• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
    
    [111]
    
    фронту не было. Япы альбо прарваліся, альбо іх закінулі на парашутах. Саветы былі раскіданыя it ня ведалі, дзе знаходзяцца немцы.
        Я пайшоў пазад на захад. Ніхто не пытаўся, хто я такі ці што раблю. Я дайшоў да краю пушчы, і раптам нехта парасейску загадаў мпе ўзыіяць рукі ўгору. Мяне спыталі, куды я йду. Я адказаў, што быў у турме, а цяпер хацеў бы запісацца ў Чырвоную Армію, але ня ведаю, дзе гэіа можпа зрабіць. Яны спыталіся, ці магу я пацьвердзіць, што быў у турмс. Мне пасьведчаныіе далі, калі адабралі гадзіньшк. Я паказаў гэтае пасьведчаньне й мяне адпусьцілі. Я заўважыў яшчэ двух чалавек у кустах. Магчыма, гэта таксама былі зьняволеныя, якія спрабавалі дабрацца дадому. У іх таксама, відаць, папрасілі пасьведчапьні, але мужыкі ўжо выкарысталі іх на самакруткі. Празь некалькі хвілінаў я пачуў два стрэлы й падумаў, што, відаць, іх прынялі за нямецкіх шпіёпаў і расстралялі.
         Я рухаўся на захад і назіраў за савецкімі войскамі, якія адступалі бяз зброі, у беспарадку. He было аргашзацьп, належпага камандавапыія. Танкі, вазы, салдаты тысячамі адступалі па ўсход. Мяне зьдзіўляла Чырвопая Армія, пра каторую я чуў столькі прапаганды. Меркавалася, што яна мусіць быць самай моцнай, аднак яна была разьбітая нямецкімі войскамі літаралыіа за некалькі дзён.
         Калі я прыйшоў у Менск, то пабачыў на перакрыжа ваньні двух разьняволеных нямецкіх салдатаў, якія былі добра ўзброепыя, і якім здавалася ў палон купка чырвопаармейцаў. Але немцы ня бралі палонных і адпусьцілі іх. Многія з гэтых салдатаў засталіся ў наваколыіых весках, дзе працавалі ў гаспадарках і чакалі, пакуль сытуацыя зьмспіцца.
    
    [1121
    
    Я дайшоў да ўскраіны Менску й перажыў шок, калі пабачыў, як немцы расстрэльваюць палонных. Немцы, якія мусілі вызваліць нас, рабілі тое самае, што й саветы на працягу столькіх гадоў.
       Хаця я таксама назіраў, як у некаторых вёсках людзі выходзілі з хат з хлебам і сольлю на белых ручніках, каб павітаць пемцаў і падзякаваць ім за вызваленьне. Салдаты паводзілі сябе дастаткова прыязна й нрымалі паднашэньні. Я бачыў, як вяскоўцы дастаюць з тайнікоў схаваныя абразы, запальваюць лямпады й моляцца Богу ад радасьці, што люты рэжым Сталіна нарэшце скончыўся. Я не ўсьведамляў, што адбываецца. Мяне зьдзівіла, што немцы, якіх сяляне сустракаюць з хлебамсольлю, расстрэльваюць ваеннапалонных бяз суду й сьледзтва. На той момант я не ўяўляў, што чакае мяне наперадзе.
    
    
    
    
    
    
                Частка 4.
                Нарэшце  вызваленьне! Альбо?
    
    
    
        Мяне спыніла паліцыя й спыталася, хто я такі. Я адказаў, што сядзеў да вайны ў савецкай турме, але размаўляць буду толькі зь іхным камандзірам. Тады мяне прывялі ў маленькі паліцэйскі ўчастак, у пакой, які ахоўваўся. Я йзноў спужаўся. Да мяне хутка вярнуліся ўспаміны пра НКВД.
        Мяне выклікалі да мясцовага камэнданта. Я адразу пазнаў чалавека за сталом. Гэта быў Яўген Клімовіч. Мы вучыліся разам у польскай гімназіі, і ён быў на год ці два старэйшы за мяне. Яўген граў на гітары й сыіяваў прыгожым тэнарам. Некалі ён быў закаханым у маю стрыечную сястру Ніну Бітус, і прыяжджаў да нас у Любчу на вакацыі.
        Яўген спытаўся, хто я такі. Я ня мог паверыць, што настолькі зьмяніўся, што ён не пазнаў мяне. Я згубіў каля трыццаці кіляграмаў вагі й, відаць, дрэнна выглядаў. У мяне адрасла барада, валасы былі растрапаныя, вопратка  брудная й парваная. Я зірнуў на Яўгена, назваў па імені й сказаў, як мяне клічуць. Я нагадаў яму пра Ніну, цётку Любу, пра тое, як мы купаліся, лавілі рыбу летам у Любчы. Яўген зьмяніўся ў твары. Ён быў агаломшаны, але потым згроб мяне ў абдымкі й паведаміў, што ён цяпер камэндант гэтага ўчастку й мусіць ачысьціць гэтую мясцовасьць ад камуністаў, адплаціць ім за тое, што яны зрабілі з намі. Я
    
