Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Празь нейкі час мне прынесьлі вады й хлеба, якіх мусіла хапіць на цэлы дзень. Потым ізноў стала ціха. Я сядзеў на матрацы й абмяркоўваў сваё становішча й будучыню. Я пачуваўся поўнасьцю бездапаможным. Я мог спаць толькі Ўрыўкамі ў гэтай халоднай вільготнай камэры.
Ня ведаю, як доўга мяне тамака трымалі магчыма, дзснь ці два. Нарэшце, дзьверы адчыніліся, і ахоўнік правёў мяне назад у маю камэру. Якая палёгка! Мая камэра падалася мне тады гатэлыіым нумарам! Магчыма, ізаля
[991
цыя была мне нават на карысьць, бо цяпер я шанаваў сваю камэру, і яна падавалася мне сапраўды ўтулыіай. Аднак я разумеў, што ня мушу рабіць ніякіх імпульсіўных учынкаў, каб нікога не пакрыўдзіць.
Мяне пакінулі ў спакоі на дватры дні. Потым мяне выклікалі йзноў і прывялі ў звычайны пакой для допытаў. Увайшоў малады лейтэнант і сказаў, што ён ведае пра непаразуменьне, якое паўстала з апошнім сьледчым, але я быў пакараны за тое, што даў волю сваім эмоцыям. Лейтэнант спадзяваўся, што я абмеркаваў сваё становішча й згодны цяпер падпісаць прызнаньне. Ён дадаў, што я яшчэ малады, і мяне чакае сьветлая будучыня, калі я прыму савецкі лад як адзінае выйсьце для тых, хто пакутаваў ад капіталізму, царскага самаўладзьдзя й палітычнаіа ўціску з боку Польшчы. Я паглядзеў на сьледчага. Я ўжо нікому не давяраў. Я пакруціў галавой у знак адуаўленыія падпісаць прызнаньне, бо ў ім не было ні слова праўды. Я дадаў, што яны могуць мяне ўзноў пасадзіць у адзіночную камэру, але я нічога не падпішу. Гэбіст заставаўся вельмі прыязным. Ён ня ўзьняў на мяне голасу, ня выказаў гневу. Ён працягваў задаваць тыя самыя пытаньні й распавёў гісторыю пра тое, як ангельцы спрабавалі атрымаць уладу над Індыяй за кошт таго, што нацкавалі індуістаў і мусульманаў адзін на аднаго. Ён параўнаў гэта з намаганьнямі Нямеччыны, якой хочацца пасварыць паміж сабой этнічныя групы ўнутры Савецкага Саюзу. Я адказаў, што сумняюся ў тым, што немцы парушаць пакт аб ненападзе, які яны падпісалі з Савецкім Саюзам. Гэбіст расьсьмяўся на гэта й спытаўся, няўжо я сапраўды думаю, што саветы давяраюць немцам, што яны могуць прыняць фашызм — архіворага савецкай сыстэмы? Ён дадаў, што Савецкі
[1001
Саюз мусіць быць гатовы да барацьбы й павінен ачышчаць свае грамадзтва ад такіх людзей, як я, якія хочуць разваліць яго знутры. I ён запэўніў мяне, што яны здолеюць выканаць своіі абавязак.
Мяне адвялі ў камэру й пакінулі ў спакоі па некалькі дзен, а потым ізноў дапытвалі дні дватры.
Гэта працягвалася бясконца. Напрыканцы сакавіка мяне прывялі ў зусім іншы пакой для допытаў. Я пахаладзеу: тамака знаходзілася лаўка з рамянямі, а таксама інзбэргідва шжэйшыя пазваный гэбіста. Пнзбэргсядзеў якраз насупраць мяне й выглядаў даволі пагрозьліва Ён пазірау то ў паперы, то на мяне. Ён паведа.міў, што я маю апошні шанец прызнацца ўва ўсім, інакш я сутыкнуся зь вельмі непрыемнымі паступствамі сваіх паводзінаў Я адказаў, што ўжо прызнаўся ўва ўсім і што мне няма чаго дадаць. Сьледчы запярэчыў, што гэта ня так, бо інфармацыя, якую яны атрымалі ад Косьціка, ягонага дзядзькі й маіх дзядзькоў, не супадае з тым, што наплявузгаў я, і што калі я не падпішу прызнаньня, у дачыненьні да мяне будуць ужытыя крыху іншыя сродкі допыту. Пагрозьлівым тонам сьледчы сказаў: «Вось папера. Вось асадка. Падпісвай!» Я не зварухнуўся зь месца толькі моўчкі глядзеў на яго Нотым апусьціў галаву і раптам быў падхоплены двума гэбістамі, пакладзены на лаву тварам уніз і прывязаны. Яны зьнялі мае чаравікі, і я адчуў жахлівы боль. Я не магу яго пават ашсаць гэта было так, быццам пехта прыкладаў да маіхууішяў гарачы прас. Гэна быў пякучы боль, які працінаў ноп н мазп. Ня ведаю, колькі яшчэ яны білі мяне па нагах, бо я хутка страціў прытомнасьць. Калі я нарэшце адкрыў вочы, то быў зусім мокрым, зь мяне лілася вада й я сядзеў на лаве. Мне загадалі сесьці на крэсла, але я ня мог
[101]
ступаць ад болю ў нагах. Тады мне загадалі абуць чаравікі, і я заўважыў, як у мяне апухлі ногі. Каты падцягнулі мяне да крэсла, і Гінзбэрг сказаў, што гэта быў толькі маленькі прыклад таго, што робяць з ворагамі Савецкага Саюзу, якія ніяк ня хочуць зьмяніцца ў лепшы бок і прызнаць савецкую сыстэму.
