Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Тыя самыя пытаньні, нанова й нанова. Я ўжо не заўважаў, як мяняюцца сьледчыя. Нарэшце ў вачах у мяне пацямнела, і калі я апрытомнеў, то апынуўся ўжо ў камэры з трыццацьцюсарака іншымі зьняволенымі. Я ляжаў каля цэбру, напоўненага фэкаліямі й мачой. Каля мяне сядзеў чалавек, гадоў шасьцідзесяцішасьцідзесяці пяці, з добрымі блакітнымі вачыма й прыемнай усьмешкай. Ён спытаўся, як мяне клічуць, і ветліва называў мяне Барысом Дзьмітрычам. Стары заўважыў, што я дрэнна выглядаю й прапанаваў мне вады й крыху свайго хлеба. Пасьля таго, як я паеў і
[87]
папіў, мне палепшала. Мяпе моцна кранула абыходжаньне старога. Ён паклаў мне руку на лоб і папрасіў расказаць, як я тутака апынуўся. Я адказаў, што мне варта было паслухацца селяніна, які параіў вярнуцца ў Польшчу й прыйсьці потым зь немцамі, каб вызваліць Беларусь ад саветаў. Я дадаў, што моцна расчараваўся ў савецкай Беларусі, якая была цяпер усяго толькі калёніяй Савецкага Саюзу, поўнай хлусыіі й незаконнага перасьледу. Пасьля доўгай размовы, у якой я сказаў болып, чым, напэўна, усім астатнім людзям, бо мяне ўсхвалявала спагадлівасьць старога, ён сказаў, што мне прыдзецца заплаціць па вялікім рахупку і іпто яму моцна мяне шкада.
Мы паспрабавалі заснуць на саломе. Мне прысьнілася мая заплаканая маці й дзед з бабай, якія бядуюць пасьля майго арышту. Я даведаўся, што ў той час, як я быў у астрозе, гадзіне а сёмай вечара чатыры гэбісты без папярэджаньня, ледзь не зламаўшы дзьверы, уварваліся ў хату маіх дзеда й бабкі, дзе жылі яшчэ мае цётка зь дзядзькам і іхныя дзеці. Усіх сагналі ў кут, прымусілі ўзьняць рукі ўгору й абшукалі на прадмет зброі. Маіх дзеда з бабкай таксама выцягнулі зь іхнага маленькага пакойчыку й абшукалі разам з астатнімі. Гэта бязглузьдзіца — падазраваць старых людзей у злачынствах супраць дзяржавы! Пакуль адзін з гэбістаў вартаваў маю радню, астатнія тры абшукалі хату. Яны пазрывалі пошыўкі, параскідалі пер’е, зламалі дзьверцы ў шафах, аблазілі подпал. Я нават не магу апісаць гэтую жорсткасьць, зь якой яны абшуквалі хату. Было праверанае ўсё: кнігі, лісты, нататкі, — але знайсьці яны, натуральна, нічога ня здолелі. На шчасьце, ім ня трапіліся лісты ад Янкі Гутара, бо, інакш, хаця ў іх і ня мелася нічога сур’ёзнага, яго б, як і мяне, запісалі ў контрарэвалюцыянэры. Маёй
[881
цетцы ледзь не зрабілася млосна, а мая бабка, якая не магла даўмецца, што адбываецца, пачала маліцца. Адзін з гэбістаў абазваў яе дурніцай, бо Бог не дапаможа ёй, таму што енны ўнук контрарэвалюцыянэр і яго ўжо нішто ня выратуе. Калі гэбісты пакінулі наш дом, мая сям’я сядзела, бы паралізаваная. Моўчкі яны прыбралі ў хаце, і мая цётка прапанавала паведаміць пра ўсё маёй маці ў Наваградак. Усе замоўклі. Яны памяталі, як яна пакутавала, калі я знаходзіўся ў палоне, і нават ня ведала, ці жывы я. I цяпер праз колькі месяцаў пасьля майго вяртаньня, мяне арыштавалі саветы. Надзеі, здавалася, не было ніякай. Савецкі урад, які ніколі нікім не абіраўся, тварыў страшнае зло ў краіне, якую заваяваў. Урад, які мусіць слугаваць свайму Нар°ДуЛераў.ТВарыў ЯГ⁰ ў раба’ ПРазь некалькі гадзінаў, калі ўсе нзноў было ў парадку, прынамсі, зьнешне, цётка Люба прапанавала нараніцу зьвязацца з маёй маці. Яны спадзяваліся, што маці, магчыма, паспрабуе разьведаць, што са мной здарылася.