    
    (1141
    
    сказаў, што ўсе камуністы зьбеглі, а людзі, іпто засталіся, гія маюць да іх дачыненьня й самі ад камуністаў нацярпеліся. Яўген заўважыў, што нельга быць такім даверлівым, бо некаторыя бальшавікі пахаваліся па хатах і ў лясох і ўсё яшчэ пагражаюць нам. Хаця, па ягоных словах, гэта быў не найлепшы час, каб абмяркоўваць такія рэчы, і прапанаваў мне выпіць. Але я так саслаб, што пабаяўся піць. Тады мяне пакармілі, я памыўся, атрымаў чыстую вопратку й цёплы ложак, і адразу ж заснуў.
        Нараніцу, калі я прачнуўся, Яўген прапанаваў мне сьняданак. Ён даў мне брытву, мыла й пінжак. Цяпер я пачуваўся значна больш прэзэнтабэльным. Я спытаўся, ці ня чуў Яўген чаго пра маю сям’ю. Той адказаў, што як пачалася вайна, ён згубіў сувязь зь ёй. Я падумаў, што ён проста ўхіляецца ад адказу, бо жыве ўсяго толькі ў дваццаці пяці кілямэтрах ад Любчы.
        Яўген загадаў селяніну, які меў каня й брычку, адвезьці мяне ў Любчу. Я заўважыў, што селяніна гэта ня надта ўзрадавала й паехаў ён неахвотна. Я ўзьлез у брычку й спытаў свайго сябра, ці не зрабіўся ён часам палякам. Яўген адказаў, што, магчыма, і так, бо вучыўся ў польскай гімназіі, жыў пад палякамі й быў каталіком. Ён сказаў, што ў гэтай мясцовасьці быць палякам выгадней за ўсё й што ён абавязаны Полыпчы больш, чым якой іншай краіне. Я гірамаўчаў, але быў крыху расчараваны.
        Мы праехалі ня больш за пяць кілямэтраў, як селянін спыніўся й загадаў мне злазіць. Я запярэчыў, што па загадзе камэнданта ён мусіць адвезьці мяне ў Любчу. Я паабяцаў, што заплачу, як прыедзем, бо ў мяне тамака сям’я. Селянін адказаў, што ехаць празь лес надта небясьпечна, бо наўкола поўна чырвонаармейцаў і гэбістаў. Ён не зьбіраўся ры
    
    1115]
    
    зыкаваць празь мяне жыцьцём і пагрозьлівым тонам загадаў зьлезьці. Што зробіш  я падпарадкаваўся й пайшоў пешшу.
        Калі я йшоў праз Налібоцкую пушчу, я пачуваўся, як у храме. Я хутка забыўся на абразу селяніна й амаль што на сваё мінулае. Я быў у стане экстазу ў такім прыгожым і знаёмым лесе. Мне рабілася ўсё лепш і лепш. Стома амаль прайшла, магчыма, дзякуючы таксама добраму сну й ежы. Хаця мне ўсё яшчэ было балюча дыхаць, не хапала паветра, і я адчуваў, што ў лёгкіх у мяне вада.
        Я йшоў з хуткасьцю трычатыры кілямэтры ў гадзіну й пад вечар дайшоў да паўднёвага краю пушчы. Яна была вядомым запаведнікам і захавалася ледзь не ў першабытным стане. Празь яе йшла толькі адна дарога, якая вяла ў Любчу й далей  у Наваградак. У 1933 годзе беларускія патрыёты хаваліся ў пувічы ад перасьледу палякаў. Патрыёты зрэдку наляталі на паліцэйскі ўчастак, які кантралявалі палякі.
        Гэты лес, зь ягонай расьліннасьцю, дзікай прыродай і доўгай гісторыяй, меў вялікае значэньне для мяне. Я часта хадзіў сюды зь Любчы зьбіраць грыбы, на паляваньне альбо проста, каб пагуляць, паназіраць за прыродай.
        На адлегласьці я ўжо мог распазнаць Нёман, знаёмую царкву, маёнтак Набокавых. Я спыніўся і ўкленчыў, каб атрымаць поўную асалоду ад гэтага відовішча. Ці пабачу я сваю маці? Што мяне тамака чакае? Я пайшоў шпарчэй. Заставалася япічэ кілямэтры з два да пантоннага моста на рацэ. Хутка я перайшоў яе й накіраваўся да хаты майго дзеда. Кожны крок, кожны камень і куст былі мне знаёмыя й нагадвалі дзяцінства й шчасьлівыя дні разам з братам Вячаславам. Я ўзгадаў, як мы рыбачылі, каталіся на лодцы,
    