Мне спатрэбілася некалькі дзён, каб здолець хадзіць. Я фанатычна разьвіваў тулава, але пакінуў у спакоі ніжнюю частку цела.
Было недзе дваццатага красавіка, Вялікдзень, дзень, калі расьпялі Хрыста. Я паспрабаваў узгадаць якіянебудзь рэлігійныя сьпевы, а таксама велікодную службу, якую наведвала мая маці, і нават пашкадаваў, што ня веру сьлепа ў Бога, які ёсьць міласэрным і ўсёдаравальным. Я стаў думаць, ці не зрабіў чаго, каб заслужыць гэтае пакараньне. Няўжо гэта была Боская воля на тое, што столькі людзей арыштоўваюць, дапытваюць, расстрэльваюць, адпраўляюць у Сібір? I калі так, то як ён можа быць такім жорсткім? Як ён можа дазволіць, каб людзей пакаралі за тое, чаго яны ніколі не рабілі? Я спрабаваў засяродзіцца, маліцца. Але я ня ведаў малітваў. А можа, я мог бы маліцца сваімі словамі, ці яны тады ня будуць пачутымі? Я паспрабаваў прасьпяваць песьню, якую звычайна выконвалі ў царкве падчас прыгожай велікоднай службы. Але я ня змог сыіяваць, бо разумеў, што ня веру ў Бога, створанага царквой. Калі ён сапраўды існаваў, то ўва ўсім сусьвеце, і ня быў адказным за тое, што людзі робяць у дачыненьні адзін да аднаго. Я быў упэўнены, што Бог не вінаваты ў разбурэньні й сьмерцях, выкліканых нямецкім нашэсьцем у Польшчы й Чэхаславакіі. Што ён не вінаваты ў рэпрэсі ях супраць людзей у Савецкім Саюзе. Я падумаў, што,
1102]
відаць, Бога сапраўды стварылі людзі й надзялілі яго ўсімі сваімі рысамі, усімі сваімі слабасьцямі. Верагодна, гэта сапраўды так, бо калі б не было людзей, не было б таго Бога, якога мы ведаем дзякуючы царкве, не было б розных рэлігіяў. Бог розны для юдэяў, каталікоў, праваслаўных, мусульманаў, афрыканскіх, індзейскіх плямёнаў, якія не спавядаюць асноўных рэлігіяў. Усе маюць Бога ці багоў, якія створаныя па людзкім падабенстве. Я лічыў, што ня варта маліцца гэтаму Богу, бо ён такі ж самы, як і людзі. Такі ж жорсткі й бязьлітасны, як і яны. А вера ў тагасьветнае жыцьцё дапамагае толькі тым, хто знаходзіцца пры сьмерці й хоча спадзявацца, што пабачыць лепшае заўтра. Але я так і не знайшоў адказу на ўсе свае пытаньні пра Бога.
