Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Памятаю, як мой дзядзька сказаў, што мы не заўсёды атрымліваем тое, на што спадзяемся, і што Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка не была беларускай, a толькі новым набыткам Савецкага Саюзу. Калі мы былі пад польскай акупацыяй, то змагаліся за тое, каб захаваць свае школы, сваю мову й сваю культуру. Але мы адкрыта размаўлялі пабеларуску, чыталі беларускія кнігі й, да 1932 году, нават мелі штотыднёвае пэрыядычнае выданьне. Мы друкавалі й перавыдавалі кнігі сваіх знакамітых паэтаў і пісьменьнікаў у тым ліку Янкі Купалы й Якуба Коласа. Але жыцьцё пад саветамі аказалася ня тым, чаго чакалі людзі. Замест вызваленьня саветы прынесьлі новую хвалю тэроРУ русіфікацыю, матэрыяльны заняпад і нечуваны зьдзек з боку партыі й НКВД.
Нарэшце надышоў час даць адказ на прапанову стаць камсамольцам. Аднойчы да мяне прыйшоў намесьнік дырэктара, каб абмеркаваць са мною курс нямецкай мовы. Я паскардзіўся, што мне цяжка вучыць дзяцей бяз кніг і іншых дыдактычных матэрыялаў. Намесьнік паабяцаў
1751
дапамагчы. Потым ён дадаў, што ніколі ня меў магчымасьці пагаварыць са мной пра маё мінулае й што ен, увогуле, хацеў бы даведацца пра мяне крыху больш. Ен сказаў, што чуў, што я быў ваеннапалонным у Германіі, і пацікавіўся, як я здолеў вярнуцца ў Беларусь. Я адказаў, што гэта ўсё старыя й непрыемныя ўспаміны, і я не лічу, што яны такія ўжо цікавыя. Я распавёў, што чуў, быццам у Беларусі йзноў адчыніліся школы, да таго ж я хацеў вывучаць мэдыцыну й таму сплянаваў уцёкі. Намесьнік спытаўся, ці былі ў мяне цяжкасьці зь пераходам мяжы. Я адказаў, што не, бо нямецкія патрулі знаходзіліся далёка, а потым я накіраваўся ў Беласток і там сеў у цягнік на Наваградак. Намесьнік зьдзівіўся, што саветы не спынілі мяне для кантролю й не арыштавалі мяне. Я зманіў, што ня думаў, што ваеннапалоннаму трэба неча га баяцца. Я скончыў словамі пра тое, што Нямеччына ўжо ў мінулым, што я нарэшце дамогся свабоды й цяпер хацеў бы спакойна працаваць у школе. Намесьнік хацеў дазнацца, ці паведаміў я пра свае ўцёкі ўладам. Я адка заў, што хадзіў у гарадзкую адміністрацыю ў Наваградку. Натуральна, я не ўзгадаў Абрамовіч. Некаторы час панавала цішыня, бо намесьнік, відаць, чакаў яшчэ нейкіх прызнаньняў ад мяне. Маё сэрца пачало моцна біцца. Я стараўся не выдаваць сваёй трывогі, але мне здавалася, што сьцены сьціскаюцца вакол мяне. Я ўжо чуў, што парушальнікаў мяжы адпраўляюць у лягеры на тры гады, згодна з 120 артыкулам. Потым намесьнік дырэктара павярнуўся да мяне й спытаўся, ці прыняў я рашэнь не наконт камсамолу. Я адказаў, што мне яшчэ патрэбна крыху часу, каб вывучыць гісторыю Камуністычнай партыі й ведаць тыя рэчы, якія ён ужо ведаў. Я дадаў, што
1761
не хачу быць нэафітам, які нічога ня ведае пра гісторыю кампартыі й ейную дзейнасьць у Савецкім Саюзе. Намесьнік адказаў не адразу. Ён заявіў, што разумее мяне, але ягоны голас гучаў ня надта пераканаўча. Я быў упэўнены, што намесьнік гэбіст і што ён яшчэ будзе абмяркоўваць маю будучыню ў пэўнай установе.
Дома я ўсім расказаў, што адбылося, і павісла маўчаньне. Цетка Люба, якая ўсхвалявалася больш за ўсіх, параіла мне пакінуць Любчу й пайсьці туды, дзе мяне ніхто ня ведае. Але я падумаў, што калі я гэта зраблю, будзе выдаваць на тое, што я вінаваты ў нечым і спрабую пазьбегчы расплаты за грахі, хаця на самой справе ніколі іх не ўчыняў. Я вырашыў застацца, што аказалася няўдалым рашэньнем, і працягваў працаваць настаўнікам, займацца з вучнямі спортам, у першую чаргу лыжамі.