Наступным днём яны знайшлі маю маці ў лячомніцы, дзе яна працавала. Мне пераказвалі потым, што маці толькітолькі выйшла з апэрацыйнага пакою й, калі ёй перадалі, што тэлефануюць зь Любчы, яна радасна пабегла да апарату, бо спадзявалася, што гэта я. Аднак гэта была енная сястра, Люба, і яна паведаміла маці дрэнныя весткі Маці зьбялела й замоўкла, потым спыталася, дзе дакладна я знаходжуся, паклала слухалку, а затым пабегла ў міліцыю, каб атрымаць даведку пра мяне. Яна расказала дзяжурнаму афіцэру пра мой арышт мінулай ноччу ў Любчы й спыталася, дзе мяне трымаюць. Афіцэр адказаў, што яму нічога невядома пра арышт і папрасіў больш не турбаваць яго. Але маці настойвала й дадала, што мяне арыштаваў
189)
НКВД, і што яна патрабуе, каб афіцэр патэлефанаваў камунебудзь і спытаўся, што са мной здарылася. Ён загадаў ёй пакінуць яго ў спакоі, калі яна ня хоча непрыемнасьцяў, бо ім вядома пра ейны ўдзел у Грамадзе, беларускай нацыяналістычнай арганізацыі. Афіцэр папярэдзіў, што ёй лепш пакінуць іх самахоць, інакш яе таксама возьмуць на допыт, і сілай выкінуў маці з участка. (Грамада зьяўлялася больш культурнай, чым палітычнай арганізацыяй, якая мела на мэце захаваньне беларускай мовы й культуры й якая, відаць, была нейкім чынам зьвязаная з Камуністычнай партыяй, якая выкарыстоўвала Грамаду як буфэр для сваёй дзейнасьці. Аднак згодна з мэмуарамі майго дзядзькі Васіля, Грамада была чыста нацыяналістычнай арганізацыяй, якая ня мела нічога агульнага з камуністамі.) Маці села на бліжэйшы цягнік на Любчу й пайшла ў мясцовы НКВД. Яна прадставілася дзяжурнаму й паведаміла, што, наколькі яна разумее, яны мінулай ноччу арыштавалі ейнага сына. Дзяжурны пацьвердзіў гэта й дадаў, што ня можа нічога казаць, пакуль ня высьветліцца, якія абвінавачаньні мне прад’яўляюць. Маці заўважыла, што яны ня маюць права затрымліваць мяне, калі ў іх няма пэўных абвінавачаньняў, і папрасіла перадаць мне пакет з грашмі, але ёй адмовілі. Тады маці пайшла да дзеда й, відаць, упершыню ў жыцьці залілася сьлязьмі.
Я здолеў заснуць, але ноччу адчыніліся дзьверы й было названае маё ймя. Мяне выклікалі з камэры. Я выйшаў, і мне загадалі апрануць паліто й начапілі наручнікі. Затым мяне вывелі ў цёмны двор, дзе ўжо чакаў грузавік. Там сядзелі два жаўнеры й адзін зьняволены.
Гэтай студзеньскай ноччу ярка сьвяцілі зоркі, бо было марозна. Наручнікі вельмі хутка пахаладнелі. Калі мы
[901
ехалі, у мяне ад марозу гарэў твар. Празь некалькі гадзінаў МЫ прыехалі ў Менск сталіцу Беларускай Савецкай Сацыялістычнан Рэспублікі. Мы спыніліся каля вялікіх ваР°таУ’ЛТ ³^ышліся, як толькі мы заехалі ў двор Мяне адвялі у будынак, упіхнулі ў нейкі пакой і абшукалі. Затым мне растлумачылі, што мяне прывезьлі ў Менск для далейшага расьсьледаваньня. Мяне абвінавацілі ў тым, што я лё™. беларускай нацыянальнай буржуазіі. Мяне таксама абвшавацілі ў нелегальным пераходзе мяжы, контрарэвалюцыннан дзейнасьці, шпіянажы на карысьць Нямеччыны, захоуваньш зброі й падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньНЯ супраць Савецкага Саюзу. Мне загадалі падпісаць паперу, дзе казалася, што я прачытаў абвінавачаньні супраць мяне. Я адказаў, што ня буду падпісваць лухту. Мне загадалі замаўчаць і не адкрываць роту, пакуль мне не загадаюць. Мне паведамілі, што допыты будуць працягненыя і ™ ^,СЬСЬЛедаваньне скончыцца, мне паведамяць пра
Мяне павялі па шматлікіх лесьвіцах і я здагадаўся то астрог быу пабудаваны кругам, з пляцам пасярэдзіне’ іэта быу пауцемны трохчатырохпавярховы будынак з ахоушкамі на кожным паверсе. Ахоўнікі зазіралі ў камэрньія вочкі, каб праверыць зьняволеных. Мяне ўпіхнулі ў камэру, і дзьверы за мной зачыніліся. Цяпер ужо знаёмы жахлівы грукат дзьвярэй адрэзаў мяне ад навакольнага сьвету.