Па нейкай невытлумачальнай прычыне мне дазволілі чытаць кнігі з турэмнай бібліятэкі, якія прыносіў бібліятэкарзьняволены. Большасьць кніг былі нецікавымі у асноўным, бальшавіцкая прапаганда, але я атрымліваў таксама пераклады заходняй клясыкі на расейскую мову, і чытаў па кніжцы на тыдзень. Аднойчы мне трапілася кніга Лермантава. Адзін зь вершаў у ёй быў пра маці, якая згубіла свайго сына. Там гаварылася, што як вярба ня зможа ўзьняць свае галіны, так і маці ніколі не забудзе сваё дзіця. Я задумаўся пра сваю маці. Бедная жанчына яна столькі пакутавала! Колькі яна натрывалася, калі згубіла свайго мужа, а затым сына. Я думаў пра тое, што яна здолела выгадаваць мяне адна, толькі каб згубіць падчас вайны (калі яна нават ня ведала, ці жывы я), пабачыць на нейкі час, а потым ізноў згубіць. Прычым, калі я быў ваеннапалонным, яна магла хаця б спадзявацца, што я вярнуся, a цяпер, калі мне прад’яўлялі палітычныя абвінавачаньні,
[1031
надзеі амаль не было. Я выўчыў гэты верш напамяць і дагэтуль ведаю яго.
Празь нейкі час я ўсьвядоміў, што мне спрабуюць адстукваць нешта празь сьцяну на марзянцы альбо навучыць ёй. Але я ня здолеў гэтага зрабіць. Ня ведаю, чаму, але я не разумеў гэтай сыстэмы й дагэтуль не валодаю ёю. Магчыма, гэта таму, што я баяўся, што любая камунікацыя са звнешнім сьветам, нават з суседняй камэрай, прывядзе ў карцэр, а мне гэтага надта не хацелася.
Дні міналі адзін за адным, і, па маім календары, надышло першага траўня дзень усіх працоўных. Паколькі мяне перавялі ў іншы будынак, я мог бачыць вуліцы Менску й чуць музыку й гукі параду. Мой сьледчы, малады чалавек, сказаў, што, калі я падпішу прызнаньне, то змагу быць сярод сьвяточнага натоўпу. Я ведаў, што гэта няпраўда й што калі я сапраўды зраблю гэта, то падпішу сьмяротны прысуд маім дзядзькам і іншым людзям, якія ўцягненыя ў маю справу. Я йзноў паўтарыў, што не падпішу, бо тамака ўсё няпраўда. Тады гэбіст параіў мне назіраць парад праз акно. Знадворку ўсё падавалася такім вясёлым, але я ня мог даўмецца, як людзі могуць радавацца ў турме, якой для іх стаўся Савецкі Саюз. Сьледчы сказаў, што, калі мне ўжо напляваць на сябе, і я хачу зламаць сабе жыцьцё праз сваю ўпартасьць, то мушу падумаць хаця б пра маці. Ен намякнуў, што маці могуць таксама арыштаваць, і, магчыма, яна раскажа ім пра мяне крыху больш. Гэта было горш за ўсе катаваньні. Я мог вытрымаць зьбіваньні, карцэр, але ня тое, што з маёй маці можа быць тое самае. Упершыню я задумаўся пра тое, каб падпісацца й выратаваць маці. Я вельмі доўга разважаў пра гэта, але потым вырашыў, што калі ўжо нешта мусіць здарыцца зь ёю, то гэта здарыцца незалежна
[1041
таго, што я зраблю. Яны ўсё роўна арыштуюць яе, калі ўжо наважыліся, але калі я падпішу, яна акажацца палітычным вязьнем.
Празь некалькі дзен мяне ўзноў выклікалі на допыт, і я пабачыў ката Гінзбэрга. Я падрыхтаваўся да найжахлівейшага катаваньня й баяўся, што ня вытрымаю яго й падпішуся. У глыбіні душы я адчуваў, што аднойчы ўсё роўна падпішу, і мяне тады праклянуць, заб’юць, сашлюць. Я ўжо больш ня мог трываць фізычны й духоўны зьдзек.
Надзіва, Гінзбэрг нават не ўздымаў на мяне голасу, быў спаконным, стрыманым, але ягоныя словы праціналі мяне наскрозь. Ен сказаў, што такіх людзей як я трэба забіваць Ен выцягнуў пісталет і сказаў, што аднойчы яны вывязуць мяне за Менск, заб’юць адной куляй, і ніхто не даведаецца, што са мнон сталася. Цяпер я ведаю, што мяне зьбіраліся адвезьці ў Курапаты, парослую лесам тэрыторыю недалёка ад Менску, дзе сотні й тысячы беларусаў былі забітыя за злачьшствы, якіх яны не ўчынялі, але якіх падазравалі за любоу да радзімы, сваёй мовы й культуры й за супрацьстаZHe Жорсткай сыстэме, створанай Сталіным. Толькі ў 9871988 гадах масавыя пахаваньні ў Курапатах былі выяуленыя, і ў іх былі знойдзеныя 30 тысяч чалавек, застрэленых у галаву.