Незадоўга перад Раством 1940 году я наведаў свайго стрыечнага брата Вячаслава, сына цёткі Любы. Я на лыжах пайшоў да яго ў лес, дзе Вячаслаў служыў лясьнічым. Гэта было вельмі ціхае месца, і я прабавіў там шмат часу за размовамі пра маё мінулае, маю будучыню й пляны манго брата. Ён быў сьціплым чалавекам, безь ніякіх асаблівых памкненьняў. Вячаслаў скончыў польскую пмназію, вучыўся ў Варшаве, здаецца, на вэтэрынара. Але ён сышоўся з благімі людзьмі, магчыма, нават ужываў наркотыкі й алькаголь, і так і не атрымаў адукацыі. Вячаслаў вярнуўся дадому й пачаў працаваць у якасьці лясьнічага. Ён быў прыемным чалавекам, гадоў на шэсьць старэйшым за мяне, і адзіным сябраммужчынам які ў мяне тады меўся. У мяне не было бацькі, а дзядзька Косьця быў чалавекам слабым, нерашучым, і я, хаця й любіў яго, але не паважаў, не ўважаў за прыклад мужчы
[77]
ны. Вячаслаў быў адзіным чалавекам, зь якім я бавіў час: на рыбалцы, у вандроўках і г.д.
Раство ў Любчы было ціхім і прыемным. Сабраліся мая маці, дзядзька Васіль, Вячаслаў і ягоная беспрацоўная сястра Ніна. Упершыню мы падрабязна абмяркоўвалі маю будучыню. Мая маці моцна хвалявалася за мяне й прапанавала мне паехаць у якінебудзь вялікі горад, дзе я мог бы згубіцца. Ізноў, я не ўяўляў, як гэта можна зрабіць.
Прайшлі Раство й Новы год, а я працягваў працаваць у школе й зрэдку наведваў маці. Паміж тым, я пасябраваў з адной настаўніцай, якая, як і болыпасьць зь іх, была з Савецкага Саюзу. (Савецкія ўлады лічылі, што мясцовым пастаўнікам нельга давяраць выкладаньне камуністычных прынцыпаў.) Настаўніца неяк захварэла, і я стаў часьцей бачыць яе: наведваць, прыносіць сочыва, якое зварылі мая цётка й бабуля. Адносіны паміж намі пацяплелі. Дайшло нават да мілосьцяў і абдымкаў, але нічога сур’ёзнага паміж намі не было, і я ніколі ня меў ніякіх сур’ёзных намераў наконт яе. Калі дзяўчыне палепшала, яна прапанавала нам выпіць разам. Яна выцягнула бутэльку гарэлкі й нейкі селядзец і заявіла, што мы п’ем за нашую будучыню, бо павінны хутка зарэгістраваць шлюб. (На той час ажаніцца было вельмі лёгка: тры рублі і вы ўжо муж і жонка, трыццаць і вы разьведзеныя.) Я быў у шоку! Я сказаў дзяўчыне, што не зьбіраўся зь ёю жаніцца. Тады яна пачала распытваць мяне, чаму ж я прыходзіў, прыносіў ёй падарункі. Я адказаў, што гэта таму, што яна мне падабаецца, і што я хацеў, каб яна пачувалася як дома. Я паспрабаваў пераканаць яе, што ўвогуле не адношуся да тых людзей, якія жэняцца, ува ўсякім разе цяпер. Я зьбіраўся спачатку скончыць вучобу, зрабіць штонебудзь у жыцьці. Мне было тады
[78]
дваццаць, а ей на два ці тры гады больш, і яна не магла альбо не хацела мяне зразумець. Яна пачувалася пакрыўджанай. Для мяне гэта было нешта навюткае: жанчына прапануе мужчыну ажаніцца зь ёю. Гэта што, было вызваленьне жанчынаў? Можа, Савецкі Саюз зьмяніў прыроду жанчыны? Я не разумеў. Я цьвёрда сказаў ёй, што хацеў бы застацца ейным добрым сябрам, але не жаніцца. Яна загадала мне пакінуць яе й ніколі болып не прыходзіць. Я бачыў яе некалькі разоў у школе, але яна не падымала вачэй і рабіла выгляд, што ня ведае, хто я такі. Яна больш не прысаджвалася да мяне падчас школьных перапынкаў, і я пачуваўся няўтульна. Так, як быццам зрабіў нешта дрэннае але ж я ніўчым ня быў вінаватым! Я быўупэўнены, што ніколі не абражаў, не выкарыстоўваў яе, а толькі быў прыязным, спагадлівым. Мне падабалася жаночая кампанія, і магчыма, у нас штонебудзь атрымалася б, каб яна не зрабіла гэтую рэзкую прапанову пабрацца шлюбам.
