўсё ж не прызнаваўся, што быў у нямецкім палоне, бо баяўся, што мяне могуць зноў вывезьці ў Нямеччыну або арыштаваць, нягледзячы на тое, што я нацярпеўся ад саветаў. Я пават пасябраваў з штабсляйтэрам. Гэты асабісты стасунак зрабіў мяне вельмі ўплывовым чалавекам у адміністрацыі Наваградзкай акругі, Наваградзкага «гебіту», як тады гэта называлася. Вольфмаер рыхтаваў рэзыдэнцыю, мэблю: чакаўся прыезд нямецкага камісара. Ён часта браў мяне з сабой у Вільню, едучы па мэблю. Я быў я.му карысны як перакладчык, бо я валодаў і нямецкай, і польскай, і расейскай, і беларускай мовамі. Па дарозе  а дарога да Вільні няблізкая, гадзіны трычатыры на машыне  я распавядаў яму пра Беларусь, яе гісторыю, яе народ, я тлумачыў яму, што за польскім часам беларусаў дыскрымінавалі, не давалі адчыняць школы зь беларускай мовай навучаньня, душылі нацыянальны рух. Я распавядаў, як усё беларускае бязьлітасна нішчылі саветы і як перашкаджае разьвіцьцю беларускага народу адсутнасьць уласпай інтэлігенцыі, эліты, правадыроў. Аднойчы я наўпрост сказаў яму, што польскія перакладнікі і палякі ў адміністрацыі і паліцыі несправядліва абвінавачвалі беларускіх патрыётаў у тым, што яны быццам бы Ka