Я агледзеў камэру. Над дзьвярыма вісела моцная лямпачка, якая асьвятляла мой ложак. У адным куце стаяў стол прыкручаньі да сьцяны, і крэсла, а ў другім параша. Ка’ мэра была футаў чатырохпяці ўшыркі й недзе дзесяці удоужкі. Высока ў сьцяне знаходзілася акно, але яно было
[911
зачыненая знадворку, і толькі ў самым версе была ледзь зауважная шчыліна. Стаяла ноч, і цяжка было разабрацца, колькі сьвятла трапляла праз вакно ўдзень. Я стаяў спінам да дзьвярэй, аглядаў камэру й думаў, колькі яшчэ мне прыдзецца пакутаваць у ізаляцыі. Вочка ў дзьвярах адчынілася і нехта гаркнуў, што я мушу распрануцца й пакласыцся спаць. Ложак трэба было адкінуць ад сьцяны, як у цягніку. Матрац быў саламяным, але мелася падушка. Я заснуу, але раптам прачнуўся, бо па мне нешта паўзло. Гэта былі клапы сотні клапоў. Я падняўся з ложка, каб атрэсьці іх зь сябе. Потым я лёг на падлогу, але той самы голас загадау мне йзноў пакласьціся ў ложак.
Раніцай я паскардзіўся, што мяне змучылі клапы, і мне далі нейкае прыстасаваньне, з дапамогай якога іх можна было выгнаць з ложка й шчылінаў у сьцяне, дзе яны хаваліся. Да таго ж зьмянілі матрацы, і наступнай ноччу клапы мяне ўжо не турбавалі. Мне далі вады й нейкага адсырэлага ліпкага хлеба. Хлеб трэба было расьцягнуць на цэлы дзень, бо на палудзень і на вячэру яго не давалі. Я сеў у куце за стол і скамянеў. Я больш нічога не адчуваў. Жыцьце, здавалася, скончылася, мары разьбіліся, спадзяваньні ня спраўдзіліся. Я думаў пра сваю маці, пра сям’ю й разважау, нашто трэба было ўцякаць зь Нямеччыны.
Калі ўзышло сонца, я заўважыў, што шчылша ў вакне была сантымэтры дватры. Сонца асьвятляла сьцяну, і я стаў вызначаць на ёй ня толькі дні, але й час сьвітанку, поудзень й захад сонца. Прынамсі, я ведаў час.
Гэтай ноччу, каля дзесяці, мне загадалі легчы спаць, але праз гадзіну ахоўнік адчыніў дзьверы й загадаў ісьці за ім. Мяне павялі празь лябірынт калідораў і некалькі разоу я мусіў паварочвацца тварам да сьцяны. Я тады адчувау, што
1921
нас нехта мінае, магчыма, іншыя зьняволеныя. Мяне прывялі ў пакой бяз вокнаў са сталом і крэслам перад ім, як і раней. Увайшоў і прыязна заўсьміхаўся малады чалавек. Ен быў гладка паголеным і, увогуле, вельмі чысьценькім і акуратным. Ён зрабіў на мяне прыемнае ўражаныіе й назваў мяне Барысом Дзьмітрычам. Ён сказаў мне, што мы аднагодкі й што ён хацеў бы называць мяне таварышам, каб падкрэсьліць, што мы зь ім роўныя. Ува ўсякім разе, у мяне ёсьць шанец стаць роўным. Шанец служыць Савецкаму Саюзу й абараняць яго, як гэта рабіў ён. Ёп запэўніў мяне, што гэтыя ганаровыя абавязкі дапамогуць мне зрабіць кар’еру. Але пакуль ён устрымаецца ад таго, каб называць мяне таварышам, але бу; з павагай зьвяртацца да мяне «Барыс Дзьмітрыч». Ён спадзяваўся, што маё сумленьне яшчэ прачнецца й я раскаюся ўва ўсіх памылках, што зрабіў. Ён дадаў, што разумее, што я мусіў перажыць у нямецкім лягеры, і ўяўляе, як немцы зьдзекваліся зь мяне, але ўсё цяпер залежыць ад мяне. Я цяпер нібыта маю шанец атрымаць прабачэньне й пачаць усё з пачатку.