20 студзеня, калі я вячэраў, у хату ўвайшоў таварыш Сакалоў, які быў школьным інспэктарам, і сказаў, што мусіць абмеркаваць са мной пэўныя прапановы ў дачыненьні да спартыўных мерапрыемстваў. Я адказаў, што даем і тады сустрэнуся зь ім, але ён настойваў на тым, што гэта тэрміновая справа, і што япа зойме ня болый за паўгадзіны. Я апрапуў зімовае паліто з футраным каўнерам і кучомку (падарунак маці), і мы рушылі ўздоўж Замкавай вуліцы Мяне вельмі ветліва запрасілі зайсьці ў нейкі будынак, каб пагутарыць пра заняткі лыжамі. Я не ўсьведамляў, што гэты будынак сядзіба НКВД, і што людзі, якія пераступаюць ейны парог, рэдка выходзяць адтуль вольнымі.
Начальнік НКВД спытаўся, ці не хацеў бы я вучыць новых рэкрутаў хадзіць на лыжах. Я адказаў, што заняты ў
1791
школе, але магу дапамагаць па выходных і пасьля паўдня, калі буду вольны. Ёп запрасіў мяне прайсьці ў кабіпэт, као далей абмеркаваць гэтую справу, і загадаў таварышу Сакалову пачакаць палову гадзіны. Начальнік вельмі ветліва запрасіў мяне ў пакой, ля дзьвярэй якога стаялі два салдаты зь вінтоўкамі. Я быў зьдзіўлены, але ўсё яшчэ нічога не падазраваў. Мне загадалі сесьці, хаця я й выказаў жаданьне пастаяць. Калі я сеў, гэбіст запусьціў рукі ў мае кішэні, выцягнуў некаторыя дакумэнты й паведаміў, што я арыштаваны. Я быў агаломшаны. Я спытаў, за што, і начальнік адказаў, піто гэта будзе вядома празь некалькі дзён. Я хацеў ведаць, у чым мяне абвінавачваюць альбо падазраюць. Мне адказалі, што ні ў чым, але я мушу застацца ў іхнай установе на ноч.
Мяне разьмясьцілі ў цёмным пакоі, футаў чатырохшасьці. Я ня мог спаць. Mae думкі круціліся вакол савецкага панятку «вызваленьня». Тыя людзі, якім не давяралі, сыстэматычна, бясьсьледна зьнікалі. Цяпер надышла мая чарга. Уся гэтая вайна, усе гэтыя ўцёкі нашто яны былі? Я ўзгадаў чалавека, якога мы пабудзілі, калі перайшлі мяжу: «Ідыёты! Вяртайцеся да немцаў і прыходзьце зь імі, каб вызваліць нас». Я быў маладым, дваццацігадовым ідэалістам, і я быў моцна расчараваны.
Ноччу мне прынесьлі колькі хлеба й кавы. Нараніцу мая стрыечная сястра Ніна прынесла мне крыху паесьці, бялізну, швэдар і настаяла на тым, каб пабачыцца. Каля 7:30 раніцы два ахоўнікі адвялі мяне на чыгуначную станцыю. У цягніку я сядзеў паміж імі, і яны загадалі мне маўчаць і ні з кім не размаўляць, нават калі пабачу знаёмых. Я меў права адказваць на прывітаньні, але толькі не ўступаць у размову. Калі я аслухаюся, то ахоўнікі мелі права
[80]
ўжыць сілу каб прымусіць мяне маўчаць. Гэта гучала даволі дзіўна, быццам яны размаўлялі са злачынцам.
Сііачатку мяне адвезьлі ў Наваградак, а потым у астрог у Баранавічах. Шнуркі й папругу ў мяне забралі, і нагавіцы боўталіся ў мяне на клубах. Таксама ў мяне адабралі гадзіньнік, мэдальён ваеннапалоннага і ўсе паперы, якія меліся. Мяне ўкінулі ў камэру, і я апынуўся каля цэбру з экскрэмэнтамі, які вьшосілі, калі ён напаўняўся. Як навічку мне дасталося самае пачэснае месца.
Было недзе пяць вечара, калі прынесьлі вячэру, якая складалася з надта салонай вэнджанай рыбы й нейчага кшталту вадкага ячнага супу. Хутка соль пачала паліць мне горла бы агнём, але піць не было чаго. Я пагрукаў у дзьверы іі папрасіў вады. Мне адказалі, што дадуць вады, калі надыдзе на тое час, і рыкнулі, каб маўчаў. Раптам дзьверы адчыніліся, і было названае маё імя. Мне загадалі йсьці за ахоўнікамі. Я выйшаў, і яны папярэдзілі мяне, каб я трымаў галаву апушчанай і адварочваўся, калі нехта будзе праходзіць. Яны дадалі, што я мушу выконваць іхныя загады, бо інакш са мной можа здарыцца ўсё, што заўгодна.