    [1161
    
    плавалі. У мяне паліліся сьлёзы з вачэй. Я плакаў ад шчасьця, бо быў свабодны, жывы й дома.
        Я падышоў да гаспадаркі свайго дзеда. Я пералез праз плот, мінуў агарод, сад і падышоў да цёплай хаты, дзе я правёў столькі шчасьлівых дзён. Я спыніўся ля дзьвярэй. Страх, іпто я магу ня ўбачыць сваю маці, паралізаваў мяне. Потым дзьверы адчыніліся й выйшла цётка Люба. Яна была ў шоку. Затым выйшлі мой дзед і мая бабка. Яны пачалі плакаць. Яны не маглі паверыць, што я вырваўся з рук НКВД. Я ня чуў амаль нічога з таго, што яны казалі. У мяне мелася толькі адно пытаньне: «Дзе маці?» Усе замаўчалі. Тады цётка Люба паведаміла мне, што мая маці загінула ад нямецкай бомбы, калі праводзіла эвакуацыю пацыентаў зь лячомніцы ў Наваградку. Яна загінула на сваім пасту, падчас выкананьня сваіх абавязкаў, якраз як і бацька. Цётка сказала, што мая маці  гераіня, якая, як і мой бацька загінула на перадавой.
        Я разрыдаўся. Я ніколі так не галасіў. Сеў на лаўку ля дзьвярэй, сагнуўся й плакаў. Ніхто мне не перашкаджаў. Ня ведаю, колькі прайшло часу перад тым, як я знайшоў у сабе моц узьняцца й спытаць, дзе маці пахаваная. Мне адказалі, што на ваенным магільніку ў Наваградку, і я вырашыў перавезьці ейныя парэшткі ў Любчу, каб пахаваць яе побач з маім бацькам і братам.
        Ня памятаю, што было потым. Я, здаецца, пайшоў у хату, памыўся й пераапрануўся ў чыстую бялізну й кашулю. Вадаправоду тады не было, і ваду трэба было награваць. Мяне памыла мая цётка, якая йзноў пачала плакаць, калі пабачыла шнары на сьпіне, якія засталіся пасьля допытаў у НКВД. Яна нічога не пыталася. He хацела верадзіць і без таго балючыя раны. Яна асьцярожна абцерла
    
    [1171
    
    мяне ручніком і пацалавала шнары. Я пачуваўся так добра! Нарэшце нехта пра мяне клапаціўся! Мяне йзноў нехта любіў!
        Мне спатрэбілася некалькі дзён, каб уладкавацца дома, прызвычаіцца да сапраўднай свабоды. Сьмерць маці была цяжкім ударам для мяне, і я ня мог гіакуль плянаваць далейшае жыцьцё. Я жыў адным днём. Я пазьбягаў размоваў і бавіў шмат часу ля Нёману, хадзіў на шпацыр уздоўж лесу. Ня ведаю, ці думаў я ўвогуле пра што. У галаве ў мяне было пуста. Я ня ведаў, што рабіць. Я ня верыў, што на гэтай зямлі ёсьць месца, дзе я змагу дасягнуць нечага. На той час я нават забыўся на сваю асноўную мэту мэдыцыну. Цяпер я разумею, што знаходзіўся тады ў стане моцнай дэпрэсіі. Мне было ўсё роўна, жывы я ці мёртвы. Аднак пасьля некалькіх дзён на сьвежым паветры, на сонцы, пасьля добрай ежы ўсё пачало мяняцца. Нягледзячы на зьбядненьне, выкліканае вайной, бабуля, зь ейнай дабрынёй, здолела раскарміць мяне так, што я йзноў стаў дужым мужыком.
        Праз тыдзень я вырашыў ісьці ў Наваградак, каб прывезьці ў Любчу цела маці. Вандроўка гэтая была цяжкой. Я яінчэ добра памятаў маці. Я начуваўся ў нечым вінаватым перад ёю, бо расчараваў яе, ня спраўдзіў свае й ейныя намеры, скараціў ёй жыцьцё. Я пачуваўся бездапаможным, бо ўжо ня мог нічога зьмяніць.
        Нарэшце я прыйіпоў у Наваградак. Гэта было месца, дзе я правучыўся ў школе, перажыў першае каханьне, першыя рачараваньні й посьпехі, месца, дзе я бачыў маці апошні раз. Я накіраваўся ў лячомніцу й знайпюў мэдсястру, якая мела добрыя адносіны з маёй маці, дапамагала ёй па працы і ў выкліках на дом. Яна расказала мне пра ня